radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

18400

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Як вайна ва Ўкраіне можа зьмяніць структуру гандлю ў Эўразіі

Сярэдні калідор — гандлёвы шлях даўжынёй 6500 кілямэтраў, які зьвязвае Кітай з Эўропай праз Цэнтральную Азію і Каўказ — пашырыўся ад часу маштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну. Але ці змогуць розныя краіны пераадолець праблемы, зь якімі доўга сутыкаўся гандаль паміж Эўропай і Азіяй?

https://smarturl.click/qlWDd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады прызналі, што на аднаўленьне электрасетак у Гомельскай вобласьці спатрэбіцца ня менш за месяц

Працягваецца ліквідацыя наступстваў урагану 14 ліпеня. 19 ліпеня ўлады зьнялі рэжым надзвычайнай сытуацыі, абвешчаны 15 ліпеня на Гомельшчыне на час ліквідацый наступстваў ураганнага ветру. Паводле спэцыялістаў Міністэрства энэргетыкі, на поўнае аднаўленьне электрасетак у Гомельскай вобласьці спадтрэбіцца ня менш за месяц.

Раней улады паведамілі пра аднаўленьне электразабесьпячэньня ў раёны Гомельшчыны, якія асабліва пацярпелі ад непагадзі. Частка паселішчаў сілкуюцца ад дызель-генэратарных ўстановак.

https://smarturl.click/5Oe4p

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі»: БЧ дапамагла ў абыход санкцыяў завезьці ў Расею 90 люксавых аўтамабіляў

Паводле інфармацыі «Супольнасьці», аўтамабілі ў Расею празь Беларусь везьлі ў 18 вагонах. У іх, сярод іншага, былі такія маркі аўтамабіляў як Lamborghini, Mercedes-Benz, BMW, Porsche, Ferrari, Bentley, Rolls-Royce.
Сума ўсіх новых паставак можа перавышаць 18 мільёнаў даляраў ЗША.

https://smarturl.click/vwa72

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

19 ліпеня — дзень народзінаў Антона Шукелойця, вядомага дзеяча беларускай эміграцыі ў ЗША

Ён меў багатую біяграфію. Ад навучаньня ў Віленскім унівэрсытэце ў 1930-х быў удзельнікам беларускіх грамадзкіх арганізацый. Пасьля прыходу саветаў працаваў настаўнікам на Ашмяншчыне. У часе вайны быў дырэктарам Менскага гістарычнага музэю, працаваў у аддзеле асьветы і культуры Менскай гарадзкой управы. З 1944 году жыў у эміграцыі.

У ЗША Антон Шукелойць актыўна ўдзельнічаў у беларускім руху, быў шматгадовым старшынём Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня, сябрам рэдакцыі газэты «Беларус», Беларускага інстытуту навукі і мастацтва, аўтарам дзясяткаў артыкулаў, успамінаў, нэкралёгаў, апублікаваных у газэтах «Бацькаўшчына» і «Беларус». Быў адным з найстарэйшых прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў сьвеце. Памёр 7 студзеня 2017 году ў 102-гадовым узросьце.

Пра іншыя падзеі 19 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/W37L6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Беларусы ня хочуць уваходжаньня ў склад Расеі», — сацыёляг Вардамацкі

У лістападзе 2023 году толькі 2,6% з тысячы апытаных беларусаў падтрымалі ўключэньне краіны ў склад Расеі, у той час як у 2009-м такіх было 4%, заявіў кіраўнік Беларускай аналітычнай майстэрні сацыёляг Андрэй Вардамацкі.

7,3% апытаных у лістападзе 2023 году (у 2009-м — 12%) выказаліся за такія ж адносіны з Расеяй, якія Беларусь мае зь іншымі суседнімі краінамі: з закрытымі межамі, візавым рэжымам і мытным кантролем на мяжы:

https://smarturl.click/aJGD5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 18 ліпеня

🌧У Менску моцная залева (выглядае, рэкордная), падтапіла 38 участкаў дарог і дзьве станцыі мэтро

👫 «Рыхтуюцца да вайны, а генэратары ня ў стане купіць». Што расказваюць пра сытуацыю ў Мазыры мясцовыя жыхары

🚗У 1-ы дзень забароны ўезду машын зь беларускімі нумарамі на літоўскай мяжы не прапусьцілі больш за 20 легкавікоў

🗣 «Гэта проста капец, буду прадаваць». Як беларусы ў Літве адрэагавалі на забарону езьдзіць зь беларускімі нумарамі

👨🏻‍⚖️Скончылася расьсьледаваньне супраць сузаснавальніц «Імагуру», справу рыхтуюць для падачы ў суд

🙍🏼«Такі дыягназ ва ўмовах Паліны — як сьмяротны прысуд». Сваякі палітзьняволенай Шарэнды-Панасюк даведаліся пра яе хваробу

✍🏻 Чаму расейскія дроны лятаюць над Беларусьсю? Разьбіраем асноўныя вэрсіі

❌У Беларусі хочуць забараніць вэйпы. Экспэрты падазраюць, што гэта ў інтарэсах вытворцаў цыгарэт

🎥 Гісторык Пашкевіч пра «генацыд беларускага народу» і «рэабілітацыю нацызму»

💰 Захоўваць у беларускіх банках валюту стала зусім нявыгадна, — эканамістка Лузгіна

🙍🏻‍♂️ Дзьмітры Шчыгельскі у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»: «Гэты дыягназ дапамагае Лукашэнку ў палітыцы»

🇷🇺 Чым захапляе і чым шакуе Беларусь расейскіх турыстаў: расказваем у ВІДЭА

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гісторык Пашкевіч пра «генацыд беларускага народу» і «рэабілітацыю нацызму»

Наколькі гістарычную адукацыю і палітыку гістарычнай памяці ў Беларусі перарабляюць на расейскі ўзор? Ці навукова казаць пра генацыд беларускага народу падчас Другой сусьветнай вайны? І ці варта сьвяткаваць перамогі ў бітвах, якім ужо шмат стагодзьдзяў? — Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажа гісторык Аляксандар Пашкевіч, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі:

🎥ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/p9PAYZjYQc0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі заканчваюцца запасы ўзбраеньняў савецкіх часоў — The Economist

Паводле зьвестак большасьці выведак, за першыя два гады вайны Расея страціла каля 3000 танкаў і 5000 адзінак іншай бранятэхнікі.

Паводле ацэнак Міжнароднага інстытута стратэгічных дасьледаваньняў, гадавая вытворчасьць сучасных танкаў у Расеі сёлета можа наблізіцца да 90, аднак аналітык інстытута Міхаэль Г'ерстад сьцьвярджае, што большасьць Т-90МС на самой справе — мадэрнізацыя старых Т-90АС. Экспэрт Павел Лузін лічыць, што Расея можа стварыць толькі 30 новых танкаў у год і ня здольная замяніць вялікія страты танкаў і бранятэхнікі:

https://smarturl.click/W376O

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму расейскія дроны лятаюць над Беларусьсю? Разьбіраем асноўныя вэрсіі

«Выпадковасьцю гэтыя палёты патлумачыць складана як з прычыны іх частаты, гэтак і працягласьці», — лічыць аналітык Юры Дракахруст. Паводле яго, палёты «Шагедаў» маглі быць расейскім папярэджаньнем Лукашэнку, што яго спробы зьнізіць напружанасьць у адносінах з Украінай і Захадам набліжаюцца да «чырвонай рысы» неляяльнасьці Маскве:

https://smarturl.click/opGle

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэта проста капец, буду прадаваць». Як беларусы ў Літве адрэагавалі на забарону езьдзіць зь беларускімі нумарамі

«Першая думка — прадаць аўтамабіль». У Літве беларусам далі паўгода, каб перарэгістраваць машыны. Расказваем, колькі гэта каштуе, як робіцца і што пра гэта думаюць людзі.

https://smarturl.click/Ee5XW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У першы дзень забароны праезду машын на беларускіх нумарах на літоўскай мяжы не прапусьцілі больш за 20 легкавікоў

Раней урады трох Балтыйскіх краін — Латвіі, Літвы і Эстоніі адзін за адным забаранілі перасячэньне мяжы на аўтамабілях зь беларускай рэгістрацыяй.

https://smarturl.click/2qJw0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ігар Банцэр пракамэнтаваў сваё затрыманьне ў Варшаве: «У Беларусі маю музыку рэклямавала КДБ, а ў Польшчы — паліцыя»

Горадзенскага музыку Ігара Банцэра затрымалі ў Варшаве 16 ліпеня. Ён прыйшоў у Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі ў Варшаве са зброяй. На наступны дзень — 17 ліпеня — Банцэра выпусьцілі. Цяпер ён расказаў, як гэта было.

https://smarturl.click/e5G0R

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Каля 300 населеных пунктаў Гомельскай вобласьці застаюцца безь сьвятла

Для часовага электразабесьпячэньня населеных пунктаў, якія застаюцца безь сьвятла, працягваецца дастаўка з іншых рэгіёнаў перасоўных дызэль-генэратарных установак.

https://smarturl.click/ny4yA

Фота Міністэрства энэргетыкі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

35 гадоў Ліцэю БДУ

18 ліпеня 1989 году пастановай Савету Міністраў БССР быў заснаваны Ліцэй БДУ. Першыя заняткі адбыліся 10 студзеня 1990 году. Ліцэй забясьпечвае профільнае навучаньне ў 10—11 клясах, рыхтуе да паступленьня ў ВНУ.

У 2020-м годзе калектыў Ліцэю БДУ асудзіў гвалт сілавікоў супраць народу. Больш за тысячу выпускнікоў установы падтрымалі свабодныя выбары. Дырэктар установы Ігар Варакса пайшоў з пасады і пакінуў краіну. Пасьля выбараў зь ліцэю звольнілі сама меней 15 выкладчыкаў, за гэты час зьмянілася два дырэктары.

У чэрвені 2024 году Ліцэю надалі імя заснавальніка савецкай рэпрэсіўнай сыстэмы ВЧК-КДБ Фэлікса Дзяржынскага. Гэтае пытаньне прасоўвала цяперашняя дырэктарка навучальнай установы Тацяна Мамчыц.

Больш падзей гэтага дня ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/mpGpG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мігранты, які ўпалі з агароджы пры спробе трапіць у Польшчу зь Беларусі, выйгралі суд з польскімі памежнікамі

Мігранты з Афганістану і Этыёпіі, які атрымалі пераломы пры падзеньні, калі спрабавалі незаконна пералезьці агароджу на польска-беларускай мяжы, выйгралі суды супраць Польскай памежнай службы, якая пасьля наданьня мэдыцынскай дапамогі адправіла іх назад у Беларусь. Суд прызнаў скаргі на дзеяньні польскіх службаў абгрунтаванымі. Абодвум іншаземцам кампэнсавалі судовыя выдаткі:

https://smarturl.click/3kJRV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аэрапорты, банкі і кампаніі па ўсім сьвеце паведамілі аб тэхнічных праблемах праз збой у Windows

У кампутараў Windows з праграмным забесьпячэньнем CrowdStrike зьявіліся праблемы, паведамляе Bloomberg. У выніку шэраг найбуйнейшых авіякампаніі мусілі прыпыніць палёты, адзначае CNN.

Праз збой прылад, якія працуюць на сыстэме Windows авіяперавозьнікі, тэле- і радыёкампаніі, банкі, паведамілі аб праблемах з працай.

https://smarturl.click/M17xE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп прыняў намінацыю кандыдата ў прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі і выступіў з праграмнай прамовай

Празь пяць дзён пасьля замаху на яго жыцьцё Дональд Трамп у чацьвер увечары зьвярнуўся да Нацыянальнага зьезду Рэспубліканскай партыі, каб прыняць прэзыдэнцкую намінацыю сваёй партыі. Ягоныя прыхільнікі і ўдзельнікі зьезду ў Мілўокі ў знак павагі да Трампа носяць павязкі на вушах, як ён.

https://smarturl.click/2qJpA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рыхтуючыся да непазьбежнага. Чым заклапочаныя дыктатары пасьля 30 гадоў утрыманьня ўлады

Лукашэнка ня першы і не апошні дыктатар, які пераступае гэту высокую рысу: 30 гадоў утрыманьня аднаасобнай улады. Ягоная палітычная біяграфія пакуль ня скончаная: праўдзівыя мэмуары не напісаныя, рэальныя дакумэнты не рассакрэчаныя. Але ёсьць гісторыі іншых эўрапейскіх дыктатараў другой паловы ХХ стагодзьдзя, якія таксама больш за тры дзесяцігодзьдзі жалезнай хваткай трымалі свае краіны ў падпарадкаваньні.


Старыя, хворыя, асуджаныя на адзіноту. Але па-ранейшаму апантаныя ўладай. Да чаго рыхтуюцца дыктатары на парозе непазьбежнага сыходу. Разваежае Віктар Багдзевіч

https://smarturl.click/xBA44

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускі інстытут публічнай гісторыі атрымаў афіцыйную рэгістрацыю ў Варшаве

Навастворанае ў траўні незалежнае аб’яднаньне беларускіх гісторыкаў і дасьледчыкаў у выгнаньні — «Беларускі інстытут публічнай гісторыі» — атрымала афіцыйную рэгістрацыю ў Польшчы.

У траўні Інстытут стварыў уласныя каналы ў Тэлеграме і BelarusianInstituteofPublicHis/videos">Youtube. У іх публікуюць камэнтары беларускіх гісторыкаў і дасьледчыкаў пра ключавыя падзеі Беларусі мінулага і сучаснасьці, апавядаюць пра цікавыя імпрэзы і праграмы і анансуюць важныя падзеі, зьвязаныя зь беларускай гісторыяй.

https://smarturl.click/0e9EM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чым захапляе і чым шакуе Беларусь расейскіх турыстаў

У 2023 годзе Беларусь наведалі 5 мільёнаў 800 тысяч турыстаў, сьцьвярджае афіцыйная статыстыка, пры гэтым больш за 5 мільёнаў — гэта турысты з Расеі. Інакш кажучы, 96% замежных турыстаў у Беларусі — расейцы. Расейцы ня толькі пакідаюць у Беларусі сотні мільёнаў даляраў, але і адкрываюць для сябе адрозьненьні беларусаў ад саміх расейцаў і даведваюцца шмат новага пра беларусаў.

Журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч прааналізаваў сацсеткі грамадзян Расеі, якія наведвалі Беларусь, і паглядзеў, што расейцаў так вабіць у Беларусі і што іх тут зьдзівіла:

🎥ВІДЭА: https://youtu.be/IoSB44H8uoE?si=0LMvY2tXjW2LlkS-

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Захоўваць у беларускіх банках валюту стала зусім нявыгадна, — эканамістка Лузгіна

«З пачатку году насельніцтва больш прадало валюты, чым купіла, на мільярд даляраў ЗША», — адзначае экспэртка дасьледчага цэнтру Beroc, эканамістка Анастасія Лузгіна.

У інтэрвію Свабодзе яна аналізуе чыньнікі, якія ўплываюць на валютны рынак, называе прычыны нэгатыўнага адмоўнага сальда і заяўляе, што рост заробкаў і крэдытаў у будучыні можа скончыцца рэзкім скачком курсу:

https://smarturl.click/Da54e

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня ў Менску выпала рэкордная колькасьць ападкаў за ўсю гісторыю мэтэаназіраньняў

Паводле Белгідрамету, 18 ліпеня на мэтэастанцыі на праспэкце Незалежнасьці ў Менску зарэгістравалі 88 мм ападкаў (на метэастанцыі Уручча — 51 мм). Папярэдні раз Белгідрамет паведамляў пра «самы інтэнсіўны дождж за ўсю гісторыю мэтэаназіраньняў» ў ліпені 2017 году: тады з 18-й гадзіны 25 ліпеня да 4-ай гадзіны 26 ліпеня ў Менску выпала 77 мілімэтраў ападкаў — і гэта было «87% месячнай ліпеньскай нормы»:

https://smarturl.click/4kq7Y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Пецярбургу музэй абвінавацілі ў «дэманстрацыі нацысцкай сымболікі» за надпіс «Жыве Беларусь»

Падставай для пратакола стаў надпіс «Жыве Беларусь» пад карцінай беларускага мастака (як мяркуецца, надпіс — частка экспазыцыі). Музэю пагражае штраф да 1800 беларускіх рублёў, карціну могуць канфіскаваць. Паліцэйскія экспэрты вырашылі, што лёзунг «Жыве Беларусь» быў сымбалем 13 Беларускага паліцэйскага батальёна пры СД і 30 грэнадзёрскай (пяхотнай дывізіі) Вафен-СС, нароўні з нацысцкім партыйным вітаньнем.

Аўтарам лёзунгу «Жыве Беларусь» лічыцца клясык беларускай літаратуры Янка Купала. Гэтыя словы прысутнічаюць у адным зь ягоных вершаў, напісаным у 1907 годзе.

https://smarturl.click/l5G21

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Скончылася расьсьледаваньне супраць сузаснавальніц «Імагуру», справу рыхтуюць для падачы ў суд

Тацяне Марыніч і Анастасіі Хамянковай інкрымінавалі па 9 артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

https://smarturl.click/Da5ee

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Такі дыягназ ва ўмовах Паліны — як сьмяротны прысуд». Сваякі палітзьняволенай Шарэнды-Панасюк даведаліся пра яе хваробу

Муж палітзьняволенай Андрэй Шарэнда расказаў Свабодзе, як стала вядома пра дыягназ ягонай жонкі і чаму ён лічыць яе захворваньне вельмі небясьпечным для яе жыцьця.

https://smarturl.click/ppG5E

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску моцная залева, у шэрагу раёнаў спыніўся транспарт

Сталічныя пасты ДАІ перакрываюць праезд на затопленыя ўчасткі Менску — адзін з такіх заўважылі ў раёне Ўручча: на ўзбочынах стаяць машыны. Кіроўцы не рызыкуюць выяжджаць на дарогу — празь сьцяну дажджу амаль нічога не відаць.

https://smarturl.click/0e9Bn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Рыхтуюцца да вайны, а генэратары ня ў стане купіць». Што расказваюць пра сытуацыю ў Мазыры мясцовыя жыхары

«Найгорш, як па мне, сытуацыя склалася на мікрараёне «Пхоў». Раён і так адрэзаны ад Мазыра праз будоўлю моста. Тут жа быў поўны каляпс першыя дні — ні вады, ні сьвятла, ні сувязі. Людзі выкідалі экскрэмэнты ў двары, агародчыкі, бо што было рабіць? Ежа папсавалася на такой сьпёцы. Хоць бы зараза якая не пайшла». Што робіцца ў Мазыры на чацьвёрты дзень пасьля ўрагану.

https://smarturl.click/jkLkq

На здымку — падвоз вады ў Мазыры. Фота з сацыяльных сетак

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі хочуць забараніць вэйпы. Экспэрты падазраюць, што гэта ў інтарэсах вытворцаў цыгарэт

«Вэйпы — гэта пара, там ёсьць нікатын, фармальдэгід, які распадаецца ў паветры за гадзіны. Але папяросы, цыгарэты — гэта смолы, якія асядаюць паўсюдна і даюць жудасны смурод». У Беларусі хочуць забараніць электронныя цыгарэты. Экспэрты падазраюць, што гэта ў інтарэсах вытворцаў сапраўдных цыгарэт.

https://smarturl.click/Ad5dY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рэпэтыцыі ў Варшаве і Лёндане, уплывовыя партнэры і ідэя туру па ўнівэрсытэцкіх арэнах у ЗША: расказваем аб амбітным тэатральным праекце пра алімпійку Кацярыну Сныціну

У канцы верасьня экспэрымэнтальны тэатральны клюб La MaMa адкрые свой 63-і сэзон новай працай, створанай беларускім Свабодным тэатрам «KS6: SMALL FORWARD» — пастаноўкай пра вядомую беларускую баскетбалістку Кацярыну Сныціну, якая нядаўна скончыла сваю спартовую кар'еру. Галоўную ролю выканае сама Сныціна ў тандэме з польска-брытанскай дыджэйкай Блянкай Барбарай.

Рэжысэр Мікалай Халезін і галоўная гераіня спэктаклю расказалі Свабодзе, што адбываецца за кулісамі >>

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эстонія таксама забараніла ўезд аўтамабіляў на беларускіх нумарах усьлед за Латвіяй і Літвой

«Транспартныя сродкі зь беларускімі нумарамі ня могуць уяжджаць у Эстонію праз памежныя пункты Эстоніі, незалежна ад прычын знаходжаньня ўладальніка ці карыстальніка ў Эстоніі ці Эўразьвязе», — гаворыцца ў паведамленьні эстонскага МЗС. Забарона тлумачыцца санкцыямі ЭЗ.

Разам з тым ведамства адзначае, што «ў абмежаваных выпадках дзяржавы-чальцы могуць дапускаць выключэньні, у тым ліку не прымяняць забарону паводле гуманітарных меркаваньняў і для аўтамабіляў з дыпляматычнымі нумарнымі знакамі»:

https://smarturl.click/RA7Lx

Читать полностью…
Подписаться на канал