radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

18400

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусам за мяжой, якія дапамагалі рэпрэсаваным, пачалі пісаць сілавікі

Зь імі спрабуюць выйсьці на сувязь супрацоўнікі ГУБАЗіКу і СК, паведамляе Dissidentby. Вядома, што сілавікі пішуць беларусам, якія дапамагаюць ці дапамагалі рэпрэсаваным. Ініцыятыва зафіксавала асабістыя зьвесткі прадстаўнікоў Менскага, Берасьцейскага і Гарадзенскага Сьледчага камітэту, а таксама ГУБАЗіку, якія пісалі беларусам.

Беларусаў заклікаюць паведамляць пра такія выпадкі праваабаронцам, а таксама раяць не камунікаваць зь сілавікамі, бо можна па неасьцярожнасьці «даць уразьлівую інфармацыю беларускім спэцслужбам».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 9 красавіка

❌ У Беларусі ўлады атрымалі магчымасьць ануляваньня дамэнаў «экстрэмісцкіх» рэсурсаў

💰 Страта расейскага рынку, дэфіцыт кадраў, адсутнасьць інавацыйных ідэй: Лукашэнка прызнаў праблемы ў эканоміцы

🇱🇹 У Літве прапанавалі ануляваць ДНЖ беларусам, якія часта езьдзяць на радзіму. Ціханоўская пракамэнтавала

👫 У Вільні трэці раз праходзіць Беларускі прадпрымальніцкі форум

✍🏻 Беларусь можа выйсьці з Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Эўропе. Што гэта за дамова і ў чым небясьпека

👮🏻‍♂️ Падкаст-сэрыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Частка 2: сьледчыя ізалятары «Валадарка» і «Амэрыканка»

🙍🏻‍♀️«Вышыванка выбрала мяне». Як беларуская дызайнэрка шыла сьцягі насупраць РАУС, а пасьля эмігравала ў ЗША

🗣 Гвалту ўдосталь, а народнай любові не відаць. Навошта Лукашэнка памяняў галоўнага ідэоляга, разважае аналітык

👬«Паедзем да нас, у Беларусію, у нас калгасаў няма». Як раскулачвалі ў Заходняй Беларусі: спэцпраект Свабоды

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці аб'яднае космас беларусаў? Гутарка зь пісьменьніцай Сьвятланай Курс

Палёт у космас беларускі Васілеўскай — посьпех краіны, народу ці піяр Лукашэнкі? Ці варта казаць дзякуй Расеі за яе палёт? Чаму стаўленьне да палёту Васілеўскай падзяляе беларусаў?

На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае пісьменьніца Сьвятлана Курс:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/r9fz2bLViYo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падкаст-сэрыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Сьледчыя ізалятары «Валадарка» і «Амэрыканка»

Свабода запускае другі эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ», які расказвае пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі. Гэтая частка прысьвечаная найбольш вядомым сьледчым ізалятарам у Менску, так званым «Валадарцы» і «Амэрыканцы». Мы правядзём вас праз трэці круг пекла.

Глядзець: https://www.youtube.com/watch?v=Yb3AIlnNXTg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь можа выйсьці з Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Эўропе

Гэтая дамова ўступіла ў сілу ў лістападзе 1992 году, яна рэгулюе колькасьць узбраеньняў у краінах NATO і краінах Варшаўскай дамовы.

Чаму Беларусь вырашыла прыпыніць удзел у Дамове і ці небясьпечна гэта — тлумачым у пытаньнях і адказах:

https://smarturl.click/Yz10e

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Увага, пошук!🔎

Шукаем бацькоў, якія сёлета мусяць скідвацца на арганізацыю выпускных для сваіх дзяцей. Хочам задаць некалькі пытаньняў пра выдаткі.

Ананімнасьць гарантуем!

📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Гомлі затрымалі буйнога прадпрымальніка Навума Каца

Апошнім часам Кац быў генэральным дырэктарам створанага ім «Цэнтру бізнэс-разьвіцьця».

Раней ён валодаў абутковай фабрыкай і вінаваціў у яе закрыцьці Віктара Бабарыку.

https://smarturl.click/3k9vB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЦВК абвясьціла вынікі выбараў у Савет Рэспублікі і дату яго першай сэсіі

4 красавіка выбралі 56 чальцоў Савета Рэспублікі: 31 зь іх маюць дзяржаўныя ўзнагароды, 8 — навуковыя ступені і званьні.

https://smarturl.click/Yz1n1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі ў чатырох абласьцях пачаўся ключавы этап праверкі боегатоўнасьці

вучэньні з баявой стральбой будуць праходзіць з 9 да 11 красавіка на палігонах і ўчастках мясцовасьці ў чатырох абласьцях Беларусі — Віцебскай, Горадзенскай, Берасьцейскай і Магілёўскай вобласьцях.

https://smarturl.click/W38Bk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Паедзем да нас, у Беларусію, у нас калгасаў няма». Як раскулачвалі ў Заходняй Беларусі

Расказваем гісторыю жыхара Заходняй Беларусі, у сям’і якога забралі амаль усю зямлю, коней, кароваў і гумно, бацьку пасьля вайны адправілі ў ссылку на поўнач Расеі за «польскасьць», і той ня верыў, што калгасы прыйдуць і ў ягоны рэгіён.

https://smarturl.click/3k9eV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Журналіста-фрылансэра зь Пінску асудзілі на 6 гадоў калёніі і вялікі штраф

У судзе Столінскага раёну 5 красавіка асудзілі 53-гадовага журналіста-фрылансэра і відэаблогера Аляксандра Ігнацюка. Палітзняволенага прызналі вінаватым у арганізацыі пратэстаў у Століне і Менску, паклёпе на Лукашэнку і вымагальніцтве, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

На судзе Аляксандар часткова прызнаў віну ў першых абвінавачаньнях, але не прызнаў віну ў вымаганьні.

Судзьдзя Сяргей Насеня прызначыў яму шэсьць гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 200 базавых велічыняў (8 000 рублёў). Суд цягнуўся з 15 сакавіка і адбываўся ў закрытым рэжыме.

https://smarturl.click/O0jj3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Свае прапановы наконт перагляду стратэгіі Захаду адносна Беларусі нерэалістычнымі не лічу». Шрайбман адказвае крытыкам

Прапановы аналітыка Арцёма Шрайбмана наконт перагляду стратэгіі Захаду адносна Беларусі выклікалі дыскусію. Яму, у прыватнасьці, пярэчылі палітоляг, кіраўнік інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч і дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Свабода папрасіла Шрайбмана адказаць на крытычныя заўвагі апанэнтаў.

https://smarturl.click/nyLLp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пагутарылі з Андрусам Кубілюсам:

https://youtu.be/gpArlVkRG6w

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Каліноўскі, Геніюш, Быкаў... Што адбудзецца, калі ў нас адбяруць галоўныя імёны беларускай незалежнасьці

Новапрызначаны дырэктар Нацыянальнае бібліятэкі рэжымны прапагандыст Гігін вырашае, як беларусам ставіцца да Кастуся Каліноўскага, Ларысы Геніюш і Васіля Быкава.

Гучыць, мякка кажучы, кур’ёзна, бо ацэнку названым асобам даўно далі і ўлады, і навука, і людзі. Яны — у кантэксьце Канстытуцыі Беларусі як незалежнай дзяржавы, а таму спробы зацерці іх ідуць на шкоду беларускай дзяржаўнасьці і незалежнасьці.

Піша Сяргей Дубавец:
https://smarturl.click/nyLbp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зь Беларусі эвакуавалі былую палітзьняволеную Вольгу Філатчанкаву

Пра гэта паведаміў Андрэй Стрыжак.

«Улічваючы ўзровень пагрозы новага перасьледу з боку сілавікоў, Вольга была пасьпяхова эвакуаваная зь Беларусі і знаходзіцца ў бясьпецы».

Вольга Філатчанкава – адна зь фігурантак «студэнцкай справы», выкладчыца БДУІР, удзельніца страйку і былая палітзьняволеная.

Яе затрымалі 12 лістапада 2020 году, у гэты ж дзень у яе дома сілавікі правялі ператрус. Пазьней судзьдзя Марына Фёдарава прысудзіла Вользе 2 гады і 6 месяцаў зьняволеньня.

Палітзьняволеная цалкам адбыла тэрмін і 30 лістапада 2022 году выйшла на волю.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аднавілі рух цягнікоў у кірунку Масква — Менск у Смаленскай вобласьці, дзе напярэдадні абрынуўся мост

Адкрыты рух па адной каляіне на перагоне Сямлёва — Вязьма, паведаміла Маскоўская чыгунка. Рух цягнікоў у кірунку Масква — Менск адкрыты, удакладніў губэрнатар Васіль Анохін. Пасажырскія цягнікі ідуць звычайнымі маршрутамі.

«Яшчэ на дзьвюх каляінах аднаўленчыя працы практычна завершаныя. У найбліжэйшы час чыгуначныя зносіны будуць цалкам адноўленыя», —заявіў Анохін:

https://smarturl.click/kjmqR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Літве прапанавалі ануляваць ДНЖ беларусам, якія часта езьдзяць на радзіму. Ціханоўская пракамэнтавала

У Сейме Літвы зарэгістравалі папраўку, якая прапануе анулёўваць дазвол на часовае пражываньне беларусам, якія езьдзілі на радзіму часьцей за раз на месяц (на працягу апошняга году). Таксама ДНЖ прапануюць ануляваць, калі беларусы публічна ўхвалілі расейскую агрэсію супраць Украіны ці калі яны «наўмысна і сыстэматычна публічна распаўсюджваюць ілжывую інфармацыю, якая супярэчыць інтарэсам літоўскага грамадзтва або дзяржавы».

Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што яе каманда на сувязі з дэпутатамі Сейму Літвы і «паспрабуе іх пераканаць, што ў такім выглядзе папраўкі не павінны быць прынятыя»:

https://smarturl.click/aJyv5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускаму актывісту патрэбная тэрміновая рэабілітацыя, каб уратаваць руку пасьля аварыі. Ідзе дабрачынны збор

Алег Кірлік быў вымушаны зьехаць зь Беларусі ў Польшчу пасьля падзеяў 2020 году. У лістападзе 2023-га ён трапіў у аварыю, у яго пашкоджаны або разарваны нэрвовыя вузлы ў плячы, з-за чаго пачалася атрафія мышцаў, і Алег можа застацца без рукі. Неабходна пачаць рэабілітацыю як мага хутчэй, каб захаваць як мага больш функцый рукі.

На сайце Фонду салідарнасьці BySol ідзе дабрачынны збор на курс мэдыцынскай рэабілітацыі Алегу Кірліку:

https://smarturl.click/0eYWn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Журналісты выкрылі супрацоўніка ФСБ Расеі, які сачыў за прадстаўнікамі беларускай дыяспары

Супрацоўнік ФСБ Расеі Сяргей Дубаў гадамі сачыў за прадстаўнікамі беларускіх арганізацый у Расеі. Гэта стала вядома зь ягонай перапіскі, доступ да якой атрымала «Медуза».

Сваю кар’еру ў спэцслужбе Дубаў пачаў з таго, што пад выглядам студэнта ці «зацікаўленага слухача» прыходзіў на імпрэзы, у якіх удзельнічалі прадстаўнікі беларускай і ўкраінскай дыяспары, слухаў іх выступы і зьбіраў базу карысных кантактаў. Так, напрыклад, ён наладзіў кантакт з кіраўніком «Фэдэральнай нацыянальна-культурнай аўтаномія Беларусаў Расеі» Сяргеем Кандыбовічам, які пасьля па сутнасьці стаў яго агентам уплыву:

https://smarturl.click/1debD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму Пярцова прызначылі галоўны ідэолягам?

Гвалту ў сёньняшняй Беларусі дастаткова, а вось народнай любові не відаць. Таму Лукашэнка і мяняе кіраўніка, адказнага за ідэалягічную працу, піша Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/kjmn6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

80 тысяч чалавек падпісалі пэтыцыю за вызваленьне Алеся Бяляцкага

9 красавіка спаўняецца 1000 дзён з моманту затрыманьня ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру, кіраўніка Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага і яго калегаў-праваабаронцаў Валянціна Стэфановіча і Ўладзімера Лабковіча.

https://smarturl.click/w9lQW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Вышыванка выбрала мяне». Як беларуская дызайнэрка шыла сьцягі насупраць РАУС, а пасьля эмігравала ў ЗША

Пра тое, як модная дызайнэрка сэксуальных сукенак захапілася вышыванкамі, а потым шыла бел-чырвона-белыя сьцягі насупраць Цэнтральнага РУУС, як трапіла ў мэксыканскую турму і нарадзіла сына ў ЗША, пагаварылі з Ганнай-Марыяй Эгліт.

https://smarturl.click/9zRAz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вільні трэці раз праходзіць Беларускі прадпрымальніцкі форум

У рамках форуму адбудзецца сустрэча сяброў Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой з кіраўніцтвам АВВА для вызначэньня прыярытэтаў дзейнасьці ў краінах Балтыі на бліжэйшы год.

АBBA прапануе ўладам Літвы дапамогу ў ацэнцы бізнэсаў наконт абыходу санкцыяў.

https://smarturl.click/yqYo3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады атрымалі магчымасьць ануляваньня дамэнаў «экстрэмісцкіх» рэсурсаў

Размова пра ідэнтыфікатары, зарэгістраваныя ў нацыянальнай дамэннай зоне. Ануляваць будуць пасьля рашэньня адміністратара нацыянальнай дамэннай зоны пасьля ўключэньня рэсурсу ў рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

https://smarturl.click/G60Lm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

35 гадоў таму адбыўся крывавы разгон дэманстрацыі ў Тбілісі

9 красавіка 1989 году жыхары Тбілісі выйшлі на мірную дэманстрацыю, але савецкія ўлады жорстка адрэагавалі на яе. Супраць дэманстрантаў, сярод іншага, ужылі газ. Падзеі забралі жыцьці 19 чалавек.

Больш падзей 9 красавіка можна знайсьці ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/nyLQX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 8 красавіка

🔸 Лукашэнка прызначыў у сваю адміністрацыю Пярцова і загадаў заняцца «ідэалягічнай працай»

🔸 «Уступіў у BYPOL, хацеў стаць ваяром палка Каліноўскага». Жыхара Петрыкава асудзілі да 10 гадоў калёніі

🔸 Расея перадасьць Беларусі заказы на вытворчасьць запчастак для самалётаў. Пакуль толькі цывільных

🔸 У Менску восем іншаземцаў выскачылі з акна чацьвёртага паверха. Падрабязнасьці

🔸 Выходзяць беларускія пераклады двух вядомых твораў пісьменьніка Сашы Філіпенкі

🔸 Экс-прэм’ер Літвы пра «літвінізм», спэцслужбы і спробы пасварыць беларусаў і літоўцаў

🔸 «Я прайшоў 90-я, але ніколі не плаціў бандытам». Вялікае інтэрвію з кіраўніком нацыяналізаванай сеткі клінік «Новы зрок». ВІДЭА

🔸 400 «прадстаўнікоў грамадзкасьці» ва УНС. Як іх выбіралі і хто мае права выступаць ад «народу»

🔸 «Свае прапановы наконт перагляду стратэгіі Захаду адносна Беларусі нерэалістычнымі не лічу». Шрайбман адказвае крытыкам

🔸 «Людзям трэба ў нешта ўкладаць». Чаму ў Беларусі на фоне крызісу здарыўся бум на рынку нерухомасьці

🔸 Каліноўскі, Геніюш, Быкаў... Што адбудзецца, калі ў нас адбяруць галоўныя імёны беларускай незалежнасьці

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Смаленскай вобласьці абрынуўся аўтамабільны мост над чыгункай Масква — Менск. Ёсьць ахвяры і пацярпелыя

У горадзе Вязьма Смаленскай вобласьці ў панядзелак абрушыўся пуцеправод — аўтамабільны мост над чыгункай. З вышыні ўпалі легкавы аўтамабіль і грузавік, якія ехалі па мосьце.

Жанчына, якая знаходзілася ў легкавым аўтамабілі, загінула. Кіроўца грузавіка шпіталізаваны ў цяжкім стане.

Перагон Вязьма — Сямлёва мае важнае транспартнае значэньне. Ён зьяўляецца часткай чыгункі Масква — Менск, па ім паміж Расеяй і Беларусьсю могуць дастаўляцца ў тым ліку і вайсковыя грузы.

https://smarturl.click/XyGGm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Людзям трэба ў нешта ўкладаць». Чаму ў Беларусі на фоне крызісу здарыўся бум на рынку нерухомасьці

Рыэлтары канстатуюць рэкордныя цэны на кватэры ў Менску і іншых беларускіх гарадах. Расьце і колькасьць угодаў. Распыталі экспэртаў аб прычынах павышанага попыту.

Сярэдняя цана квадратнага мэтра ў менскіх кватэрах упершыню за 9 гадоў дасягнула адзнакі 1450 даляраў сёлета ў лютым. Такую аналітыку прыводзіць партал realt.by.

У лютым у Менску набылі 1500 кватэр, што на 27% больш, чым месяцам раней. Павялічылася і прапанова: +40% у параўнаньні са студзенем.

https://smarturl.click/5O4AB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я прайшоў 90-я, але ніколі не плаціў бандытам». Вялікае інтэрвію з кіраўніком нацыяналізаванай сеткі клінік «Новы зрок»

Алег Каўрыгін расказаў Свабодзе пра нацыяналізацыю ягоных цэнтраў у Беларусі, стасункі бізнэсу і ўлады і цану «водкупу» ад крымінальных спраў, а таксама пра затрыманьне Інтэрполам.

Відэа:
https://youtu.be/ryl_eeovjzE?si=geGzaphwwsOKsxG8
Тэкст:
https://smarturl.click/W38LD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Яшчэ аднаго беларуса затрымалі за камэнтар пра тэракт у канцэртнай залі пад Масквой

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа з супрацоўнікам будаўнічай фірмы. На ім ён кажа, што нібыта быў падпісаны на «дэструктыўныя» тэлеграм-каналы, адкуль рабіў рэпосты знаёмым, а таксама пакінуў «нэгатыўны камэнтар» пра тэракт у «Крокус Сіці Холе».

Гэта 13-ты беларус, пра якога вядома, што яго затрымалі за камэнтары пра тэракт у Расеі, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Сярод іншага, затрымалі нават дзяўчыну, якая спытала ў камэнтарах, чаму пасьля тэракту пад Масквой у Беларусі адмянілі імпрэзы, а калі Расея бамбіць украінцаў — не.

Раней стала вядома, што жыхар Капыля пакінуў камэнтар, у якім выказаў сваё меркаваньне, што за тэрактам у Расеі могуць стаяць расейскія ўлады. Пра яго жорсткае затрыманьне стала вядома з праўладных каналаў.

Читать полностью…
Подписаться на канал