radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

18400

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Як беларусы будавалі свае цэрквы ў Афрыцы пасьля вайны

Як беларусы бралі ўдзел у Другой сусьветнай вайне ў складзе несавецкіх узброеных фармаваньняў, найперш польскіх? Ці быў сярод іх нацыянальны рух? Як беларусы з Лацінскай Амэрыкі трапілі на вайну ў Эўропу? І як яны апынуліся у Іране, Індыі і Ўсходняй Афрыцы? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларуска-польскім гісторыкам, прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту Юрыем Грыбоўскім.

https://youtu.be/IYPSUIg3iFQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Быкаў – не ваенны пісьменьнік»

100 гадоў таму нарадзіўся Васіль Быкаў, адзін з найбуйнейшых беларускіх пісьменьнікаў XX стагодзьдзя і адна з выбітных постацяў грамадзка-палітычнага жыцьця Беларусі. За што яго цэняць беларусы і за што ненавідзіць рэжым Лукашэнкі? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» разважаюць літаратар Сяргей Дубавец і публіцыст Сяргей Навумчык. https://youtu.be/adNoiDbC5ms

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У калёніях уводзяць кніжную цэнзуру: з турэмных бібліятэк прыбралі кнігі Оруэла і падручнікі польскай мовы

Зьявілася інфармацыя зь некалькіх крыніц пра тое, што ў месцах зьняволеньня пачалі ачыстку бібліятэк ад кніг, якія адміністрацыі палічылі небясьпечнымі.

Пры рэжыме Лукашэнкі палітвязьням і іншым зьняволеным праблема ня толькі вывучыць за кратамі замежную мову, але нават чытаць кнігі па-беларуску.

https://smarturl.click/Eey1J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пісьменьнік Саша Філіпенка расказаў, што ягонага бацьку ў Беларусі выклікаюць на допыты

Саша Філіпенка расказаў пра актуальную сытуацыю вакол ягонага бацькі, якога арыштоўвалі летась у лістападзе на 13 дзён.

https://smarturl.click/w9L4v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Быкаў на Свабодзе. «Беларусь ня зьнікне, калі ня скорыцца чужой сіле»

«Мы занадта слабыя, каб дзейнічаць паасобку, каб доўга вагацца, выбіраць і перабіраць, з кожнае нагоды круціць носам. Тым болей самаеднічаць, цягнуць да халоднай вайны ва ўласным стане. Ня можам таго дазволіць сабе, бо інакш нас хутка ня стане. Ні правых, ні левых. Ні пэсымістаў, ні аптымістаў. Ні праведнікаў, ні вінаватых».


Падборка цытатаў Васіля Быкава ў этэрах Радыё Свабода ў розныя гады.

https://smarturl.click/xBLpe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Варшаве зьявілася выява з Васілём Быкавым і ягонымі цытатамі

Твор прысьвечаны 100-годзьдзю з дня нараджэньня славутага беларускага пісьменьніка, паведамілі аўтары — арганізацыя «Рух». У аснове — вядомы фотаздымак Васіля Быкава на плошчы Перамогі ў Менску з подпісам «Сумленьне нацыі», як народнага пісьменьніка называлі яшчэ пры жыцьці. Вакол выявы знаходзяцца актуальныя цытаты Васіля Быкава пра Беларусь, беларускі нацыяналізм, волю і незалежнасьць, мову і сьвядомасьць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 100 гадоў ад нараджэньня Васіля Быкава

19 чэрвеня 1924 году нарадзіўся Васіль Быкаў, беларускі пісьменьнік. Большасьць твораў Быкава – ваенныя аповесьці, у якіх паказаны маральны выбар чалавека ў найболей драматычныя моманты жыцьця. У час кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі пісьменьнік зазнаваў цкаваньне і ў пачатку 1998 году зьехаў за мяжу. Вярнуўся ў Беларусь незадоўга да сваёй сьмерці, перанёсшы ў Чэхіі цяжкую апэрацыю. Памёр 22 чэрвеня 2003 году.

Больш падзей 19 чэрвеня ў гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/W35EX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пуцін упершыню ад 2000 году прыехаў зь візытам у Паўночную Карэю

Каля самалёта яго сустрэў паўночнакарэйскі кіраўнік Кім Чэн Ын, сьведчыць расейская афіцыйная хроніка.

Напярэдадні Пуцін падзякаваў Пхэньяну за падтрымку вайны супраць Украіны. https://smarturl.click/mp5xn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 18 чэрвеня

📌 Пяцёх магілёўцаў асудзілі за ўдзел у пратэстах 2020 году

📌 Улады закрываюць таварыства беларускіх татар «Зікр уль-Кітаб». Чым яно вядомае?

📌 Беларус Андрэй Гнёт абскардзіў рашэньне сэрбскага суду аб эстрадыцыі

📌 Урад Беларусі звольніў намесьніка кіраўніка Беларускай чыгункі пасьля заявы Лукашэнкі пра карупцыю

📌 Давер грамадзян да Лукашэнкі і органаў улады аднесьлі да праблем нацыянальнай бясьпекі

📌 Дэмакратычныя сілы Беларусі дамагаюцца статусу назіральніка ў ААН, сэнатары ЗША просяць ім дапамагчы

📌 Польскія фэрмэры пачалі па-свойму змагацца зь мігрантамі на беларускай мяжы, разьлілі сьвіны гной

📌 У сувязі з антысэміцкімі выказваньнямі Лукашэнкі ў Ізраілі адмянілі канфэрэнцыю да 80-годзьдзя вызваленьня Беларусі

📌 Чацьвёрка па Законе Божым, па астатніх прадметах тройкі. Як вучыўся Фэлікс Дзяржынскі, чыё імя далі Ліцэю БДУ

📌 Мёртвым не баліць. Як у Беларусі ўшанаваная памяць пра Васіля Быкава

📌 Як адзначаць 100 год Быкаву ў Беларусі і за мяжой. Плян імпрэзаў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У сувязі з антысэміцкімі выказваньнямі Лукашэнкі ў Ізраілі адмянілі канфэрэнцыю да 80-годзьдзя вызваленьня Беларусі

Канфэрэнцыя «Трагедыя і гераізм на беларускай зямлі — да 80-годдзя вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», якая плянавалася на 27 чэрвеня ў Ізраілі, адмененая ў сувязі з апошнімі антысэміцкімі выказваньнямі Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта піша «Позірк» з спасылкай на ўласныя крыніцы.

14 чэрвеня Лукашэнка сказаў на нарадзе з урадам пра прыцягнутых да адказнасьці па карупцыйнай справе, адным з фігурантаў якой з’яўляецца яго былы памочнік — інспэктар па Віцебскай вобласьці, экс-міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Ігар Брыло: «Вы мяне прабачце, я не антысэміт, але больш за палову — габрэі, — дадаў Лукашэнка. — Яны што, у нас прывілеяванае становішча займаюць, што яны крадуць і не думаюць пра сваю будучыню? Усе аднолькавыя перад законам: і габрэй, і беларус, і ўкраінец, і рускі, і паляк. Вінаваты — будзе сядзець». https://smarturl.click/gpQGD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

80% беларусаў, якія эмігравалі ў блізкае замежжа, гатовыя вярнуцца дадому пры зьмене ўлады, — экспэрт BEROC Львоўскі

У апытаньні ўдзельнічалі беларусы, якія жывуць у Польшчы і Літве і былі вымушаныя пакінуць радзіму пасьля падзей 2020 году

Акадэмічны дырэктар дасьледчага цэнтру BEROC Леў Львоўскі, прадстаўляючы 17 чэрвеня ў Бэрліне прамежкавыя вынікі апытаньня, якое праводзіцца пры падтрымцы праекту VisiBYlity, расказаў таксама, што ў першы год жыцьця ў новай краіне незадаволеныя сваёй працай 40% мігрантаў, пасьля трох гадоў гэтая лічба зьмяншаецца да 15%. https://smarturl.click/VDgQ7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Давер грамадзян да Лукашэнкі і органаў улады аднесьлі да праблем нацыянальнай бясьпекі

Улады падрыхтавалі праект яшчэ аднаго нарматыўнага акту, зьвязанага з ацэнкай нацыянальнай бясьпекі Беларусі. «З улікам зьяўленьня новых рызыкаў, выклікаў і пагроз, палітычная сфэра была дапоўненая шэрагам новых індыкатараў», — сказаў з гэтай нагоды дзяржсакратар Савета бясьпекі Аляксандар Вальфовіч.

Паводле Вальфовіча, ёсьць пяць такіх індыкатараў, на падставе якіх ацэньваюцца рызыкі ў сфэры палітычнай бясьпекі ў краіне. «Аднак, апроч іх, маем больш за 25 крытэраў, якія сёньня даюць больш рэальную карцінку. Напрыклад, давер насельніцтва да кіраўніка дзяржавы, давер да органаў улады і да іншых інстытутаў дзяржаўнага кіраваньня. Гэта канкрэтныя мэтодыкі, распрацаваныя на падставе навуковых распрацовак», — працытавалі Аляксандра Вальфовіча ў Telegram-канале Міністэрства абароны Беларусі. https://smarturl.click/mp5W5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Наш Быкаў». Сяргей Абламейка: «Крыніца яго творчай сілы — беларуская народная прыстойнасьць»

Васіль Быкаў стаў увасабленьнем беларускага народнага імкненьня да праўды. Адсюль, ад яго беларускіх народных вытокаў паходзіць жаданьне пісьменьніка паказаць вайну без ідэалягічнага шалупіньня, без плякатаў і пераможных гімнаў.


Сёньня сваімі развагамі пра творчасьць Васіля Быкава дзеліцца журналіст і літаратар Сяргей Абламейка.

https://smarturl.click/z29Lp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чацьвёрка па Законе Божым, па астатніх прадметах тройкі. Як вучыўся Фэлікс Дзяржынскі, чыё імя далі Ліцэю БДУ

«Пасьля 2022 году, можна сказаць, ад Ліцэю БДУ застаўся хіба стары будынак і веліч былой славы. Паказальным прыніжэньнем для „альма матэр“ стала акцыя з наданьнем імя самага вядомага кáта савецкіх часоў, на якога літаральна моляцца ягоныя нашчадкі ў асобах камітэтчыкаў і губазікаўцаў». Як культавыя сілавікі «акупуюць» сфэру адукацыі.

https://smarturl.click/Q1gLR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Андрэй Гнёт абскардзіў рашэньне сэрбскага суду аб эстрадыцыі ў Беларусь

31 траўня 2024 году Вышэйшы суд Бялграда вынес рашэньне аб экстрадыцыі беларускага рэжысэра Андрэя Гнёта з Сэрбіі ў Беларусь, дзе яму сурʼёзна пагражаюць катаваньні ды іншыя формы жорсткага абыходжаньня.

«Толькі што была пададзена вялікая апэляцыя, якая аспрэчвае рашэньне Вышэйшага суду Бялграда аб маёй экстрадыцыі ў Беларусь»,— паведаміў рэжысэр Андрэй Гнёт, які знаходзіцца пад хатнім арыштам у Бялградзе.

https://smarturl.click/l5bkm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Экспэртка ацаніла, якія краіны лепшыя па выдачы турыстычных візаў беларусам

Больш за 80 працэнтаў запытаў на атрыманьне шэнгенскай візы прыпадае на такія краіны як Італія, Нямеччына і Францыя. Найбольш у візах беларусам адмаўляюць Грэцыя і Польшча. https://smarturl.click/l5RXY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна працягвае атакаваць расейскія нафтавыя магутнасьці. Інфаграфіка

У адказ на пастаянныя атакі энэргетычных аб’ектаў, якія часам пакідаюць безь сьвятла цэлыя вобласьці і гарады Ўкраіны, вайскоўцы УСУ запускаюць бесьпілётнікі на расейскую тэрыторыю і ўжо некалькі месяцаў пасьпяхова зьнішчаюць нафтаперапрацоўчыя і іншыя рэсурсавыя магутнасьці агрэсараў.

https://smarturl.click/mpDBm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Быкаву — 100. Відэа

19 чэрвеня 1924 году нарадзіўся Васіль Быкаў, беларускі пісьменьнік. У апошнія гады жыцьця ён вельмі нэгатыўна ацэньваў сытуацыю ў краіне, называў прыход Лукашэнкі да ўлады пераваротам і ня верыў у хуткія перамены. Але, нягледзячы ні на што, заклікаў беларусаў берагчы і разьвіваць беларускую мову, умацоўваць нацыянальную тоеснасьць і назапашваць сілы для новай спробы ўсталяваць дэмакратыю ў краіне.

У відэа Свабоды можна пачуць голас Васіля Быкава і ягоныя думкі пра Беларусь і яе будучыню.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кім Чэн Ын на сустрэчы з Пуціным заявіў, што адносіны Паўночнай Карэі і Расеі ўвайшлі ў «новы росквіт»

У Пхэньяне Пуціна суправаджаюць некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў, у тым ліку віцэ-прэм’ер, міністар абароны і міністар замежных спраў. Падчас візыту будзе падпісаны шэраг дакумэнтаў, у тым ліку, магчыма, пагадненьне аб усебаковым стратэгічным партнэрстве.

https://smarturl.click/AdOdy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як Алега Бембеля выгналі з працы і з партыі. Дысыдэнцкая акцыя, якая апярэдзіла час

У Лёндане выйшла з друку кніга Алега Бембеля «Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс», якая нагадала пра часы позьняга савецкага застою і дысыдэнцкую акцыю, у якой сорак гадоў таму ўзялі ўдзел многія дзясяткі чалавек. Першае выданьне гэтай кнігі пабачыла сьвет у 1985 годзе, і таксама ў Лёндане. Пра гісторыю кнігі піша Сяргей Дубавец.

https://smarturl.click/DagmE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзьве гадзіны на вышцы і 3000 эўра на суды. Як беларус амаль 4 гады дамагаецца міжнароднай абароны ў Літве

Ягор Міхалькевіч кажа, што ў 2020 працаваў са штабам Віктара Бабарыкі, а зараз амаль чатыры гады дамагаецца міжнароднай абароны ў Літве. Прайшоў праз некалькі судоў і дэпартацыйны ізалятар у Эстоніі. Расказваем ягоную гісторыю.

https://smarturl.click/aJWBd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуска атрымала шанец выступіць за Польшчу на Алімпійскіх гульнях у Парыжы

Беларуская скакуха ў вышыню Марыя Жодзік, якая раней атрымала польскае грамадзянства, можа выступіць за Польшчу на Алімпійскіх гульнях у Парыжы. 20 чэрвеня будзе тры гады з таго часу, як Жодзік выступала за Беларусь. З гэтага дня яна здолее выступаць на міжнародных стартах за Польшчу. Жодзік выканала нарматыў для ўдзелу ў Алімпіядзе на чэмпіянаце Польшчы, у якім удзельнічала па-за залікам. https://smarturl.click/Q1g9p

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як адзначаць 100 год Быкаву ў Беларусі і за мяжой. Плян імпрэзаў

19 чэрвеня — 100-годзьдзе пісьменьніка Васіля Быкава. У Беларусі і замежжы чакаюцца сустрэчы і вечарыны, прысьвечаныя памяці пісьменьніка. Мы сабралі папярэдні плян некаторых зь іх. https://smarturl.click/3k38m

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску 2-гадовы хлопчык выпаў з акна чацьвёртага паверха

Цяпер хлопчык у шпіталі. Пра ягоны стан пакуль не паведамляецца.

Як паведаміў Сьледчы камітэт, паводле папярэдняй інфармацыі, увечары 18 чэрвеня 2-гадовы хлопчык быў у пакоі з адчыненым акном. Паводле СК, хлопчык застаўся без увагі літаральна на хвіліну. Дзіця ўзьлезла на крэсла, а потым на пісьмовы стол, прыбудаваны да падаконьня. Потым хлопчык абапёрся на маскітную сетку і выпаў разам зь ёй з акна чацьвёртага паверха.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што не падзяліла Каардынацыйная Рада

Чаму канфлікт у Каардынацыйнай Радзе выклікаў такія жарсьці? Якую пазыцыю ў гэтым дужаньні заняла Ціханоўская? Як можа вырашыцца гэты канфлікт? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае паліталягіня, дырэктарка «Цэнтру новых ідэяў» Леся Руднік.
https://youtu.be/pZQVwyQuBw8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дабравольскі і Халезін выйшлі з Каардынацыйнай рады — з розных прычын

Аляксандар Дабравольскі, старшы палітычны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай, які быў лідэрам сьпісу «Эўрапейскі выбар», адмовіўся ад свайго мандата сябра Каардынацыйнай рады. Тое самае зрабіў і сузаснавальнік Беларускага Свабоднага тэатру Мікалай Халезін з гэтага ж сьпісу.

У камэнтары «Нашай Ніве» Дабравольскі патлумачыў свой сыход праблемамі са здароўем. Што тычыцца Халезіна, ён і раней заяўляў пра свой магчымы выхад з КР пасьля выбараў, бо ня можа аддаваць шмат часу гэтай дзейнасьці. https://smarturl.click/EeZL4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польскія фэрмэры пачалі па-свойму змагацца зь мігрантамі на беларускай мяжы: разьлілі сьвіны гной

Удзельнікі агульнапольскага пратэсту фэрмэраў і «Руху маладых фэрмэраў» сталі паліваць прымежную паласу польска-беларускай мяжы сьвіным гноем. Пра сваю акцыю аграрыі абʼявілі ў сетцы X і апублікавалі відэа на фоне ахоўнай агароджы.

Яны падкрэсьлілі, што ліць гной будуць не каля самой засьцерагальнай загароды, а крыху далей ад яе, і толькі там, дзе маюць на гэта дазвол. «Мы разьлічваем на тое, што калі мы разьліём сьвіны гной, то нелегальныя мігранты ня будуць праходзіць праз гэтую паласу, улічваючы свае перакананьні і веру», — тлумачаць фэрмэры. (Скрыншот зь відэа фэрмэраў каля мяжы) https://smarturl.click/z293p

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🔎 Увага, пошук!

Шукаем былых студэнтаў прыватных беларускіх ВНУ, якія былі вымушаныя спыніць навучаньне праз закрыцьцё сваіх установаў.

Ананімнасьць гарантуем!

📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады закрываюць таварыства беларускіх татар «Зікр уль-Кітаб». Чым яно вядомае?

Ужо 18 чэрвеня пасьля судовага рашэньня можа апынуцца пад забаронай адно з найвядомейшых беларускіх аб'яднаньняў нацыянальных меншасьцяў.

https://smarturl.click/VDgYb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украінцы за акцыю з паветранымі шарыкамі ў Маскве прысудзілі 12 гадоў

Суд у Маскве прыгаварыў грамадзянку Ўкраіны Крысьціну Любашэнку да 12 гадоў пазбаўленьня волі, прызнаўшы вінаватай у распаўсюджваньні так званых фэйкаў аб расейскай арміі і ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі.

https://smarturl.click/kj31o

Читать полностью…
Подписаться на канал