radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

18400

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

У 2023 годзе ў Беларусі звольнілі на 62,8 тысячы больш работнікаў, чым прынялі на працу

За мінулы год звольнілі амаль 693 тысячы чалавек, прынялі на працу 630,15 тысяч, вынікае са зьвестак Белстату, на якія спасылаецца Reform.by. Больш працаўладкаваньняў, чым звальненьняў, было толькі ў галінах прафэсійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасьці.

Варта адзначыць, што ў справаздачу Белстату ня ўключаныя мікра- і малыя прадпрыемствы бязь ведамаснай падпарадкаванасьці.

На што ўплывае кадравы дэфіцыт

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча павышае цану візаў

Прычынай такога рашэньня стаў «візавы скандал» – паводле кіраўніка МЗС Польшчы Радаслава Сікорскага, «каб не дапусьціць падобнага ў будучыні»

Я вырашыў павысіць цэны на візы, таму што, аказваецца, польскія візы былі аднымі з самых танных у Эўразьвязе, таму ня дзіўна, што ахвочыя ў Афрыцы ці Азіі ішлі ў польскае консульства.


Наколькі павысіцца цана польскіх візаў, Сікорскі не ўдакладніў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Каталіцкі касьцёл у Беларусі адмовіўся ад прапановы Ватыкану бласлаўляць аднаполыя пары і пары па-за шлюбам

Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў нагадвае сьвятарам і дыяканам, што «нелітургічнае дабраслаўленьне можна даваць усім, хто аб ім просіць», але «заўсёды неабходна пазьбягаць наданьня дабраслаўленьня менавіта парам, якія жывуць у так званым „грамадзянскім шлюбе“, і тым, хто жыве ў кананічна нядзейсным сужэнстве, або аднаполым парам», бо іншыя вернікі «могуць успрыняць такое дабраслаўленьне як згоду на грэх».

У сьнежні Ватыкан дазволіў каталіцкім сьвятарам дабраслаўляць аднаполыя пары, але без правядзеньня шлюбнага абраду:

https://smarturl.click/oA2D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Надзеждзін больш падобны да Бабарыкі, чым да Ціханоўскай», — экспэрт Бэрлінскага фонду Карнэгі Самарукаў

Ці зарэгіструюць Барыса Надзеждзіна кандыдатам у прэзыдэнты Расеі? Якія аналёгіі ягонай выбарчай кампаніі можна знайсьці ў палітычнай гісторыі Беларусі? На што ён можа разьлічваць у выпадку, калі яго зарэгіструюць? — На гэтыя і іншыя пытаньні адказвае навуковы супрацоўнік Бэрлінскага цэнтру Карнэгі па вывучэньні Расеі і Эўразіі Максім Самарукаў.

«Надзеждзін, як і Бабарыка ў 2020 годзе, робіць выгляд, што ў ягонай краіне ўсё адбываецца ў адпаведнасьці з законам», — адзначае ён:

https://smarturl.click/naZp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь і Расея дамовіліся пра стварэньне агульных падручнікаў гісторыі для школ і ВНУ, — расейскі пасол

«Гэта тэма вельмі важная, таму што дасюль ёсьць розначытаньні ў разуменьні вельмі важных падзей у гісторыі і СССР, і Расейскай імпэрыі. Цяпер мы дамовіліся аб тым, што мы будзем гэтыя падзеі разглядаць з адзінага пункту гледжаньня», — заявіў Барыс Грызлоў:

https://smarturl.click/jMjy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне зьявіцца вуліца ў гонар беларуса Міраслава Лазоўскага, які загінуў у Бахмуце

Вуліца імя Міраслава Лазоўскага зьявіцца ў Роўне. Адпаведнае рашэньне прынялі на пасяджэньні мясцовай камісіі ў пытаньнях найменьня гарадзкіх аб'ектаў тапанімікі, усталяваньня памятных знакаў.

Адзін з заснавальнікаў «Белага легіёну», распаўсюднік кніг Міраслаў Лазоўскі ваяваў ва Ўкраіне зь першых дзён вайны. Ён быў добрааахвотнікам палка імя Каліноўскага. Загінуў 16 траўня ў Бахмуце, у апошнія дні абароны гораду, ратуючы пабрацімаў. Яму было 49 гадоў:

https://smarturl.click/DAD0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У 2023 годзе Польшча адмовіла ў часовым ДНЖ амаль 14% заяўнікаў зь Беларусі

Агулам за 2023 год адмовы атрымалі 6,5% замежнікаў (больш за ўсіх расейцы — 36,2% адмоваў, менш за ўсё рамадзяне Ўкраіны —5,7%).

Летась Польшча выдала беларусам 59 627 часовых дазволаў на жыхарства (17,8% ад агульнай колькасьці). На 31 сьнежня 2023 году ў Польшчы пражывалі 118 562 грамадзян Беларусі з сапраўднымі дакумэнтамі, выдадзенымі ў Польшчы, якія даюць права на знаходжаньне ў краіне:

https://smarturl.click/Rbyb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сілавікі паведамілі аб затрыманьні 48 чалавек, якія працавалі ў менскіх кол-цэнтрах. Іх абвінавачюваюць у махлярстве

Паводле сілавікоў, затрыманыя працавалі ў менскіх кол-цэнтрах, і прапаноўвалі гандляваць на сыравінных рынках, рынку форэкс і крыптавалютай. На фэйкавых сайтах стваралі бачнасьць пасьпяховага гандлю і «імітацыю росту прыбытку». Вывесьці даход ні ў кога не ўдавалася. Пасьля з пацярпелымі зьвязваліся пад выглядам юрыстаў, банкаўскіх супрацоўнікаў і дэтэктываў, якія «шукалі нядобрасумленных брокераў».

Летась, паводле МУС, у Беларусі зарэгістравалі больш за 85 тысяч злачынстваў, зь якіх амаль 12 тысяч — махлярства:

https://smarturl.click/pQnG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

❗️У сеціве зьявіліся фэйкавыя «анкеты для атрыманьня нацыянальнага пашпарта Беларусі»

У АПК заявілі, што Аб'яднаны Пераходны Кабінэт, яго прадстаўніцтвы ці Офіс Ціханоўскай не складаюць аніякія сьпісы на атрыманьне «новага нацыянальнага пашпарта», не запускалі і не плянуюць запускаць падобную рэкляму і што любыя падобныя сайты, старонкі ў сацсетках і рэкляма — гэта «правакацыя спэцслужбаў рэжыму з мэтай сабраць інфармацыю пра беларусаў па-за межамі краіны».

«Мы толькі рыхтуем орган, які будзе зьбіраць і захоўваць дадзеныя беларусаў. І нават калі орган зьявіцца, малаверагодна, што такія дадзеныя будуць зьбірацца праз гугл-форму», — адказалі «Медиазона. Беларусь» у прадстаўніцтве.

Відэа @mediazona_by: фэйкавая рэкляма анкеты на YouTube

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Усе краіны Эўразьвязу дамовіліся аб дадатковай дапамозе Ўкраіне

На новы пакет падтрымкі пагадзіліся ўсе 27 краін-сяброў ЭЗ.

«У нас ёсьць угода. Усе 27 лідэраў дамовіліся аб дадатковым пакеце падтрымкі Ўкраіны ў памеры 50 мільярдаў эўра ў рамках бюджэту Эўразьвязу. Гэта забясьпечыць стабільнае, доўгатэрміновае, прадказальнае фінансаваньне для Ўкраіны. Эўразьвяз бярэ на сябе лідэрства і адказнасьць у падтрымцы Ўкраіны; мы ведаем, што пастаўлена на карту»


Пра гэта напісаў старшыня Рады Эўропы Шарль Мішэль.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выйшаў падрабязны альбом-даведнік пра пахаваньні беларусаў у сьвеце

Аўтары альбома-даведніка «Кніга могілак. Беларускія пахаваньні ў сьвеце» — Натальля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч.

Кніга ахоплівае пахаваньні ў 13 краінах плянэты, у тым ліку падрабязна апісвае адмысловыя беларускія могілкі або беларускія часткі шматнацыянальных могільнікаў у Аўстраліі, Вялікай Брытаніі, ЗША, а таксама паасобныя надмагільлі беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі ў Бэльгіі, Грэцыі, Даніі, Італіі, Канадзе, Нямеччыне, Францыі, Чэхіі, Чылі, Швэцыі.

https://smarturl.click/EQV0

Здымак з сацыяльных сетак Натальлі Гардзіенкі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вагнэраўцы вучаць снайпэраў унутраных войскаў МУС Беларусі

«Шосты сэзон курсу тактыка-спэцыяльнай падрыхтоўкі пад кіраўніцтвам інструктараў ПВК „Вагнэр“ ідзе поўнай хадой. Да засваеньня новай вузкай спэцыялізацыі таксама прыступілі снайпэры», — напісаў тэлеграм-канал унутраных войск і апублікаваў відэа.

Меркаваны баец «Вагнэра» на занятках з навучэнкамі Нацыянальнай школы прыгажосьці, лета 2023

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тут вучыліся Патрушаў і Латыпаў. Што за Акадэмія нацыянальнай бясьпекі, дзе рыхтуюць кадры для КДБ

Будынак у стылі сталінскага ампіру ў Менску па вуліцы Зьмітрака Бядулі — гэта Акадэмія нацыянальнай бясьпекі, кузьня кадраў КДБ. Сваю гісторыю гэтая закрытая ўстанова пачала ва ўкраінскім Львове. Расказваем, як там вучацца і што гэта за структура.

https://smarturl.click/vZvg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

СК Беларусі зможа атрымліваць зьвесткі аб пэрсанальных дадзеных фізычных асобаў бязь іх згоды

Згодна з законпраектам, які Палата прадстаўнікоў сёньня прыняла ў 1-ым чытаньні, Сьледчы камітэт атрымае паўнамоцтвы «ў адпаведнасьці з ускладзенымі на яго задачамі бяз згоды фізычных асобаў» атрымліваць зьвесткі «з інфармацыйных рэсурсаў [сыстэм], якія зьмяшчаюць пэрсанальныя дадзеныя», і да іх мець доступ, у тым ліку дыстанцыйны:

https://smarturl.click/AvbO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У эміграцыі памёр гарадзенец, які ў 2020 годзе адзіны публічна далучыўся да страйку на тытунёвай фабрыцы

30 студзеня ў польскім Быдгашчы памёр 42-гадовы беларус Аляксандар Куваньнікаў. Ён зьехаў у Польшчу, ратуючыся ад палітычнага перасьледу. У 2020 годзе Аляксандар быў адзіным, хто публічна далучыўся да страйку 14 лістапада. Яго звольнілі.

У Аляксандра за мяжой засталася жонка Жанна і чацьвёра дзяцей, у Беларусі — маці. Для сям'і адкрылі дабрачынны збор:

https://smarturl.click/Ymaj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму, нягледзячы на санкцыі, у Беларусі паказваюць галівудзкія фільмы

«Барбі», «Апэнгаймэр», «Вонка». Заходнія навінкі хоць і са спазьненьнем, але ўсё ж ідуць у тых кінатэатрах, дзе іх не павінна было б быць.

Разьбіраемся, як фільмы пачалі трапляць у Беларусь падчас вайны і санкцый.

https://smarturl.click/78Rk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

1 лютага 1863 году — дзень пачатку паўстаньня Каліноўскага

Сёньня — гадавіна пачатку антырасейскага паўстаньня, якое шырока вядомае ў Беларусі як паўстаньне Кастуся Каліноўскага. Літоўскі правінцыйны камітэт абвясьціў сябе Часовым урадам на акупаваных Масквою землях Беларусі і Літвы. Быў прыняты маніфэст аб пачатку паўстаньня і надзяленьні сялянаў зямлёю.

Чаму Каліноўскага не падтрымала Варшава, колькі ўсяго было бітваў на тэрыторыі Беларусі і ў чым важнасьць гэтага паўстаньня? Расказваем на прыкладзе фактаў 👆🏻

➕ Праверце свае веды: Ці добра вы ведаеце храналёгію паўстаньня 1863–1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага? ТЭСТ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міліцыянта, які ўдзельнічаў ў рэпрэсіях у Беларусі і пераехаў у Літву, пасьля выкрыцьця пазбавілі часовага дазволу на жыхарства ў Літве

Дэпартамэнт міграцыі Літвы праводзіць расьследаваньне. Міністар нацыянальнай абароны Літвы Арвідас Анушаўскас адзначыў, што «збой мэханізму праверкі», дзякуючы якому Маціевіч змог атрымаць ДНЖ у Літве, «выглядае вельмі прыкра».

Як сьцьвярджае BelPol, былы лідзкі міліцыянт Аляксандар Маціевіч, які пасьля ўдзелу ў рэпрэсіях супраць пратэстоўцаў у Беларусі пераехаў жыць у Літву, пасьля апублічваньня інфармацыі пра яго знаходжаньне ў краіне «разам з жонкай сьпешна пакінуў Літву і вярнуўся ў Беларусь»:

https://smarturl.click/1DGY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 1 лютага

🇺🇦 Ва Ўкраіне зьявіцца вуліца ў гонар беларуса Міраслава Лазоўскага, які летась загінуў у Бахмуце

✍🏻 У сеціве масава пачалі зьяўляцца фэйкавыя «анкеты для атрыманьня нацыянальнага пашпарта Беларусі»

❗️ У Telegram зьяўляюцца «двайнікі» тых, хто даўно не карыстаецца сваімі беларускімі нумарамі. Тлумачым, што адбываецца і як засьцерагчыся

🏢 Бяз сайта і адкрытай прыёмнай кампаніі. Расказваем пра паўсакрэтную ўстанову, якая рыхтуе кадры для КДБ Беларусі

👮🏻‍♂️ Сілавікі будуць жыць у супэрмаркеце. Тлумачым, што з размахам адкрываў Лукашэнка

🙍🏻‍♂️ «Беларусь мяне зьдзівіла». Гісторыя паляка Альбэрта Ежы Вяжбіцкага, які вядзе тэлеграм-канал па-беларуску

👫 Што трэба, каб беларусы мелі бязьвізавы рэжым у Эўразьвяз. Расказвае пасланьнік чэскага МЗС

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэта не параноя, а рэальнасьць». Чаму ў Telegram зьяўляюцца «двайнікі» тых, хто даўно не карыстаецца сваімі беларускімі нумарамі

Вы зайшлі ў Telegram і раптам даведаліся, што там завялі акаўнт з вашым старым беларускім мабільным нумарам, хоць сім-карта ўсё яшчэ з вамі? Значыць, хтосьці завалодаў вашым нумарам. З такой праблемай сутыкнуліся ўжо некалькі беларускіх актывістаў і журналістаў, якія даўно не жывуць у Беларусі. Але беларускія нумары могуць забраць ня толькі ў тых, хто актыўна выступае супраць беларускіх уладаў.

Тлумачым, што гэта за зьява і як засьцерагчыся ад узлому акаўнтаў:

https://smarturl.click/xJ2M

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што трэба, каб беларусы мелі бязьвізавы рэжым у Эўразьвяз

Калі беларусы змогуць зноў атрымліваць чэскія візы ў Беларусі? Ці чэскія ўлады аднолькава глядзяць на беларусаў і расейцаў? — На гэтыя ды іншыя пытаньні адказаў Давід Стулік, нядаўна прызначаны на пасаду спэцыяльнага пасланьніка для Ўсходняга партнэрства ў Міністэрстве замежных спраў Чэхіі:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/DhfHOH5wLYU

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сілавікі будуць жыць у супэрмаркеце. Тлумачым, што з размахам адкрываў Лукашэнка

У прэстыжнай частцы Менску плянавалі пабудаваць футурыстычны аб’ект у выглядзе магніта або падковы. «Магніт Менску», так яго зьбіраліся назваць. Але на месцы грандыёзных плянаў у выніку адкрылі нешта зусім іншае.

Дзьмітры Гурневіч уважліва паглядзеў на новы аб'ект, які з размахам адкрываў Лукашэнка:

🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=MJ1_Aje1DPo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сталі вядомыя дэталі справы беларуса, затрыманага ў Ровенскай вобласьці за плянаваньне дывэрсіі супраць энэргетыкі Ўкраіны

Цяпер ён у СІЗА ў Роўне. Як вядома з матэрыялаў справы, заданьне аб усталяваньні GPS-трэкераў на адным з аб’ектаў энэргетычнай інфраструктуры беларус атрымаў 3 студзеня праз тэлеграм-канал ад чалавека, які назваўся супрацоўнікам упраўленьня Генштабу Ўзброеных сіл Расеі. 11 студзеня ён прыбыў да аб’екта. Яго затрымалі недалёка ад горада Сарны, каля адной з апораў лініі электраперадач магутнасьцю 750кВ, якая зьвязвала Ровенскую АЭС з падстанцыяй «Кіеўская».

У матэрыялах справы адзначаецца, што затрыманы нарадзіўся ў Расеі, зьяўляецца прыхільнікам ідэі «русского мира» і добраахвотна пагадзіўся на супрацу:

https://smarturl.click/MJlb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Спартоўцам Латвіі забаранілі гуляць нават супраць «нэўтральных» зборных Расеі і Беларусі

Такую пастанову зацьвердзіла Саэйма Латвіі.

Зборныя Беларусі і Латвіі рэдка сустракаюцца ў футболе ці баскетболе, затое ў хакеі іх шляхі перакрыжоўваюцца вельмі часта.

Прынятую пастанову патлумачыў адзін дэпутат парлямэнту Латвіі:

https://smarturl.click/dgv0

На выяве зборная Латвіі ў хакеі з шайбай, архіўнае фота Nacionālā enciklopēdija

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Беларусь мяне зьдзівіла». Гісторыя паляка, які вядзе ТГ-канал па-беларуску

Як этнічны паляк Альбэрт Ежы Вяжбіцкі дапамагае беларусам інтэгравацца ў Польшчы і захаваць сваю беларускасьць? Акрамя беларускамоўных экскурсій, ён вядзе па-беларуску тэлеграм-канал «Польскія аповесьці».

https://smarturl.click/0V18

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Начальства наваполацкай калёніі перастала выдаваць вязьням кнігі на любых мовах, апрача расейскай

Пра гэта паведаміў былы палітвязень, які раней сядзеў у ПК-1.

«Цяпер зь бібліятэкі вынялі ўсе беларускія творы: гэта пачалося недзе восеньню 2023 году. Палітычным нельга чытаць Алексіевіч, напрыклад. Прыбралі Купалу, Караткевіча, Коласа. Забралі кніжнкі на замежных мовах — ангельскай, польскай, літоўскай і нават кітайскай. Пацаны пытаюцца: „А чаму нельга на кітайскай? Яны ж нашыя сябры“. Ім адказваюць: „Сёньня сябры, заўтра — ворагі“. Усе кніжкі толькі на расейскай мове»«, — цытуе былога палітвязьня «Вясна».

З канца 2020 году ўлады ўзмацнілі ціск за беларускую мову, шэраг палітвязьняў сьведчылі пра дыскрымінацыйнае стаўленьне турэмнікаў з-за яе. Пасьля прыходу да ўлады ў 1994 годзе Аляксандар Лукашэнка шматкроць заяўляў пра неабходнасьць падтрымкі расейскай мовы.

На ілюстрацыйнай выяве адно з выданьняў паэмы Якуба Коласа «Новая зямля»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску аднавілі падачу вады ў раёне, дзе раней пры будаўніцтве мэтро пашкодзілі трубу

Дзяржаўнае прадпрыемства «Менскводаканал» запусьціла ваду ў дамы, якія пацярпелі ад аварыі. Водазабесьпячэньне аднавілі ў 1:55 ночы.

https://smarturl.click/Q9pp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі адкрыюць 4-е аддзяленьне Расейскага цэнтру навукі і культуры, які прасоўвае ідэі «рускага сьвету»

Расейскае Фэдэральнае агенцтва па справах СНД, суайчыньнікаў, якія пражываюць за мяжой, і па міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве адкрывае сваё прадстаўніцтва ў Горадні.

https://smarturl.click/lvY6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гісторыя на Свабодзе». Беларуская мова — гарант нашай прысутнасьці ў сьвеце, — Уладзімер Лобач

Чым народ адрозьніваецца ад нацыі? Наколькі беларускі этнас стары? Чаму гісторыкі ня могуць гаварыць пра нейкія ідэнтычнасьці сялянаў ў дамадэрную і раньнюю мадэрную эпоху? — Пра гэта і іншае гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктарам гістарычных навук Уладзімерам Лобачам:

https://smarturl.click/a23g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 31 студзеня

✍🏻 Урад зьмяніў умовы ў закон аб дармаедах. ІП будуць лічыцца занятымі ў эканоміцы толькі пры аплаце падаткаў

🙍🏻‍♂️ «Вязьні бачылі яго праз вакно зь перабінтаванай галавой». Экс-вязень Наваполацкай калёніі расказаў пра Віктара Бабарыку

🛩 Пачаліся найбуйнейшыя з часоў халоднай вайны вайсковыя вучэньні NATO ўздоўж межаў з Расеяй і Беларусьсю

✍🏻 У Беларусі пачынаецца агітацыя да Адзінага дня галасаваньня, умовы для яе сталі горшымі. Конкурс у Палату прадстаўнікоў мінімальны за апошні час

🙎🏼‍♂️«Мільён для мяне не кішэнныя грошы». Гутарка з Паўлам Падкарытавым пра адабраны маёнтак Падароск і мэцэнацтва

🙎🏼‍♂️Пазьняк: Толькі ўнутры Беларусі можа зьявіцца нацыянальны лідэр

📸 «Намаляваць такое ў турме — подзьвіг». Рэпартаж з выставы Паўла Севярынца. ФОТА

🗣 «Зь песьнямі, танцамі, буфэтамі». Як Натальля Качанава разумее выбары: разважае аналітык

Читать полностью…
Подписаться на канал