radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

18400

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 28 студзеня

📌 Памёр дэпутат Незалежнасьці Мікалай Аксаміт

📌 Лукашэнка заявіў, што абмеркаваў з Пуціным супрацоўніцтва ў ваенна-прамысловым комплексе. І сказаў пра «горкі досьвед»

📌 Літва разглядае скарачэньне часу працы некаторых пунктаў пропуску на мяжы зь Беларусьсю

📌 Чаму дакладваць Лукашэнку няпраўду стала для ягоных падначаленых звыклай справай

📌 Ці добра вы ведаеце храналёгію паўстаньня Каліноўскага? Прайдзіце наш ТЭСТ

📌 10 фактаў пра філёзафа Генадзя Грушавога, які «прасек беларусам акно ў Эўропу»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка заявіў, што абмеркаваў з Пуціным супрацоўніцтва ў ваенна-прамысловым комплексе. І сказаў пра «горкі досьвед»

Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Расеі Ўладзімірам Пуціным сказаў, што яны абмеркавалі ўзаемадзеяньне ў ваенна-прамысловай сфэры з улікам «горакага досьведу спэцапэрацыі» ва Ўкраіне. Гэтак яго працытавала дзяржаўнае агенцтва БелТА. Пры гэтым расейскія СМІ слова «горкі» прыбралі з цытаты.

«Мы вельмі сур’ёзна пагрузіліся ў эканоміку і пытаньні ваенна-прамысловага комплексу. Мы нічога не хаваем. Мы абмяркоўвалі многія праблемы, думалі, як далей разьвівацца, якія сыстэмы будзем разьвіваць з улікам вопыту спэцыяльнай ваеннай апэрацыі», — цытуе Лукашэнку расейскае агенцтва «РИА Новости». https://smarturl.click/2nOm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пазьняк: Беларусы чакаюць зручнага моманту, каб паўстаць

Многія беларусы спадзяюцца на дапамогу Захаду ў імкненьні да дэмакратычных перамен, але «ніхто за нас нічога не зробіць, калі мы самі ня зробім», заявіў 27 студзеня на сустрэчы з суайчыннікамі-эмігрантамі ў польскім горадзе Лодзі лідэр руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк.

На ягоную думку, «гэтая псыхалёгія, што нам нехта дапаможа, вельмі глыбока ўкаранілася ў Беларусі», але ў заходніх краін «свае інтарэсы». Перамен магчыма дасягнуць толькі тады, калі зьявіцца ўласны «моцны рух».

«Самае галоўнае — гэта людзі, якія засталіся ў Беларусі, — цытуе палітыка «Позірк». — Я маю кантакты з такімі людзьмі. Я вам скажу, што вельмі шмат людзей толькі чакаюць зручнага моманту, [каб паўстаць]. Лукашэнку ніхто не падтрымлівае. Ну, як ніхто? 20%, напэўна, падтрымлівае. Улічваючы бюракратыю». https://smarturl.click/3ydV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Стамбуле ў касьцёле забілі чалавека

У Стамбуле ў нядзелю двое невядомых у масках учынілі ўзброены напад у каталіцкай царкве падчас богаслужэньня. Адзін чалавек быў забіты, паведамляе Reuters.

Як заявіў міністар унутраных спраў Турэччыны Алі Ерлікая, напад адбыўся ў царкве Санта-Марыя ў раёне Сарыер-Бююкдэры. Вядзецца пошук нападнікаў. Папа Рымскі Францішак выказаў салідарнасьць з прыхаджанамі.

Некаторыя турэцкія СМІ паведамлялі, што нападнікі стралялі ў наведнікаў імшы і акрамя аднаго забітага, ёсьць і параненыя. Аднак гарадзкія ўлады Стамбулу паведамілі, што акрамя забітага, грамадзяніна Турэччыны, ніхто не пацярпеў. https://smarturl.click/MJAx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце храналёгію паўстаньня 1863–1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага? ТЭСТ

22 студзеня споўніўся 161 год ад пачатку паўстаньня, якое ў Польшчы называюць Студзеньскім, а ў Беларусі паўстаньнем пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Ці добра вы ведаеце храналёгію і даты гэтага паўстаньня? Праверце сябе.

https://smarturl.click/vZ0w

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне выкрылі махлярства з набыцьцём боепрыпасаў

Ва ўдзеле падазраюць колішняга чыноўніка Міністэрства абароны.

Падазраваным удалося завалодаць амаль 1,5 мільярдамі грыўняў (каля 39,5 млн даляраў) на закупку боепрыпасаў для УСУ. Паліцыя аб’явіла падазрэньні ўдзельнікам злачыннай групы.

https://smarturl.click/a27A

Здымак Генэральнай пракуратуры Ўкраіны

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Каго ў беларускіх дэмакратычных сілах вы лічыце агентам КГБ?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Нельга кагосьці «лічыць» агентам. Або вы маеце аб’ектыўныя факты, якія можаце апублікаваць, або ўвогуле не кранаеце гэтай тэмы. Інакш атрымліваецца такі дыялёг: «Ці лічыце вы, што Х агент КГБ?» «Доказаў у мяне няма, але так, лічу». Гэта або злачыннае глупства, або сьвядомая задача дыскрэдытаваць чалавека. Апошняя якраз цалкам адпавядае мэтам КГБ, бо гаворка ідзе пра разбурэньне даверу — таго, на чым толькі і трымаецца беларуская дэмакратыя і патэнцыйная эфэктыўнасьць яе дзеяньняў.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Каго вы спрабуеце падмануць?». Чаму дакладваць Лукашэнку няпраўду стала для ягоных падначаленых звыклай справай

Лукашэнка ўсё часьцей наракае на тое, што высокія ўрадавыя чыноўнікі мэтанакіравана ўводзяць яго ў зман, утойваюць аб’ектыўную інфармацыю, прыхарошваюць рэальны стан эканомікі.

Каб атрымліваць аб’ектыўную інфармацыю, Лукашэнка вымушаны карыстацца тымі ж спосабамі, што і савецкая партыйная намэнклятура — абапірацца на зьвесткі спэцслужбаў, зьбіраць справаздачы «не для друку» і карыстацца інфармацыяй незалежных СМІ, дзейнасьць якіх сам жа забараніў у Беларусі.

https://smarturl.click/qR1V

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 27 студзеня


2023 год стаў рэкордным па колькасьці угодаў куплі-продажу кватэр у Беларусі 

У беларускіх школах зьявіцца факультатыў «Мая Айчына» 

Супрацоўнікаў БДУ абавязалі справаздачыцца кіраўніцтву пра ўсе свае кантакты падчас паездак за мяжу 

Палітвязьню прысудзілі 5 гадоў калёніі і штраф за 50$ данатаў і 4 паведамленьні ў Тэлеграме 

Лукашэнка знаходзіцца з працоўным візытам у Расеі 

Беларуска Арына Сабаленка выйграла Australian Open 

Вайна і санкцыі. Як два аптычныя заводы зь Ліды занялі розныя бакі ў канфлікце Ўкраіны і Расеі і чым гэта для іх абярнулася 

Сабіна Брыло: «Не хапае слоў, каб гаварыць пра невыноснае, і мы шчабечам абы-што, каб заглушыць бясконцы гул паветранай трывогі» 

7 простых парадаў, як жыць даўжэй і здаравей

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праўладная «Белая Русь» адпраўляе больш за 50 тон нібы гуманітарнай дапамогі ў акупаваны Данбас, – расейскія СМІ

Як паведамляе расейскае агенцтва ТАСС, «жыхары Беларусі сабралі больш за 50 тон гуманітарнай дапамогі для Данбаса, першая партыя ўжо накіравалася ў рэгіён у рамках акцыі «Белая Русь« – дзецям Данбаса».

Паведамляецца, што акцыя нібы ў дапамогу дзецям праводзілася пры падтрымцы прадстаўніцтва «Россотрудничество в Беларуси», «Русского дома в Минске» і арганізацыі «Русская гуманитарная миссия».

Паводле Раманава, у акцыі прынялі ўдзел фізычныя і юрыдычныя асобы, прадпрыемствы і Беларуская праваслаўная царква. https://smarturl.click/b8OM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Супрацоўнікаў БДУ абавязалі справаздачыцца кіраўніцтву пра ўсе свае кантакты падчас паездак за мяжу

Супрацоўнікі БДУ з 1 студзеня пасьля вяртаньня з-за мяжы абавязаныя запоўніць адмысловую анкету, расказаць пра ўсіх, зь кім бачыліся падчас паездкі ды здаць іхныя кантакты, паведамляе «Эўрарадыё».

Сярод 37 пытаньняў — патрабаваньні паведаміць пра сваякоў і неслужбовыя кантакты ў іншых краінах. Расея замежжам ня лічыцца. https://smarturl.click/8GVL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Скандал у ААН: супрацоўнікаў агенцтва па наданьні дапамогі палестынцам падазраюць ва ўдзеле ў нападзе ХАМАС на Ізраіль

Блізкаўсходняе агенцтва ААН для дапамогі палестынскім уцекачам (англ. UNRWA), якое працуе ў палестынскай аўтаноміі і ў сэктары Газа, аб’явіла аб звальненьні некалькіх сваіх супрацоўнікаў. Іх падазраюць ва ўдзеле ў нападзе групоўкі ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 году.

 У агенцтве распачалі расьсьледаваньне. https://smarturl.click/VWVQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Нацбанку пабачылі дэвальвацыйныя і інфляцыйныя рызыкі для эканомікі Беларусі

Паводле прадстаўніка Нацбанку Сяргея Калячыца, у беларускай эканоміцы ўтварыўся дысбалянс з прычыны «лішніх» грошай, якія зьявіліся праз павышаны попыт насельніцтва і бізнэсу на крэдыты. Паводле яго, у будучыні гэта пагражае «раскручваньнем інфляцыйна-дэвальвацыйнай сьпіралі».

За за 11 месяцаў 2023 году беларусы ўзялі крэдытаў на 11,9 млрд рублёў — на 50,2% больш, чым у 2022-ым. Попыт на крэдыты шмат у чым быў абумоўлены досыць нізкай працэнтнай стаўкай:

https://smarturl.click/a2yq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Пасьля 16 гадоў цяжкай працы толькі што атрымалі падаўжэньне свайго „жыцьця“ на месяц». Дырэктарка «Белсату» распавяла, што адбываецца з каналам

«І мы радыя, што хаця б на месяц», — напісала Агнешка Рамашэўская. Яна адзначыла, што 80% супрацоўнікаў «Белсату» — «эмігранты без фінансавай падушкі», а 17 супрацоўнікаў сядзяць у беларускіх турмах.12 студзеня новае кіраўніцтва Польскай тэлевізіі (TVP) пазбавіла дырэктарат «Белсату» фінансавых паўнамоцтваў.

Экспэрты ў мэдыясфэры і галоўныя рэдактары незалежных беларускіх мэдыя выказваюць асьцярогі, што праз адсутнасьць сродкаў да траціны беларускіх мэдыяпраектаў могуць закрыцца ці трансфармавацца ў іншыя, менш затратныя формы. І прагназуюць, што 2024 год будзе самым складаным у фінансавым пляне для беларускіх незалежных СМІ:

https://smarturl.click/gLEo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Для выхаваньня грамадзяніна і патрыёта». У беларускіх школах зьявіцца факультатыў «Мая Айчына»

Факультатыў увядуць для школьнікаў 5-7 клясаў, навучальная праграма разьлічаная на 105 гадзінаў. Мэтай факультатыву называюць «фармаваньне грамадзянска-патрыятычных якасьцяў асобы падлетка». Сярод задач — фармаваньне ў вучняў каштоўнаснага стаўленьня да сваёй Радзімы, актыўнай грамадзянскай пазыцыі і інш.:

https://smarturl.click/Rb0b

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тры амэрыканскія вайскоўцы забітыя атакай дрона ў Ярданіі

Тры амэрыканскія вайскоўцы загінулі і 25 былі параненыя атакай дрона на вайсковую базу ЗША ў Ярданіі, паведамляе BBC.

Цэнтральнае камандаваньне ЗША паведаміла, што напад адбыўся на базу непадалёк ад мяжы з Сырыяй. Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн сказаў, што напад учынілі радыкальныя групоўкі, якія маюць падтрымку з боку Ірану.

Гэта першы выпадак, калі амэрыканскія вайскоўцы гінуць у гэтым рэгіёне пасьля нападу групоўкі Хамас на Ізраіль 7 кастрычніка мінулага году. (На архіўным фота варонка ад выбуху пасьля іранскага ўдару па амэрыканскай авіябазе ў Іраку ў 2020 годзе)

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская заклікала не дапусьціць дэпартацыі ў Расею музыкаў гурту «Бі-2», затрыманых у Тайляндзе

««Бі-2″ адкрыта падтрымалі нашыя пратэсты ў 2020 годзе і выступаюць супраць агрэсіі Пуціна ва Украіне. У Расеі яны могуць трапіць пад перасьлед і рэпрэсіі. Мы не павінны гэтага дапусьціць», – напісала Сьвятлана Ціханоўская ў сацыяльнай сетцы Х (былы Твітэр).

«Бі-2» – рок-гурт, утвораны ў 1988 годзе ў Бабруйску, ягоныя заснавальнікі і нязьменныя ўдзельнікі Аляксандар Уман (Шура) і Ягор Бортнік (Лёва) паходзяць зь Беларусі. З часам музыкі перабраліся ў Расею і сталі адным з самых камэрцыйна пасьпяховых гуртоў на расейскай сцэне. Музыкі асудзілі расейскае ўварваньне ва Ўкраіну. У 2023 годзе ўдзельнікі гурту эмігравалі ў Ізраіль. (На архіўным фота: Ягор Бортнік сьпявае падчас канцэрту). https://smarturl.click/Z0Qv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Башкартастане загінуў чалавек, якога схапілі сілавікі, бо падазравалі ва ўдзеле ў пратэстах

Жыхар Уфы Рыфат Даутаў памёр пасьля таго, як 25 студзеня яго выкралі супрацоўнікі АМАП. Мужчыну падазравалі ва ўдзеле ў пратэстах.

Пра сьмерць паведаміла яго сястра Залія Ахмадзеева, перадае «Настоящее время».

Ахмадзеева паведаміла, што яе запрасілі ў морг на апазнаньне цела брата. Бацькам Даутава сказалі, што ён знаходзіўся ў стане алькагольнага ап’яненьня і ў яго спынілася сэрца.

Ахмадзеева кажа, што яе брат ня п'е. У выніку 26 студзеня жанчыну не пусьцілі ў морг – яна змагла апазнаць цела толькі на наступны дзень. Прычыну сьмерці ёй не назвалі.

Раней таксама стала вядома, што сілавікі зьбілі яшчэ аднаго фігуранта спраў аб масавых беспарадках – Дзіму Даўлеткільдзіна. Ён знаходзіцца ў цяжкім стане ў шпіталі з пашкоджаньнем хрыбетніка. https://smarturl.click/AvMY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Савет міністраў зьмяніў патрабаваньні да прыёму пабудаванага жыльля

Урад пашырыў пералік жылых памяшканьняў, якія можна прымаць у эксплюатацыю толькі з унутраным аздабленьнем.

https://smarturl.click/9gZz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літва разглядае скарачэньне часу працы пунктаў пропуску на мяжы зь Беларусьсю

Пра гэта паведаміў кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Рустам Любаеў. Калі дадатковыя пункты пропуску на мяжы зь Беларусьсю літоўскія ўлады не закрыюць, то «могуць абмежаваць час працы некаторых зь іх».

https://smarturl.click/Rb1x

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр дэпутат Незалежнасьці Мікалай Аксаміт

Мікалай Аксаміт памёр у Ваўкавыску, яму было 69 гадоў. Як стала вядома Радыё Свабода, сьмерць адбылася пасьля заплянаванай апэрацыі.

https://smarturl.click/Q9ZB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы ідуць на падвышэньне пракуроры, якія ў 2011-м ускосна паспрыялі зьняволеньню Алеся Бяляцкага

Генэральны пракурор Польшчы зрабіў першы крок да аднаўленьня на пасадах пракурораў былой Генэральнай пракуратуры, якія ў 2016 годзе былі пераведзеныя папярэдняй уладай на ніжэйшыя пасады.

https://smarturl.click/EQ41

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

10 фактаў пра філёзафа Генадзя Грушавога, які «прасек беларусам акно ў Эўропу»

Генадзь Грушавы, заснавальнік дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля», памёр 10 гадоў таму, 28 студзеня 2014 году. На просьбу Свабоды пра яго ўспамінаюць Сьвятлана Алексіевіч, удава Ірына і журналіст Аляксандар Уліцёнак.

https://smarturl.click/9gGv

На здымку Васіль Быкаў, Ірына Грушавая, Генадзь Грушавы

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Пасьлядоўнікі нацысцкіх катаў». Што нагаварылі Пуцін і Лукашэнка падчас адкрыцьця мэмарыялу з нагоды гадавіны блякады

Аляксандар Лукашэнка распачаў чарговы візыт у Расею, падчас якога разам з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным прыняў удзел у цырымоніі адкрыцьця Мэмарыяльнага комплексу ў памяць аб мірных жыхарах СССР – ахвярах нацысцкага генацыду. Як паведамляе БЕЛТА, ён таксама наведаў канцэрт, прысьвечаны 80-годдзю вызваленьня Ленінграда ад блякады. Падчас мерапрыемстваў Пуцін і Лукашэнка зрабілі шэраг заяваў з крытыкай Захаду.

У прамове на адкрыцьці мэмарыяла Лукашэнка заявіў, што «памяць аб ахвярах той вайны, аб гераізьме нашых бацькоў і дзядоў сёньня многім перашкаджае жыць, і перш за ўсё – ідэйным паслугачам забойцаў і здраднікаў».

У сваёй прамове Лукашэнка не згадаў, што зрабіў Беларусь саўдзельнікам у поўнамаштабнай вайне Расеі супраць Украіны. 28 студзеня Лукашэнка і Пуціна правядуць двухбаковую сустрэчу. https://smarturl.click/EQM1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Менчуку прысудзілі 5 гадоў калёніі і штраф за 50$ данатаў і 4 паведамленьні ў Тэлеграме

Менскі гарадзкі суд вынес прысуд палітзьняволенаму Андрэю Савінскаму, абвінаваціўшы яго ў распальваньні сацыяльнай варожасьці альбо варажнечы і фінансаваньні экстрэмісцкай дзейнасьці. Справу разглядала судзьдзя Вера Галаўкова. 

Спачатку жыхара Менску Савінскага затрымалі па адміністрацыйнай справе і прысудзілі 15 дзён арышту, але пасьля адбыцьця пакараньня на волю ён ня выйшаў. Судовы працэс пачаўся 26 кастрычніка 2023 году і доўжыўся да 15 лістапада. Прысуд стаў вядомы толькі цяпер.

Паводле матэрыялаў абвінавачаньня, Савінскі за 1,5 гады перавёў на рахункі фондаў, прызнанымі «экстрэмісцкімі», суму, эквівалентную 50 далярам. https://smarturl.click/pQR9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Будзем размаўляць з польскім урадам аб запуску альтэрнатыўных праграм падтрымкі», – Вячорка аб спыненьні візавай праграмы для беларускіх ІТ

«Новы польскі ўрад пераглядае зараз многія праграмы і рашэньні мінулага кабінэта. Будзем размаўляць з польскім бокам аб запуску альтэрнатыўных праграм падтрымкі беларусаў». Так пракамэнтаваў «Позірку» прыпыненьне праграмы Poland Business Harbour галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.

Паводле ацэнкі МЗС Польшчы, праграма «не апраўдала ўскладзеных на яе надзей». У сваім тэлеграм-канале Вячорка заклікаў «не пасыпаць галаву попелам»: праграма не спынена, а прыпынена, кваліфікаваныя спэцыялісты па-ранейшаму могуць атрымліваць візы, распрацоўваецца мэханізм іх паскоранай выдачы.https://smarturl.click/y4Rm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

7 простых парадаў, як жыць даўжэй і здаравей

Чалавецтва шукае сакрэт неўміручасьці на працягу тысячагодзьдзяў. Цяпер у сьвеце існуе шмат розных, часам вельмі незвычайных, спосабаў працягнуць жыцьцё. Экспэрты лічаць, што практыкуючы некалькі простых правіл паводзінаў, многія людзі могуць жыць здаравей і даўжэй, дасягаючы 80, 90 і нават 100 гадоў у добрай фізычнай і псыхічнай форме.

Газэта The New York Times сабрала сем парад ад герыятраў:

https://smarturl.click/3y9k

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

2023 год стаў рэкордным па колькасьці угодаў куплі-продажу кватэр у Беларусі

Толькі ў Менску заключылі 16,6 тысячы угодаў, у абласьцях — 11,9 тысячы, прычым чвэрць зь іх — у Горадні, сьведчыць статыстыка Дзяржкаммаёмасьці.

За год цэны на кватэры ў Менску на другасным рынку вырасьлі на 4-7% у залежнасьці ад колькасьці пакояў. Сярод абласных цэнтраў больш за ўсё мэтар вырас у кошце ў Берасьці — на 12%, у Віцебску -- на 8%, у Гомлі — на 7%, у Магілёве — на 5%, а вось у Горадні кватэры патаньнелі  на -6% да 2022 году:

https://smarturl.click/WE8Z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сабіна Брыло: «Не хапае слоў, каб гаварыць пра невыноснае, і мы шчабечам абы-што, каб заглушыць бясконцы гул паветранай трывогі»

Дзеля каго ці дзеля чаго пісаць кнігі ў трагічны час бясконцых стратаў? Якою моваю выказваць боль? Чым ёсьць сёньня часовы дазвол на жыхарства ў разуменьні выгнаньнікаў з радзімы? — На гэтыя ды іншыя пытаньні мы папрасілі адказаць паэтку, перакладчыцу і журналістку Сабіну Брыло, якая ўжо трэці год змушаная жыць за межамі Беларусі:

https://smarturl.click/DAVm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вайна і санкцыі. Як два аптычныя заводы зь Ліды занялі розныя бакі ў канфлікце Ўкраіны і Расеі і чым гэта для іх абярнулася

Многія беларускія прадпрыемствы атрымалі эканамічны ўдар пасьля пачатку расейскай агрэсіі ва Ўкраіне і ўвядзеньня заходніх санкцый. Але ці выгадна ў час вайны падтрымліваць той ці іншы бок?

Расказваем, як два аптычныя заводы зь Ліды занялі розныя бакі ў канфлікце Ўкраіны і Расеі і чым гэта для іх абярнулася:

https://smarturl.click/8Go0

Читать полностью…
Подписаться на канал