radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

18400

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне паведамілі, што сілы РФ расстралялі ўкраінскіх вайскоўцаў, якія здаліся ў палон

Пракуратура Ўкраіны расьсьледуе пакараньне сьмерцю бяззбройных украінскіх палонных па артыкуле «Парушэньне законаў і звычаяў вайны, спалучанае з наўмысным забойствам».

Па дадзеных ведамства, забітыя сямёра ўкраінскіх вайскоўцаў. Гэта адбылося падчас штурму расейскімі войскамі пазыцый УСУ паміж сёламі Іванаўскае і Хромава ў Данецкай вобласьці.

Пра тое, што сілы РФ расстралялі ўкраінскіх вайскоўцаў, якія здаліся ў палон, гаворыцца ў заяве ўкраінскага амбудсмэна Дзьмітрыя Лубінца.
https://smarturl.click/pp2aj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША асудзілі «фіктыўныя выбары рэжыму Лукашэнкі»

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША зрабіў заяву з асуджэньнем «фіктыўных парлямэнцкіх і мясцовых выбараў рэжыму Лукашэнкі».

«Выбары адбываліся ў атмасфэры страху, у якой любы выбарчы працэс нельга назваць дэмакратычным, — гаворыцца ў заяве. — Рэжым працягвае ўтрымліваць больш за 1,400 палітычных вязьняў. Усе незалежныя палітычныя фігуры альбо ў зьняволеньні, альбо ў выгнаньні».

Дзярждэпартамэнт адзначыў, што рэжым Лукашэнкі не дазволіў прыезду назіральнікаў Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе, яшчэ больш абмежаваўшы празрыстасьць, якая важная для свабодных і справядлівых выбараў. https://smarturl.click/8EpB8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 25 лютага

📌 Рэкордныя лічбы датэрміновай яўкі, ахова на ўчастках, адсутнасьць незалежных назіральнікаў: як прайшлі «выбары-2024» у Беларусі

📌 Сьвятлана Ціханоўская заклікала беларусаў «заставацца дома» і ня ўдзельнічаць у «бязвыбарах»

📌 Аляксандар Лукашэнка заявіў, што будзе браць удзел у прэзыдэнціх выбарах 2025 году

📌 Супярэчлівыя экспромты. Палітоляг Валер Карбалевіч камэнтуе заявы Лукашэнкі

📌 Эфэктная акцыя BelPol і тры заявы Лукашэнкі, — палітоляг Пётра Рудкоўскі камэнтуе выбарчую кампанію

📌 Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўпершыню назваў лічбу загінулых украінскіх вайскоўцаў

📌 Раптоўна памёр беларускі журналіст, апошні рэдактар газэты «Белорусы и рынок» Андрэй Александровіч

📌 Ці добра вы ведаеце гісторыю Магдэбурскага права ў Вялікім Княстве Літоўскім? Прайдзіце наш ТЭСТ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«31 тысяча ўкраінскіх вайскоўцаў загінула ў гэтай вайне». Зяленскі адказвае на пытаньні журналістаў. Ужывую

У Кіеве праходзіць форум «Украіна. 2024 год». У рамках гэтага мерапрыемства адбываецца прэс-канфэрэнцыя прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага. Украінская служба Радыё Свабода ладзіць жывы эфір з прэс-канфэрэнцыі.

Сярод іншага, Зяленскі адказаў на пытаньне пра ўкраінскія страты падчас вайны. Паводле яго, загінула 31 тысяча ўкраінскіх вайскоўцаў, а расейскіх вайскоўцаў загінула каля 180 тысяч.

Зяленскі дадаў, што загінулі дзясяткі тысяч цывільных грамадзян Украіны, у тым ліку на акупаваных тэрыторыях. Але ён падкрэсьліў, што пра сьмерці мірных грамадзян дакладных лічбаў няма і даведацца іх можна будзе толькі пасьля перамогі Ўкраіны.

Зяленскі таксама адказаў на пытаньне пра пэрспэктывы паставак Украіне армейскіх тактычных ракетных комплексаў (ATACMS): «Мы разумеем, навошта яны нам патрэбныя, і Расея разумее, што мы з гэтым будзем рабіць. Мы вельмі доўга працуем над зброяй далёкага дзеяньня. Калі дазволіце, я адкажу вам агульна: я станоўча стаўлюся да нядаўняй рэакцыі нашых партнэраў адносна гэтай зброі». https://smarturl.click/3kQpG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі пачалося датэрміновае галасаваньне на выбарах прэзыдэнта. У тым ліку на акупаваных тэрыторыях Украіны

У «цяжкадаступных і аддаленых» мясцовасьцях Расеі пачалося датэрміновае галасаваньне на выбарах прэзыдэнта. Датэрміновае галасаваньне ў Расеі будзе праходзіць з 25 лютага па 14 сакавіка.

Пры гэтым ЦВК Расеі прыняла рашэньне, што датэрміновае галасаваньне будзе праведзена і на акупаваных тэрыторыях Данецкай, Луганскай, Запароскай і Херсонскай абласьцей Украіны.

З 1 сакавіка галасаваць датэрмінова змогуць выбарнікі, якія знаходзяцца за мяжой. Асноўнае галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі пройдзе 15, 16 і 17 сакавіка. https://smarturl.click/Q1bnq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЦВК: ніхто зь беларусаў замежжа пакуль не прагаласаваў у Менску. За мяжой галасаваньня няма

На пачатак Адзінага дня галасаваньня ніхто зь беларусаў замежжа не прыехаў прагаласаваць на спэцыяльна для гэтага створаны выбарчы ўчастак у Менску. Пра 25 лютага паведаміла сакратарка ЦВК Алена Балдоўская. Яна выказала спадзяваньне, што да вечара такія людзі знойдуцца.

У гэтую выбарчую кампанію ўчасткі за мяжой ствараць ня сталі — раней дзеля гэтага ў Выбарчы кодэкс унесьлі адпаведныя зьмены. https://smarturl.click/dpwo4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

MOST: Польскія перавозчыкі падалі заяўку на блякаваньне адзінага шляху дастаўкі грузаў зь Беларусі ў Польшчу

Як стала вядома @mostmediaio, польскія перавозчыкі і фэрмэры падалі заяўку на правядзеньне акцыі пратэсту на аўтадарозе № 68 у раёне Карошчына — гэта фактычна адзіная магістраль, па якой цяпер ідуць грузавыя перавозкі зь Беларусі ў Польшчу. На працягу месяца ўдзельнікі акцыі плянуюць прапускаць па гэтай трасе па 1 грузавіку за гадзіну.

Для беларускіх транспартных кампаній і польскіх кампаній зь беларускім капіталам гэта можа азначаць страты ў сотні мільёнаў эўра, заявілі выданьню прадстаўнікі галіны:

https://smarturl.click/3kQo8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У рагачоўскім шпіталі пацыенты паскардзіліся, што іх прымушаюць галасаваць

Як паведамляе @flagshtok, такая сытуацыя адбылася ў Рагачоўскай ЦРБ. На ціск паскардзілася пацыентка, якая ня мае беларускага грамадзянства. Яна ўчора напісала ў чат Рагачоўскага райвыканкаму, што тым, хто адмаўляецца, прыгразілі выпіскай са стацыянара і іншымі праблемамі.

«Калі я не хачу і не грамадзянін РБ, чаму мяне прымушаюць галасаваць прымусова!!! Пагражаючы тым, што выпішуць са шпіталя...», — напісала пацыентка:

/channel/flagshtok

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка заявіў, што будзе браць удзел у прэзыдэнціх выбарах 2025 году

Пасьля галасаваньня на ўчастку ў Менску Лукашэнку спыталі пра будучыя прэзыдэнцкія выбары.

Ён адказаў: «Перадайце ім, што я пайду», — паведамляе набліжаны да Лукашэнкі Тэлеграм-канал «Пул первого».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі праходзіць так званы Адзіны дзень галасаваньня

Калі вы раптам маеце фота і відэа з выбарчых участкаў, калі ласка, дасылайце іх нам празь бясьпечныя каналы сувязі:

Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рэкордныя лічбы яўкі, узмоцненая ахова на ўчастках, адсутнасьць незалежных назіральнікаў: як праходзяць выбары-2024 у Беларусі

25 лютага ў Беларусі праходзіць так званы Адзіны дзень галасаваньня. ЦВК сьцьвярджае, што 41,71% выбарнікаў прагаласавалі датэрмінова. Электаральная кампанія праходзіць на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазыцыі. Праваабаронцы кажуць пра парушэньні. Расказваем, што вядома:

https://smarturl.click/DaYMZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы на маршы ў падтрымку Ўкраіны ў Вільні

Да другой гадавіны пачатку паўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне ў Вільні прайшоў марш. Да яго далучыліся і беларусы. Фотарэпартаж глядзіце тут: https://smarturl.click/71vXX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Макс Корж выпусьціў антываенную песьню «Холодное утро»

«Памяці тых, каго забрала вайна». Так беларускі сьпявак апісаў песьню, якая выйшла 24 лютага ў другую гадавіну поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны.  https://www.youtube.com/watch?v=p1biPWPvzSc https://smarturl.click/LY3dW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Цела Аляксея Навальнага аддалі яго маці

Пра гэта паведаміла прэсавая сакратарка Аляксея Кіра Ярмыш. Паводле яе, Людміла Навальная яшчэ ў Салехардзе.

«Пахаваньне яшчэ наперадзе. Мы ня ведаем, ці будзе ўлада перашкаджаць правесьці іх так, як гэтага хоча сям'я і як таго заслугоўвае Аляксей», – заявіла Ярмыш.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Сказалі „не“ дыктатуры і вайне. Сёньня кажам „не“ фальшывым выбарам», —зварот Ціханоўскай да беларусаў трансьлявалі ў беларускіх крамах

Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская запісала відэазварот да беларусаў. Як сьцьвярджаецца ў тэлеграм-канале Ціханоўскай, зварот трансьлявалі і на экранах беларускіх крамаў.

 Пра акцыю па ўзломе сыстэмы распавёў BELPOL, які і ўзяў на сябе адказнасьць з яе правядзеньні. У аб'яднаньні былых сілавікоў заявілі, што трансьляцыя звароту пачалася ў 15.00 на больш як дзьвюх тысячах экранах у гандлёвых абʼектах.

Як паведамляе тэлеграм-канал @МотолькоПомоги, на экране адной са станцый менскага мэтро людзі заўважылі беларускі нацыянальны сьцяг і герб. 

Відэа @motolkohelp 
https://smarturl.click/3kQ7Z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латыскія лінгвісты не пагадзіліся называць Беларусь Балтрутэніяй

Паглядзіце, якія эўрапейскія краіны як называюць Беларусь.
https://smarturl.click/ZyXWW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля трансьляцыі ў Беларусі выступу Ціханоўскай пачаліся затрыманьні

ГУБАЗіК затрымаў некалькі супрацоўнікаў кампаніі «Легіён-104» — яна абслугоўвае экраны, на якіх учора паказалі зварот Ціханоўскай, паведамляе «Вясна».

Ніхто з затрыманых ня кажа на прымусовых відэа пра ўчорашнія падзеі — іх затрымалі нібыта за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

Учора больш як 2000 экранаў у Беларусі паказалі зварот Сьвятланы Ціханоўскай — як паведамлялася, гэта адбылося з дапамогай арганізацыі «BelPol». https://smarturl.click/kjZWo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эфэктная акцыя BelPol і тры заявы Лукашэнкі, — палітоляг камэнтуе выбарчую кампанію

Чым сёлетняя выбарчая кампанія адрозьнівалася ад папярэдніх? Што азначаюць заявы, зробленыя Лукашэнкам у асноўны дзень галасаваньня і напярэдадні? Ці будуць сёлетнія выбары прызнаныя міжнароднай супольнасьцю? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае доктар філязофіі, палітоляг Пётра Рудкоўскі. https://www.youtube.com/watch?v=jV-KWq4HqeQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мастак Вінцэнт Дмахоўскі (1807–1862) на просьбу гісторыка Яўстаха Тышкевіча ў 1853 годзе напісаў сэрыю краявідаў з руінамі замкаў Горадзеншчыны і Віленшчыны.

Паказваем і расказваем, як яны выглядалі тады і як цяпер 👆🏻

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія праваабаронцы кажуць, што Навальнага, магчыма, катавалі перад сьмерцю

Расейская праваабрончая ініцыятыва Gulagu.net паведаміла, што мае зьвесткі аб магчымым прымяненьні гвалту ў дачыненьні да апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага ў калёніі перад ягонай сьмерцю.

Праваабаронцы пішуць, што Навальнага, у прыватнасьці, зьвязвалі і катавалі холадам. Гэтую інфармацыю яны перадалі галоўнаму расьсьледавальніку сьмерці Навальнага Хрыста Грозеву. Gulagu.net заклікае адкласьці пахаваньне Навальнага і правесьці незалежную экспэртызу і дасьледаваньні па-за межамі РФ.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Супярэчлівыя экспромты. Лукашэнка не зьбіраецца сыходзіць, але не выключае варыянты

Аляксандар Лукашэнка прыйшоў на выбарчы ўчастак разам з сынам Колем і пасьля галасаваньня заявіў, што зьбіраецца ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах 2025 году, а таксама распавёў пра сваё бачаньне завяршэньня вайны ва Ўкраіне і зрабіў шэраг іншых заяваў.

Многія ягоныя высновы і сьцьвярджэньні гучалі супярэчліва, адзначае Валер Карбалевіч і аналізуе заявы Лукашэнкі:

https://smarturl.click/5OZEo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Раптоўна памёр вядомы беларускі журналіст і рэдактар Андрэй Александровіч. Яму было 49 гадоў

Андрэй Александровіч працаваў для такіх выданьняў, як «Белорусская деловая газета», Deutsche Welle, а таксама быў апошнім галоўным рэдактарам эканамічнай газэты «Беларусы і рынак», якая спыніла выхад у 2022 годзе:

https://smarturl.click/kjZo2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пра апазыцыю, аб'яднаньне з Расеяй, адмову незалежным назіральнікам: пра што Лукашэнка казаў на выбарчым участку

Адказваючы на пытаньні дзяржаўных СМІ, Лукашэнка заявіў, што назіральнікі ад АБСЭ і «не прасіліся прыехаць на сёлетнія выбары», што пасьля Адзінага дня галасаваньня апазыцыі «будзе вельмі складана» захапіць уладу ў Беларусі, бо «выберам мы абсалютна надзейных, талковых людзей» а таксама выказаўся супраць поўнага аб'яднаньня з Расеяй.

Усе заявы (абнаўляецца): https://smarturl.click/dpwx4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская заклікала беларусаў «заставацца дома» і ня ўдзельнічаць у «бязвыбарах»

«У дзень „безвыбараў“ зрабі правільны выбар: застанься дома. Нам прапануюць зрабіць выгляд, што мы выбіраем. Але гэта падман. Будзе сытуацыя, калі наш удзел прывядзе да перамен. А сёньня ня ўдзельнічай у падмане — паглядзі ў „Ютубе“ маратон», — заклікаў Офіс Ціханоўскай.

25 лютага дэмакратычныя сілы арганізуюць у «Ютубе» анлайн-маратон «Выбіраю новую Беларусь»:

https://smarturl.click/8EpeV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На канец 2023 году Расея страціла забітымі каля 75 тысяч вайскоўцаў, — расьсьледаваньне журналістаў

Паводле ацэнкі журналістаў «Медузы» і «Медиазоны», да 1 студзеня 2024 году на вайне загінула 75 тысяч расейскіх мужчын ва ўзросьце да 50 гадоў без уліку войскаў самаабвешчаных «ЛНР» і «ДНР». Выданьні адзначаюць, што 75 тысяч — гэта статыстычная ацэнка, якая залежыць у тым ліку ад выпадковасьці. Найбольш верагодна, што рэальная колькасьць стратаў знаходзіцца ў прамежку ад 66 да 88 тысяч чалавек.

Меркаваная колькасьць параненых, паводле разьлікаў журналістаў, склала за два гады каля 130 тысяч чалавек:

https://smarturl.click/jk7Qk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі і  найважнейшыя публікацыі Свабоды 24 лютага


Амаль 1700 затрыманых, дзясяткі выракаў ад 1 да 23 гадоў турмы. Як беларусаў каралі за салідарнасьць з Украінай 

Макс Корж выпусьціў антываенную песьню «Холодное утро»  

Былы палітвязень, праваабаронца і навуковец Міхаіл Жамчужны выехаў зь Беларусі

Зварот Ціханоўскай да беларусаў трансьлявалі ў беларускіх крамах 

На 2-ю гадавіну паўнамаштабнага ўварваньня расейцы атакавалі ракетамі Адэсу, ёсьць загінулы і параненыя 

Удзельніца польскіх антыкамуністычных пратэстаў 1968 году: «Ратуйма Бяляцкага, пакуль можна!» 

У Беларусі скарацілі колькасьць халодных дзён, пасьля якіх будуць уключаць ацяпленьне 

Паўдарогі да канца вайны. Чаму Лукашэнка перастаў гаварыць пра будучую перамогу Расеі 

«Куды коціцца сьвет». Як рыхтавацца да новай пандэміі. Тлумачыць дасьледчыца вірусаў

«Бізнэс вяртае да жыцьця». Гісторыя былых палітзьняволеных беларусак, якія за мяжой ствараюць сетку гостэлаў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЦВК: яўка на датэрміновым галасаваньні — 41.71%. Гэта крыху вышэй за агучаныя ў 2020 годзе лічбы

Як заявілі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі, за пяць дзён у датэрміновым галасаваньні на выбарах дэпутатаў прынялі ўдзел 41,71 % ад агульнай колькасьці грамадзян, якія ўключаны ў сьпісы для галасаваньня.

На прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году ЦВК агучыла яўку на датэрміновым галасаваньні — 41,7%. Такім чынам у 2024 годзе яўка крыху вышэйшая.

Незалежныя назіральнікі, праваабаронцы і апазыцыйныя палітыкі заклікаюць не хадзіць на датэрміновае галасаваньне нават пад пагрозамі, бо падчас яго прасьцей сфальшаваць вынікі. Да выбараў дапушчаныя толькі ляяльныя рэжыму кандыдаты ў дэпутаты. Электаральная кампанія праходзіць на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазыцыі. https://smarturl.click/l5Abq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былы палітвязень, праваабаронца і навуковец Міхаіл Жамчужны выехаў зь Беларусі

Пра гэта стала вядома з анонса ягонай сустрэчы-дыскусіі ў Вільні, распаўсюджанага тэлеграм-каналам dapamoga.

Жамчужны 19 лютага 2021 году вызваліўся з-за кратаў пасьля 6 з паловай гадоў зьняволеньня. Разам з папярэднім тэрмінам ён правёў за кратамі больш за 11 гадоў.

Да Міхаіла Жамчужнага прыйшлі падчас маштабных затрыманьняў былых палітвязьняў і іх сваякоў 23-24 студзеня. 25 студзеня стала вядома, што ён затрыманы, пасьля таго ніякай інфармацыі ў публічнай сфэры пра яго не было.

https://smarturl.click/O0LZe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«На 730 дзён бліжэй да перамогі». Зяленскі запісаў зварот да ўкраінцаў у аэрапорце Гастомеля

Прэзыдэнт Украіны ў дзень другой гадавіны пачатку поўнамаштабнай расейскай агрэсіі запісаў відэазварот у аэрапорце Гастомель пад Кіевам, дзе 24 лютага 2022 году пачаліся баі ўкраінскай арміі з расейскімі дэсантнікамі.

Зяленскі запісаў зварот да ўкраінцаў на мабільны тэлефон, стоячы на фоне самалётаў, зьнішчаных падчас баёў. «Менавіта адсюль павінна было пачацца тое самае „Кіеў і Ўкраіну за 3 дні“. Два гады таму мы агнём сустракалі тут варожы дэсант. Праз два гады мы сустракаем тут нашых сяброў і партнэраў», — сказаў Зяленскі.

Свае словы ён суправадзіў сумеснымі кадрамі з прэм’ер-міністрамі Італіі, Канады, Бэльгіі і кіраўніцай Эўракамісіі, якія прыехалі ва Ўкраіну ў другую гадавіну ўварваньня. https://smarturl.click/1d3BO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Удзельніца польскіх антыкамуністычных пратэстаў 1968 году: «Ратуйма Бяляцкага, пакуль можна!»

У сваім артыкуле, які выйшаў у аўтарытэтнай польскай газэце Rzeczpospolita, Ірэна Лясота адзначае, што сьмерць Аляксея Навальнага выклікала какафонію камэнтароў і водгукаў па ўсім сьвеце. Яна зьвярнула ўвагу, што за незьлічонымі публікацыямі пра сьмерць расейскага апазыцыянэра згубілася тэма Беларусі, дзе на душу насельніцтва палітзьняволеных нашмат больш за Расею, а за кратамі па сфабрыкаваным артыкуле — Нобэлеўскі ляўрэат.

«Мы даведваемся ўжо пра пятае за апошні час забойства палітвязьня ў Беларусі... Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру амаль тры гады знаходзіцца ў адзіночнай камэры ў беларускім НэаГУЛАГу, без магчымасьці кантактаў зь сям’ёй, адвакатамі ці нават сьвятаром... Калі Пуцін і Лукашэнка захочуць нанесьці моцны ўдар па спадзяваньнях беларусаў на любую, нават абмежаваную, дэмакратызацыю — заб’юць Алеся», — адзначыла публіцыстка ў сваім артыкуле. https://smarturl.click/67Wyg

Читать полностью…
Подписаться на канал