radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

18400

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускія сілавікі ўзялі ўдзел у «Алімпіядзе спэцназу» у Дубаі разам з калегамі з ЗША і Канады

Cілавікі са спэцыяльнага падразьдзяленьня па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» і жаночая зборная МУС Беларусі ўзялі ўдзел у The UAE SWAT Challenge — неафіцыйным чэмпіянаце сьвету, які называюць «Алімпіядай спэцназу». Пра гэта паведамляе выданьне Reform.by.

Выданьне адзначае, што беларускія спэцназаўцы, якія ўдзельнічалі ў падаўленьні акцый пратэсту і разгонах мірных дэманстрацый, аказаліся цалкам рукапаціскальнымі ў асяродзьдзі сваіх калегаў, у тым ліку — з ЗША і Канады.

https://smarturl.click/1dMWY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд «Беларуськалію» супраць Літвы працягваецца. Пачаўся арбітражны працэс

Беларуская дзяржаўная кампанія спрабуе праз суд спагнаць зь Літвы 1 млрд эўра.

У сьнежні Эўрапейскі суд адмовіўся зьняць санкцыі з тэрміналу Клайпедзкага порту, які часткова належыць «Беларуськалію». Але «Беларуськалій» працягвае судовыя разборы праз страты, зьвязаныя, на думку прадстаўнікоў кампаніі, з парушэньнем урадам Літвы пагадненьня пра абарону інвэстыцый. У Літве пачалі арбітражны працэс пасьля скаргі беларускага прадпрыемства, паведамляе Delfi са спасылкай на інфармацыйнае агенцтва Elta.

https://smarturl.click/EemzJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На пацыента, які напаў на брыгаду хуткай дапамогі зь сякерай, завялі крымінальную справу

Днямі ў Менску пацыент напаў зь сякерай на брыгаду хуткай дапамогі, якая прыбыла да яго па выкліку. Агулам ён нанёс фэльчарам ня менш як 20 удараў.

Цяпер справай заняўся Сьледчы камітэт.

https://smarturl.click/Damxm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітвязьню Паўлу Саву хочуць узмацніць рэжым утрыманьня

12 лютага ў судзе разглядаюць справу аб «замене рэжыму ўтрыманьня» і пераводзе Паўла ў іншую папраўчую ўстанову. Яго могуць перавесьці на турэмны рэжым.

https://smarturl.click/l5JmY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Барысаве пачалі банкруцтва прадпрыемства, якое нядаўна прайшло мадэрнізацыю

Эканамічны суд пачаў працэдуру банкруцтва Барысаўскага завода палімэрнай тары «Паліміз», якое заснавалі ў 1968 годзе.

https://smarturl.click/mp8wn

На выяве памятны значок да 30-годзьдзя «Палімізу» з онлайн-аўкцыёну

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Зрабілі з дапамогай скотчу і таленту». Былыя акторы Купалаўскага тэатру прэзэнтавалі свой першы фільм

Адзін Арык Фергас загінуў у 1942-м ад рук фашысцкіх захопнікаў, другі — у 1920-м ад рук белапалякаў, а трэці — у 1905-м ад рук царскіх жандараў. У Варшаве вольныя «Купалаўцы» прэзэнтавалі свой першы кароткамэтражны фільм «Дух месца».

https://smarturl.click/4kM9m

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Увага, пошук 🔎

Шукаем тых, хто больш ня можа знайсьці ў беларускіх аптэках патрэбных яму замежных лекаў. Нават за вялікія грошы. Напішыце нам, калі ласка. Ананімнасьць гарантаваная.

📫 Сувязь з рэдакцыяй. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аўтамабілі, цеплавізары, маскавальныя сеткі. Хто ў Беларусі зьбірае дапамогу для расейскіх вайскоўцаў

Поўнамаштабнае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну пачалося амаль два гады таму. За гэты час у Расеі паўстала буйная сетка грамадзкіх арганізацый, якія розным чынам дапамагаюць расейскім вайскоўцам весьці баявыя дзеяньні на ўкраінскай тэрыторыі. Задзейнічаныя ў такой валянтэрскай дапамозе і некаторыя беларускія структуры. Расказваем пра іх падрабязьней.

https://smarturl.click/O0z4a

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 11 лютага

📌 Трамп заявіў, што будзе заахвочваць Расею атакаваць членаў NATO, якія ня робяць абаронных выплатаў. Кіраўнік NATO адрэагаваў

📌 Латушка зьняпраўдзіў словы чыноўніка Мінздароўя аб спыненьні паставак лекаў у Беларусь праз санкцыі

📌 У 2023 годзе Мінюст дамогся ліквідацыі 107 аб’яднаньняў, 11 партый, 2 фондаў

📌 Намесьнік пракурора Горадзенскай вобласьці параіў выдаліць з сацсетак «сумнеўную» інфармацыю за апошнія пяць гадоў

📌 Лукашэнка і прайграныя выбары. Да чаго рэжым рыхтуе беларусаў, узмацняючы палітычныя рэпрэсіі

📌 Ці добра вы ведаеце гісторыю антымаскоўскага Магілёўскага паўстаньня 1661 году? Прайдзіце наш ТЭСТ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латушка зьняпраўдзіў словы чыноўніка Мінздароўя пра нібыта «заходнія санкцыі» на лекі для Беларусі

«Абсалютна ніякія санкцыі» на лекавыя прэпараты і вырабы мэдыцынскага прызначэньня беларускай вытворчасьці Захад ня ўводзіў, заявіў на сваім Youtube-канале 11 лютага кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка.

«Мы ўжо неаднаразова абвяргалі такія заявы адносна лекаў, аднак гэты прапагандысцкі тэзіс працягвае набіраць абароты і выходзіць на міжнародны ўзровень», — сказаў Павал Латушка. Пры гэтым многія кампаніі, сярод іх ёсьць і фармакалягічныя, з уласнай ініцыятывы адмаўляюцца ад супрацоўніцтва зь Менскам, растлумачыў палітык. https://smarturl.click/O0zBO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Армія Ізраілю знайшла тунэль ХАМАС пад будынкам агенцтва ААН у Газе

Армія Ізраілю выявіла тунэль радыкальнай групоўкі ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўропе, пад будынкам штаб-кватэры агенцтва ААН па дапамозе палестынскім уцекачам (БАПОР) у Газе. Паводле Ізраілю, у ім разьмяшчаўся разьведвальны цэнтар ХАМАС.

Ізраільскія вайскоўцы правялі журналістаў па 700-метровым тунэлі. Ён пралягае на глыбіні 20 мэтраў пад зямлёй. Таксама падземныя службовыя памяшканьні знайшлі пад будынкам разьмешчанай непадалёк школы, якая знаходзіцца ў распараджэньні агенцтва ААН.

Кіраўнік БАПОР Філіпэ Лязарыні ў сацыяльнай сетцы Х заявіў, што ў агенцтве ня ведалі аб тым, што знаходзіцца пад будынкам. https://smarturl.click/1dMG5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Парá! Парá!» Як магілёўцы паўсталі супраць маскоўскіх акупантаў

У 1661 годзе, падчас адной з самых крывавых войнаў у гісторыі Беларусі, жыхары Магілёва паўсталі супраць маскоўскіх акупантаў і вярнулі горад у склад Рэчы Паспалітай.

Расказваем, чаму Магілёў спачатку здалі мясцовыя жыхары, а праз 5 гадоў мяшчане самі выгналі маскоўцаў, без дапамогі рэгулярных войскаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Каранік павіншаваў кітайцаў з Новым годам, зьняўшы відэа з ігуанай

Кіраўнік Горадзенскай вобласьці Ўладзімер Каранік запісаў віншавальны відэазварот да кітайцаў у сувязі х іхным сьвятам. Разам зь ім на запіс у студыю прынесьлі ігуану Асю з горадзенскага заапарку.

https://smarturl.click/71MO7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У 2023 годзе Міністэрства юстыцыі дамаглося ліквідацыі 107 аб’яднаньняў, 11 партый, 2 фондаў

У краіне засталіся чатыры праўладныя партыі — «Белая Русь», Лібэральна-дэмакратычная партыя, Камуністычная партыя Беларусі і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці.

За пэрыяд пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і па студзень 2024-а ў Беларусі зьліквідавана ня менш за 1533 некамэрцыйных арганізацый.

https://smarturl.click/3kRjm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Што будзе, калі Беларусь страціць незалежнасьць?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Будзе балючае, панылае тармажэньне краіны і нацыі ў параўнаньні зь іншымі, якія вырваліся з імпэрыі і жывуць нармальна і шчасьліва. Але гэта наш стан праз усе мінулыя 200 гадоў. Гісторыя вучыць, што зноў будуць ахвяры і страты — да таго часу, калі ўсе зразумеюць, што альтэрнатывы незалежнасьці няма. Вырасьце новае пакаленьне, зноў даведаецца пра сябе і Беларусь праўду і зноў пачне пошук вакна магчымасьцяў. Сама прырода — што ў краявідах, што ў птушыных сьпевах, што ў генах — імкнецца да натуральнага, арганічнага, свабоднага разьвіцьця.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓ Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Страшна падумаць, што Пуцін можа зрабіць у Беларусі», — шатляндзкі праваабаронца

Як можа дапамагчы палітвязьням міжнародная кампанія салідарнасьці? Ці не памылка — заклікаць заходнія кампаніі пакінуць Беларусь? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказаў Кен Макбэйн, прадстаўнік міжнароднай праваабарончай кампаніі Libereco ў Вялікай Брытаніі.

https://youtu.be/PRSg-Dy3zdo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Экс-прэзыдэнт Манголіі пасьля інтэрвію Пуціна Карлсану паказаў «гістарычную мапу» сваёй краіны

Былы прэзыдэнт Манголіі Цахіягійн Элбэгдорж адказаў на нядаўняе двухгадзіннае інтэрвію Ўладзіміра Пуціна журналісту Такеру Карлсану, у якім расейскі лідэр выказаў сваё бачаньне гісторыі.

У сацсетцы Х былы прэзыдэнт Манголіі паказаў «гістарычную мапу» сваёй краіны, якая ахоплівае Кітай, Расею і частку Эўропы.

«Пасьля размовы Пуціна я знайшоў гістарычную мапу Манголіі, — напісаў ён у сацсетцы X. І дадаў: — Не хвалюйцеся, мы мірная і свабодная нацыя».

https://smarturl.click/G6jmZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзяніс Садоўскі заявіў, што рэальных сяброў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі на сходзе ў Варшаве было ня больш за пяць чалавек, а Георгі Дзьмітрук ужо больш за 10 гадоў ня вёў сур'ёзнай дзейнасьці.

Садоўскі заявіў, што дзейнасьць Дзьмітрука ніяк не зьвязаная з працай аргкамітэта партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» і што ягоныя прыватныя замежныя ініцыятывы ня маюць сваіх прадстаўнікоў у Беларусі.

Усё гэта можа сьведчыць пра раскол у БХД.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рымашэўскага, Кавалькову, Садоўскага і Аксёнава выключылі з БХД

10 лютага ў Варшаве ў Музэі Вольнай Беларусі адбыўся зьезд партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». На ім прынялі рашэньне аб выключэньні з партыі былых сустаршыняў Віталя Рымашэўскага, Вольгу Кавалькову, Дзяніса Садоўскага, а таксама былога кіраўніка Магілёўскай абласной арганізацыі БХД Алега Аксёнава.

Сустаршынямі застаюцца Павал Севярынец і Георгі Дзьмітрук, пры гэтым Дзьмітрук фактычна будзе кіраваць партыяй, пакуль Севярынец, прызнаны яе адзіным лідэрам, знаходзіцца за кратамі з палітычных прычынаў.

https://smarturl.click/1dMZe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Карпянкоў дапусьціў, што ўнутраным войскам падчас выбараў дапамогуць вагнэраўцы

Паводле яго, інструктары ПВК за сем месяцаў падрыхтавалі 1,6 тыс. спэцыялістаў унутраных войскаў.

https://smarturl.click/670bY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Каардынацыйная рада як непраяўленае фота. Пытаньні патэнцыйнага выбарніка самому сабе

Сяргей Дубавец піша пра Каардынацыйную раду дэмакратычных сіл у выгнаньні як непраяўлены фатаздымак: ніхто толкам ня бачыць, што на ім, аўтар спрабуе яго праявіць, хаця б для сябе.

https://smarturl.click/JDG6D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ФСБ правяла ператрусы ў офісах Расавіяцыі з-за перапродажаў самалётаў за мяжу

У Расеі ФСБ распачала некалькі крымінальных справаў з-за незаконнага продажу за мяжу амаль 60 самалётаў. Пэўная тэхніка, зьнятая з рэгістрацыі ў абыход указаў Пуціна і ўраду, удзельнічала ў вайне з украінскага боку.

https://smarturl.click/Eemj0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Эгіпту прыгразілі прыпыніць дзеяньне мірнай дамовы з Ізраілем, калі ізраільскія войскі ўвойдуць у прымежны з Эгіптам горад Рафах у сэктары Газа. Пагроза прагучала пасьля таго, як прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу заявіў, што ўвесьці войскі ў Рафах неабходна для перамогі ў вайне супраць палестынскай групоўкі ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўразвязе.

Увечары 11 лютага на сайце Белага дому зьявілася паведамленьне пра тэлефонныя перамовы паміж прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам і Нэтаньягу. Амэрыканскі прэзыдэнт падкрэсьліў, што нельга праводзіць ваенную апэрацыю ў Рафаху без рэалістычнага пляну, які б гарантаваў бясьпеку і падтрымку больш чым 1 мільёну чалавек, што знайшлі там прытулак.

У Рафах ад пачатку наземнай апэрацыі ізраільскай арміі ў кастрычніку 2023 году зьбегла амаль палова насельніцтва сэктару Газа. Большасьць палестынцаў цяпер жывуць там у намётавых лягерах і сховішчах ААН паблізу мяжы з Эгіптам.

На фота ўцекачы ў горадзе Рафах, 8 лютага 2024 https://smarturl.click/0eMz7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Генэральны сакратар NATO адрэагаваў на пагрозы Трампа

Енс Столтэнбэрг
заявіў, што словы былога прэзыдэнта ЗША «ставяць пад пагрозу жыцьцё амэрыканскіх і эўрапейскіх салдат». Ён дадаў, што любы напад на краіну NATO сутыкнецца з «аб'яднаным і моцным адказам».

Раней экс-прэзыдэнт ЗША і найбольш імаверны кандыдат ад Рэспубліканскай партыі на новыя выбары Дональд Трамп працытаваў нібыта пытаньне прэзыдэнта неназванай «вялікай краіны»: «Сэр, калі мы не заплацім і на нас нападзе Расея, Вы нас абароніце?»

«Не, я б вас не абараняў. Насамрэч, я б заклікаў іх рабіць усё, што яны хочуць. Вы павінны заплаціць», — сказаў Трамп. На фота Енс Столтэнбэрг і Дональд Трамп (на пярэднім пляне зьлева направа) падчас саміту NATO ў Брытаніі ў сьнежні 2019 году https://smarturl.click/71MR7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Намесьнік пракурора Горадзенскай вобласьці параіў выдаліць з сацсетак «сумнеўную» інфармацыю за апошнія пяць гадоў

Колькасьць новых крымінальных спраў за «экстрэмізм» зьніжаецца, заявіў намесьнік пракурора Горадзенскай вобласьці Андрэй Скурат 8 лютага на сустрэчы з калектывамі ААТ «Беллакт» і Ваўкавыскага мясакамбінату ў раённым цэнтры.

«Тым ня менш: у кагосьці ў стужках сацсетак, на старонках асабістых акаўнтаў, магчыма, засталіся карцінкі, рэпосты, лайкі, камэнтары з суполак ці груп, прызнаных экстрэмісцкімі, падпіскі на іх», — цытуе Скурата сайт ваўкавыскай дзяржаўнай газэты «Наш час».

Праваабарончы цэнтар «Вясна» адзначае, што Скурат злоўжывае службовымі паўнамоцтвамі, бо сам ён кандыдат у дэпутаты Горадзенскага абласнога савету, а арганізаваныя мясцовымі ўладамі сустрэчы фармальна ня лічацца агітацыяй. https://smarturl.click/9zxvp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Камандуючы ўкраінскімі Аб’яднанымі сіламі кажа, што пра звальненьне з пасады даведаўся са СМІ

«Пра сваё звальненьне з пасады камандуючага Абʼяднанымі сіламі Ўзброеных сіл Украіны, якую займаў з 2020 года, я даведаўся са СМІ. Гэта былі цяжкія часы. Адзін з самых цяжкіх пэрыядаў у гісторыі Украіны», — напісаў у Тэлеграме Сяргей Наеў.

Раней сёньня прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі ў рамках шэрагу кадравых зьмяненьняў у войску звольніў Сяргея Наева з пасады камандуючага Абʼяднанымі сіламі Ўзброеных сіл Украіны і прызначыў на яго месца Юрыя Содаля. https://smarturl.click/yqdOJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украінская выведка заявіла, што расейскія захопнікі актыўна карыстаюцца тэрміналамі Starlink

Украінская выведка адзначыла, што радыёперахоп размовы захопнікаў сьведчыць аб устаноўцы тэрміналаў Starlink для наладжваньня доступу ў інтэрнэт, напрыклад, у падразьделах 83-й Асобнай штурмавой брыгады Расеі, якія дзейнічаюць у Данецкай вобласьці ў раёне Клішчаўкі і г.п. Андрыеўка.

https://smarturl.click/mp8k5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзьмітры Баскаў пракамэнтаваў паводзіны расейскіх юніёраў на хакейным турніры

Хакеісты юніёрскай (U-18) зборнай Расеі адмовіліся забіраць індывідуальныя і камандныя прызы пасьля паразы ад беларускай моладзевай зборнай (U-20) у фінале турніру «Кубак Будучыні». Расейцы былі незадаволеныя якасьцю судзьдзёўства, а таму вырашылі не забіраць узнагароды, хоць і прымалі іх з рук арганізатараў. Яны ціснулі рукі, забіралі прызы, а затым ставілі іх на лёд.

Сёньня Баскаў пракамэнтаваў такія паводзіны расейцаў, назваўшы «недапушчальным».

https://smarturl.click/4kM6W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце гісторыю антымаскоўскага Магілёўскага паўстаньня 1661 году? ТЭСТ

У 1661 годзе мяшчане Магілёва, які з 1654 году знаходзіўся ў складзе Маскоўскага царства, паўсталі супраць акупантаў і вярнулі горад у склад Рэчы Паспалітай. Гэта адбылося ў часе вайны 1654–1667 гадоў паміж Рэччу Паспалітай і Масквой. Праверце, ці добра вы ведаеце гісторыю тых векапомных падзеяў.

https://smarturl.click/xBp2m

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка і прайграныя выбары. Да чаго рэжым рыхтуе беларусаў, узмацняючы палітычныя рэпрэсіі

Лукашэнка ў свой час трапіў на вяршыню ўлады дзякуючы кароткаму пэрыяду адноснай гарбачоўскай лібэралізацыі. І наступныя 30 гадоў рабіў і робіць усё магчымае, каб нічога падобнага ў Беларусі не паўтарылася.

Боязь уласнага грамадзтва, недавер да яго, жаданьне не пакінуць людзям і самай малой надзеі на тое, што перамены магчымыя, — вось што стаіць за цяжкавытлумачальнай гістэрычнай падрыхтоўкай улады да «выбараў». Піша Віктар Багдзевіч: https://smarturl.click/VDykb

Читать полностью…
Подписаться на канал