radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

18400

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Экс-капітан зборнай: беларускіх спартоўцаў нельга пускаць на Алімпіяду нават пад нэўтральным сьцягам

Ці справядліва тое, што беларускія спартоўцы на цяперашняй Алімпіядзе ў Парыжы будуць выступаць пад нэўтральным сьцягам? Ці можна быць спартоўцам высокага ўзроўню ў сёньняшняй Беларусі і пры гэтым ня стаць часткай прапаганды рэжыму? Пры гэта ды іншае ў праграме «ПіК Свабоды» разважае Кацярына Сныціна, якая была капітанам зборнай Беларусі па баскетболе і часткай найбольш пасьпяховай каманды, што ўзяла «бронзу» на Чэмпіянаце Эўропы 2007 году, заняла 6-е месца на Алімпіядзе ў Пэкіне 2008 году і ўдзельнічала ў Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйру ў 2016-м.

ВІДЭА https://youtu.be/csxjeSVOL-c

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Добрыя навіны гэтага тыдня

Сталі вядомыя імёны палітзьняволеных жанчын, якія датэрмінова выйшлі на волю. У Кіеве ва ўнівэрсытэт вернуць беларускую мову. Зьявіўся новы падкаст, дзе тэмы выберуць слухачы.

https://smarturl.click/B67ox

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ён крычаў груба па-польску: „Панаехалі сюды!“, „Вяртайся ў сваю Ўкраіну!“»

Беларуска сьцьвярджае, што на яе напалі ў цэнтры Варшавы. На яе напаў паляк, плюнуў у сьпіну і твар, выцяў кулаком у скронь.

https://smarturl.click/z2QxJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Білеты на самалёт зь Вільні да Барсэлёны абышоўся ў 30 эўра, а дарога зь Менску да Вільні — у 74 эўра. Дык да Вільні адлегласьць усяго 180 кілямэтраў!»

Праз паступовае закрыцьцё межаў і абмежаваньне паездак у суседнія краіны Эўразьвязу на аўтамабілях зь беларускімі нумарамі амаль адзіным варыянтам трапіць у Вільню ці Варшаву застаюцца аўтобусныя перавозкі. Гэта адбіваецца на цэнах і наяўнасьці білетаў. Глядзім олькі цяпер каштуе падарожжа зь Менску ў Вільню і Варшаву.

https://smarturl.click/dpGB6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітвязьням, у якіх заканчваюцца тэрміны, прапанавалі напісаць прашэньні аб памілаваньні

Такую інфармацыю перадала Свабодзе крыніца са спасылкай на сваякоў зьняволеных калёніі № 15 пад Магілёвам. Крыніца дадала да гэтай інфармацыі некаторыя падрабязнасьці.

https://smarturl.click/G65x4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У энэргетыцы, пастаўках нафты і газу Беларусь, па сутнасьці, ператварылася ў суб’ект Расеі, — Раманчук

Краіны Балтыі прынялі рашэньне выйсьці з адзінай энэргетычнай сыстэмы, зьвязанай з Расеяй і Беларусьсю. Якія наступствы гэтага кроку могуць быць для беларускай энэргетыкі і эканомікі, аналізуе эканаміст Яраслаў Раманчук: https://smarturl.click/e5G95

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня дзень народзінаў друкара Марціна Кухты, выдаўца Багдановіча

26 ліпеня 1875 году нарадзіўся Марцін Кухта — друкар, выдавец кніг на беларускай, расейскай, польскай і літоўскай мовах.
У 1906 годзе заснаваў у Вільні сваю друкарню. Кухта друкаваў творы Францішка Багушэвіча, Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Цёткі, Канстанцыі Буйло і іншых беларускіх пісьменьнікаў, беларускія календары, зборнікі, сьпеўнікі. 10 лістапада 1906 году ў друкарні Марціна Кухты выйшаў 1 нумар газэты «Наша Ніва».

Больш падзей 26 ліпеня ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/Zy7xY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Амаль 500 асуджаных адправілі на прыбіраньне наступстваў урагану на Гомельшчыне. Іх прыцягнуць і да ўборкі ўраджаю

Да ліквідацыі наступстваў урагану на Гомельшчыне актыўна прыцягваюць «хімікаў», тых, хто стаіць на ўліку ў крымінальна-выканаўчых інспэкцыях і не працуе, і тых, хто знаходзіцца ў ЛПП. З 16 ліпеня на такія работы адправілі 474 грамадзян, якія маюць судзімасьць. Яны дапамагалі камунальнікам прыбіраць гольле, лістоту, іншае сьмецьце, упарадкаваць дарожную сетку.

На нарадзе ў Гомельскім аблвыканкаме вырашылі адправіць «хімікаў» і тых, хто знаходзіцца ў ЛПП, і на ўборку ўраджаю ў Лельчыцкім, Рэчыцкім і Калінавіцкім раёнах. Яны будуць працаваць паводле 8-гадзіннага графіку:

https://smarturl.click/8EJA8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За тры месяцы доступу да інфармацыі аб плацяжах беларусаў сілавікі і банкі прыпынілі пераводы на 12,7 млн рублёў

«Банкі прыпынілі апэрацыі на суму звыш 10 млн рублёў (3,5 млн даляраў ЗША), праваахоўныя органы — яшчэ на 2,7 млн рублёў (0,8 млн даляраў)», — заявіў генпракурор Беларусі Андрэй Швед.

З 1 сакавіка 2024 году сілавікі атрымалі доступ да інфармацыі пра плацяжы беларусаў. Паводле рашэньня Генпракуратуры КДК, СК і МУС змогуць прыпыняць на тэрмін да 10 дзён расходныя апэрацыі па банкаўскім рахунку, укладзе, электронным кашальку, калі сілавікі будуць мець зьвесткі ці нават падазрэньні «пра зьдзяйсьненьне супрацьпраўных дзеяньняў». Улады аргумэнтавалі новаўвядзеньне барацьбой з ашуканцамі:

https://smarturl.click/yq09v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне зьнізілася колькасьць людзей, якія лічаць Беларусь культурна блізкай да сябе краінай

Колькасьць тых, хто лічыў Беларусь «культурна блізкай краінай» зьнізілася з 6 балаў у 2006 годзе да 4,6 — у 2021 годзе і 2 балаў — у 2024 годзе. У параўнаньні з 2017 годам частка тых, хто хацеў бы аднаўленьня СССР зьменшылася з 21% да 9%. Колькасьць грамадзян, якія лічаць сябе этнічнымі ўкраінцамі, павялічылася да 95% апытаных:

https://smarturl.click/z2QLp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Тэхнічная памылка». У справаздачы пра збор маратону салідарнасьці заўважылі вялікую суму на адміністрацыйныя расходы

У 2023 годзе на Маратоне салідарнасьці сабралі больш за 570 тысяч эўра для палітвязьняў. Днямі ў справаздачы фонду заўважылі адміністрацыйныя выдаткі на 155 тысяч эўра. Адкуль у яны там зьявіліся?

«Літаральна ўчора фонд пасьпяхова прайшоў аўдыт, яго праверылі прадстаўнікі СМІ — «Люстэрка» і «Reform.news». Ніякіх адміністрацыйных выдаткаў не пакрывалі з боку фонду з тых грошай, якія сабралі на маратоне. Фонд запытаў інфармацыю ў бухгальтарскай фірмы, і там патлумачылі, што гэта тэхнічная памылка. Яны падавалі зьвесткі, і праз тэхнічны збой дадзеныя з аднаго радка трапілі ў іншы радок», — кажа Вольга Гарбунова:

https://smarturl.click/yq0wv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне актывісты патрабуюць расьсьледаваць дзейнасьць беларускага «караля кантрабанды»

Ва Ўкраіне беларус Артур Гранц пражываў на падставе дазволу на жыхарства, але ў 2021 годзе выехаў з Украіны ў Гішпанію, дзе ў яго ёсьць нерухомасьць.

https://smarturl.click/z2Qk8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Не абурайцеся, а зразумейце. Чаму расейскамоўным беларусам ня варта крыўдаваць на крытыку

Моўны праваабаронца Ігар Случак напісаў у сваім фэйсбуку пост пра агіду да таго, калі беларусы між сабой размаўляюць па-расейску, і выклікаў красамоўную хвалю рэакцыі ў беларускіх сацсетках.

Трэба сказаць, што расейскамоўныя беларусы выклікаюць адмоўныя эмоцыі ня толькі ў нейкіх страшных беларускіх нацыяналістаў, а і ў многіх суседзяў Беларусі. Піша Алесь Чайчыц.

https://smarturl.click/67pb5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Рубель будзе паступова таньнець да канца году». Што адбываецца з курсам валют

«Зьніжаецца цікавасьць да даляра». Даляр ужо па 3,14 рубля ў беларускіх абменьніках, ён таньнее другі тыдзень запар. З чым гэта зьвязана і як далей будзе паводзіць сябе рынак. Расказваем.

https://smarturl.click/Yz7LV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паліцыя Італіі арыштавала мужчыну на запыт уладаў Беларусі

Італьянская паліцыя курортнага гораду Езала, што знаходзіцца на ўзьбярэжжы Вэнэцыянскай затокі ў Адрыятычным моры, затрымала пяць чалавек, у тым ліку беларуса, які быў абвешчаны ў вышук у Беларусі.

https://smarturl.click/0e9o5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўразьвяз пералічыў на патрэбы Ўкраіны 1,5 млрд эўра даходаў ад сродкаў Расеі

Пра перавод сродкаў паведаміла кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен. Яна адзначыла, што грошы будуць накіраваныя на абарону і рэканструкцыю Ўкраіны.

«Няма лепшага сымбаля і ўжытку грошам Крамля, чым зрабіць Украіну і ўсю Эўропу больш бясьпечным месцам для жыцьця», — гаворыцца ў яе заяве.

https://smarturl.click/Da5AE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падпісвайцеся на Свабоду ўradio_svaboda"> TikTok!

Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа, інфаграфіку і карткі на розныя тэмы. Цікавае за апошні тыдзень:

👉🏻 «Хапун» у Беларусі — зьява ня новая. radio_svaboda/video/7394513193109851397">Узгадваем разгон нелегальнага зьезду беларускіх настаўнікаў на чале зь Якубам Коласам у ліпені 1906 году (глядзіце на відэа вышэй 👆🏻)

👉🏻 Хто такая Камала Гарыс: radio_svaboda/video/7394889989835836678">расказваем пра магчымую кандыдатку на пост прэзыдэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі

👉🏻 На волю выйшла палітзьняволеная Дар’я Лосік. radio_svaboda/video/7395270696554794246">Распавядаем яе гісторыю

👉🏻 Эканоміка на Свабодзе: radio_svaboda/video/7395637140148784390">тлумачым проста, што такое дэпазыт

👉🏻 «Украінцы спрабавалі нас памірыць».radio_svaboda/photo/7395559394823474438"> Пра сутнасьць канфлікту і рэформы ў палку Каліноўскага

👉🏻 «Подзьвіг мой неўміручы». radio_svaboda/photo/7394034016858541317">Знакамітаму пэрформансу мастака Алеся Пушкіна споўнілася 25 гадоў: як гэта было

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Францыі перад адкрыцьцём Алімпіяды невядомыя пашкодзілі сетку чыгунак, парушаны рух цягнікоў

Пацярпелі Атлянтычная, Паўночная і Ўсходняя высакахуткасныя лініі. У кампаніі заявілі, што падпалы былі зьдзейсьненыя наўмысна. Усяго іх было тры — на лініях, якія ідуць на захад, поўнач і ўсход ад Парыжу, а чацьвёрты падпал (на лініі, якая вядзе на поўдзень) удалося перадухіліць.

https://smarturl.click/aJGkg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску судзяць пяць чалавек у справе аб «падрыхтоўцы тэракту ў Дзень Перамогі»

У выпадку прызнаньня віны падсудным пагражае да 20 гадоў зьняволеньня.

https://smarturl.click/e5G85

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На дзяржаўнай тэлевізіі паказалі асуджанага на сьмяротнае пакараньне немца Крыгера

Сюжэт на 17 хвілін выйшаў пад загалоўкам «Споведзь нямецкага тэрарыста, прыгаворанага да сьмерці». Яго зьмест пераказвае выданьне «Позірк».

Маналёг і сам сюжэт завяршаецца прызнаньнем Крыгера ў тым, што яму «вельмі страшна».

https://smarturl.click/ny4v6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Няма грошай і канкурэнцыі». Што адбылося зь беларускім спортам за чатыры гады

Ад жніўня 2020 году беларускі спорт апынуўся ў ізаляцыі. Многія спартоўцы ня могуць выступаць на міжнародных спаборніцтвах, а замест гэтага змагаюцца ў расейскіх чэмпіянатах. Спартоўцам адзінкавых відаў усё яшчэ даступныя міжнародныя арэны. Паглядзелі, дзе беларусы ўсё яшчэ могуць выступаць і ці ёсьць у іх посьпехі. https://smarturl.click/2qJxZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Больш за палову беларусаў штомесяц ці час ад часу сутыкаюцца зь недахопам грошай, — апытаньне

Больш за палову апытаных прызналі, што сутыкаліся з сытуацыяй недахопу грошай да атрыманьня наступнага даходу (заработнай платы, пэнсіі, стыпэндыі, сацыяльных выплат). Зь іх 13,4% сутыкаюцца зь недахопам сродкаў штомесяц, 40,3% — час ад часу, 9,6% — адзінкава. Падчас апытаньня 9,5% беларусаў прызналіся, што іх выдаткі «значна» перавышаюць даходы, «часам перавышалі» — 22,3%.

Што яшчэ паказала апытаньне: https://smarturl.click/9zJ04

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 25 ліпеня

🇺🇦 Ва Ўкраіне актывісты патрабуюць расьсьледаваць дзейнасьць беларускага «караля кантрабанды»

📑 «Тэхнічная памылка». У справаздачы пра збор маратону салідарнасьці заўважылі вялікую суму на адміністрацыйныя расходы

👮🏻‍♂️Масава перасьледуюць супрацоўнікаў «БелОМА» і «Пеленг»; на маці і цёткі анархіста Францкевіча завялі крымінальную справу

📝 У Беларусі зьмянілі правілы абмену валют

💰 «Рубель будзе паступова таньнець да канца году». Што адбываецца з курсам валют

👫 «Украінцы спрабавалі нас памірыць». Шараговыя ваяры палка Каліноўскага расказалі пра сутнасьць канфлікту ў структуры

📚 Былы палітвязень напісаў кнігу пра дэградацыю людзей у беларускіх калёніях і свой турэмны шлюб

👫 Артыкул 411. Як улады знаходзяць прычыну не выпускаць на волю палітвязьняў, калі тыя ўжо адбылі тэрміны

🎥 Навошта стварылі рух «Каліноўцы» і што адбываецца з ПКК? — Абмяркоўваем з экс-камандзірам палка Каліноўскага

🇺🇸 Чаго чакаць беларусам, калі прэзыдэнтам ЗША абяруць кандыдата Дэмакратычнай партыі: тлумачыць Юры Дракахруст

✍🏻 Быў. Ёсьць. Будзе. Ці змог бы Ўладзімер Караткевіч адбыцца ў сёньняшняй Беларусі: піша Сяргей Дубавец

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што адбываецца з Палком Каліноўскага?

Экс-камандзір палку Каліноўскага Дзяніс («Кіт») Прохараў стаў адным з заснавальнікаў грамадзкага руху «Каліноўцы». Асноўная місія новага руху — супрацьстаяньне расейскай агрэсіі ва Ўкраіне і вызваленьне Беларусі ад рэжыму Лукашэнкі. У інтэрвію «Свабодзе» ён расказаў, чаму больш не камандзір ПКК, ці ёсьць канфлікт у палку і чым будзе займацца новы грамадзкі рух:

🎥 ВІДЭА гутаркі цалкам: https://youtu.be/NOeBr05zLAw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былы палітвязень напісаў кнігу пра дэградацыю людзей у беларускіх калёніях і свой турэмны шлюб

36-гадовы бабруйчанін Аляксей Гайшун працаваў настаўнікам і перакладчыкам, ён адбыў у беларускіх вязьніцах паўтара года за ўдзел у пратэстах, выехаў зь Беларусі і за год жыцьця ў лягеры для ўцекачоў напісаў кнігу пра сваю турэмную эпапэю. Нядаўна Аляксей зьмясьціў тэкст у некалькіх кніжных інтэрнэт-крамах.

Ён расказаў Свабодзе гісторыю напісаньня кнігі:

https://smarturl.click/Q17qq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Украінцы спрабавалі нас памірыць». Шараговыя ваяры палка Каліноўскага расказалі пра сутнасьць канфлікту ў структуры

«Асабістыя амбіцыі, людзі ня могуць дамаўляцца», — так ахарактарызаваў сытуацыю ў палку імя Каліноўскага добраахвотнік, які падтрымлівае новага выканаўцу абавязкаў камандзіра «Дзядзьку» і абвешчаныя рэформы.

«Усё гэта ад асабістых амбіцый, крыўды і непаразуменьня», — заявіў Свабодзе іншы ваяр, які на баку «старога» штабу.

https://smarturl.click/vwayQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«На траіх». Чым Лукашэнку вабіць паўночнакарэйская дыктатура

Валер Карбалевіч аналізуе візыт кіраўніка МЗС Беларусі Максіма Рыжанкова ў Паўночную Карэю:

«Мы назіраем спробу стварэньня саюзу ізгояў: Расея — Беларусь — КНДР — Іран. Іх яднае ізаляцыя, знаходжаньне пад санкцыямі і нянавісьць да Захаду».


https://smarturl.click/B67q0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Быў. Ёсьць. Будзе. Ці змог бы Ўладзімер Караткевіч адбыцца ў сёньняшняй Беларусі

25 ліпеня споўнілася 40 гадоў з дня сьмерці Ўладзімера Караткевіча, пісьменьніка, паэта, драматурга, клясыка беларускай літаратуры. Сяргей Дубавец піша пра яго значэньне яго асобы і творчасьці: «Лёс творчай спадчыны Караткевіча быццам паўтарае лёс яго галоўнага героя, Кастуся Каліноўскага».

https://smarturl.click/RA749

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Супраць маці і цёткі анархіста Францкевіча, асуджанага на 16 гадоў калёніі, завялі крымінальную справу

Тацяну Францкевіч, маці палітвязьня Аляксандра Францкевіча, і ейную сястру Натальлю Лабацэвіч затрымалі 19 ліпеня ў Ваўкавыску калі яны прыехалі ў калёнію зь перадачай для Аляксандра.

https://smarturl.click/JD56g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Артыкул 411. Як улады знаходзяць прычыну не выпускаць на волю палітвязьняў, калі тыя ўжо адбылі тэрміны

«Калі чалавек адседзеў свой тэрмін паводле крымінальнага артыкула, ён павінен выйсьці на волю. А цяпер атрымліваецца, што выкарыстоўваць артыкул 411 і падаўжаць тэрмін зьняволеньня можна бясконца». Расказваем, як улады знаходзяць прычыну не выпускаць на волю палітвязьняў, калі тыя ўжо адбылі тэрміны.

https://smarturl.click/LYM8W

Читать полностью…
Подписаться на канал