radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

18400

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня гадавіна дэнамінацыі, калі зьявіліся манэты

1 ліпеня 2016 году адбылася дэнамінацыя беларускага рубля. За 10000 старых рублёў давалі 1 новы. Упершыню за ўсю гісторыю беларускага рубля ў зварот увялі манэты. Да таго Беларусь была адной з нешматлікіх краін у сьвеце, дзе выпускаліся толькі памятныя манэты, якія фактычна не ўжываліся ў звароце.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/G6zwE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля першага туру парлямэнцкіх выбараў у Францыі лідэр — ультраправае «Нацыянальнае абʼяднаньне», паказваюць экзыт-полы

Сёньня ў Францыі адбыўся першы тур выбараў, якія могуць прывесьці да стварэньня першага ультраправага ўраду краіны пасьля нацысцкай акупацыі падчас Другой усясьветнай вайны. Паводле экзыт полаў, якія цытуе агенцтва Reuters, ультраправае «Нацыянальнае аб’яднаньне» мае пасьля першага туру каля 34% галасоў. Кааліцыя Новага народнага фронту, у якую ўваходзяць левацэнтрысты, зялёныя і радыкальныя левыя сілы, мае каля 29%, а цэнтрысцкі альянс прэзыдэнта Эманюэля Макрона — ад 20.5% да 23%

Другі тур выбараў, якія праходзяць па мажарытарнай сыстэме, адбудзецца 7 ліпеня, і вынік галасаваньня застаецца нявызначаным, адзначае Reuters. Шмат будзе залежаць ад палітычных раскладаў у канкрэтных акругах. https://smarturl.click/4kvEd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Патрыярхам Баўгарскай праваслаўнай царквы абралі мітрапаліта Данііла, якога называюць русафілам

Мітрапаліт Відзінскі Данііл у нядзелю абраны новым патрыярхам Баўгарскай праваслаўнай царквы і мітрапалітам Сафійскім. Ягоную кандыдатуру падтрымалі чальцы Патрыяршай выбарчай царкоўнай рады, ён набраў толькі на тры галасы больш, чым мітрапаліт Урацкі Грыгоры.

Баўгарскія СМІ называюць новага патрыярха «русафілам» і прыхільнікам Крамля, у публічных выступах якога нярэдка гучалі тэзісы, блізкія да расейскай афіцыйнай прапаганды. https://smarturl.click/w9zQm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У аварыі пад Слаўгарадам загінулі 3 чалавекі

Увечары 30 чэрвеня на аб’язной аўтадарозе Р-43 паблізу Слаўгараду на скрыжаваньні нераўназначных дарог адбылося сутыкненьне легкавога аўтамабіля Chevrolet і грузавога DAF. Як паведамляе Сьледчы камітэт, папярэдне ўстаноўлена, што кіроўца легкавога аўто пры выезьдзе з другараднай дарогі на галоўную ня даў перавагу грузавіку. Распачалі крымінальную справу.

Відэа Сьледчага камітэту

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На парлямэнцкіх выбарах у Францыі рэкорд яўкі за апошнія амаль 40 гадоў

За тры гадзіны да закрыцьця выбарчых участкаў яўка на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах у Францыі склала 59,39% — гэта на 20 працэнтных пунктаў больш, чым на мінулых выбарах у 2022 годзе і найбольш за апошнія амаль 40 гадоў.

Сёньня ў Францыі адбываецца першы тур выбараў, якія могуць прывесьці да стварэньня першага ультраправага ўраду краіны пасьля нацысцкай акупацыі падчас Другой усясьветнай вайны.

Другі тур адбудзецца 7 ліпеня, і вынік галасаваньня застаецца нявызначаным, адзначае Аssociatted Press. Спаборнічаюць тры асноўныя палітычныя блёкі: ультраправае «Нацыянальнае аб’яднаньне», цэнтрысцкі альянс прэзыдэнта Эманюэля Макрона і кааліцыя Новага народнага фронту, у якую ўваходзяць левацэнтрысты, зялёныя і радыкальныя левыя сілы. https://smarturl.click/RAX1v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ад расейскага ўдару па цэнтры Харкава ёсьць загінулы і параненыя

У выніку ўдару па цэнтры Харкава днём у нядзелю загінуў, паводле папярэдніх зьвестак, адзін чалавек, ёсьць параненыя, сярод іх васьмімесячнае дзіця. Пра гэта паведамілі гарадзкія ўлады.

Паводле мэра Харкава Ігара Церахава, расейскія войскі скінулі кіраваную авіябомбу на цывільнае прадпрыемства. Узьнік пажар. Церахаў піша пра восем пацярпелых. Кіраўнік абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў удакладняе, што пад удар трапіла паштовае аддзяленьне. Загарэліся сем паштовых грузавікоў.

На архіўным фота наступствы аднаго з удараў па Харкаве https://smarturl.click/RAX5b

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пошукі папараць-кветкі і пляценьне вянкоў. Як прайшло беларускае Купальле ў Вільні

Беларусы адсьвяткавалі Купальле ў Вільні. Падчас сьвяткаваньня плялі вянкі і сплаўлялі іх па рацэ, сьпявалі беларускія песьні, танцавалі і шукалі папараць-кветку. Зладзіў Купальле ў Вільні беларускі клюб «Сябрына». Да падзеі далучылася лідэрка дэмакратычных сіл Сьвятлана Ціханоўская.

Больш фота сьвяткаваньня Купальля пад спасылкай: https://smarturl.click/O0D9X

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Моўны тэст: Едзем на лецішча!

А што вы робіце на лецішчы? Нястомна капáеце і полеце, каб цешыцца ўраджаем? Ці толькі дыхаеце сьвежым паветрам у гамаку над стрыжаным газонам? У кожным разе гэты тэст для вас.

https://smarturl.click/2q7VW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Парлямэнцкая асамблея АБСЭ прызнала дзеяньні Расеі генацыдам украінскага народу

Рэзалюцыю прынялі ў дзень адкрыцьця летняй сэсіі ў Бухарэсьце. Агулам у ёй 70 пунктаў.

https://smarturl.click/5OEq2

Здымак з тэлеграм-каналу ўкраінскага прадстаўніка на сэсіі Паўла Фралова

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

40 гадоў таму пачаўся рэгулярны рух на першай лініі Менскага мэтро

Мэтро ў беларускай сталіцы будавалі 7 гадоў. У 1984-м у ім былі толькі 8 станцый. Праезд каштаваў 5 савецкіх капеек. Гэта была дзявятая ў СССР сыстэма рэйкавага пасажырскага транспарту. Сёньня мэтро ў Менску ўключае ў сябе ўжо тры лініі.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/nyoQV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 29 чэрвеня

Адключэньне чарговых банкаў ад SWIFT, ліміт на перавод у ЭЗ больш за 100 тыс. эўра. Што азначаюць сэктаральныя санкцыі ЭЗ супраць Беларусі 

Дэлегацыю афіцыйнага Менску не дапусьцілі на сэсію Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў Румыніі 

Ва Ўкраіну вярнуліся 5 чалавек, якія былі арыштаваныя і засуджаныя ў Беларусі. Хто яны? 

У Чарнігаве ўсталявалі мэмарыяльную дошку Кастусю Каліноўскаму 

Эўразьвяз распаўсюдзіў на Беларусь санкцыі, якія раней увёў супраць Расеі 

У Беларусі анамальная сьпёка. 28 чэрвеня зафіксавалі 10 тэмпэратурных рэкордаў 

«Куды коціцца сьвет». Як жыве Вялікая Брытанія пасьля «Брэксыту» і якія зьмены наперадзе 

Чаму жанчынам у гомельскай калёніі штучна ствараюць дэфіцыт пракладак

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША перададуць Украіне перахопнікі СПА і боепрыпасы на $150 млн

У новы пакет дапамогі, у прыватнасьці, увойдуць перахопнікі СПА HAWK і артылерыйскія боепрыпасы калібра 155 мілімэтраў. Пра гэта паведамілі два прадстаўнікі Белага дома, перадае Reuters.

Вашынштон адказвае на просьбы Кіева аб падтрымцы ў галіне супрацьпаветранай абароны, бо Расея ў апошнія тыдні наносіць ракетныя ўдары па ўкраінскіх энэргетычных аб'ектах. https://smarturl.click/9zmRG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка назваў прыкладам патрыятызму САХР, які зьвязваюць з палітычнымі забойствамі

Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня (САХР) унутраных войскаў МУС, «які стаў легендарным», «будучы прыкладам сапраўднага патрыятызму, мужнасьці і адвагі, і ў далейшым будзе верна служыць краіне і народу», сказаў Лукашэнка, віншуючы былых і цяперашніх байцоў з 25-годдзем утварэньня фарміраваньня.

САХР удзельнічаў у падаўленьні пратэстаў пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года.

У 2019 годзе былы баец САХР Юрый Гараўскі заявіў, што 7 траўня 1999-га ён быў у складзе «эскадрону сьмерці», які на загад заснавальніка САХРу Дзьмітрыя Паўлічэнкі выкраў і забіў экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранку, 16 верасьня таго ж года — былога кіраўніка ЦВК Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. https://smarturl.click/1d7xW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Радзе Эўропы заявілі, што трыбунал за агрэсію супраць Украіны павінен улічваць ролю кіраўніцтва Беларусі

Пра гэта гаворыцца ў прынятай 26 чэрвеня ў Страсбуры рэзалюцыі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ), прысьвечанай прававым аспэктам, зьвязаным з дзеяньнямі Расеі супраць украінскага народа.

Рада Эўропы вядзе перамовы з Украінай аб такім трыбунале.

Лукашэнка падтрымаў расейскае ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году і дазволіў скарыстаць тэрыторыю, вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору Беларусі для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў гарадоў Украіны.

https://smarturl.click/EeEg0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядома, як перадавалі Ўкраіне яе грамадзян, вызваленых зь беларускіх турмаў

Вызваленых зь беларускіх турмаў украінцаў перадалі праз сухапутную мяжу Беларусі і Ўкраіны, потым даставілі верталётам у Кіеў, дзе ў аэрапорце «Жуляны» іх ўжо сустракалі прадстаўнікі ўладаў, сябры і сьвятары.

Служба бясьпекі Ўкраіны апублікавала відэа вызваленьня ўкраінскіх грамадзян. Як бачна на ім, іх перадалі ўкраінскаму боку на мяжы Берасьцейскай і Валынскай абласьцей, мяжу яны прайшлі пехатой, а потым іх даставілі ў Кіеў на верталёце.

Як відаць на відэа, некаторыя перамяшчаюцца на інвалідных вазках.

https://smarturl.click/l57O6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёлета брытанскім вайсковым самалётам Расея 142 разы глушыла навігацыю, — The Telegraph

Са студзеня па красавік гэтага году самалёты ваенна-паветраных сіл Вялікай Брытаніі 142 разы сутыкнуліся з праблемамі ў рабоце GPS пры пералётах па Ўсходняй Эўропе, сьцьвярджаецца ў артыкуле брытанскай газэты The Telegraph.

Пры гэтым у шасьцідзесяці з гэтых выпадкаў былі зафіксаваны паўторныя спробы заглушыць навігацыю. Паводле выданьня, брытанскія вайскоўцы і ўлады лічаць, што гаворка ідзе пра наўмысныя дзеяньні Расеі. https://smarturl.click/3kWv7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Начальнік генэральнага штабу зноў заявіў пра магчымасьць скарыстаць ядзерную зброю

Беларусь будзе гатова прымяніць нестратэгічную ядзерную зброю пры ўзнікненьні пагрозы свайму сувэрэнітэту і незалежнасьці. Пра гэта заявіў начальнік Генэральнага штабу — першы намесьнік міністра абароны Павал Муравейка ў эфіры тэлеканалу АНТ.

Кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін у сакавіку 2023 году абвясьціў, што Масква на просьбу Менску разьмесьціць сваю тактычную ядзерную зброю ў Беларусі. 16 чэрвеня мінулага году Пуцін заявіў, што першыя расейскія ядзерныя зарады дастаўленыя ў Беларусь і што ўся партыя прыбудзе да канца 2023 году. У канцы красавіка 2024 году Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Расея разьмясьціла ў Беларусі некалькі дзясяткаў ядзерных боепрыпасаў. https://smarturl.click/8EamL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 30 червеня

📌 У Берасьцейскай і Гомельскай абласьцях могуць паставіць блок-пасты і правяраць машыны і дакумэнты

📌 У Ельскім раёне патанула малое дзіця

📌 У Менску за «арганізацыю нелегальнай міграцыі» асудзілі двух іншаземцаў

📌 Ад расейскага ўдару па цэнтры Харкава ёсьць загінулы і параненыя

📌 Пасольства Беларусі ў Ізраілі патлумачыла новы парадак уезду ў краіну

📌 Пошукі папараць-кветкі і пляценьне вянкоў. Як прайшло беларускае Купальле ў Вільні. Фотарэпартаж

📌 Едзем на лецішча! Прайдзіце наш моўны ТЭСТ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд у Панаме апраўдаў усіх фігурантаў справы пра «панамскі архіў». У ім былі зьвесткі пра афшоры палітыкаў і сусьветных знакамітасьцяў

Суд у Панаме апраўдаў усіх 28 абвінавачаных па справе аб адмываньні грошай у рамках «панамскага архіву», у тым ліку аднаго з заснавальнікаў юрыдычнай фірмы Mossack Fonseca Юргена Масака, паведамілі ў галоўным упраўленьні па сувязях з грамадзкасьцю судовай улады Панамы. Акрамя таго, суд, як піша агенцтва Reuters, спыніў судовы перасьлед іншага сузаснавальніка Mossack Fonseca, Рамона Фансэкі, які памёр у траўні 2024 году.

Падставай для вынясеньня апраўдальных прыгавораў усім фігурантам гэтых спраў стала тое, што доказы, атрыманыя журналістамі з сэрвэраў кампаніі Mossack Fonseca ў 2016 годзе, ня могуць быць выкарыстаныя ў справе, бо яны былі сабраныя не ў адпаведнасьці з пратаколам, які прымяняецца ў такіх справах. https://smarturl.click/vwx0w

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Берасьцейскай і Гомельскай абласьцях могуць паставіць блок-пасты і правяраць машыны і дакумэнты

Пра гэта паведаміў у сваім Тэлеграм-канале Гомельскі абласны выканкам, патлумачыўшы, што гэта робіцца ў рамках вучэньняў сілаў спэцыяльных апэрацый разам з ракетнымі войскамі і артылерыяй.

«Нагадваем, што вайскоўцы адпрацоўваюць пытаньні па ўзмацненьні ўчасткаў Дзяржаўнай мяжы на магчымых напрамках незаконнага пранікненьня ўзброеных груп баевікоў, перакрыцьця каналаў дастаўкі зброі, боепрыпасаў і іншых сродкаў, а таксама выконваюць шэраг іншых задач», — гаворыцца ў паведамленьні. https://smarturl.click/AdnDR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Байдэн запэўнівае донараў, што яму пад сілу перамагчы на ​​выбарах

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн запэўніў донараў Дэмакратычнай партыі, што ён усё яшчэ можа перамагчы рэспубліканца Дональда Трампа на прэзыдэнцкіх выбарах у лістападзе пасьля таго, як іх дэбаты ўвечары 27 чэрвеня выклікалі занепакоенасьць наконт кандыдатуры Байдэна.

У суботу амэрыканскі прэзыдэнт наведаў сэрыю мерапрыемстваў па зборы сродкаў на выбарчую кампанію ў Нью-Ёрку і Нью-Джэрсі, дзе ён выказаўся ў абарону свайго выступу падчас прэзыдэнцкіх дэбатаў на тэлеканале CNN. Байдэн прызнаў, што той вечар ня стаў для яго вельмі ўдалым. «Зрэшты, як і для Трампа», — дадаў ён. Адначасова Байдэн падкрэсьліў, што мае намер выйграць выбарах у лістападзе. Прадстаўнікі кампаніі Байдэна прызналі, што яго перадвыбарная сустрэча з Трампам прайшла ня так, як штаб разьлічваў, але кіраўнік Белага дома зараз не мае намеру саступаць месца іншаму кандыдату. https://smarturl.click/xBakM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Ельскім раёне патанула малое дзіця

Мяч упаў у дзіцячы надзіманы басэйн, дзіця пацягнулася за цацкай, упала ў ваду і захлынулася. Вядзецца сьледзтва.

https://smarturl.click/G6zYZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Запытайся ў Дубаўца. Для чаго 3 ліпеня ўлады зьбіраюцца правесьці «рэканструкцыю генацыду» на «лініі Сталіна»?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Мэта правакацыйная — выклікаць нэгатыўную рэакцыю людзей, каб пасьля абвінаваціць іх у «адмаўленьні генацыду». Бо якая яшчэ можа быць рэакцыя нармальнага чалавека на «гульню ў Хатынь»? Ура, малайцы, перамога?.. Не. Фашысты спалілі вёску, а «рэканструктары» быццам хочуць сказаць нам: «Можем повторить». З кім яны сябе атаясамліваюць? Пэўна, ня з простымі беларусамі, што згарэлі ў страшным хляве. Тыя, загіблыя, патрабуюць спачуваньня, жалобы і ціхае памяці, а ніяк не сьвяточнай гульні ў барбараў.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасольства Беларусі ў Ізраілі патлумачыла новы парадак уезду ў краіну

Сыстэма дазволаў пачне дзейнічаць з 1 жніўня. На працягу ліпеня падаць заяву можна будзе бясплатна, а з 1 жніўня падача заяўкі будзе каштаваць 25 шэкеляў (6,20 эўра па сёньняшнім курсе).

https://smarturl.click/jkoJ8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія войскі абстралялі горад Вальнянск у Запароскай вобласьці: загінулі сем чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Яшчэ 18 чалавек паранены

Як паведаміў кіраўнік Запароскай абласной ваеннай адміністрацыі Іван Фёдараў, удары прыпалі па аб’екце крытычнай інфраструктуры, краме і жылым дамам Вальнянска.

У мясцовых тэлеграм-каналах паведамляюць, што пад абстрэл патрапіў цэнтар горада, у якім у гэты час было шмат людзей. https://smarturl.click/EeER0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Чарнігаве ўсталявалі мэмарыяльную дошку Кастусю Каліноўскаму

У Чарнігаве на вуліцы Кастуся Каліноўскага ўсталявалі мэмарыяльную дошку ў гонар кіраўніка паўстаньня 1863 году на доме, у які патрапіў снарад у пачатку сакавіка 2022 года падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.

Вуліца, на якой ушанавалі памяць Кастуся Каліноўскага, раней насіла назву дзеяча часоў Другой сусьветнай вайны Сьмірнова. Перайменаваньне ў гонар Каліноўскага адбылося ў 2024 годзе.

Устаноўку і выраб мэмарыяльнай дошкі ініцыяваў дабрачынны фонд «Вільна Білорусь». https://smarturl.click/e5oWk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Адключэньне чарговых банкаў ад SWIFT, ліміт на перавод у ЭЗ больш за 100 тыс. эўра. Што азначаюць сэктаральныя санкцыі ЭЗ супраць Беларусі

Эўрапейская Рада сёньня прыняла дадатковыя сэктаральныя санкцыі, накіраваныя на фінансавы сэктар Беларусі:

абмежаваньне прадастаўленьня SWIFT Белаграпрамбанку, Банку Дабрабыт і Банку разьвіцьця Рэспублікі Беларусь, а таксама іх беларускім даччыным структурам;
забарона апэрацый з Нацыянальным банкам Беларусі, зьвязаных зь кіраваньнем рэзэрвамі або актывамі, а таксама прадастаўленьнем дзяржаўнага фінансаваньня для гандлю з Беларусьсю і інвэстыцый у Беларусь;
істотнае абмежаваньне фінансавых паступленьняў зь Беларусі ў ЭЗ, забарона прымаць дэпазыты, якія перавышаюць 100 000 эўра ад беларускіх грамадзян або рэзыдэнтаў Беларусі, трымаць рахункі беларускіх кліентаў у цэнтральных дэпазытарыях каштоўных папер ЭЗ, а таксама прадаваць каштоўныя паперы, намінаваныя ў эўра, беларускім кліентам;
забарана пастаўкі ў Беларусь банкнот эўра. https://smarturl.click/4kvGm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Лёндане прайшла беларуска-ўкраінская канфэрэнцыя па эўраінтэграцыі

Канфэрэнцыя праходзіла ў Каралеўскім інстытуце абаронных дасьледаваньняў, яна была арганізаваная Warwick Ukraine-Belarus Hub у супрацы з Офісам Сьвятланы Ціханоўскай, «Украінскай прызмай», Унівэрсытэтам Warwick.

Як паведаміла прэсавая служба Офіса Ціханоўскай, асноўная тэма канфэрэнцыі – шляхі эўрапейскай інтэграцыі для Беларусі і Ўкраіны. Сярод удзельнікаў былі амбасадар Дырк Шубэль, былы прэм’ер Літвы Андрюс Кубілюс, эўрадэпутатка Мірыам Лексман, эўракамісар Віргініюс Сінкевічус, віцэ-прэзыдэнтка Globsec Алена Кудзько, Франак Вячорка і Дзяніс Кучынскі з Офісу Сьвятланы Ціханоўскай, Леся Руднік з «Цэнтру Новых ідэй», журналістка Ганна Любакова, дасьледчыцы Алена Карасьцялёва і Тацяна Чуліцкая.Канфэрэнцыя адбываецца ў Лёндане напярэдадні брытанскіх выбараў. Важна, каб Беларусь была ня толькі ў прыярытэтах палітыкі ЭЗ, але таксама і Вялікабрытаніі», – адзначыў Франак Вячорка. https://smarturl.click/RAX0l

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітвязьня Цімура Рызапура будуць судзіць за «непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі»

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што 10 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва над Цімурам Рызапурам распачнецца новы суд паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі).

Цімура Рызапура затрымалі 30 верасьня 2020 года ў Берасьці. Увечары 10 жніўня, калі ён вяртаўся з працы дадому, яго падстрэлілі гумавымі кулямі пяць разоў: адзін раз — у жывот і чатыры разы — у ягадзіцу. Пазьней яго абвінавацілі ва «ўдзеле ў масавых беспарадках» паводле ч. 2 арт. 293 КК.

Цімуру прызначылі 4,5 года зьняволеньня. Цяпер зноў будуць судзіць.

На фота зьлева Цімур Рызапур

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Вясна»: у беларускіх турмах яшчэ застаюцца ўкраінскія палітвязьні і асуджаныя за антываенную пазыцыю

Праваабаронца «Вясны» Павал Сапелка вітаў вызваленьне 5 палітвязьняў-украінцаў і заявіў:

«Мы падкрэсьліваем, што ў заняволеньні застаюцца яшчэ некалькі грамадзян Украіны, асуджэньне якіх зьвязана з рэалізацыяй імі правоў і свабод і ў тым ліку абумоўлена вайной, якая ідзе ва Ўкраіне. Мы таксама нагадваем пра дзясяткі беларусаў і беларусак, адвольна асуджаных у сувязі з іх антываеннай пазыцыяй або падтрымкай барацьбы Украіны з расейскай агрэсіяй. Вызваленьню гэтых людзей павінны і, як мы бачым, могуць спрыяць украінскія ўлады».

На фота: падчас сустрэчы вызваленых цывільных украінцаў у Кіеве

Читать полностью…
Подписаться на канал