radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

18400

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Баевікі на выбарчым участку. Як у Беларусі праходзяць выбары і чаму сілавікі рыхтуюцца да іх як да ІІІ сусьветнай вайны

У Беларусі праходзяць выбары. Улады сьцьвярджаюць, што грамадзяне выбіраюць дэпутатаў у так званую Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы, хоць ані ў так званых дэпутатаў, ані ў мясцовых саветаў у Беларусі няма сур’ёзных паўнамоцтваў, каб рэальна ўплываць на сытуацыю ў краіне.

Гэта першая выбачная кампанія ў гісторыі Беларусі, дзе выбарнікі не патрэбныя нават «дзеля галачкі»: улады скасавалі парог яўкі, таму выбары адбудуцца нават тады, калі за кандыдата прагаласуе адзін чалавек. У той жа час сілавікі актыўна рыхтуюцца працаваць на выбарчых участках. Расказвае Дзьмітры Гурневіч:

🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=DJ20vxHlvgo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Лукашэнкі ёсьць разуменьне: калі ён аддасьць усё Расеі, то стане ёй не патрэбны, і тады Крэмль яго «ўтылізуе», — украінскі палітоляг Магда

Украінскі палітоляг Яўген Магда напярэдадні другой гадавіны пачатку шырокамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ацэньвае наступствы страты Аўдзееўкі, заяўляе, што Ўкраіне давядзецца часова перайсьці да абароны, і мяркуе, што наўрад ці Лукашэнка па-сапраўднаму хоча вайны.

«Залужнага адхілілі, бо ён стаў больш папулярны за прэзыдэнта Зяленскага», — кажа ён:

https://smarturl.click/LYYle

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сталі вядомыя месца і час разьвітаньня з палітвязьнем Ігарам Леднікам

Разьвітацца з Ігарам Леднікам можна будзе 22 лютага з 8-й да 12-й гадзіны па адрасе: горад Барысаў, вул. Нармандыя-Нёман, 22. Адпяваньне пачнецца а 9-й гадзіне.

63-гадовы палітзьняволены журналіст і грамадзкі актывіст Ігар Леднік памёр 20 лютага ў менскай лякарні, куды яго даставілі з бабруйскай калёніі. Ігар Леднік меў 2-ю групу інваліднасьці праз хваробу сэрца, а таксама іншыя хранічныя захворваньні. У зьняволеньні стан яго здароўя істотна пагоршыўся.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як беларусы ставіліся да суседзяў і каго найбольш хвалілі

У беларускім фальклёры ёсьць назвы ўсіх гістарычных суседзяў Беларусі. Як беларусы да іх ставіліся і якія характарыстыкі ім давалі? Наколькі вялікія беларусы ксэнафобы і як яны пазначаюць сваю прастору?

Пра гэта і іншае гаворым зь беларускім этнолягам, былым прафэсарам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктарам гістарычных навук Уладзімерам Лобачам:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/u4zMFO4xuyw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Блякаваньне руху на мяжы Польшчы і Ўкраіны. Што адбываецца і каму гэта выгадна

Польскія фэрмэры пачалі блякаваць трасы, якія вядуць да ўкраінскай мяжы. Украінскае збожжа часам нават высыпаюць на дарогу. З чым зьвязаныя такія формы пратэсту і каму гэта выгадна? Разьбіраемся:

https://smarturl.click/B661x

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Бондарава — самы мэмны беларускі пэрсанаж». Блогер Джыпсінкоў пра гумар «ябацек» і экстрэмісцкі статус

«Сацыяльна і культурна беларусы ўнутры Беларусі і беларусы ў эміграцыі — гэта розныя плянэты», — лічыць блогер Джыпсінкоў.

Нядаўна аднаго з самых папулярных беларускіх карыстальнікаў Twitter улады прызналі «экстрэмістам». Спыталіся, як гэта зьмяніла яго жыцьцё і чым ён займаецца цяпер.

https://smarturl.click/z22bJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Усіх, хто шануе родную мову, — са сьвятам!
Лёс беларускае мовы быў і застаецца неміласэрны. Найлепшае, што можа рабіць кожны з нас, каб наша мова жыла, — гэта гаварыць па-беларуску і дамагацца права на мову для сябе і сваіх дзяцей. Хто яшчэ не пачаў — пачніце ад сёньня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аршанскі завод «Лягмаш» забралі ў БМЗ

Аршанскае Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Завод „Лягмаш“» пераходзіць ва ўласнасьць дзяржавы. Гэта прадугледжана пастановай Савету міністраў № 108, якую апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакумэнтам, да 20 сакавіка з уласнасьці Беларускага мэталюргічнага заводу (БМЗ) ва ўласнасьць Рэспублікі Беларусь дармова перададуць 435,1 млн акцый прадпрыемства коштам 4,35 млн рублёў. Яшчэ амаль 97 млн акцый на 969,8 млн рублёў ва ўласнасьць дзяржавы перадасьць Аршанскі раён.

Міністэрству прамысловасьці, Дзяржаўнаму камітэту вайсковай прамысловасьці, Дзяржаўнаму камітэту маёмасьці і Аршанскаму райвыканкаму Савет міністраў даручыў прыняць меры па рэалізацыі пастановы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўразьвяз зацьвердзіў 13-ы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі за вайну ва Ўкраіне

Эўрапейскі зьвяз ухваліў у сераду свой 13-ы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі, паведамілі Reuters крыніцы ў ЭЗ. Новы пакет уключыць у сьпіс амаль 200 юрыдычных і фізычных асоб, але ніякіх новых сэктаральных мер ня будзе. Папярэдне вядома, што пад санкцыі патрапяць і беларускія кампаніі і асобы.

Раней стала вядома, што ў праект 13-га пакету санкцый Эўразьвязу трапілі шэсьць беларускіх грамадзян і тры абаронныя прадпрыемствы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Бэльгійцы папрасілі, каб пагаварыў па-беларуску, а я...» Гісторыі дарослых беларусаў, якія пачалі вучыць родную мову

Якая матывацыя ў дарослых беларусаў вучыць беларускую мову? І як хутка можна дасканала ёю авалодаць? Камусьці дастаткова і месяц-два актыўных заняткаў, каб загаварыць. Некаму ня хопіць і паўгода. Расказваем гісторыі дарослых беларусаў, якія пачалі вучыць родную мову.

https://smarturl.click/LYYRl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У некалькіх гарадах Польшчы прайшлі акцыі памяці Ігара Ледніка

У Беластоку, Кракаве і Варшаве адбыліся акцыі памяці палітвязьня. які памёр за кратамі. Ён стаў 5-м палітвязьнем, які пайшоў з жыцьця, знаходзячыся ў зьняволеньні паводле палітычна матываванага прысуду.

Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Ледніка затрымалі 12 красавіка 2022 году і асудзілі на 3 гады зьняволеньня за нібыта паклёп на Лукашэнку ў ягонай публікацыі ў партыйным часопісе БСДП «Пазыцыя».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка запатрабаваў узброіць патрулі міліцыі стралковай зброяй

На думку Лукашэнкі, наяўнасьць на вуліцах гарадоў узброеных сілавікоў дазволіць беларусам «адчуваць сябе ў бясьпецы». Гэтае пытаньне Лукашэнка даручыў узяць на кантроль МУС, КДБ, спэцслужбам і пракуратуры.

https://smarturl.click/RAAj8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЦВК сьцьвярджае, што ў першы дзень датэрміновага галасаваньня ў Беларусі прагаласавалі 5,94% выбарнікаў

Датэрміновае галасаваньне на выбарах дэпутатаў пачалося ў Беларусі сёньня. Участкі для галасаваньня працуюць з 12:00 да 19:00 безь перапынку на абед. Афіцыйнага пацьверджаньня прычын, чаму выбарнік ня можа прагаласаваць у асноўны дзень правядзеньня выбараў, не патрабуецца.

Яшчэ на стадыі падрыхтоўкі выбараў праваабарончыя арганізацыі выявілі на іх шматлікія парушэньні:

https://smarturl.click/mppwB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка рыхтуецца да вайны. Навошта рэжым зноў і зноў застрашвае грамадзтва

«Нарада зь „сілавікамі“, якую Лукашэнка правёў 20 лютага, выглядала як надзвычайная. Хоць, здавалася б, ніякіх падставаў для надзвычайнасьці ня бачна. Наадварот, ёсьць невялікія вонкавыя прыкметы таго, што міжнародныя падзеі вакол Беларусі разьвіваюцца ў спрыяльным кірунку для афіцыйнага Менску», — піша аналітык Свабоды Валер Карбалевіч і тлумачыць гэты вялізарны кантраст паміж мэсыджам, які Лукашэнка дасылае сілавікам, і рэальнасьцю:

https://smarturl.click/ZyybW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

КДБ: 45 чалавек асудзілі ў Беларусі за здраду дзяржаве ў 2022-2023 гадах

Паводле кіраўніка КДБ Івана Тэртэля, толькі за 2022-2023 гады контрвыведка выявіла 114 спробаў вэрбаваньня грамадзян Беларусі — у тым ліку 37 вайскоўцаў. Да крымінальнай адказнасьці прыцягнулі 45 чалавек, за «шпіёнскую дзейнасьць» затрымалі 16 замежных грамадзян.

Паводле праваабаронцаў, сярод затрыманых і асуджаных за «здраду дзяржаве» — незалежныя журналісты, фігуранты справы «Рабочага руху», сьвятар, музыка, мэдыямэнэджар, былыя сілавікі і вайскоўцы і г.д.:

https://smarturl.click/e55VD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 21 лютага

🇪🇺 Эўразьвяз зацьвердзіў 13-ы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі за вайну ва Ўкраіне

🇱🇹 Літва з сакавіка закрые яшчэ два пункты пропуску на мяжы зь Беларусьсю, дзейных застанецца толькі два

👫 «Бэльгійцы папрасілі, каб пагаварыў па-беларуску, а я...» Гісторыі дарослых беларусаў, якія пачалі вучыць родную мову

👥 Галюцынацыі, думкі пра суіцыд. Што адбываецца зь беларускімі палітвязьнямі ў штрафных ізалятарах калёній

🎥 Баевікі на выбарчым участку. Як праходзяць выбары ў Беларусі чаму сілавікі рыхтуюцца да іх як да ІІІ сусьветнай вайны

🙍🏻‍♂️«Бондарава — самы мэмны беларускі пэрсанаж». Блогер Джыпсінкоў пра гумар «ябацек» і экстрэмісцкі статус

🚗 Блякаваньне руху на мяжы Польшчы і Ўкраіны. Што адбываецца і каму гэта выгадна

👫«Гісторыя на свабодзе». Станоўчым прыкладам сярод суседзяў беларусы лічылі латышоў і літоўцаў — Уладзімер Лобач

👱🏼‍♂️ Лукашэнка разумее: калі ён аддасьць усё Расеі, то стане ёй не патрэбны, і Крэмль яго «ўтылізуе», — украінскі палітоляг

🗣Гісторык Аляксандар Фрыдман: Лукашэнка рыхтуе беларусаў да найгоршага

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фрыдман: Лукашэнка рыхтуе беларусаў да найгоршага

Учора Аляксандар Лукашэнка правёў «пашыраную» нараду з сілавікамі. Падобныя сустрэчы пасьля 2020 году сталі рэгулярнымі, але гэтым разам Лукашэнка сам апрануў вайсковую форму, казаў пра сцэнары замахаў на сябе і заявіў, што прадчувае ІІІ сусьветную вайну.

Пра што ўсё гэта сьведчыць, абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам:

ВІДЭА: https://youtu.be/m1OBvawfFto

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лёндан увёў санкцыі супраць кіраўніцтва калёніі, дзе памёр Навальны. Узгадваем, ці ўводзілі санкцыі супраць начальнікаў турмаў Беларусі

У канцы 2021 году ЗША ўвялі санкцыі адносна кіраўніцтва ІЧУ на Акрэсьціна, а ў жніўні 2023 году Эўразьвяз увёў санкцыі супраць шэрагу цяперашніх і былы начальнікаў беларускіх папраўчых калёній, сярод якіх — кіраўніцтва калёніі № 17 у Шклове, дзе загінуў Вітольд Ашурак, і начальнік калёніі ў Баруйску, дзе днямі памер палітзьняволены актывіст і журналіст Ігар Леднік:

Усе санкцыі: https://smarturl.click/jkkqz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўрапейскі суд пакінуў у сіле санкцыі супраць «Гродна Азота» і «Хімвалакна»

Прадпрыемствы «Гродна Азот» і ягоная філія «Гродна Хімвалакно» зьвярнуліся 2 сакавіка 2022 года з пазовам у Эўрапейскі суд. Яны патрабавалі адмяніць санкцыі, але суд пазоў не падтрымаў і 21 лютага пакінуў санкцыі ў сіле.

Цяпер прадпрыемствы мусяць аплаціць судовыя выдаткі:

https://smarturl.click/w99Vy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🏅У Дзень роднай мовы шэраг выбітных людзей атрымалі ўзнагароды за ўнёсак у захаваньне і папулярызацыю беларускай мовы ад Аб'яднанага пераходнага кабінэту

Мэдалём Францыска Скарыны ўзнагароджаныя палітык і мовазнаўца Вінцук Вячорка, грамадзка-палітычны дзеяч, паэт, празаік Уладзімер Някляеў, беларусістка, першая амбасадарка Польшчы ў Беларусі Эльжбэта Смулкова, старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, перакладчык, журналіст Сяргей Шупа і яшчэ 4 чалавекі, імёны якіх не раскрываюцца з прычынаў бясьпекі.

Мэдалём «Гонар і годнасць» узнагароджаныя доктар філялягічных навук Ніна Баршчэўская, дырэктар Беларускага ліцэя ў Гайнаўцы Ігар Лукашук, паэтэса і перакладчыца Ванда Марцінш, гісторык, выдавец Андрэй Янушкевіч і 2 чалавекі, імёны якіх не раскрываюцца з прычынаў бясьпекі:

https://smarturl.click/JDDmD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літва з 1 сакавіка закрые яшчэ два пераходы на мяжы зь Беларусьсю

Гэта памежныя пункты «Лаварышкі» (зь беларускага боку «Катлоўка») і «Райгорад» («Прывалка»), паведаміла Delfi.

Праз гэтыя пункты ня змогуць перамяшчацца ні пешаходы, ні транспарт. Таксама зь вясны абмяжуюць рух пешаходаў і раварыстаў праз КПП у Медніках і Салечніках.

18 жніўня Літва ўжо закрыла два пераходы — Шумск/Лоша і Цьверач/Відзы.

На здымку памежны пераход «Шумск»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сілавікі затрымалі супрацоўнікаў прадстаўніцтва LG у Беларусі

Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях і маршах, дэманстрацыі «забароненых сымбаляў на Mercedes» і напісаньні камэнтароў у чатах. У аднаго з затрыманых таксама нібыта знайшлі патроны да пісталета Макарава, пішуць праваабаронцы.

Іншыя эпізоды перасьледу, якія адбыліся ці сталі вядомыя 21 лютага: https://smarturl.click/0eev7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галюцынацыі, думкі пра суіцыд. Што адбываецца зь беларускімі палітвязьнямі ў штрафных ізалятарах калёній

«Трывога, дэпрэсія, дрыготка. Твар па выхадзе — як сьнег». Лекары і юрысты пратэстуюць супраць ШЫЗА. Абмеркаваньне зладзіла грамадзкае аб’яднаньне «Лекары за праўду і справядлівасьць». Яно адбылося 20 лютага ў Вільні.

https://smarturl.click/oppBB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дакумэнтальны фільм беларусаў аб гвалце атрымаў узнагароду ў Бэрліне

Фільм «Радзіма» беларускіх рэжысэраў Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча атрымаў узнагароду Cinema for peace 2024 у Бэрліне, паведаміў «Сьвяты Белавуд».

🎞 Стужка дасьледуе сыстэму ўлады ў Беларусі праз практыкі гвалту ў войску і на пратэстах 2020 году.

Праект атрымаў некалькі ўзнагарод і намінацый на ўплывовых фэстывалях і прэміях у Эўропе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рада БНР: У цяперашніх умовах прымусовай русыфікацыі вартасьць кожнага вымаўленага беларускага слова павялічваецца шматкроць

У Дзень роднай мовы Рада Беларускай народнай рэспублікі зьвярнулася да беларусаў усяго сьвету, заклікаўшы да змаганьня за родную мову.

«За беларускае слова, вымаўленае ў прысутнасьці лукашэнкаўскіх сілавікоў, людзі могуць быць падвергнутыя рэпрэсіям. Робіцца ўсё, каб беларусы забыліся на родную мову, на сапраўдную сваю гісторыю. Замацаваньне ў новых пакаленьнях каляніяльнай, залежнай ад Масквы мэнтальнасьці мае на мэце і ўвядзеньне адзіных з Расеяй падручнікаў па гісторыі.

У такіх умовах вартасьць кожнага вымаўленага беларускага слова, кожнай беларускай кнігі, кожнага беларускага сьпеву, спэктаклю, кінастужкі — павялічваецца шматкроць».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

БЧ адказала на зварот беларусаў пра зьнікненьне на вакзале надпісаў па-ангельску

🔖 У адказе 11 памылак.

https://smarturl.click/XyyBQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Масавае галасаваньне «хімікаў», таемныя сьпісы «нядобранадзейных»: праваабаронцы пра датэрміновае галасаваньне на Гарадзеншчыне

Праваабаронцам стала вядома, што ў першы дзень галасаваньня многіх асуджаных да абмежаваньня волі ва ўстановах адкрытага тыпу Гарадзенскай вобласьці арганізавана пасадзілі ў транспарт і адвезьлі галасаваць на бліжэйшыя выбарчыя ўчасткі, хаця ўсе «хімікі» маюць працу і ім было б зручней прагаласаваць у асноўны дзень галасаваньня.

Паводле @Grodno_grab у Слоніме на ўсіх выбарчых участках зьявіліся сьпісы зь «нядобранадзейнымі грамадзянамі». 25 лютага сябры выбарчых камісій павінны даць справаздачу аб тым, хто зь іх прыйшоў і прагаласаваў, а хто не:

https://smarturl.click/ZyyqW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 20 лютага

🙍🏻‍♂️ Яшчэ адна сьмерць палітвязьня за кратамі: у зьняволеньні памёр Ігар Леднік. Расказваем, што вядома пра барысаўскага палітвязьня і яго сьмерць

✍🏻 У Беларусі пачалося датэрміновае галасаваньне на выбарах дэпутатаў

👫 Рак, хворае сэрца, патрэба ў перасадцы органаў. Хто зь беларускіх палітвязьняў мае за кратамі вялікія праблемы са здароўем

Ігар Лосік — год бяз сувязі з роднымі. Расказваем пра былую «чорную зону» са 150 палітвязьнямі, дзе трымаюць і Ігара

👮🏻‍♂️ Лукашэнка правёў нараду зь сілавікамі. Навошта рэжым зноў і зноў застрашвае грамадзтва: тлумачыць аналітык

🎥 Кінапартызанства на чырвоным дыванку «Бэрлінале». Як прайшла цырымонія ўручэньня кінапрэміі «Чырвоны верас»

🇷🇺 Без Навальнага. Уцячы ад Расеі — значыць ацалець: піша Алесь Чайчыц

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Якія пэрспэктывы расейскай апазыцыі пасьля гібелі Навальнага. Меркаваньне Дзьмітрыя Гудкова

Якія палітычныя пэрспэктывы ўдавы Аляксея Навальнага Юліі? Наколькі вялікая тая Расея, якую Юлія хоча прадстаўляць? Ці будзе дзейная міжнародная рэакцыя на гібель Навальнага?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае расейскі палітык Дзьмітры Гудкоў:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/Ou__YnCj_9Q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларус абскардзіў у судзе жорсткую праверку на мяжы пры ўезьдзе ва Ўкраіну

Грамадзянін Беларусі прайшоў ва Ўкраіне ўсе судовыя інстанцыі (самастойна, без адваката), каб давесьці, што яго затрымалі на памежным пункце Ўкраіны незаконна, забралі дакумэнты, правялі размову пад відэазапіс, зьнялі біямэтрычныя і пэрсанальныя зьвесткі і пратрымалі на мяжы больш за 4 гадзіны. Праўда, так і не дамогся рашэньня на сваю карысьць.

Дэталі справы і рашэньне суду: https://smarturl.click/711xD

Читать полностью…
Подписаться на канал