radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

18400

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Больш за 2 мільёны дзяцей пакінулі Ўкраіну праз паўнамаштабнае ўварваньне Расеі

Па словах першай лэдзі Ўкраіны Алены Зяленскай, ад рук расейцаў, куляў, ракет і бесьпілётнікаў загінулі 528 дзяцей. Прынамсі 1230 дзяцей атрымалі раненьні, больш чым 330 зь іх патрабуюць пратэзаваньня.

https://smarturl.click/e50kX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі скарацілі колькасьць халодных дзён, пасьля якіх будуць уключаць ацяпленьне

Раней былі патрэбныя 5 дзён зь нізкай тэмпэратурай, каб уключылі батарэі. Цяпер патрэбныя тры.

https://smarturl.click/yq6vB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

22 лютага выйшла наша расьсьледаваньне пра вываз у Беларусь украінскіх дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторый. Цяпер на нашым сайце зьявілася тэкставая публікацыя сабранага матэрыялу.

Журналісты Свабоды і ўкраінскага праекту «Схемы» дасьледавалі тэму вывазу непаўналетніх з акупаваных Расеяй тэрыторый — пераважна зь Лісічанску і Марыюпалю — у дзіцячыя лягеры Беларусі і высьветлілі, якія арганізацыі датычныя да гэтага, знайшлі бацькоў дзяцей, што наведалі такія ўстановы, а таксама атрымалі эксклюзіўныя ўнутраныя дакумэнты Беларускага Чырвонага Крыжа.

https://smarturl.click/aJRvX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Бізнэс вяртае да жыцьця». Гісторыя былых палітзьняволеных беларусак, якія за мяжой ствараюць сетку гостэлаў

«Зараз нам вельмі патрэбны кісларод, глыток паветра, сьвятло ў канцы тунэля. Маленькімі крокамі пакрысе я вяртаюся ў той сацыяльны статус, які ў мяне быў у маёй краіне Беларусі». Гісторыя былых палітзьняволеных: Вольга Рытус і Вольга Скрашчук плянуюць адкрыць у Варшаве трэці гостэл. Два першыя ўжо працуюць.

https://smarturl.click/5OZ7p

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Бесьпілётнікі атакавалі Ліпецкі мэталюргічны камбінат у Расеі

Папярэдне, прычынай стала атака ўкраінскіх дронаў. Па некаторых зьвестках, у прадпрыемства пацэлілі два бесьпілётнікі, яшчэ два зьбіла расейская супрацьпаветраная абарона. Па словах кіраўніка Ліпецкай вобласьці Ігара Артамонава, да раніцы агонь патушылі, пацярпелых няма, вэрсію зь бесьпілётнікамі «правяраюць спэцслужбы».

Таксама расейскі бок заяўляе пра зьбітыя дроны над Курскай і Тульскай абласьцямі. Украінскі бок не камэнтуе падзеі.

Здымак з аднаго зь відэа, зробленых непадалёк ад месца выбухаў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

💌 Усе эксклюзіўныя і важныя публікацыі за тыдзень — у нашай эмэйл-рассылцы!

У сёньняшнім выпуску расказваем, чаму КДБ пачаў правяраць натарыюсаў, як рэжым Лукашэнкі дапамагае Расеі «перавыхоўваць» украінскіх дзяцей, як беларусы за мяжой жывуць без пашпартоў і чаму вывучаюць беларускую, чаму выбары-2024 у Беларусі пераўтвараюцца ў спэцапэрацыю для сілавікоў, гісторыі мужных беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне і ня толькі!

👉🏻 Падпішыцеся сёньня і чытайце! https://eepurl.com/ijMaIv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітычны аглядальнік Свабоды падводзіць вынікі тыдня:

https://www.youtube.com/watch?v=_0Wf_XTibbA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Каб з намі размаўлялі, важна ствараць пагрозу». Добраахвотнік пра «мясныя штурмы», канфлікты паміж ваярамі і «гадзіну X» для Беларусі

Два гады ідзе поўнамаштабная вайна Расеі супраць Украіны. Ад першых дзён вайны на баку Ўкраіны змагаюцца беларускія добраахвотнікі. Як яны ацэньваюць беларускі ўдзел у змаганьні і пэрспэктывы вызваленьня Беларусі?

Адказвае беларускі добраахвотнік Васіль «Пацук» Верамейчык. Ён адслужыў у беларускім войску сем гадоў, пасьля 24 лютага 2022 году ўдзельнічаў у баявых дзеяньнях у розных вайсковых фармаваньнях, у тым ліку ў батальёне «Волат» палку Каліноўскага.

Тэкст:
https://smarturl.click/3kQvp
Відэа:
https://www.youtube.com/watch?v=szBuJ-0SPSE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзьве парафіі Беларускай Аўтакефальнай праваслаўнай царквы пераходзяць на Новаюльянскі каляндар

Першагерарх Беларускай Аўтакефальнай праваслаўнай царквы архіяпіскап Сьвятаслаў Логін паведаміў Радыё Свабода, што ад 25 лютага 2024 году дзьве парафіі ягонай царквы ў ЗША пераходзяць на Новаюльянскі каляндар.

Парафіі, якія вырашылі перайсьці на Новаюльянскі каляндар, гэта парафія Катэдральнага сабору сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне (Нью-Ёрк, ЗША) і Жыровіцкае іконы Божае Маці ў Гайлэнд Парку (Нью-Джэрзы, ЗША).

Вернікі, якія не захочуць браць удзел у набажэнствах паводле Новаюльянскага календара, маюць права перайсьці ў тыя парафіі БАПЦ, якія застануцца на старым календары. У астатніх парафіях пытаньне будзе вырашацца галасаваньнем.

https://smarturl.click/RAe1m

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Уся выбарчая кампанія — «барацьба добрага зь яшчэ лепшым» у стылістыцы сацрэалізму, — Быкоўскі

Палітычны аналітык і мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі аналізуе, зь якім пасланьнем ішлі на выбары кандыдаты ад улады, адзначае, чым гэтая кампанія стала ўнікальнай, і адказвае на пытаньне, навошта і Лукашэнка, і сілавікі ўзмацняюць напружанасьць у грамадзтве і дзяржаве.

https://smarturl.click/VDRV0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Патрыярх РПЦ Кірыл скасаваў сваю сустрэчу з папам Рымскім, на якой той хацеў дамагацца міру ва Ўкраіне

Кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы Кірыл Гундзяеў скасаваў свой візыт у Казахстан 13-15 верасьня, на якім плянавалася ягоная сустрэча з папам Рымскім Францішкам. Піша Associated Press.

Кіраўнік РПЦ апраўдваў расейскае ўварваньне ва Ўкраіну, называючы яго «мэтафызычнай» барацьбой з Захадам, і дабраслаўляў расейскіх вайскоўцаў перад адпраўкай на вайну ва Ўкраіну.

Раней папа Рымскі Францішак у інтэрвію Reuters заявіў, што ў ліпені зьбіраецца паехаць зь візытам у Канаду, а пасьля гэтага спадзяецца наведаць Кіеў і Маскву, каб спрыяць міру.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!

Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:

👉🏻 Як беларусыradio_svaboda/video/7336272842859891973"> адзначалі сьвята Грамніцы — першую сустрэчу зімы зь вясной

👉🏻 Расказваем пра radio_svaboda/video/7337044949562658053">горад Бабруйск, які некалі быў цэнтрам вобласьці

👉🏻 40 тысяч чалавек пад бел-чырвона-белымі сьцягамі: radio_svaboda/video/7337388264355040517">узгадваем пра першы дазволены мітынг пад нацыянальнай сымболікай у Менску

👉🏻 3 гады «хатняй хіміі» за песьню. radio_svaboda/video/7337752053986512134">Гісторыя перасьледу сьпявачкі Мэрыем Герасіменкі, якая сёлета змагла пакінуць Беларусь

👉🏻 Незвычайныя беларускія словы: ці ведаеце вы іх? — radio_svaboda/video/7338121519895284998">Праверце сябе, прайдзіце наш тэст

👉🏻 У сьвеце набывае папулярнасьць ідэя чайлдфры. radio_svaboda/video/7338500176908274949">Расказваем пра яе і як змагаюцца зь ёй у Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Выслухаў 71 грамадзяніна, пашырыў межы могілак». Як дэпутат Палаты прадстаўнікоў склаў справаздачу аб працы за год і што пра яго дасягненьні напісалі дзяржСМІ

Перад новай выбарчай кампаніяй дэпутат Палаты прадстаўнікоў, выхадзец з БРСМ Ігар Завалей апублікаваў справаздачу аб працы за год. Паглядзелі на яе зьмест.

https://smarturl.click/mpBX9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На разьвітаньне з памерлым у калёніі палітвязьнем Леднікам прыехала каля 10 чалавек

Каля 10 чалавек прыехалі ў Барысаў разьвітацца з палітвязьнем, былым актывістам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігарам Леднікам, які памёр 20 лютага за кратамі.

«Людзі настолькі запалоханыя, што нават паплечнікі па партыі не рызыкнулі паехаць з-за пагрозы [затрыманьня]», – паведаміла «Позірку» крыніца, знаёмая з сытуацыяй.

Па словах суразмоўцы выданьня, на разьвітаньні была сястра палітвязьня, сын знаходзіўся на відэасувязі з Ізраіля. На вуліцы за людзьмі назіралі супрацоўнікі невядомых спэцслужбаў — з аўтамабіля «з чырвонымі нумарамі».

Журналіста і грамадзкага актывіста Ледніка затрымалі 12 красавіка 2022 года. Яго арыштавалі спачатку на 15 сутак, на волю ён так ня выйшаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У ВНУ Беларусі плянуюць вывучаць гісторыю «саюзнай дзяржавы». Падручнік ужо падрыхтавалі

Як паведамілі ў тэлеграм-канале Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі, дапаможнік для вышэйшых навучальных устаноў перадалі ў цэнтральную навуковую бібліятэку НАН Беларусі.

Над выданьнем працавалі прадстаўнікі гістарычнага факультэту Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, Інстытуту гісторыі НАН Беларусі, Акадэміі кіраваньня і гістарычнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту.

«Выданьне ажыцьцявілі пры непасрэдным удзеле і ініцыятыўнай падтрымцы Фэдэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расеі», — адзначаецца ў паведамленьні.

https://smarturl.click/DaYd3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску затрымалі каля 40 архітэктараў — «Наша ніва»

Разам зь імі нібыта затрымлівалі і членаў іхных сем’яў — агулам да 70 чалавек. Некаторых пасьля адпусьцілі.

Нашай ніве ўдалося пацьвердзіць імёны пяці затрыманых архітэктараў. Некаторыя зь іх атрымалі «содні» адміністрацыйнага арышту, супраць іншых завялі крымінальныя справы. Вядома, што яшчэ аднаго архітэктара затрымалі пасьля вяртаньня з-за мяжы.

Прычынай затрыманьня, імаверна, сталі абвінавачваньні ва ўдзеле ў руху за свабодныя выбары і супраць дыктатуры ў 2020 годзе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як рыхтавацца да новай пандэміі. Тлумачыць дасьледчыца вірусаў

Ці пагражае нам у хуткім часе новая пандэмія ад невядомага дагэтуль вірусу? І ці можна хоць неяк ад гэтага абараніцца?

Пра гэта расказвае Алена Лявончанка, намесьніца дырэктара аддзелу тэхналёгій у буйной канадзкай фармацэўтычнай кампаніі. Яна мае навуковую ступень PhD у малекулярнай біялёгіі, дасьледавала структурную біялёгію вірусаў, у тым ліку і каранавірусаў, ва ўнівэрсытэце Таронта.

Новы выпуск падкасту «Куды коціцца сьвет»: https://youtu.be/EQkLJFmzPS0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі за «агентурную дзейнасьць» асудзілі мінімум пяць украінцаў, іншыя суды працягваюцца

Праваабаронцы падагульнілі зьвесткі аб тым, як у Беларусі пасьля пачатку паўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны перасьледуюць украінцаў.

https://smarturl.click/xBVW4

На здымку асуджаныя Міхаіл Сталярчук і Дзьмітры Гудзік

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Ёсьць афганскі сындром, а ці ёсьць у Расеі падобная зьмена псыхікі ў тых, хто на фронце сёньня? Ці пачнуць пра гэта казаць у СМІ?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

У расейцаў ёсьць такі выраз — «нежности телячьи». Тых соцень тысяч, што гінуць ва Ўкраіне, не асабліва шкада ні прапагандзе, ні замбаванай ёю аўдыторыі. Людзі агрубелі да такой ступені, што чалавечнасьць успрымаецца як празьмернасьць. Колішнія «афганцы» былі дзецьмі пакаленьня, якое перажыло вайну, і тое грамадзтва востра рэагавала на кожнае страчанае жыцьцё, на калецтва фізычнае ці псыхічнае. Сёньняшняя публіка ахопленая духам мілітарызму, ёй не да сындромаў. «Нежности телячьи».


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паўдарогі да канца вайны. Чаму Лукашэнка перастаў гаварыць пра будучую перамогу Расеі

Заканчэньне расейска-ўкраінскай вайны можа быць значна бліжэйшым і хутчэйшым, чым сёньня многім здаецца. Падчас вялікіх войнаў ХХ стагодзьдзя пасьля двух гадоў баявых дзеяньняў ужо бачыліся наперадзе прыкметы замірэньня і абрысы будучага пасьляваеннага сьвету. А як будзе ў выпадку зь цяперашняй расейска-ўкраінскай вайной?

https://smarturl.click/B64wQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украінскія сілы, верагодна, зьбілі другі расейскі самалёт A-50

Украінскае выданьне Liga.net піша са спасылкай на крыніцу «ў сілах бясьпекі і абароны», што A-50 быў зьбіты «ў рамках сумеснай апэрацыі Галоўнага ўпраўленьня выведкі і паветраных сіл». Пакуль зьяўляюцца супярэчлівыя паведамленьні пра месца, дзе быў зьбіты самалёт. Называюцца Чорнае і Азоўскае моры, а таксама Краснадарскі край Расеі.

Мінулым разам A-50 — расейскі самалёт далёкага радыёлякацыйнага выяўленьня, якіх у ПКС Расеі было толькі 9 — быў зьбіты над Чорным морам у раёне Бярдзянску 14 студзеня. Тады разам з А-50 быў зьбіты і Іл-22.

26 лютага 2023 году ў гарадзкім пасёлку Мачулішчы пад Менскам адбылася дывэрсія. З дапамогай дронаў партызаны падарвалі і вывелі са строю расейскі А-50.

https://smarturl.click/4kOEX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Найважнейшае за 23 лютага

🔸 ЗША наклалі пэрсанальныя санкцыі на службовых асобаў зь Беларусі за ўдзел у выкраданьні ўкраінскіх дзяцей

🔸 Эўразьвяз ухваліў прымеркаваны да другой гадавіны ўварваньня ва Ўкраіну 13-ы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі

🔸 ЗША ўвялі сотні новых санкцый супраць Расеі з прычыны сьмерці Навальнага і працягу вайны ва Ўкраіне

🔸 «Каб з намі размаўлялі, важна ствараць пагрозу». Добраахвотнік пра «мясныя штурмы», канфлікты паміж ваярамі і «гадзіну X» для Беларусі

🔸 Цярпеньне, сьмерць і руціна. Тры маналёгі беларускіх добраахвотнікаў, якія два гады на вайне

🔸 Амаль 1700 затрыманых, дзясяткі выракаў ад 1 да 23 гадоў турмы. Як беларусаў каралі за салідарнасьць з Украінай

🔸 Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША расказаў аб працягу Стратэгічнага дыялёгу з дэмакратычнымі сіламі Беларусі

🔸 Уся выбарчая кампанія — «барацьба добрага зь яшчэ лепшым» у стылістыцы сацрэалізму, — аналітык Быкоўскі

🔸 «Пашырыў межы могілак». Як дэпутат Палаты прадстаўнікоў склаў справаздачу аб працы за год і што пра яго дасягненьні напісалі дзяржСМІ

🔸 У ВНУ Беларусі плянуюць вывучаць гісторыю «саюзнай дзяржавы». Вучэбны дапаможнік ужо падрыхтавалі

🔸 Дзьве парафіі Беларускай Аўтакефальнай праваслаўнай царквы пераходзяць на Новаюльянскі каляндар

🔸 «Робім Літве добрага суседа». Беларускія выдаўцы ўпершыню на Віленскім кніжным кірмашы. ФОТА

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША наклалі пэрсанальныя санкцыі на службовых асобаў зь Беларусі за ўдзел у выкраданьні ўкраінскіх дзяцей

Як паведаміў Свабодзе Крыстафэр Сьміт, намесьнік памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША для Ўсходняй Эўропы ў Бюро эўрапейскіх і эўразійскіх справаў, ЗША ў другую гадавіну расейскага нападу на Ўкраіну ўводзяць новы пакет санкцыяў супраць Расеі і Беларусі.

«Гэтыя захады будуць уключаць сем пунктаў для Беларусі і для асобаў, якія ўдзельнічаюць у масавым выкраданьні і незаконнай дэпартацыі дзяцей з Украіны. Мы робім гэта, каб прадэманстраваць імкненьне Злучаных Штатаў прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасьці за яго непасрэдную ролю ў гэтых масавых выкраданьнях, а таксама больш шырокую ролю рэжыму Лукашэнкі ў спрыяньні вайне Пуціна супраць Украіны», — сказаў дыплямат.

Больш падрабязна, у тым ліку імёны чыноўнікаў, тут:
https://smarturl.click/AdxDM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Робім Літве добрага суседа». Беларускія выдаўцы ўпершыню на Віленскім кніжным кірмашы. ФОТА

Паэзія, раманы, апавяданьні, пераклады і нават коміксы. Сярод соцень навінак літоўскай і сусьветнай літаратуры, прадстаўленых на штогадовым Віленскім кніжным кірмашы, упершыню прадаюцца і кнігі па-беларуску.

Рэпартаж Свабоды:

https://smarturl.click/opVbe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Амаль 1700 затрыманых, дзясяткі выракаў ад 1 да 23 гадоў турмы. Як беларусаў каралі за салідарнасьць з Украінай

🔸 Станам на 23 лютага 2024 года праваабаронцы «Вясны» налічылі 13 асуджаных за дывэрсіі на чыгунцы агулам на 199,5 гадоў няволі.

🔸 За першыя паўтара месяца вайны за антываенныя акцыі ў Беларусі затрымалі больш за 1500 чалавек.

🔸 За перадачу фота і відэа расейскай вайсковай тэхнікі ў СМІ асуджаныя ня меней за 37 чалавек.

🔸 За намер ваяваць на баку Украіны пакаралі як мінімум 15 чалавек.

🔸 Ня меней за 38 чалавек перасьледавалі за публічнае асуджэньне расейскай агрэсіі і праяву салідарнасьці з Украінай.

Яшчэ больш лічбаў ад праваабаронцаў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Актывіст Алесь Крот, які быў кіраўніком «Студэнцкай рады», выехаў зь Беларусі і расказаў, як яго вэрбавалі ў КДБ

Да канца 2023 году актывіст заставаўся ў Беларусі. Увосень да яго прыйшлі сілавікі зь ператрусам і пачалі пагражаць крымінальнай справай за «экстрэмізм». Пасьля ператрусу Алеся завезьлі ў будынак КДБ, дзе пачалі допыт. Перад Кротам паставілі ўльтыматум: ці ў турму, ці супрацоўнічаць з КДБ. Актывіст сказаў, што выбраў другі варыянт, каб мінімізаваць рызыкі.

У інтэрвію «Белсату» Алесь расказаў, што КДБ цікавіла магчымасьць удзелу ў розных мерапрыемствах дэмакратычных сілаў за мяжой. Сілавікам была патрэбна інфармацыя аб тым, хто ўдзельнічае ў мерапрыемствах, якія праводзяцца офісам Ціханоўскай, Латушкі, адкуль ідзе фінансаваньне.

З куратарам Крот сустракаўся ў кавярні KFC, перапіску вёў у Telegram. Празь месяц актывісту ўдалося выехаць зь Беларусі і расказаць аб гэтым вэрбаваньні.

Цяпер ён у бясьпецы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сілавікі затрымалі пастара з Новалукомля, які маліўся за Ўкраіну

22 люстага затрымалі Аляксандра Зарэцкага, пастара эвангельскай царквы Новалукомля (Чашніцкі раён, Віцебская вобласьць), за тое, што падчас набажэнстваў у яго грамадзе гучала малітва за спыненьне вайны ва Ўкраіне, піша christianvision.

Раней мясцовыя ідэолягі неаднаразова выказвалі прэтэнзіі пастару з гэтай нагоды і пагражалі перасьледам.

Незадаволенасьць уладаў выклікала і тое, што пастар таксама адмаўляўся ўдзельнічаць у палітычных акцыях, якія яны робяць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Будзем змагацца з крыніцамі, адкуль рэжым Лукашэнкі бярэ сваю сілу. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША расказаў аб працягу Стратэгічнага дыялёгу з дэмакратычнымі сіламі Беларусі

У Вільні 23 лютага пройдзе чарговая сэсія Стратэгічнага дыялёгу «ЗША — Беларусь», які пачаўся 6–8 сьнежня 2023 году ў Вашынгтоне.

Перад гэтай падзеяй прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Крыстафэр Сьміт адказаў на нашы пытаньні, у тым ліку аб прыярытэтах гэтага дыялёгу, аб адказнасьці Аляксандра Лукашэнкі за саўдзел у нападзе Расеі на Ўкраіну і ўціск беларускага грамадзтва.

https://smarturl.click/gpgEO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Цярпеньне, сьмерць і руціна. Тры маналёгі беларускіх добраахвотнікаў, якія два гады на вайне

«Рамантыка скончылася дзесьці на другі месяц, у той час і мазалі перасталі зьяўляцца, бо рукі сталі як жалезныя», — кажа «Павал».

Як зьмянілася за два гады ўспрыманьне вайны і перамогі сярод беларускіх добраахвотнікаў? Пра што яны мараць і чаму радуюцца? Расказваем тры гісторыі.

https://smarturl.click/yq6xL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былога палітвязьня Аляксея Раманава адпусьцілі пасьля 30 сутак арышту

Аляксея Раманава затрымалі супрацоўнікі КДБ 23 студзеня, падчас кампаніі масавага перасьледу па ўсёй Беларусі. На судзе Раманаў атрымаў 15 дзён арышту нібыта за «распаўсюджваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пасьля суд дадаў яму яшчэ 15 дзён.

Аляксей Раманаў мае інваліднасьць, анкалягічнае захворваньне і панкрэатыт. У ізалятары яму некалькі разоў рабілася блага. Яго адвозілі ў шпіталь і вярталі назад.

«Лекары сказалі, што ён патрабуе шпіталізацыі, яго пакладуць на лячэньне, калі адбудзе адміністрацыйны арышт», — сказала Свабодзе інфармаваная крыніца.

Читать полностью…
Подписаться на канал