radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

18400

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

У сьвеце праходзяць акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі

Акцыі беларусаў замежжа ўжо адбыліся ў Эдынбургу, Турыне, Лёндане, Варшаве, Брусэлі, Маскве, Рыме і іншых гарадах. З падтрымкай беларускіх палітвязьняў выступілі палітыкі і дыпляматы шэрагу краін.

Больш інфармацыі пра акцыі: https://smarturl.click/mp3AO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🦷 Увага, пошук!

Шукаем стаматолягаў, якія працуюць ў беларускіх прыватных клініках. Альбо тых, хто працаваў там нейкі час таму. Ананімнасьць гарантуем.

📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Украінскага перабежчыка», які падтрымаў агрэсію Расеі і даваў інтэрвію ТРК «Гомель», асудзілі на 10 гадоў турмы

Грамадзяніна Ўкраіны Сяргея Масьлюкова, які летась уцёк з Чарнігаўскай вобласьці ў Гомель, асудзілі на 10 гадоў пазбаўленьня волі. Тэрмін пачне адлічвацца адразу пасьля яго фактычнага затрыманьня.

https://smarturl.click/dp8bk

На здымку Дзясьнянскі раённы суд Чарнігава, які разглядаў справу

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паліна Шарэнда-Панасюк ня выйшла на волю і знаходзіцца ў Гомельскім СІЗА

Паводле інфармацыі ад яе мужа Андрэя Шарэнды, Паліну затрымалі 19 траўня на патрабаваньне Рэчыцкага аддзяленьня Сьледчага камітэту на трое содняў.

Сёньня ёй павінны прад’явіць новае абвінавачваньне — ягоная сутнасьць пакуль невядомая, піша «Вясна».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэтую кватэру майму дзеду далі як удзельніку вайны». Пагаварылі з героямі фільма ОНТ аб арышце маёмасьці ўцекачоў

«Няма словаў. Проста зьдзек, жах. Убачыць па тэлевізіі, як тваю кватэру ўзламалі, ходзяць там, потым заварылі яе? Ім пагоны даюць за гэта ці што? Я ні ў чым не вінаватая, я ня здрадніца, не злачынца, я нічога благога не рабіла, не рабавала, нікога не зарэзала».


Увечары 20 траўня дзяржаўны тэлеканал ОНТ паказаў сюжэт аб тым, як кватэры актывістаў беларускай дыяспары ўзломваюць у межах так званай «справы 104». Пагаварылі зь яго героямі.

https://smarturl.click/jk3zZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Быкаў на Свабодзе. Пра самы вялікі Божы дар

19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў этэрах і перадачах Радыё Свабода.

Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе https://bit.ly/bykau-na-svabodzie

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

21 траўня — дзень памяці Вітольда Ашурка

3 гады таму, 21 траўня 2021 году, у калёніі ў Шклове пры нявысьветленых абставінах загінуў Вітольд Ашурак, грамадзка-палітычны і экалягічны актывіст зь Бярозаўкі, палітычны зьняволены, сябра партыі БНФ.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня».

https://smarturl.click/Q1WGJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 20 траўня

🔸 Радыё Свабода — 70. Хто быў супраць яе адкрыцьця, пры чым тут БНР і ЦРУ

🔸 «Настойліва зьвяртайцеся, няхай выкручваюцца». Што рабіць, калі адвакаты адмаўляюцца абараняць «палітычнага»

🔸 Ці шмат вы ведаеце пра Радыё Свабода? Тэст

🔸 Указ, якога ніхто ня бачыў. Як беларускім выпускнікам ускладнілі паступленьне за мяжу

🔸 Той самы Мюнгаўзэн, той самы Скарына. Беларускія сьляды Алега Янкоўскага

🔸 Аляксандар Лукашук: Радыё Свабода — там, дзе няма цемнаты

🔸 Прэзыдэнт Ірану Ібрагім Раісі загінуў у выніку крушэньня верталёта

🔸 Ігар Лосік чацьвёрты раз сустракае дзень нараджэньня за кратамі

🔸 З 21 траўня ў Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Цэны не мяняліся больш за год

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хто такі Махамад Махбэр, які часова заняў пасаду прэзыдэнта Ірану, і якія сувязі ён мае з Масквой і Менскам

Загінулы Раісі да ўступленьня на пасаду амаль ня меў кіраўнічага досьведу, і менавіта Махбэр з моманту ўступленьня Раісі на пасаду фактычна кіраваў ягонай выканаўчай уладай.

https://smarturl.click/G6v1Q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аляксандар Лукашук: Радыё Свабода — там, дзе няма цемнаты

20 траўня 1954 году ў Мюнхэне пачала вяшчаньне беларуская сэкцыя Радыё Вызваленьне (цяпер беларуская служба Радыё Свабода). На пытаньні пра мінулае і будучыню адказвае Аляксандар Лукашук, былы дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода (1998–2023).

ВІДЭА: https://youtu.be/YNXLb5mr7Vw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнт Ірану загінуў у выніку крушэньня верталёта. Фота зь месца здарэньня

Міністар замежных спраў Хасэйн Амір-Абдалах’ян таксама быў сярод загінулых разам зь сямю іншымі дзяржаўнымі дзеячамі.

https://smarturl.click/mp3o9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сарвалася правядзеньне песеннага фэстывалю, задуманага Тураўскай япархіяй БПЦ

Праваслаўны фэстываль духоўнай, народнай і ваенна-патрыятычнай песьні «Палескі Вялікдзень» праводзіўся ўжо чатыры разы. У папярэднія гады колькасьць калектываў-удзельнікаў даходзіла да паўтара дзясятка.

https://smarturl.click/4kD5x

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ігар Лосік чацьвёрты раз сустракае народзіны за кратамі

20 траўня блогеру і журналісту Радыё Свабода Ігару Лосіку споўнілася 32 гады.

Ігара затрымалі 25 чэрвеня 2020 году, у сьнежні 2021-га яму прысудзілі 15 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму за «арганізацыю масавых беспарадкаў і распальваньне варожасьці».

Палітвязень адбывае пакараньне ў Наваполацкай калёніі, дзе яго трымаюць у становішчы інкамунікада. Апошні ліст бацькі Ігара атрымалі ад сына летась у лютым.

Паводле праваабаронцаў, з 2023 году Лосіка трымаюць у памяшканьні камэрнага тыпу.

Жонка Ігара Лосіка Дар’я таксама палітзьняволеная. Ёй прысудзілі 2 гады зьняволеньня паводле артыкулу 361-4 Крымінальнага кодэксу («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці») за інтэрвію тэлеканалу «Белсат».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Той самы Мюнгаўзэн, той самы Скарына. Беларускія сьляды Алега Янкоўскага

Савецкага і расейскага актора Алега Янкоўскага памятаюць усе. Але ня кожны ведае, што «той самы Мюнгаўзэн» многімі ніткамі зьвязаны з нашай краінай.

У гадавіну сьмерці Янкоўскага цікавыя факты яго біяграфіі ўзгадвае Сяргей Дубавец: https://smarturl.click/opODD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЖЫВАЯ ГІСТОРЫЯ: 70 ГАДОЎ БЕЛАРУСКАЙ СЛУЖБЫ РАДЫЁ СВАБОДА

20 траўня 1954 году пачаліся беларускамоўныя перадачы Радыё Вызваленьне (пазьней — Радыё Свабода). Сёлета мы адзначаем 70-годзьдзе Беларускай службы і прапануем вам нізку гістарычных матэрыялаў.

ЧАСТКА 1: «Гаворыць Радыё Вызваленьне...»

Гэта рэпрынтнае выданьне першага зборніка радыёперадач «з вольнага сьвету для суродзічаў», які «стараньнем Беларускае Рэдакцыі Радыя Вызваленьне» выйшаў у Мюнхэне у 1956 годзе.
Чытаць кнігу (pdf)

«Птушкі пералётныя». Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік

Больш як сорак гадоў Галіна Руднік (1930–2017) аддала працы на Радыё Свабода. Сюды, у беларускую рэдакцыю яе рэкамэндаваў прэзыдэнт Рады БНР Мікола Абрамчык. Працавала яна і для ўкраінскай, і для рускай рэдакцый, адышоўшы на пэнсію у 1995 годзе. У 2011 годзе Свабода апублікавала ўспаміны Галіны Руднік.

•Чытаць кнігу (PDF)
•Слухаць аўдыёкнігу на Soundcloud

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Карупцыя ў пагонах. Чаму Лукашэнка не задаволены КДБ?

Пасьля таго, як тры тыдні таму зьявілася інфармацыя, што «Кібэрпартызаны» ўзламалі сайт КДБ, усе чакалі «разбору палётаў». Здаецца, дачакаліся: Лукашэнка абвесьціў пра кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве спэцслужбы. Аналіз Валера Карбалевіча:

https://smarturl.click/mp3mO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы на ўдзельнікаў выбараў у Каардынацыйную раду

Сьледчы камітэт Беларусі налічыў, што ўсяго ў выбарах у Каардынацыйную раду прымае ўдзел 257 чалавек імёны якіх дакладна вядомыя сьледчым. Усе 12 сьпісаў кандыдатаў у Каардынацыйную раду ўлады раней прызналі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі».

https://smarturl.click/71plR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паліна Шарэнда-Панасюк чакае новых абвінавачаньняў

Пра гэта Свабодзе паведаміў муж палітзьняволенай Андрэй Шарэнда. За кратамі Паліна Шарэнда-Панасюк ўжо адбыла 3 гады і 5 месяцаў.

«Да людзей, якія раніцай яе чакалі яе каля выхаду з калёніі, выйшлі супрацоўнікі і паведамілі, што 19 траўня яе этапавалі ў іншую папраўчую ўстанову. Прычыны тады не назвалі.

Цяпер яна знаходзіцца ў Гомельскім СІЗА, гэта пацьвердзілі сваякам супрацоўнікі СІЗА. Туды яе накіравалі па пастанове ўпраўленьня Сьледчага камітэту Рэчыцкага раёну. Цягам 10 дзён ёй могуць выставіць новае абвінавачаньне. Цяпер мы шукаем адваката», — сказаў Андрэй Шарэнда.

https://smarturl.click/ny8Ab

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэм’ер-міністар Польшчы заявіў, што за шэрагам падпалаў у краіне стаіць Расея

Раней польскія спэцслужбы арыштавалі ў краіне 9 чалавек, сярод якіх ёсьць грамадзяне самой Польшчы, а таксама Беларусі і Ўкраіны. Як адзначыў Дональд Туск, пераважна ў справе аб сабатажах — падпалы. У разгляданай справе ёсьць эпізоды з Польшчы, Літвы і Латвіі, але таксама падазрэньні на крамлёўскі сьлед маюць і ўлады Швэцыі.

https://smarturl.click/71p4R

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зьявілася праграма галасаваньня для выбараў у Каардынацыйную раду. Пакуль толькі для беларусаў замежжа

Каманда Паўла Лібера распрацавала для выбараў у Каардынацыйную раду плятформу Belarus ID. Праграмісты называюць яе «бясьпечным рашэньнем для вэрыфікацыі чалавека і галасаваньня онлайн».

Інструкцыі для беларусаў унутры краіны зьявяцца пазьней.

https://smarturl.click/RAvqm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Дзяржава абавязаная за гэтым сачыць». Якія ў Беларусі здараліся няшчасныя выпадкі на атракцыёнах і каго за гэта каралі

У Беларусі на атракцыёнах людзі ламалі хрыбет, атрымлівалі цяжкія трамы і нават паміралі. Сабралі выпадкі і парады, як засьцерагчыся і не пацярпець.

https://smarturl.click/RAv4p

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі назвалі актывістаў, у якіх «забіраюць нерухомасьць». Сярод іх і дачка Паўла Латушкі

На дзяржаўным тэлеканале ОНТ прадэманстравалі відэазапісы, як у кватэры актывістаў, якія зьехалі ад перасьледу зь Беларусі, уваходзяць прадстаўнікі сілавых органаў і апячатваюць іх «для далейшай рэалізацыі».

https://smarturl.click/kjny6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна пацьвердзіла ўдзел у летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы

Большасьць украінскіх спартоўцаў завяршаюць перадалімпійскую падрыхтоўку за межамі краіны.

Атлетам з Расеі і Беларусі будзе дазволена ўдзельнічаць у Гульнях у Парыжы толькі як нэўтральным асобам, безь дзяржаўных сьцягоў і гімнаў.

https://smarturl.click/Dawy3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З 21 траўня ў Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Цэны не мяняліся больш за год

Паліва пачне даражэць штотыдзень з крокам 1 капейка — усяго падаражэньне найбліжэйшым часам складзе 8 капеек, паведамляе прэс-служба канцэрну «Белнафтахім».

https://smarturl.click/aJ8MY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Літве памежнікаў забясьпечаць цяжкім узбраеньнем

Міністар унутраных спраў Агне Білатайце разам з прэм’ер-міністрам Інгрыдай Шыманіце 20 траўня наведала аэрадром Палукніс у Тракайскім раёне, дзе яны азнаёміліся з магчымасьцямі авіяцыйнага кіраваньня Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

https://smarturl.click/4kDWG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

UEFA аштрафаваў футбольную фэдэрацыю Літвы за адмову гуляць зь Беларусьсю

Матчы павінны былі прайсьці 31 траўня і 4 чэрвеня, аднак ЛФФ раней заявіла, што жаночая каманда ня будзе сустракацца з суперніцамі зь Беларусі з прычыны падтрымкі ўладамі Беларусі расейскай агрэсіі супраць Украіны.

https://smarturl.click/AdMZY

Фота Lietuvos Futbolas (@ltfutbolas) / X

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Указ, якога ніхто ня бачыў. Як беларускім выпускнікам ускладнілі паступленьне за мяжу

Выпускнікам, якія хочуць паступаць у замежныя ВНУ, перасталі выдаваць у Беларусі некалькі папераў – даведку зь Міністэрства адукацыі і даведку са зьместам праграмы са школы.

Даведаліся, як вырашаюць гэтую праблему:

https://smarturl.click/JDz0q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мінабароны паведаміла, што прыводзіць у гатоўнасьць тактычную групу 6-й мэханізаванай брыгады ў Горадні

Вайсковае ведамства сьцьвярджае, што гэта робіцца «ў рамках праверкі».

«Асабісты склад на штатным узбраеньні рушыць у прызначаны раён, дзе выканае комплекс мерапрыемстваў па інжынэрным абсталяваньні раёнаў і пазыцый», – гаворыцца ў паведамленьні без пазнакі канкрэтнага месца, дзе будуць рабіцца згаданыя дзеяньні.

Рэжым Лукашэнкі ў апошнія гады няспынна праводзіць вучэньні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэньня дачыненьняў з Захадам і вайны Расеі супраць Украіны, у якой афіцыйны Менск падтрымлівае Крэмль.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЧАСТКА 2:«На хвалі Свабоды»

Цыкль перадачаў «На хвалі Свабоды» Сяргея Шупы, прысьвечаных гісторыі Радыё Свабода (1954–2013), якія гучалі на нашых хвалях у 2003, 2004, 2009 і 2014 гадах.

•Чытаць на сайце
•Слухаць на Soundcloud

«Свабода бяз радыё: больш Свабоды»

30 красавіка 2019 году на сярэдняхвалевай частаце 1386 кГц апошні раз прагучаў наш сыгнал. Радыё Свабода пасьля амаль 65 гадоў штодзённага этэру канчаткова пакінула радыёхвалі.
•Сэрыя публікацый пра гісторыю Беларускай службы
•Фільм Аляксандра Лукашука

І на закуску: рок-гіт ад гурту Ulis

У 1990 годзе паэт Фэлікс Аксёнцаў і лідэра гурта Ulis Вячаслаў Корань напісалі песьню «Радыё Свабода», якая ад часу свайго стварэньня стала гітом і гімнам пакаленьня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Перакладчыцы Вользе Калацкай прысудзілі штраф памерам 800 рублёў

Суд над Калацкай адбыўся 17 траўня. Афіцыйна яе пакаралі штрафам у 20 базавых велічыняў за «маханьне рукамі ў РУУС». Пра затрыманьне жанчыны стала вядома 9 траўня.

Раней Вольга Калацкая ўжо была асуджаная і цалкам адбыла пакараньне. 24 красавіка 2021 году перакладчыцу абвінавацілі ў тым, што яна пабіла супрацоўніка тэлеканалу СТБ Рыгора Азаронка (дала поўху). Нягледзячы на тое, што фігурантка справы прынесла прабачэньні пацярпеламу і той ня меў да яе матэрыяльных ці маральных прэтэнзій, судзьдзя Ала Скуратовіч пакарала перакладчыцу 2 гадамі «хатняй хіміі».

Читать полностью…
Подписаться на канал