radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

18400

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

У Магілёве суд апраўдаў былога палітвязьня, якога абвінавацілі ў распаўсюдзе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў

Паўла Белаголава затрымалі 22 лютага 2024 году. Згодна з адміністрацыйным пратаколам, ён 26 лістапада 2020 году захаваў у сябе ў Viber ва ўкладцы «Мае нататкі» спасылку на матэрыял выданьня Tribuna, якое ўключылі ў сьпіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў 25 жніўня 2021 году, і ў сьпіс «экстрэмісцкіх» фармаваньняў 5 сьнежня 2023 году.

Ленінскі РУУС завёў на яго адміністрацыйную справу за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», але судзьдзя Натальля Панасенка з суду Ленінскага раёну Магілёва пастанавіла, што Белаголаў невінаваты. Пра рэдкі выпадак даведаліся праваабаронцы @MAYDAYMog:

https://smarturl.click/DaeWo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 19 сакавіка

❌ Беларускім спартоўцам забаранілі ўдзельнічаць у цырымоніі адкрыцьця Алімпіяды ў Парыжы

👨🏻‍⚖️ У Менску пачаўся суд над журналістам Ігарам Карнеем, а таксама суд над музыкамі гурту Nizkiz

🗣 Рада Эўразьвязу абмеркавала парушэньні правоў чалавека ў Беларусі і заявіла пра новыя захады ў падтрымку апазыцыі

🇪🇺 Стала вядома, як Эўразьвяз абмяжуе пастаўкі збожжа зь Беларусі і Расеі

🧑🏻‍⚕️ У Беларусі зафіксавалі вялікі адсотак хворых на сухоты ў месцах зьняволеньня

🙍🏻‍♂️Як манастыр РПЦ у Беларусі зарабляе мільёны даляраў: абмяркоўваем з аўтарам расьсьледаваньня

👫 Беларусы сталі менш спадзявацца на дзяржаву і больш схіляцца да рынку — вынікі дасьледаваньня Chatham House

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы сталі менш спадзявацца на дзяржаву і больш схіляцца да рынку — вынікі дасьледаваньня Chatham House

У 2009-ым беларусы пераважна хацелі патэрналісцкай эканамічнай палітыкі і былі схільныя да абмену грамадзянскіх свабодаў на «палітычную стабільнасьць». Цяпер жа беларусы ня схільныя разьлічваць, што дзяржава будзе «сацыяльнай», адбыўся значны зрух у бок прарынкавых поглядаў, вынікае зь сёлетняга лютаўскага апытаньня Chatham House, калі параўнаць яго з вынікамі апытаньня 2009 году.

Юры Дракахруст аналізуе зьмены грамадзкіх настрояў на падставе вынікаў апытаньняў 2009 і 2024 гадоў:

https://smarturl.click/kj2kQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сетку клінік «Новы зрок» абвінавачваюць у працы без ліцэнзіі з 2011 году, хаця Мінздароўя адабрала яе ў ліпені 2023-га

Цяпер «Новы зрок» абвінавачваюць у працы безь ліцэнзіі з 2011 году, калі быў выдадзены дазвол, піша @zerkalo_io.

20 сакавіка эканамічны суд Менску пачне разглядаць справу супраць «Новага зроку» за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць у 2022 годзе — за гэты час, паводле ДФР, сетка клінік нібыта атрымала незаконны даход у памеры 17,06 мільёна рублёў. Заснавальнік сеткі Алег Каўрыгін мяркуе, што пратаколы за працу безь ліцэнзіі цяпер будуць складаць па кожным годзе, пачынаючы з 2011-га. Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф да 500 базавых і канфіскацыю да 100% сумы даходу:

https://smarturl.click/2q1xm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьмерць беларускага хакеіста Кальцова — меркаванае самагубства, — паліцыя Маямі

У паліцыі Маямі на запыт Радыё Свабода пра прычыны і абставіны сьмерці Кальцова адказалі наступнае:

«У панядзелак, 18 сакавіка 2024 году, прыкладна ў 00:39 раніцы паліцыя Бал-Харбар і пажарныя ратавальнікі былі накіраваныя на курорт St. Regis Bal Harbor, 9703 Collins Avenue, у сувязі з мужчынам, які скокнуў з балькона. Верагоднае (apparent) самагубства спадара Канстанціна Кальцова (17.04.1981) расьсьледуецца Бюро па забойствах Дэпартамэнту паліцыі Маямі-Дэйд. Падазрэньняў наконт гвалтоўнага характару сьмерці няма»:

https://smarturl.click/W36Wk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ігар Карней у судовай залі. ФОТА

З прапагандысцкіх СМІ стала вядома, што журналіста Ігара Карнея перасьледуюць за супрацоўніцтва зь Беларускай асацыяцыяй журналістаў (БАЖ). Суд над ім працягваецца.

Уся вядомая пра суд інфармацыя па спасылцы: https://smarturl.click/1d4WY

Здымак зь відэа дзяржаўных тэлеканалаў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Андрэй Ягораў застаўся сьпікерам Каардынацыйнай рады да новых выбараў

Пасаду віцэ-сьпікера зойме Вольга Павук.

Кандыдатуру Андрэя Ягорава падтрымала 51,57% чальцоў Рады, якія галасавалі (31 голас), Павук — 25% (15).

https://smarturl.click/B6ev9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы забаранілі акцыю пратэсту фэрмэраў на дарозе ад мяжы зь Беларусьсю да Варшавы

Польскія фэрмэры хацелі прыцягнуць увагу польскіх уладаў на неэфэктыўнасьць санкцыяў, накладзеных на Расею і Беларусь.

https://smarturl.click/dpJq0

Выява з YouTube-каналу Rolnik Polska

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску пачынаецца суд над журналістам Ігарам Карнеем

56-гадовага Ігара Карнея абвінавачваюць паводле артыкулу «Ўдзел у экстрэмісцкім фармаваньні». Справу разглядае судзьдзя Сяргей Кацар.

Журналіст, у прыватнасьці, вядомы як аўтар тэкстаў пра культурна-гістарычную спадчыну Беларусі.

Карнея затрымалі раніцай 17 ліпеня 2023 году пасьля ператрусу ў кватэры. Спачатку Ігару прызначылі адміністрацыйны арышт, але пасьля адбыцьця арышту на волю Ігар ня выйшаў.

Зь менскай турмы на Акрэсьціна Ігара Карнея перавялі ў СІЗА № 1 у Менску ў рамках крымінальнай справы. Яго прызналі палітзьняволеным.

У зьняволеньні ў Беларусі цяпер знаходзяцца 34 прадстаўнікі СМІ.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

19 сакавіка — 18-я гадавіна трэціх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі

Уладу тады, у 2006-м, захаваў Аляксандар Лукашэнка. Пасьля былі масавыя пратэсты, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай «Плошча».

Іншыя адметныя падзеі дня — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/LYGZX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вынікі выбараў у Расеі пракамэнтаваў дырэктар праграмы «Ўсходняга партнэрства» ЭЗ і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных адносінаў Аркадзь Мошэс. Вось некаторыя ягоныя думкі:
✔️ Ладная частка з 88%, пра якія паведаміла расейская ЦВК, — гэта ня вынік фальсыфікацыі.
✔️ Пуцін ня будзе перашкаджаць Лукашэнку балятавацца на прэзыдэнта ў 2025 годзе.
✔️ На выбарах у Беларусі ў 2020 годзе былі падставы лічыць, што Лукашэнка іх ня выйграў. Адносна цяперашніх расейскіх выбараў няма падставы лічыць, што Пуцін іх ня выйграў.
✔️Захад фактычна прызнае ўладу Пуціна. https://smarturl.click/xBdMe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ААН: голад на поўначы сэктару Газа наступіць у найбліжэйшыя два месяцы

Голад на поўначы сэктару Газа непазьбежны і наступіць у найбліжэйшыя два месяцы, гаворыцца ў дакладзе, які падтрымала ААН.

Згодна з дакумэнтам, колькасьць людзей, якім пагражае «катастрафічны голад», вырасла да 1,1 мільёна, што складае каля паловы насельніцтва сэктару Газа.

«Людзі ў сэктары Газа цяпер паміраюць ад голаду. Хуткасьць, зь якой гэты штучны крызіс голаду распаўсюдзіўся па Газе, жахае», — перадае словы кіраўніцы Сусьветнай харчовай праграмы ААН Сіндзі Макейн інфармацыйнае агенцтва AFP. https://smarturl.click/e56Mk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы падазраюць «візавую афэру» ў сувязі зь беларускімі ІТ-адмыслоўцамі

Візы выдалі, а спэцыялісты не прыехалі.

Кантрольныя органы Польшчы пачалі праверку ў дачыненьні ІТ-фірмаў, якія займаліся запрашэньнем працаўнікоў з Усходу. Усяго запрасілі каля 100 тысяч работнікаў, піша ў сваім матэрыяле польская газэта Rzeczpospolita.

Міністэрства замежных спраў паведаміла выданьню, што толькі грамадзянам Беларусі выдалі 93 046 візаў, пры гэтым усяго грамадзян розных краін у Польшчу зь візай такога тыпу ўехала каля 15 тысяч чалавек. https://smarturl.click/Zypv2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Літве праходзяць вучэньні цывільнай абароны на выпадак аварыі на БелАЭС і нападу на літоўскія аб’екты інфраструктуры.

Жыхароў заклікалі захоўваць спакой і падпарадкоўвацца рэкамэндацыям органаў мясцовай улады. Літва ня раз ставіла пад сумнеў выбар для будаўніцтва АЭС астравецкай пляцоўкі. Краіна называла 10 прычын, каб не будаваць БелАЭС, абвінавачвала беларускія ўлады ва ўтойваньні інфармацыі пра станцыю. (На фота ранейшыя вучэньні) https://smarturl.click/kj2wk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускі сцэнар для расейскіх выбараў

На цяперашніх выбарах Крэмль выкарыстаў беларускі досьвед датэрміновага галасаваньня, піша аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч. На прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі 2025 году ўлады не дапусьцяць ніякіх рэальных альтэрнатыўных кандыдатаў. Гэта вынікае з расейскага досьведу. https://smarturl.click/qlb8B

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Калі Лукашэнка аддасьць пасаду старшыні УНС камусьці іншаму — то палітычны крызіс у будучыні непазьбежны», — Вадзім Мажэйка

«Для Лукашэнкі выглядае небясьпечным варыянтам перайсьці на пасаду старшыні УНС і кагосьці іншага дапусьціць на прэзыдэнцкую пасаду (нават калі гэта будзе 100-працэнтна ляяльная фігура)», — лічыць палітоляг, рэдактар «Беларускага штогодніку» Вадзім Мажэйка.

У інтэрвію Свабодзе ён дае ўласны адказ на пытаньне, ці будзе Лукашэнка сумяшчаць дзьве галоўныя ўладныя пасады; заяўляе, што УНС можа стаць вырашальнай структурай у момант палітычнага крызісу; і адзначае, што ніякіх прыкметаў спыненьня палітычных рэпрэсіяў у Беларусі пакуль няма:

https://smarturl.click/YzpZ1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускім спартоўцам забаранілі ўдзельнічаць у цырымоніі адкрыцьця Алімпіяды ў Парыжы

Пра гэта заявіў на прэс-канфэрэнцыі дырэктар дэпартамэнту МАК па сувязях з НАК Джэймс Маклаўд. Пакуль для ўдзелу ў гульнях кваліфікацыю прайшлі 7 беларускіх спартоўцаў і 12 расейскіх. Паводле ацэнкі Маклаўда, агулам па выніках кваліфікацыю могуць атрымаць 22 беларусы і 36 расейцаў. Яны будуць удзельнічаць у Алімпіядзе ў нэўтральным статусе:

https://smarturl.click/W361k

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як манастыр РПЦ у Беларусі ператварыўся ў бізнэс-холдынг

Манастыр Рускай праваслаўнай царквы ў Беларусі стаў крыніцай шматмільённых даходаў і дапамагае расейскім салдатам, якія ваююць супраць Украіны. Гаворка пра Сьвята-Елізавецінскі манастыр, якім кіруе протаярэй Андрэй Лемяшонак. Сёньня журналісты зь «Бюро» апублікавалі расьсьледаваньне пра тое як манастыр ператварыўся ў сапраўдны бізнэс-холдынг. Свабода паразмаўляла з аўтарам матэрыялу Алесем Ярашэвічам:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/UdhHAb0KIxg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьвята-Лізавецінскі манастыр маскіруе даходы пад ахвяраваньні, каб не плаціць падаткі, — расьсьледаваньне

Каб пазьбегнуць выплаты падаткаў за сваіх супрацоўнікаў, Сьвята-Лізавецінскі манастыр вядзе двайную бухгальтэрыю, у якой заробак умоўна падзяляецца на дзьве часткі: 15% — «белая» зарплата, якую афіцыйна налічваюць супрацоўніку пасьля выліку адлічэньняў у бюджэт, 85% — «чорная» зарплата, якую СЕМ не паказвае падатковай — яна афармляецца як «дабрачыннае ахвяраваньне за царкоўны послух», гаворыцца ў новым расьсьледаваньні «Бюро».

Таксама, паводле расьследнікаў, каб пазьбегнуць падаткаў на прыбытак — манастыр маскіруе свае даходы пад ахвяраваньні:

https://smarturl.click/RAY6v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ноты, якія гучаць у галаве». Польская бібліятэка заклікала далучыцца да акцыі салідарнасьці з Марыяй Калесьнікавай

Бібліятэка і фанатэка Інстытуту музыказнаўства Варшаўскага ўнівэрсытэту заклікала у рамках акцыі салідарнасьці з палітзьняволенай Марыяй Калесьнікавай дасылаць ёй у калёнію нотныя аркушы. Марыя — флейтыстка. Яшчэ ў 2021 годзе сваякі спрабавалі перадаць ёй за краты музычны інструмэнт, аднак турэмшчыкі не дазволілі, і тады Марыя пісала: «Мне можна дасылаць ноты, і яны так клясна гучаць у галаве». Падрабязьней, як паўдзельнічаць у акцыі:

https://smarturl.click/qlbJV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі зафіксавалі вялікі адсотак хворых на сухоты ў месцах зьняволеньня

Высокі ўзровень захворваньняў на сухоты ў вязьняў фіксуецца ў параўнаньні зь лічбамі па ўсёй краіне агулам.

https://smarturl.click/71Elk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У рамках праверкі боегатоўнасьці ў вайсковыя часткі прывезьлі каля 5000 чалавек

«Падчас праверкі баявой гатоўнасьці злучэньняў і вайсковых частак Узброеных сіл завершана пастаўка асабовага складу. Для выкананьня задач прыбылі каля 5000 вайсковаабавязаных», — гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства абароны.

15 сакавіка ў Беларусі заявілі аб нарошчваньні захадаў у межах праверкі баявой гатоўнасьці войска. Людзей прызываюць у тым ліку з запасу.

Архіўнае фота беларускіх вайскоўцаў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядома, як Эўразьвяз абмяжуе пастаўкі збожжа зь Беларусі і Расеі

Эўрапейская камісія неўзабаве ўвядзе мыта на пастаўкі збожжа з Расеі і Беларусі, каб супакоіць фэрмэраў і некаторыя краіны Эўразьвязу.

https://smarturl.click/jk4z8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр вядомы беларускі экс-хакеіст Канстанцін Кальцоў

Абставіны сьмерці 42-гадовага Кальцова ў Флорыдзе, штат Маямі, ЗША, не раскрываюцца. Факт сьмерці пацьвердзіла прэс-служба «Салавата Юлаева», у якім беларус працаваў памочнікам трэнэра.

Канстанцін Кальцоў праславіўся тым, што гуляў у наймацнейшай хакейнай лізе сьвету — НХЛ. Ён стаў пятым беларусам у гісторыі лігі, перад ім былі Аляксандар Андрыеўскі, Алег Мікульчык, Уладзімер Цыплакоў і Руслан Салей. Двое апошніх пазьней загінулі.

За акіянам Кальцоў выступаў за аўтарытэтны клюб «Пітсбург Пінгвінз», разам з башкірскім «Салаватам Юлаевым» заваёўваў Кубак Гагарына.

https://smarturl.click/qlb2w

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Берасьцейскім мясакамбінаце адбылася разгермэтызацыя тэхналагічнага трубаправоду з аміякам. Пра гэта паведаміла агенцтва БелТА з спасылкай на абласное ўпраўленьне Міністэрства надзвычайных сытуацыяў.

Паведамляюць, што пацярпелых няма, на месцы працуюць тэрміновыя службы, аварыйная сытуацыя ліквідуецца. Прычыны надзвычайнага здарэньня пакуль невядомыя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 18 сакавіка

📌 Эўразьвяз асудзіў, Беларусь і КНДР віталі. Як за мяжой адрэагавалі на выбары ў Расеі

📌 Беларускі сцэнар для расейскіх выбараў. Аналітыка Карбалевіча

📌 Дабравольскага, Жываглод, Лібера і Марыніча завочна асудзілі за «зрыў рэспубліканскага рэфэрэндуму» ў 2022 годзе

📌 Сьледчы камітэт распачаў завочнае сьледзтва яшчэ супраць 11 чалавек, у тым ліку сьпявачкі Маргарыты Ляўчук

📌«Маліцеся за У.». Чыноўнікі Чашніцкага райвыканкаму «здалі» ў міліцыю пастара, ён атрымаў месяц арышту за казань

📌 Чаму Беларусь у лідэрах у сьвеце па дэпрэсіях і чаму такія, як Лукашэнка, да яе ня схільныя? Тлумачыць псыхатэрапэўтка

📌 «Успрымаю свае ахвяраваньні як штомесячную плату за інтэрнэт ці электрычнасьць». Як беларусы скідваюцца грашыма на дапамогу землякам

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь у сусьветных лідэрах па дэпрэсіях. Што рабіць? Парады псыхоляга

Беларусь знаходзіцца на 8-ым месцы ў сусьветным рэйтынгу са 180 краін па колькасьці людзей з дэпрэсіяй. У рэйтынгу па колькасьці суіцыдаў Беларусь — на 12-м месцы. Наколькі гэта абумоўлена масавымі рэпрэсіямі пасьля 2020 году і вайной, у якую ўцягнутая Беларусь? Наколькі рэпрэсіўныя дзеяньні ўплываюць на псыхічны стан выканаўцаў рэпрэсій? І ці могуць спэцыялісты заўважыць прыкметы дэпрэсіі ў Лукашэнкі і іншых урадоўцаў? Госьця Ганны Соўсь — псыхоляг, псыхатэрапэўтка Натальля Скібская. https://youtu.be/_TKDIojjQzI

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дабравольскага, Жываглод, Лібера і Марыніча завочна асудзілі за «зрыў рэспубліканскага рэфэрэндуму» ў 2022 годзе

У матэрыялах справы адзначаецца, што на адрас чальцоў ЦВК і камісій па рэфэрэндуме накіравалі не менш за 11 тысяч лістоў з пагрозамі.

Генэральная пракуратура паведаміла выракі, якія вынесьлі Алене Жываглод, Паўлу Ліберу, Аляксандру Дабравольскаму і Паўлу Марынічу. Іх абвінавацілі ў перашкодзе працы ЦВК, а таксама іншых камісій па рэфэрэндуме. Усе яны знаходзяцца за мяжой.

Усіх чацьвярых прызналі вінаватымі на падставе ч. 2 арт. 191 КК (перашкаджаньне парцы Цэнтральнай выбарчай камісіі, камісій па рэфэрэндуме, з прымяненьнем пагрозы і іншым спосабам). Кожнаму з абвінавачаных беларускі суд завочна прызначыў пакараньне ў выглядзе пазбаўленьне волі на тэрмін 4 гады. https://smarturl.click/mplon

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьледчы камітэт распачаў завочнае сьледзтва яшчэ супраць 11 чалавек, у тым ліку сьпявачкі Маргарыты Ляўчук

Працэс «спэцыяльнага вядзеньня» адмыслова ўвялі для тых палітычных апанэнтаў рэжыму, хто знаходзіцца за мяжой. Ён прадугледжвае завочны суд.

Паводле інфармацыі СК, завочна зьбіраюцца судзіць Андрэя Павука, Вольгу Павук, Маргарыту Ляўчук, Аляксандра Чахоўскага, Ільлю Салянкова, Уладзіслава Наважылава, Яўгена Вільскага, Вадзіма Дзмітронка, Вольгу Карач, Анатоля Котава, Вераніку Цапкала. Іх усіх запрашаюць вярнуцца ў Беларусь. https://smarturl.click/vwYmg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

💌 Падсумаваньне тыдня — усяго ў адным лісьце: падпісвайцеся на эмэйл-рассылку Свабоды!

Для тых, хто цэніць свой час, — гатовая падборка з самых важных і эксклюзіўных публікацый і відэа бягучага тыдня ад нашых журналістаў, а таксама цікавыя матэрыялы па беларускай мове й гісторыі — у суботняй рассылцы Свабоды. Падпісвайцеся, і вы ніколі не прапусьціце самае цікавае!

👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv

Читать полностью…
Подписаться на канал