Муж Паліны Шарэнды-Панасюк пра яе экспэртызу і шанцы на вызваленьне
Актывістку «Эўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк адправілі на псыхоляга-псыхіятрычную экспэртызу ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар псыхічнага здароўя ў Навінках, дзе ў асноўным дасьледуюць тых, хто падазраецца ў цяжкіх злачынствах.
Андрэй Шарэнда расказаў Свабодзе, што вядома пра экспэртызу ягонай жонкі ў Навінках.
«Месяц пакут, ня меней. За гэты час Паліна можа пазбавіцца апошніх сілаў»
https://smarturl.click/EeE3J
У Беларусі вызвалілі некаторых палітвязьняў, частка зь іх выехала ва Ўкраіну. Навукоўцы адкрылі, што бэгемоты ўмеюць лятаць
Сабралі добрыя навіны гэтага тыдня:
https://smarturl.click/2q74W
У Менску зноў заявілі аб імаверных дывэрсіях і нарошчваньні войскаў каля Беларусі. Што з гэтымі заявамі ня так
Намесьнік начальніка Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Беларусі Ўладзімер Купрыянюк заявіў аб «сыстэмным нарошчваньні кааліцыйных сіл NATO» каля заходніх межаў і аб «напружанай сытуацыі» на паўднёвай мяжы Беларусі.
https://smarturl.click/Adnoy
«Краіну хістае». Беларусы Францыі пра тое, што адбываецца перад вырашальным турам парлямэнцкіх выбараў
Парлямэнцкія выбары ў Францыі, другі тур якіх пройдзе 7 ліпеня, пазачарговыя: яны былі абвешчаныя прэзыдэнтам Макронам тры тыдні таму, пасьля выбараў у Эўрапарлямэнт. Пасьля першага туру, які адбыўся 30 чэрвеня, у лідэрах партыя Марын Лё Пэн «Нацыянальнае аб’яднаньне», якую называюць ультраправай. Яна набрала каля траціны галасоў. На другім месцы — левы альянс «Новы народны фронт» з 28%. Цэнтрысты прэзыдэнта Макрона з альянсу «Разам» набралі 21% галасоў.
Пагутарылі пра выбары зь беларусамі, якія жывуць у Францыі: https://smarturl.click/gpoaw
The Insider атрымаў перапіску супрацоўнікаў расейскай выведкі з плянамі Расеі па дэстабілізацыі Ўкраіны і Захаду
Выданьне The Insider апублікавала расьсьледаваньне, заснаванае, як сьцьвярджаюць журналісты, на перапісцы супрацоўнікаў Службы зьнешняй выведкі Расеі, якія адказваюць за «інфармацыйную вайну» з Захадам.
https://smarturl.click/z2ABJ
Беларусы выпусьцілі мабільную праграму, якая дапамагае здымаць стрэс
Bear Room — стартап, распрацаваны DŌBRA, вэнчурнай студыяй зь беларускімі каранямі, якая цяпер знаходзіцца ў Літве. Усе праекты, якімі займаецца каманда, прысьвечаныя мэнтальнаму здароўю. Мабільная праграма прапануе навукова абгрунтаваныя практыкаваньні: ад дыхальных і вакальных практык да папулярнага EMDR і тапінгу (пастукваньня). Усе яны доўжацца ад 2 да 8 хвілін, і, як абяцаюць распрацоўшчыкі, дапамагаюць паставіць стрэс на паўзу:
https://smarturl.click/Adnm0
Галоўнае за 4 ліпеня
✍🏻 Беларусь стала сябрам ШАС. Навошта Беларусі ШАС? — Тлумачыць аналітык
👫 Беларускія актывісты правялі акцыю на КПП для грузавога транспарту на мяжы Польшчы і Беларусі. ФОТА
👨🏻⚖️ Беларуска выйграла суд у справе пра грамадзянства Ўкраіны, хоць яе падазравалі ў сувязях са спэцслужбамі
🧑🏻🎓Латвійскі ўнівэрсытэт вылучыў бюджэтныя месцы ў магістратуры для беларусаў
🙍🏻♀️ 750 партрэтаў. Ксіша Анёлава расказвае, як «вяртае» палітвязьняў дадому
🙍🏻♂️ «У апошнія дні лётаў такі задаволены». Гісторыя наваградзкага актывіста, які загінуў пад Варшавай
🗣 «Прэзыдэнт хадзіў глядзець, як нараджаюць жанчыны». Выбары-1994: жывыя карцінкі
👩🏼«Пакайцеся і ня лезьце ў лідэры», — Натальля Радзіна ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі» пра Паўла Латушку і Аляксандра Азарава
📚 Васілю Быкаву 100 гадоў. Словы пасьля юбілею
Навошта Беларусі ШАС? Тлумачыць аналітык
Беларусь уступіла ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва (ШАС). Беларускія ўлады абвясьцілі гэта вялізным дыпляматычным прарывам. Маўляў, у гэтую арганізацыю ўваходзяць вядучыя краіны сьвету (Кітай, Расея, Індыя), і цяпер мы зажывём. Аналітык Свабоды Валер Карбалевіч спрабуе разабрацца, што насамрэч дае сяброўства ў ШАС:
https://smarturl.click/xBa7m
Як мастачка «вяртае палітвязьняў дадому»
Мастачка абразоў Ксіша Анёлава стварыла болей за 750 партрэтаў беларускіх палітычных зьняволеных. Выстава партрэтаў на шпалерах прайшла ў Італіі, Даніі, Польшчы ды іншых краінах Эўропы. Ксіша Анёлава расказвае, чаму яна малюе на шпалерах і як былыя палітвязьні рэагуюць на свае выявы:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/YdoKYhRAAeM
У Польшчы заявілі, што правялі 33-гадзінную блякаду чыгуначнага транзыту зь Беларусі
Як пішуць польскія СМІ, 33 гадзіны доўжылася блякада чыгуначнага руху ў вялікім тэрмінале мытнага афармленьня ў Малашэвічах на мяжы зь Беларусьсю.
https://smarturl.click/ba2w8
На выяве тэрмінал у Малашэвічах на польска-беларускай мяжы. Фота gospodarkamorska.pl
Васілю Быкаву 100 гадоў. Словы пасьля юбілею
Падзеі апошніх чатырох гадоў быццам перамясьцілі беларускага чытача быкаўскіх твораў на старонкі ягоных кніг. Чытач адчуў сябе паўнавартасным пэрсанажам, пастаўленым перад экзыстэнцыйным выбарам, але ўжо не ў літаратуры, а ў жыцьці. Зьмяніўся і ракурс погляду на самога пісьменьніка.
Хто такі сёньня Васіль Быкаў, разважае Сяргей Дубавец.
https://smarturl.click/vwxAQ
Новы скандал на футбольным Эўра: жэст турэцкага гульца справакаваў спрэчку дыпляматаў Турэччыны і Нямеччыны
Пасьля таго як турэцкі гулец Мэрых Дэміраль адсьвяткаваў гол у браму аўстрыйцаў так званым «ваўчыным салютам», МУС Нямеччыны жорстка раскрытыкавала ягоныя паводзіны. У адказ на нямецкую рэакцыю пасла краіны выклікалі ў МЗС Турэччыны і выказалі яму пратэст.
У чым праблема?
https://smarturl.click/XyJ0Q
Беларускія актывісты праводзяць акцыю на КПП для грузавога транспарту на мяжы Польшчы і Беларусі. У чым сэнс?
4 ліпеня група беларусаў Польшчы пачала акцыю «Ультыматум» на польска-беларускай мяжы. Удзельнікі акцыі знаходзяцца на адзіным пункце пропуску грузавога транспарту Кукурыкі/Казловічы. Яны плянуюць быць там да 18 гадзін.
https://smarturl.click/5OE5D
На фота адзін з арганізатараў акцыі — Зьміцер Балкунец
Беларусь афіцыйна стала сябрам ШАС
Дарога да ўступленьня ў арганізацыю заняла паўтара дзесяцігодзьдзя.
Экспэрт расказаў, што гэта можа прынесьці эканоміцы.
https://smarturl.click/O0DVb
Здымак каналу Пул Первого з саміту ў Астане, на якім прынялі рашэньне
70 гадоў таму адкрылі помнік на плошчы Перамогі ў Менску
4 ліпеня 1954 году ў Менску ўрачыста адкрылі помнік-абэліск на плошчы Перамогі. Манумэнт паставілі ў гонар воінаў Савецкай Арміі, партызанаў і падпольшчыкаў. Спачатку плянавалася паставіць абэліск у раёне Кастрычніцкай плошчы, але ў першапачатковы плян унесьлі карэктывы. Архітэктары — Георгій Заборскі і Ўладзімер Кароль.
Абэліск мае вышыню ў 38 мэтраў і выкананы з граніту і лябрадарыту.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/w9z8b
Прэм‘ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан прыехаў у Маскву праз тры дні пасьля наведваньня Кіева і сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім
2 ліпеня ў Кіеве ён прапанаваў Уладзіміру Зяленскаму забясьпечыць спыненьне агню для правядзеньня мірных перамоў.
https://smarturl.click/5OEp2
Фота: Sputnik via Reuters
У Кіргізстане заявілі аб затрыманьні пяці грамадзян, якія рыхтаваліся захапіць уладу
У Дзяржаўным камітэце нацыянальнай бясьпекі Кіргізстану паведамілі аб спыненьні дзейнасьці «дэструктыўнай групоўкі», якая плянавала сілавы захоп улады.
Як паведаміла кіргіская служба Радыё Свабода, арыштавалі пяць чалавек, якіх абвінавацілі ў плянаваньні «гвалтоўнага захопу ўлады і дэстабілізацыі грамадзка-палітычнай сытуацыі шляхам арганізацыі масавых беспарадкаў з гібельлю грамадзян».
Кіргіская служба Радыё Свабода зьвярнула ўвагу на тое, што ў спэцслужбе не ўдакладнілі інфармацыю пра рэгіён і час затрыманьня падазраваных.
https://smarturl.click/Zyev5
Праваабаронцам «Вясны» па стане на 5 ліпеня дакладна вядома пра 16 палітзьняволеных, якія выйшлі на волю 3 ліпеня
Сярод іх — 3 жанчыны і 13 мужчын, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калёніі і хворы на анкалёгію Рыгор Кастусёў.
Праваабаронцы заявілі, што падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бясьпекі былых вязьняў, таму пакуль не публікуюць прозьвішчы астатніх вызваленых.
Паводле інфармацыі «Вясны», частка затрыманых выйшла на волю па амністыі, а частка — па памілаваньні.
https://smarturl.click/W3eZ4
Украіна завочна арыштавала і абвясьціла ў міжнародны вышук вайскоўца, які ўцёк у Беларусь
Украінца мабілізавалі на вайсковую службу ў ліпені 2023 году. Цяпер лічаць, што ён самавольна пакінуў вайсковую частку і незаконна перасек мяжу зь Беларусьсю, дзе, паводле сьведак, жывуць ягоныя маці і брат.
Ва Ўкраіне яму пагражае да сямі гадоў пазбаўленьня волі. Згодна з матэрыяламі справы, вайсковец у студзені 2024 году выкраў з кватэры пацярпелага грошы і мабільны тэлефон. Шкоду ацанілі ў амаль тры тысячы грыўняў (менш за 100 даляраў у эквіваленце. — РС).
Іншыя дэталі справы невядомыя.
https://smarturl.click/XyJlM
5 ліпеня — дзень памяці Васіля Віткі
5 ліпеня 1996 году памёр Васіль Вітка — клясык беларускай дзіцячай літаратуры, паэт і празаік, драматург і перакладчык, публіцыст, літаратурны крытык. Заслужаны дзяяч культуры Беларускай ССР (1970), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1972) (за кнігі «Беларуская калыханка», «Казкі» і «Чытанка-маляванка», узнагароджаны 2 ордэнамі, мэдалём Францішка Скарыны (10 кастрычніка 1991 року), таксама атрымаў міжнародны ганаровы дыплём імя Андэрсэна з занясеньнем у Ганаровы сьпіс (1978).
10 фактаў пра Васіля Вітку
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/dpovz
Орбан сустрэнецца з Пуціным у Маскве пасьля паездкі ў Кіеў
Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан адправіцца ў Маскву 5 ліпеня, каб сустрэцца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, празь некалькі дзён пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны ў Кіеве, паведаміла Радыё Свабода крыніца ў вугорскім урадзе.
2 ліпеня Орбан у часе свайго першага за 12 гадоў візыту ў Кіеў прапанаваў Уладзіміру Зяленскаму забясьпечыць спыненьне агню для правядзеньня мірных перамоваў з Расеяй:
https://smarturl.click/xBa7e
Алімпійскі тэнісны турнір у Парыжы пройдзе безь беларускага прадстаўніцтва
Міжнародная фэдэрацыя тэнісу ITF апублікавала заявачныя сьпісы на адзіночны і парны розыгрышы маючай адбыцца Алімпіяды ў Парыжы — згодна зь імі, у францускай сталіцы наогул ня будзе тэнісістаў зь Беларусі, нават у нэўтральным статусе. Дэталі >>
Тым часам Міжнародны алімпійскі камітэт дапусьціў яшчэ 4 беларускіх спартоўцаў да ўдзелу ў Алімпіядзе ў Парыжы ў нэўтральным статусе: плыўцоў Аліну Змушко, Ільлю Шымановіча і Анастасію Шкурдай ды тхэквандыста Георгія Гурцыева. Пакуль не вядома, ці прынялі яны запрашэньні. Агулам МАК накіраваў запрашэньні 23 беларускім спартоўцам, 6 зь іх адмовіліся ўдзельнічаць у Алімпіядзе. Падрабязьней >>
Латвійскі ўнівэрсытэт вылучыў бюджэтныя месцы ў магістратуры для беларусаў
Даўгаўпілскі ўнівэрсытэт вылучыў некалькі бюджэтных месцаў у магістратуры для беларускіх студэнтаў і зьмякчыў патрабаваньні да апастылізацыі дакумэнтаў — дамоўленасьці дасягнутыя па выніках сустрэчы Ціханоўскай з кіраўніцтвам ВНУ. Таксама Унівэрсытэт Даўгаўпілса прадставіць беларускім навукоўцам у выгнаньні сваё абсталяваньнедля дасьледаваньняў:
https://smarturl.click/dpo96
Стала вядомая праграма Будслаўскага фэсту, які пачнецца 5 ліпеня
Падчас урачыстасьцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца прысьвячэньне Менска-Магілёўскай мітраполіі, гэта значыць Каталіцкай царквы ў Беларусі, Найсьвяцейшаму Сэрцу Езуса.
https://smarturl.click/gpoBD
На зьняволенага ксяндза Анджэя Юхневіча завялі крымінальную справу, яго пераводзяць у СІЗА
Да гэтага часу застаецца невядомым, што менавіта яму інкрымінуецца. Раней беларускія праваабаронцы прызналі айца Анджэя палітвязьнем.
https://smarturl.click/O0DbO
«У апошнія дні лётаў такі задаволены». Гісторыя наваградзкага актывіста, які загінуў пад Варшавай
Расказваем гісторыю беларускага актывіста і ўласьніка музэя ў Наваградку Сяргея Лаўрушчыка, які загінуў пад Варшавай два гады таму, але вінаватых у яго гібелі пакуль так і не пакаралі.
https://smarturl.click/vwxVG
Ва Ўкраіне паведамілі пра яшчэ аднаго расейскага вайскоўца-перабежчыка. Ён дапамог пашкодзіць ракетны карабель
Цяпер гэты расейскі матрос працягвае барацьбу ў складзе Легіёну «Свабода Расеі».
https://smarturl.click/mpLvB
«Прэзыдэнт хадзіў глядзець, як нараджаюць жанчыны». Выбары-1994: жывыя карцінкі
Папулярная ў 1990-х газэта «Свабода» пісала, як былы дырэктар саўгасу ператвараецца ў прэзыдэнта краіны, дзе і з кім ён жыве, тым часам як быт Лукашэнкі рабіўся ўсё больш экстравагантным і закрытым ад грамадзкасьці, а публічныя выказваньні па-ранейшаму агаломшвалі публіку. Заключная частка праекта Сяргея Дубаўца.
https://smarturl.click/Yz2kM
Беларуска выйграла суд у справе пра грамадзянства Ўкраіны, хоць яе падазравалі ў сувязях са спэцслужбамі
Грамадзянка Беларусі, якая стала жыве ва Ўкраіне, амаль год дабівалася праз суд скасаваньня рашэньня Дзяржаўнай міграцыйнай службы Ўкраіны аб спыненьні разгляду ейнай заявы аб атрыманьні ўкраінскага грамадзянства.
https://smarturl.click/4kvQ1
Ніхто не заступіўся за рэжым Лукашэнкі на абмеркаваньні дакладу аб Беларусі на 56-й сэсіі Рады правоў чалавека ААН
Сёньня прайшоў інтэрактыўны дыялёг аб Беларусі на сэсіі Рады ААН па правах чалавека. Прадстаўнікоў афіцыйнага Менску на ім не было. Спэцдакладчыца аб Беларусі Анаіс Марэн прадставіла даклад аб сытуацыі з правамі чалавека ў краіне.
Падчас абмеркаваньня дакладу ўсе сьпікеры ў той ці іншай форме выказалі трывогу наконт пагаршэньня сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі: зьнішчэньня грамадзянскай супольнасьці і апазыцыі, перасьледу журналістаў і праваабаронцаў, адвольных арыштаў, жорсткага абыходжаньня, катаваньняў і сьмерцяў у турмах, становішча палітвязьняў, ціску на беларусаў унутры краіны і за яе межамі.
Што казалі на паседжаньні: https://smarturl.click/LYQLM