radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

18400

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

«Спалілі дзьве тачкі беларускіх кніг і ўсяго Оруэла»

Мінулым месяцам з калёніі № 15 вызваліўся былы палітвязень Аляксей Кірэеў. Ён расказаў Свабодзе, што ў калёніі спалілі большасьць беларускіх кніг, а таксама вядомыя раманы Джорджа Оруэла «Фэрма» і «1984».

Таксама вязень расказаў пра стан Аляксандра Фядуты і новыя парадкі ў калёніі, скіраваныя на тое, каб дадаткова зьняважыць палітычных і абмежаваць іх у правах.

https://smarturl.click/W3dnk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Празе адкрылася выстава, прысьвечаная Алесю Бяляцкаму. ФОТА

У сталіцы Чэхіі 25 верасьня адкрылася выстава «Я не баюся, няхай яны баяцца», прысьвечаная палітзьняволенаму ляўрэату Нобэлеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму.

https://smarturl.click/DaOvo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея атакавала 14 абласьцей Украіны, ёсьць загінулыя і параненыя

Расейцы выпусьцілі амаль 80 дронаў і шэсьць ракет. Атака, у прыватнасьці, прыйшлася на Сумскую і Адэскую вобласьці.

На фронце расейскія войскі працягваюць штурм Вуглядара і Пакроўска.

https://smarturl.click/ppdL9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Латвіі грамадзянам Нідэрляндаў пагражае да 8 гадоў турмы за перавозку мігрантаў зь беларускай мяжы ў Эўразьвяз

Абвінавачаныя два разы езьдзілі з Латвіі ў Літву на арандаванай імі машыне, перавозячы мігрантаў. Урэшце іх выкрылі памежнікі. Цяпер абвінавачаныя гавораць, што ня ведалі пра суровасьць пакараньня.

https://smarturl.click/5ODgB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня Эўрапейскі дзень моваў

26 верасьня ў Эўропе адзначаецца Эўрапейскі дзень моваў. Упершыню яго адзначылі ў 2001 годзе як складовую частку Эўрапейскага году моваў, пасьля завяршэньня якога Камітэт міністраў Рады Эўропы вырашыў адзначаць Дзень моваў штогод.

Паняцьце эўрапейскія мовы больш шырокае, яго ня варта блытаць з афіцыйнымі мовамі краін-чальцоў Эўразьвязу. На тэрыторыі Эўропы налічваецца 225 аўтахтонных моваў (мовы карэнных народаў), больш за 2/3 якіх або ўжо вымерлі, або знаходзяцца на мяжы зьнікненьня ў выніку паступовай асіміляцыі ў становішчы моўнай меншасьці (напрыклад, ірляндзкая мова і інш.).

Асноўная мэта дня — заахвочаньне вывучэньня і засваеньне розных моваў як у школах, так і па-за іх межамі на працягу ўсяго жыцьця чалавека.

Больш падзей дня — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/xBzLY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Рэжым Лукашэнкі чакае ад дэмакратычных сілаў не саступак, а капітуляцыі», — Аляксандар Фрыдман

«Ціханоўская ў пэўным сэнсе стала іконай міжнароднай палітыкі», — лічыць гісторык і палітоляг Аляксандар Фрыдман.

У інтэрвію Свабодзе ён разважае пра адну з найбольшых мараў менскага рэжыму (каб Ціханоўская палітычна зьнікла), аналізуе, які эфэкт можа мець інтэрвію Юрыя Васкрасенскага на дыскусіі ў дэмакратычных сілах, і канстатуе, што паміж Менскам і Захадам няма аніякага даверу:

https://smarturl.click/RAOVb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тлумачым з Гурневічам. Як Эйсмант робіць дыктатуру сэксі

30 год рэжым Лукашэнкі змагаўся з тым, што яго называюць дыктатарскім. Прапагандысты вылазілі са скуры, каб даказваць адваротнае. Лукашэнка наймаў нават піяршчыка зь Вялікай Брытаніі, каб палепшыць свой імідж. Але выглядае, што ўсё марна і яны здаліся. Праўда, ёсьць нюансы. Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч:

ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=Ugz_0ijzP4k

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

82 тысячы подпісаў перадалі ў амбасаду Беларусі ў Брусэлі ўдзельнікі акцыі за вызваленьне Бяляцкага і іншых палітвязьняў

25 верасьня перад амбасадай Беларусі ў Брусэлі прайшла акцыя за свабоду беларускіх палітвязьняў, прымеркаваная да дня народзінаў палітзьняволенага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Арганізатары акцыі перадалі ў амбасаду Беларусі пэтыцыю з больш як 82 тысячамі подпісаў з 82 краінаў сьвету, якая заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня Бяляцкага і яшчэ больш як 1300 беларускіх палітвязьняў:

https://smarturl.click/dpdL0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вярхоўны суд Беларусі прызнаў полк Каліноўскага «тэрарыстычнай арганізацыяй»

Вярхоўны суд Беларусі прызнаў «тэрарыстычнай арганізацыяй» полк імя Кастуся Каліноўскага (ПКК) і «структуры, якія ўваходзяць у ягоны склад». Удзел у «тэрарыстычнай арганізацыі», паводле Крымінальнага кодэксу Беларусі, караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 8 да 12 гадоў са штрафам:

https://smarturl.click/8EXy0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Уратаваць Бяляцкага!» У Вільні патрабавалі вызваленьня нобэлеўскага ляўрэата Аляся Бяляцкага і ўсіх беларускіх палітвязьняў

25 верасьня ў сталіцы Літвы прайшла акцыя салідарнасьці зь ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру, палітзьняволеным беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім, якому 25 верасьня споўнілася 62 гады:

https://smarturl.click/Ad8ay

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У гомельскім СІЗА на кастрычнік скасоўваюць спатканьні

У пакоі для спатканьняў пачнуць рамонт. Як сьцьвярджаюць крыніцы, якія перадалі інфармацыю, памяшканьня на замену адміністрацыя СІЗА не прапануе, як не называе канкрэтнага дня, калі спатканьні адновяцца.

https://smarturl.click/EeOwJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Буйную літоўскую кампанію, якая мелася друкаваць «пашпарты Новай Беларусі», улады Літвы прызналі ненадзейнай

Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы (VSD) прызнаў ненадзейнай кампанію «Garsų pasaulis», якая друкавала літоўскія пашпарты і зьбіралася друкаваць «пашпарты Новай Беларусі». Раней фірму падазравалі ў супрацоўніцтве з рэжымам Лукашэнкі.

https://smarturl.click/vwEz5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейцы наступаюць адразу на двух кірунках Данеччыны, Вуглядар пад пагрозай атачэньня

Украінскія войскі адступаюць. Экспэрты мяркуюць, што захоп Вуглядару ня дасьць расейцам апэратыўных перавагаў для далейшага наступу.

https://smarturl.click/kjdAk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Мусім у цеснай клетцы біцца». Як «Дзеяслоў» ператварыўся ў «Апостраф»

Зьнікненьне грунтоўнага літаратурнага часопіса «Дзеяслоў» напярэдадні ягонага 22-годзьдзя (першы нумар выйшаў 24 верасьня 2002 году) стала вынікам афіцыйнага курсу на зьнішчэньне грамадзянскай супольнасьці ў краіне.

Адно што дзякуючы экіпажу «Дзеяслова» пасадка атрымалася ня жорсткай — на зьмену менскаму выданьню ў Беластоку выйшаў першы нумар ягонага двайніка — альманаха «Апостраф».

https://smarturl.click/9zyAG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Таленавіты ва ўсім». Як і навошта прапаганда выкарыстоўвае Мікалая Лукашэнку

«Мне здаецца, зараз Мікалай Лукашэнка ня так часта зьяўляецца на экранах. Лукашэнкаў шпіц — гэта свайго роду таксама замена Колі». Як прапаганда зь дзяцінства выкарыстоўвала Мікалая Лукашэнку і як гэта зьмянілася цяпер.

https://smarturl.click/W3dB4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новыя пагрозы Пуціна. Вайсковыя экспэрты пра зьмены ў ядзернай дактрыне Расеі

25 верасьня прэзыдэнт РФ Ўладзімір Пуцін абвесьціў пра зьмены ў ядзернай дактрыне. Яны прадугледжваюць магчымасьць ядзернага адказу на агрэсію няядзернай дзяржавы ў выпадку, калі гэту агрэсію падтрымае дзяржава ядзерная. Таксама зьмены распаўсюджваюць ядзерныя гарантыі на Беларусь. Мы папрасілі пракамэнтаваць гэтыя зьмены трох вайсковых экспэртаў.

https://smarturl.click/e5eR1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі без афіцыйнага абвяшчэньня праходзяць Дні акупаванага Расеяй Крыму

У Віцебску і Берасьці праходзяць Дні Крыму з нагоды «10-гадовага юбілею ўзьяднаньня паўвострава з Расеяй».

https://smarturl.click/3kVWV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«25 кілямэтраў пешшу, каб трапіць на працу». Як беларускія палітвязьні прымусова працуюць на прыватных прадпрыемствах

«Мне сказалі, што дабірацца на працу можна пешшу, гэта 25 кілямэтраў. Гэта дарога па Белавескай пушчы. Я схадзіў». Як беларускіх палітзьняволеных прымушаюць працаваць на прыватныя кампаніі.

https://smarturl.click/71nqk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У больш як 9 тысячах кватэр у Менску адключылі сьвятло праз даўгі за камунальныя паслугі

За першыя 8 месяцаў 2024 году жыльлёва-камунальныя паслугі ў Беларусі вырасьлі на 6,18%, у тым ліку электрычнасьць — на 3,17%, водазабесьпячэньне — на 11,05%, паводле Белстату.

https://smarturl.click/z2mY6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Заробкі бюджэтнікаў у Беларусі падаюць ужо другі месяц

Сярэдні заробак работнікаў бюджэтных арганізацый у Беларусі ў жніўні склаў 1714 рублёў (паводле Белстату) — гэта на 80,1 рубля, або на 4,5%, менш, чым месяцам раней. У ліпені заробкі бюджэтнікаў таксама ўпалі ў параўнаньні з чэрвенем (на 2,1%).

Зьменшыліся ў жніўні і рэальныя заробкі бюджэтнікаў — у параўнаньні зь ліпенем яны ўпалі на 4,4%. Так, у сфэры адукацыі яны ўпалі 4,7% у параўнаньні зь ліпенем, у сфэры аховы здароўя — на 2,8%:

https://smarturl.click/l5dqY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пуцін прыгразіў ужываньнем ядзернай зброі ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі

Расея пакідае за сабой права прымяніць ядзерную зброю ў выпадку агрэсіі ў дачыненьні да Беларусі — гэта прадугледжана ў праекце абноўленай рэдакцыі ядзернай дактрыны РФ, заявіў 25 верасьня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на пасяджэньні Савета бясьпекі:

https://smarturl.click/z2mOo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 25 верасьня

👨🏻‍⚖️ Вярхоўны суд Беларусі прызнаў полк Каліноўскага «тэрарыстычнай арганізацыяй»

🇷🇺 Пуцін прыгразіў ужываньнем ядзернай зброі ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі

🇱🇹 Буйную літоўскую кампанію, якая мелася друкаваць «пашпарты Новай Беларусі», улады Літвы прызналі ненадзейнай

🇩🇪На нямецкага дэпутата, які прыцягваў да працы на сваёй плянтацыі пад Лідай беларускіх палітвязьняў, падалі ў суд

👫 У Дзень народзінаў Алеся Бяляцкага ў Вільні прайшла акцыя салідарнасьці зь ім і іншымі палітвязьнямі (фота). На акцыі ў Брусэлі перадалі ў амбасаду Беларусі ў Брусэлі перадалі 82 тысячы подпісаў за вызваленьне Бяляцкага і іншых палітвязьняў

🙍🏻‍♂️«Таленавіты ва ўсім». Як і навошта прапаганда выкарыстоўвае Мікалая Лукашэнку

👩‍💼 Больш за 600 імпрэз за два гады. Паразмаўлялі з куратаркай беларускай пляцоўкі CreateCulture Space, якая можа неўзабаве закрыцца

📚 «Мусім у цеснай клетцы біцца». Як літаратурны часопіс «Дзеяслоў» ператварыўся ў «Апостраф»

🗣 «Рэжым Лукашэнкі чакае ад дэмакратычных сілаў не саступак, а капітуляцыі», — Аляксандар Фрыдман

🎥 Мікалай Халезін у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»: «Беларусы паверылі ў разважлівасьць дыктатара»

🙍🏻‍♀️ Што Ціханоўская робіць у ААН: расказвае яе дарадца ў дыпляматычных пытаньнях

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што Ціханоўская робіць у ААН

Што найбольш важнага адбываецца падчас цяперашняга візыту Сьвятланы Ціханоўскай у ЗША? Чаго яе каманда можа дабіцца праз структуры ААН? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае Дзяніс Кучынскі, дарадца Ціханоўскай у дыпляматычных пытаньнях:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/uu_B7lt0UNY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былых сілавікоў пазбавяць пэнсіі пры пераезьдзе ў «недружалюбныя краіны»

25 верасьня Савет Рэспублікі ўхваліў праект закону аб пэнсійным забесьпячэньні былых сілавікоў. Папраўкі прадугледжваюць пэўныя льготы для былых сілавікоў і чальцоў іх сем'яў, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, а тыя зь іх, хто зьяжджае ў «недружалюбныя краіны», будуць пазбаўленыя гэтых ільготаў.

«Гэта тычыцца тых людзей, якія зараз прымаюць рашэньне пакінуць Беларусь. Яны мусяць разумець, што пэнсіяй яны забясьпечвацца ня будуць», — патлумачыў намесьнік старшыні камісіі Савету Рэспублікі Валеры Гайдукевіч:

https://smarturl.click/ZyOj5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад Літвы дэнансаваў пагадненьне зь Беларусьсю аб супрацы ў мытнай справе

Урад Літвы падтрымаў ініцыятыву Міністэрства фінансаў аб дэнансацыі пагадненьня зь Беларусьсю аб супрацы ў мытнай справе. Аналягічнае пагадненьне дэнансавалі з Расеяй. Ад пачатку ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны літоўская мытня практычна не супрацоўнічала з мытнымі службамі Расеі і Беларусі і ніякай інфармацыяй не абменьвалася:

https://smarturl.click/e5eae

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Больш за 600 імпрэз за два гады. Размова з куратаркай беларускай пляцоўкі CreateCulture Space, якая можа неўзабаве закрыцца

«Калі мы заб'ём у сабе беларуса і станем амэрыканцамі, палякамі, літоўцамі, то так, культура памрэ. Калі мы будзем слухаць свае, чытаць, хадзіць на канцэрты, глядзець кіно, то і ў аўтараў і аўтарак будзе натхненьне і матывацыя ствараць, бо будзе попыт і нават магчымасьць манэтызацыі. Я ня згодная з тым, што беларуская культура можа растварыцца ў іншых».


Паразмаўлялі з куратаркай беларускай прасторы CreateCulture Space, якая можа закрыцца празь некалькі месяцаў:

https://smarturl.click/nydnV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На нямецкага дэпутата, які прыцягваў да працы на сваёй плянтацыі пад Лідай беларускіх палітвязьняў, падалі ў суд

На дэпутата парлямэнту зямлі Саксонія ад праварадыкальнай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD) Ёрга Дорнаў падалі ў суд пасьля артыкулу аб выкарыстаньні ім працы беларускіх палітзьняволеных. Іх прыцягвалі да працы на прадпрыемстве, якое вырошчвае цыбулю і належыць немцу.

https://smarturl.click/z2m0J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністар замежных спраў Польшчы паказаў у ААН здымак зь Берасьця. Фотафакт

Тым самым польскі палітык зьвярнуў увагу калег на шчыльнае супрацоўніцтва Савецкага Саюзу з ІІІ Рэйхам.

https://smarturl.click/VDOn4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь зноў працягнула забарону на вываз з краіны прамысловых тавараў

Забарону ўвялі і штораз падаўжаюць на паўгода зь верасьня 2022-га.

https://smarturl.click/2qQgX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня 62 гады Алесю Бяляцкаму

25 верасьня 1962 году нарадзіўся Алесь Бяляцкі — беларускі праваабаронца, заснавальнік і кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна», грамадзкі дзеяч і літаратуразнаўца, палітвязень.

Бяляцкі — ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (2022), за 25 гадоў сваёй дзейнасьці быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі: швэдзкай прэміяй імя Пэра Ангера, прэміяй Свабоды імя Андрэя Сахарава, прэміяй Homo Homіnі, якую ўручаў Вацлаў Гавэл, прэміяй Нарвэскага зьвязу пісьменьнікаў «За свабоду слова», прэміяй Дзярждэпартамэнту ЗША, прэміяй Леха Валэнсы, прэміяй імя Пэтры Кэлі, прэміяй Вацлава Гавэла ад ПАРЭ, прэміяй «За правы чалавека і вяршэнства закону» ды іншымі.

Пра іншыя падзеі, што адбыліся 25 верасьня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі, чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/EeOM0

Читать полностью…
Подписаться на канал