radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

18400

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Мінкульт прыраўняў да парнаграфіі дэманстрацыю гомасэксуальных адносінаў і транссэксуальнасьці

Ведамства ўнесьла зьмены ў інструкцыю, якая рэглямэнтуе выпуск, продаж і рэкляму эратычнай прадукцыі і тавараў. У ёй перагледзелі азначэньне парнаграфіі — цяпер ёй будуць лічыцца і «нетрадыцыйныя палавыя адносіны \ паводзіны», да якіх Мінкульт, сярод іншага, аднес гомасэксуальныя і бісэксуальныя адносіны, транссэксуальнасьць.

У Беларусі прадстаўнікі ЛГБТК-супольнасьці нярэдка трапляюць пад перасьлед. У лютым улады падрыхтавалі законапраект аб адказнасьці за «прапаганду нетрадыцыйных сямейных адносін»:

https://smarturl.click/e5W4b

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае 10 красавіка

🪖 У Беларусі ў пяці раёнах пачаліся вучэньні з удзелам вялікай колькасьці вайскоўцаў запасу

💸 Пагрозы дэвальвацыі беларускага рубля нарастаюць, — эканаміст Крук

🚜 «З грузам праблем і бяз бачаньня пэрспэктывы». Чаму Лукашэнка не задаволены айчыннай прамысловасьцю

🕯 «Быў добрым чалавекам, кампанейскім». Што вядома пра абвінавачанага ў абразе Лукашэнкі, які памёр у берасьцейскім СІЗА

⛓ Яшчэ двух беларусаў затрымалі за камэнтары пра тэракт у Падмаскоўі. Аднаго зь іх моцна зьбілі

👓 «Я толькі зьняла акуляры — і мяне высачылі». Як спэцслужбы знаходзяць беларусаў праз камэры відэаназіраньня і што гэта за сыстэма

🛏 «Ён у нас да 22 красавіка». Што вядома пра затрыманьне гомельскага бізнэсоўца Навума Каца

▶️ «Гісторыя на Свабодзе». Адыход Украіны ад ВКЛ пасьля Люблінскай уніі паспрыяў пачатку нацыянальнага працэсу беларусаў, — Дарота Міхалюк

🎙 Дубавец: Супраць беларускасьці змагаюцца не беларусы, а «расейцы са знакам якасьці»

📷 Чарга фураў на мяжы Польшчы зь Беларусьсю трапіла на спадарожнікавы здымак. Яе даўжыня — амаль 50 км

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чарга фураў на мяжы Польшчы зь Беларусьсю трапіла на спадарожнікавы здымак. Яе даўжыня — амаль 50 км

Як выглядае чарга на беларуска-польскай мяжы, якая расьцягнулася амаль на 50 км. Свабода атрымала спадарожнікавыя здымкі, а таксама даведалася, чаму такі затор.

https://smarturl.click/baL7L

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму рэжым ваюе з Каліноўскім, Геніюш і нацыянальным сьцягам

Дэпутат Вадзім Гігін заявіў, што атрымлівае шмат зваротаў грамадзян, якія просяць зьмяніць назву вуліцы Кастуся Каліноўскага ў Менску. Прапагандыст спадзяецца, што хутка гэта і адбудзецца. Днямі сквэру на вуліцы Каліноўскага ў сталіцы далі назву Яблыневы. Гэта адбылося таксама ў рамках змаганьня з Каліноўскім.

Як далёка могуць зайсьці ўлады сваімі антыбеларускімі акцыямі і якім будзе рэальны вынік іх дзейнасьці. Пра гэта разважае пісьменьнік і публіцыст Сяргей Дубавец.

https://youtu.be/gEb0BhwrZn4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У берасьцейскім СІЗА памёр абвінавачаны ў абразе Лукашэнкі. Ён тыдзень не дажыў да суду

Падпалкоўніка запасу Аляксандра Кулініча затрымалі ў Берасьці 29 лютага. Абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі. Суд меўся адбыцца 16 красавіка.

Аднак 9 красавіка мужчына памёр. Пра гэта «Люстэрку» распавялі дзьве не зьвязаныя паміж сабой крыніцы.

У дакумэнце аб сьмерці, на які спасылаюцца крыніцы выданьня, напісана, што Аляксандар памёр ад ішэмічнай хваробы сэрца.

11 красавіка Кулініча пахаваюць у яго родным Маладэчне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Калі я не магла дыхаць і задыхалася, мэдык хацеў слухаць мае лёгкія праз кармушку», — Вольга Гарбунова пра Валадарку

Другі эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» прысьвечаны найбольш вядомым сьледчым ізалятарам у Менску, так званым «Валадарцы» і «Амэрыканцы».

Вольга Гарбунова, былая палітзьняволеная, раней кіраўніца шэлтэру для ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава», цяпер прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльнай палітыцы. Яе затрымалі ў лістападзе 2021 і да суду трымалі ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага.

«Каб спалохацца за жыцьцё, мне хапіла некалькі месяцаў хворых нырак ад холаду на Акрэсьціна, двух ковідаў, выкашліваньня лёгкіх, пары прыступаў страўніка, парушаных гармонаў, запаленьня суставаў і анальных крывацёкаў ад нерухомасьці, зьніжанага зроку, поўнага роту крыві пасьля некалькіх тыдняў адсутнасьці зубной шчоткі і ўсякіх іншых «дробязяў». Калі я не магла дыхаць і задыхалася, мэдык хацеў слухаць мае лёгкія праз кармушку...»


Відэа: https://www.youtube.com/watch?v=Yb3AIlnNXTg&t=979s

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дырэктар беларускага ліцэю ў Гайнаўцы стаў дэпутатам Падляскага сэйміку ў Польшчы

Ігар Лукашук балятаваўся паводле сьпісу «Грамадзянскай кааліцыі» ад пяці паветаў Падляскага ваяводзтва (Беластоцкага, Бельскага, Высокамазавецкага, Гайнаўскага і Сямятыцкага).

https://smarturl.click/mpXEz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«З грузам праблем і бяз бачаньня пэрспэктывы». Чаму Лукашэнка не задаволены айчыннай прамысловасьцю

9 красавіка Аляксандар Лукашэнка правёў вялікую нараду аб праблемах айчыннай прамысловасьці. Як выявілася, яна за гэты час сутыкнулася з мноствам выклікаў.

Запасы на складах расьлі амаль удвая хутчэй, чым адбываўся рост вытворчасьці, а экспарт вырас толькі за кошт таго, што прадпрыемствы вывезьлі сваю прадукцыю ў дылерскія цэнтры на тэрыторыі Расеі. Дрэнна працуе праграма імпартазамяшчэньня, павялічваецца карупцыя, абвастраецца дэфіцыт кадраў — рэальны стан беларускіх прадпрыемстваў і экспарту іх прадукцыі ў лічбах аналізуе Валер Карбалевіч:

https://smarturl.click/LYwQR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я толькі зьняла акуляры — і мяне высачылі». Як спэцслужбы знаходзяць беларусаў праз камэры відэаназіраньня і што гэта за сыстэма

Рэспубліканская сыстэма маніторынгу грамадзкай бясьпекі — так называецца мэханізм відэаназіраньня за жыхарамі Беларусі. Тысячы камэраў, экспарт сыстэмы ў іншыя краіны і былыя сілавікі ў кіраўніцтве. Расказваем, як яна адбудоўвалася і што зь ёй цяпер:

https://smarturl.click/baLvV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пагрозы дэвальвацыі беларускага рубля нарастаюць, — эканаміст Крук

«Кепскі фінансавы стан прадпрыемстваў — гэта на сёньняшні момант праблемны пункт нумар адзін для беларускай эканомікі», — лічыць эканаміст Зьміцер Крук.

У інтэрвію Свабодзе ён адказвае на пытаньне, ці існуюць пагрозы дэвальвацыі нацыянальнай валюты, расказвае, чаму беларускі экспарт дасягнуў сваёй «столі», і разважае пра праблемы на беларускіх прадпрыемствах:

https://smarturl.click/z249b

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ён у нас да 22 красавіка». Што вядома пра затрыманьне гомельскага бізнэсоўца Навума Каца

У судзе Цэнтральнага раёну Гомля 8 красавіка разгледзелі справу за «экстрэмізм» у дачыненьні вядомага мясцовага прадпрымальніка Навума Каца.

«Навіна, што яго затрымалі за „экстрэмізм“, выклікала ва ўсіх шок. Ён заўсёды і выключна быў толькі за ўладу», — расказаў Свабодзе прадпрымальнік з Гомля, асабіста знаёмы з Кацам.

Расказваем пра прадпрымальніка і яго магчымы палітычна матываваны арышт:

https://smarturl.click/mpX5O

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Жонка Алеся Бяляцкага паведаміла пра пагаршэньне ягонага здароўя ў турме

У інтэрвію AР жонка беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук распавяла пра асьцярогі з нагоды здароўя мужа. Яна адзначыла, што апошнія паўгода 61-гадовы праваабаронца знаходзіцца ў адзіночнай камэры, нягледзячы на хранічныя захворваньні. Паводле Натальлі Пінчук, яна даведалася ад людзей, якія выйшлі з турмы, што стан Алеся Бяляцкага працягвае пагаршацца:

https://smarturl.click/ppD7A

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трохпакаёвую кватэру Цапкалаў у Менску прадалі на аўкцыёне

Першыя таргі праваліліся — ахвотных не было. Пры другой спробе пасьля зьмяншэньня цаны яны зьявіліся. У выніку кватэру прадалі за 395 720,27 беларускіх рублёў.

Вераніка Цапкала, калі даведалася, што ўлады выставілі кватэру на продаж, заявіла, што яна належыць і яе непаўналетнім дзецям, што, згодна з законам, не дазваляе адчужаць маёмасьць. Яна заклікала пракуратуру і СК правесьці расьсьледаваньне, і паабяцала, што калі вернецца ў Беларусь, запатрабуе ў пакупніка арэндную плату за ўвесь час карыстаньня кватэрай:

https://smarturl.click/O0jgo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусам за мяжой, якія дапамагалі рэпрэсаваным, пачалі пісаць сілавікі

Зь імі спрабуюць выйсьці на сувязь супрацоўнікі ГУБАЗіКу і СК, паведамляе Dissidentby. Вядома, што сілавікі пішуць беларусам, якія дапамагаюць ці дапамагалі рэпрэсаваным. Ініцыятыва зафіксавала асабістыя зьвесткі прадстаўнікоў Менскага, Берасьцейскага і Гарадзенскага Сьледчага камітэту, а таксама ГУБАЗіку, якія пісалі беларусам.

Беларусаў заклікаюць паведамляць пра такія выпадкі праваабаронцам, а таксама раяць не камунікаваць зь сілавікамі, бо можна па неасьцярожнасьці «даць уразьлівую інфармацыю беларускім спэцслужбам».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 9 красавіка

❌ У Беларусі ўлады атрымалі магчымасьць ануляваньня дамэнаў «экстрэмісцкіх» рэсурсаў

💰 Страта расейскага рынку, дэфіцыт кадраў, адсутнасьць інавацыйных ідэй: Лукашэнка прызнаў праблемы ў эканоміцы

🇱🇹 У Літве прапанавалі ануляваць ДНЖ беларусам, якія часта езьдзяць на радзіму. Ціханоўская пракамэнтавала

👫 У Вільні трэці раз праходзіць Беларускі прадпрымальніцкі форум

✍🏻 Беларусь можа выйсьці з Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Эўропе. Што гэта за дамова і ў чым небясьпека

👮🏻‍♂️ Падкаст-сэрыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Частка 2: сьледчыя ізалятары «Валадарка» і «Амэрыканка»

🙍🏻‍♀️«Вышыванка выбрала мяне». Як беларуская дызайнэрка шыла сьцягі насупраць РАУС, а пасьля эмігравала ў ЗША

🗣 Гвалту ўдосталь, а народнай любові не відаць. Навошта Лукашэнка памяняў галоўнага ідэоляга, разважае аналітык

👬«Паедзем да нас, у Беларусію, у нас калгасаў няма». Як раскулачвалі ў Заходняй Беларусі: спэцпраект Свабоды

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

11 красавіка — гадавіна выбуху ў менскім мэтро

У гэты дзень у 2011 годзе адбыўся выбух у менскім мэтрапалітэне. У выніку тэракту загінулі 15 чалавек, 203 пацярпелі. Згодна з прысудам меркаваных выканаўцаў выбуху Ўладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава расстралялі.

📚 Кніга Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро»

Іншыя адметныя падзеі і даты 11 красавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/ppD07

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гісторыя на Свабодзе». Адыход Украіны ад ВКЛ пасьля Люблінскай уніі паспрыяў пачатку нацыянальнага працэсу беларусаў, — Дарота Міхалюк

Ці лічылі ў Польшчы на пачатку ХХ стагодзьдзя «ліцьвіноў» звычайнымі палякамі? Як доўга ў Польшчы існавалі прыхільнікі аднаўленьня ВКЛ, так званыя краёўцы? Дзе і калі бярэ пачатак беларускі нацыяналізм?

Пра гэта і пра іншае мы гаворым з польскім гісторыкам, прафэсарам Торуньскага ўнівэрсытэту, аўтаркай кнігі «Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918–1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасьці» Даротай Міхалюк.

📜 ТЭКСТ: https://smarturl.click/mpXGz

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/EndRjMYVDkI

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Быў добрым чалавекам, кампанейскім». Што вядома пра абвінавачанага ў абразе Лукашэнкі, які памёр у берасьцейскім СІЗА

Крытыкаваў акупацыю Расеяй Беларусі. Пісаў «Слава Ўкраіне! Жыве Беларусь!» Служыў разам з Валерыем Сахашчыкам. Расказваем, што вядома пра памерлага вязьня Аляксандра Кулініча.

https://smarturl.click/8EMJQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Моладзь уцякае за мяжу. Што робіць Лукашэнка?

Сёлета 55 з паловай тысяч беларускіх адзінаццаціклясьнікаў скончаць школы. Для іх ужо стартавала ўступная кампанія. З году ў год сярод маладых беларусаў расьце папулярнасьць замежных унівэрсытэтаў.

Журналіст Дзьмітры Гурневіч паглядзеў, як і з дапамогай чаго ўлады спрабуюць затрымліваць маладых людзей у Беларусі.

Поўнае відэа: https://www.youtube.com/watch?v=nEQT_OP5En8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пэнсіянэраў на вытворчасьць?

Праблемы з працоўнай сілай у Беларусі сталі настолькі відавочнымі, што іх прызнаў ужо і Лукашэнка. Ён заявіў пра неабходнасьць знайсьці для працы на заводах некалькі тысяч «патрыятычна настроеных» пэнсіянэраў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Швайцарыі адбыўся пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага

Эўрапейскія праваабаронцы правялі ў Швайцарыі пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага і ўсіх беларускіх палітвязьняў. Арганізатарам акцыі выступіла кампанія Libereco.

61-гадовы палітзьняволены кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» і нобэлеўскі ляўрэат утрымліваецца за кратамі ўжо 1000 дзён. Апошнія паўгода Бяляцкі знаходзіцца ў адзіночнай камэры, нягледзячы на свае хранічныя захворваньні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У 5 раёнах Беларусі пачаліся вучэньні — упершыню з удзелам вялікай колькасьці вайскоўцаў запасу

У Мінабароны паведамілі пра пачатак двухдзённых вучэньняў 120-й зэнітнай брыгады, у іх возьме ўдзел вялікая колькасьць вайскоўцаў запасу. У часе вучэньняў плянуюць адпрацаваць «новыя спосабы» выкарыстаньня ЗРК «Бук», пытаньні «адбіцьця паветранага нападу праціўніка, у тым ліку пры дапамозе дронаў, разьмяшчэньня на мясцовасьці, супрацьдзеяньня дывэрсійна-выведным групам і інш.:

https://smarturl.click/W38ne

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

АПК: Беларусь прайграла выбары ў Камісію папярэджаньня злачыннасьці і крымінальнага правасудзьдзя ААН

Беларусь прайграла выбары за месца ў Камісію папярэджаньня злачыннасьці і крымінальнага правасудзьдзя ААН, куды яна ўваходзіла з 2010 году, паведаміў прадстаўнік АПК Валер Кавалеўскі. Паводле яго, ад Усходнеэўрапейскай групы ў камісію выбралі Альбанію і Латвію. Трохгадовы тэрмін знаходжаньня Беларусі ў камісіі завяршаецца ў канцы 2024 году.

АПК загадзя інфармаваў чальцоў Эканамічнай і сацыяльнай Рады ААН пра парушэньні рэжымам Лукашэнкі «абавязаньняў у галіне супрацьдзеяньня злачыннасьці» і заклікаў адхіліць кандыдатуру Беларусі на выбарах:

https://smarturl.click/0eY7W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка зь неанансаваным візытам ляціць у Расею

11 красавіка ў Маскве Лукашэнка сустрэнецца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным у фармаце «сам-насам», паведамляе ягоная прэс-служба: абмяркуюць разьвіцьцё супрацоўніцтва ў розных сфэрах, «пытаньні, якія патрабуюць разгляду на вышэйшым узроўні», міжнародную абстаноўку і «каардынацыю дзеяньняў па рэагаваньні на існыя выклікі і пагрозы».

12 красавіка Лукашэнка і Пуцін разам паўдзельнічаюць у мерапрыемстве з нагоды Дня касманаўтыкі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асуджанага на 20 гадоў калёніі Гундара яшчэ на год пазбавілі прадуктовых перадач

Мінулая забарона на атрыманьне перадач дзейнічала па 24 верасьня 2024 году, яе падоўжылі яшчэ на год. Цяпер Уладзімер Гундар знаходзіцца ў адзіночнай камэры. «Паводзіць сябе ніжэй травы, цішэй вады. Таму сам ня ведае, за што», — распавяла крыніца @racyja.

Уладзімер Гундар — інвалід 2-й групы, у палітвязьня няма адной нагі вышэй калена. Вядома, што ў яго падвышаны ціск, ён перанёс гіпэртанічны крыз у зьняволеньні:

https://smarturl.click/XyGmZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускія бізнэсоўцы перавезьлі ў Эўразьвяз амаль 9 тысяч кампаній, 75% зь іх — у Польшчу

Зь іх на пачатак 2024 году каля 75% усіх кампаній, якія пераехалі зь Беларусі ў ЭЗ, перанесьлі сваю дзейнасьць у Польшчу, 10% — у Літву, 7% — у Эстонію, 4% — у Латвію, паводле зьвестак Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой:

https://smarturl.click/M1jBR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: Дзень народзінаў Сержука Вітушкі

10 красавіка 1965 году нарадзіўся Сяржук Вітушка, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, кіраўнік легендарнай менскай «Талакі» — аднаго зь першых моладзевых нацыянальна-дэмакратычных згуртаваньняў у часы СССР. Ён пражыў 47 гадоў. На фота: Вітушка на мітынгу ў 1989 годзе.

Больш падзей 10 красавіка можна знайсьці ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/B60kg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У 2023 годзе амаль 7,7 тысячы беларусаў сталі індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў Польшчы

Агулам статус ІП у Польшчы летась аформілі 7663 беларусы, гэта 19% сярод іншаземцаў, якія зарэгістравалі ІП у Польшчы летась, вынікае са зьвестак Польскага эканамічнага інстытуту.

61% беларускіх ІП зарэгістраваныя ў сфэры інфармацыі і сувязі, «пераважная большасьць», як сьцьвярджаецца, займаюцца «дзейнасьцю, зьвязанай з праграмным забесьпячэньнем». 12% ІП беларусы адкрылі ў сфэры «прафэсійнай, навуковай або тэхнічнай дзейнасьці», 6% — у будаўніцтве:

https://smarturl.click/ppDqA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аднавілі рух цягнікоў у кірунку Масква — Менск у Смаленскай вобласьці, дзе напярэдадні абрынуўся мост

Адкрыты рух па адной каляіне на перагоне Сямлёва — Вязьма, паведаміла Маскоўская чыгунка. Рух цягнікоў у кірунку Масква — Менск адкрыты, удакладніў губэрнатар Васіль Анохін. Пасажырскія цягнікі ідуць звычайнымі маршрутамі.

«Яшчэ на дзьвюх каляінах аднаўленчыя працы практычна завершаныя. У найбліжэйшы час чыгуначныя зносіны будуць цалкам адноўленыя», —заявіў Анохін:

https://smarturl.click/kjmqR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Літве прапанавалі ануляваць ДНЖ беларусам, якія часта езьдзяць на радзіму. Ціханоўская пракамэнтавала

У Сейме Літвы зарэгістравалі папраўку, якая прапануе анулёўваць дазвол на часовае пражываньне беларусам, якія езьдзілі на радзіму часьцей за раз на месяц (на працягу апошняга году). Таксама ДНЖ прапануюць ануляваць, калі беларусы публічна ўхвалілі расейскую агрэсію супраць Украіны ці калі яны «наўмысна і сыстэматычна публічна распаўсюджваюць ілжывую інфармацыю, якая супярэчыць інтарэсам літоўскага грамадзтва або дзяржавы».

Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што яе каманда на сувязі з дэпутатамі Сейму Літвы і «паспрабуе іх пераканаць, што ў такім выглядзе папраўкі не павінны быць прынятыя»:

https://smarturl.click/aJyv5

Читать полностью…
Подписаться на канал