radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

18400

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Зьніклі рэйсы ў Друскенікі, даражэюць квіткі. Што адбываецца на мяжы Беларусі з Эўразьвязам

З 1 сакавіка Літва закрыла памежныя пераходы ў Прывалцы і Катлоўцы. Расказваем, што вядома пра сытуацыю на мяжы. https://smarturl.click/dpwgE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Маскве тысячы чалавек прыйшлі на пахаваньне палітвязьня Навальнага, які памёр у турме. ФОТАГАЛЕРЭЯ https://smarturl.click/LY3Bj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тысячы людзей прыйшлі на пахаваньне Навальнага ў Маскве. Натоўп зьнёс агароджу і накіраваўся да могілак

Нягледзячы на вялікую колькасьць паліцыі і аўтазакаў, за тры гадзіны да пачатку цырымоніі каля храма ўсё роўна пачалі зьбірацца людзі, каб папрысутнічаць на адпяваньні палітыка.

Прадстаўнікі каманды Аляксея Навальнага паведамілі аб праблемах з сувязьзю, у выніку чаго было немагчыма атрымаць дакладную інфармацыі аб тым, што адбывалася ўнутры царквы. Якіх-небудзь інцыдэнтаў у царкве і каля яе не адбылося.

Пасьля адпяваньня ў царкве труну зь целам Аляксея Навальнага перамясьцілі ў катафалк і павезьлі на могілкі для пахаваньня. Натоўп людзей зьнёс агароджу і накіраваўся за катафалкам у кірунку могілак.

https://smarturl.click/9zo24

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трыццаць гадоў марных спробаў. Чаму Беларусь адмовілася ўступаць у Сусьветную гандлёвую арганізацыю

Урад Беларусі выключыў з плянаў сваёй дзейнасьці захады, накіраваныя на адаптацыю заканадаўства з патрабаваньнямі Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, пытаньне пра ўступленьне ў гэтую міжнародную інстытуцыю зьнятае з парадку дня. Чаму, тлумачыць Валер Карбалевіч.

Сьцісла:
🔸 Працэс падрыхтоўкі да ўступленьня Беларусі ў гэтую арганізацыю быў спынены з прычыны саўдзелу ў агрэсіі супраць Украіны.
🔸 Беларусь вядзе перамовы пра ўступленьне ў СГА з 1993-га, больш за 30 гадоў.
🔸 Беларусь — адзіная краіна з ЭАЭС, якая не ўступіла ў гэтую арганізацыю.
🔸 Беларуская сацыяльная мадэль і сяброўства ў СГА цяжка сумяшчаюцца.
🔸 Уступленьне ў розныя міжнародныя арганізацыі азначала б усталяваньне пэўных вонкавых абмежаваньняў аднаасобнай уладзе Лукашэнкі.

https://smarturl.click/Yz3DM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выйшла дасьледаваньне ўкраінскага журналіста, якога затрымлівалі на мяжы Польшчы і Беларусі

Папулярнае выданьне «Українська правда» апублікавала дасьледаваньне журналіста Міхаіла Ткача аб гандлі паміж Польшчай і Расеяй у той час, як польска-ўкраінская мяжа застаецца заблякаванай фэрмэрамі з боку Польшчы.

Падчас здымак сюжэту аб транзыце прадукцыі паміж Польшчай і Расеяй празь Беларусь журналістаў затрымалі. Паводле Міхаіла Ткача, абшукалі іх машыну, забралі ўсе карткі памяці з камэр, забралі ўсе тэлефоны, дакумэнты выдалілі частку зьнятага матэрыялу.

Сытуацыю ўлагодзілі пасьля ўмяшаньня пасольства Ўкраіны ў Польшчы. Польскі бок пацьвердзіў, што ўкраінскіх журналістаў даставілі ў пастарунак. Старшы камісар Анджэй Фіёлэк, прэс-сакратар камэнданта паліцыі ваяводзтва ў Любліне, паведаміў, што мужчын даставілі ў пастарунак для высьвятленьня іх асобаў. Празь некалькі гадзін іх адпусьцілі.

Амбасадар Васіль Зварыч у інтэрвію Wirtualna Polska пацьвердзіў, што ўмяшаўся ў справу вызваленьня журналістаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Глядзі, якую дзікасьць прыняў „сонцападобны“». Пагаварылі з былым пракурорам Ракіцкім, які далучыўся да ByPol

Аляксандар Ракіцкі больш за дваццаць гадоў працаваў у органах пракуратуры. У 2021 годзе ён быў блізкі да арышту, але пасьпеў выехаць з краіны.
Цяпер ён — новы твар у ініцыятыве былых сілавікоў ByPol. Ён далучыўся да арганізацыі ў 2023 годзе, а сёлета вырашыў выйсьці зь ценю.

У вялікай размове са Свабодай Ракіцкі расказаў, чым займаўся ў Генэральнай пракуратуры, што за чалавек Андрэй Швед, ці справядлівы яшчэ падзел на «чырвоныя» і «чорныя» калёніі, а таксама як пракурорскія работнікі глядзелі на пратэст 2020 году.

https://smarturl.click/0eBZ5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ад 1 сакавіка Літва закрыла яшчэ два пункты пропуску на мяжы зь Беларусьсю

Пасьля закрыцьця пунктаў пропуску «Лаварышкі» (зь беларускага боку «Катлоўка») і «Райгорад» («Прывалка») больш за 90 легкавых аўтамабіляў і 620 фур прастойваюць у чэргах на выезд зь Беларусі.
Пра гэта паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

🇱🇹 Раніцай 1 сакавіка ў двух дзейных пунктах пропуску на мяжы зь Літвой выезду зь Беларусі чакалі па 100 легкавых аўтамабіляў і 1170 грузавікоў.

🇱🇻 На мяжы з Латвіяй, на адзіным адкрытым памежным пераходзе, раніцай пятніцы прастойвала 300 фур, чарга зь легкавікоў не фіксавалася.

🇵🇱 На пункце пропуску з Польшчай «Казловічы» стаіць 70 велікагрузаў. Легкавікі праяжджаюць у Польшчу праз пункт пропуску «Берасьце» — тут выезду зь Беларусі чакае 120 аўтамабіляў.

https://smarturl.click/e509b

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускі шаман. Гісторыя сям’і, якая зь Менску пераехала ў лясы Амазоніі

Менчуку Андрэю 41 год. У Беларусі займаўся аздабленьнем інтэр’ераў, працаваў з дэкаратыўнай тынкоўкай. Ягонай жонцы Юліі 28. Мае эканамічную адукацыю, працавала ў бізнэс-хабе «Імагуру». У іх двое дзяцей: Фіёне 6 месяцаў, Макару 3 гады. Паступова ў Андрэя зь Юліяй высьпеў плян кардынальна зьмяніць жыцьцё і сям’я паехала ў Пэру, дзе пасялілася ў доме шамана.

Расказваем іх гісторыю:
https://smarturl.click/kjZY2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр яшчэ адзін высокапастаўлены міліцыянт — цяпер у Берасьці

Праваабаронцы даведаліся пра сьмерць начальніка ўпраўленьня па супрацьдзеяньні кібэрзлачыннасьці Берасьцейскага УУС палкоўніка Андрэя Глінскага. Што пра яго вядома?

https://smarturl.click/w94O4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пуціна задавальняе status quo ў Беларусі з Лукашэнкам — фінскі палітоляг Мошэс пра штогадовае пасланьне Пуціна

У інтэрвію Юрыю Дракахрусту Аркадзь Мошэс патлумачыў, чаму Пуцін выказваў некаторыя пагрозы і чаму маўчаў пра некаторыя тэмы. Рэч у тым, каб казаць тое, што сытуатыўна больш выгадна Крамлю і маўчаць пра тое, што выклікае ў грамадзтве супярэчлівасьці.

«У канцы прамовы ён сарваўся на параўнаньне з 90-мі гадамі. Ён бы яшчэ з 1913 годам паказьнікі параўнаў», — так фінскі палітоляг адрэагаваў на адсылкі Пуціна да эканамічнага стану насельніцтва.

Інтэрвію: https://smarturl.click/z2dL8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як беларусаў вучаць ненавідзець украінцаў. ВІДЭА

Нянавісьць да Ўкраіны стала адной з ключавых тэмаў лукашэнкаўскай прапаганды. Журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч тлумачыць, як літаральна за некалькі дзён «любоў» да Зяленскага з боку Лукашэнкі ператварылася ў нянавісьць да цэлай нацыі. І чаму ўжо трэці год прапаганда даказвае, што за паўднёвай мяжой жывуць не нармальныя людзі, а нацысты. І ўсе гэта за грошы беларускіх падаткаплатнікаў.

ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=tPfCdpz5xfk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўніца МУС Літвы на мяжы зь Беларусьсю заявіла, што калі будуць новыя пагрозы, будуць новыя абмежаваньні

Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце і кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Рустам Любаеў у чацьвер на памежным пераходзе ў Лаварышках расказалі аб прычынах і наступствах закрыцьця яшчэ двух КПП на мяжы зь Беларусьсю з 1 сакавіка. Рэпартаж Свабоды.

https://smarturl.click/AdxW9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы Польшчы стварылі бясплатны сэрвіс дапамогі тым, хто здымае жытло і сутыкаецца з праблемай вяртаньня закладу

На сайце kaucja365.pl можна загрузіць сваю дамову арэнды кватэры, і сыстэма з дапамогай штучнага інтэлекту распазнае яе ўмовы і складзе ліст для арэндадаўцы на польскай мове з патрабаваньнем вярнуць заклад, калі той адмаўляецца яго вяртаць з надуманых прычынаў.

Як патлумачыў ідэю стварэньня праекту юрыст Уладзімер Ісаеў, пачалося з таго, што ягонай стрыечнай сястры ва Ўроцлаве не вярнулі каля 700 даляраў закладу, бо яна нібыта зламала імбрык, які 2 гады прастаяў у падвале з прычыны непатрэбнасьці. «Пасьля невялікага дасьледаваньня я зразумеў, што праблема носіць масавы характар», — адзначае ён:

https://smarturl.click/4kO8w

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як Лукашэнка стварае «жалезную заслону»

За апошнія тры гады закрылі больш за палову памежных пунктаў на мяжы Беларусі і ЭЗ, Украіна цалкам закрыла мяжу зь Беларусьсю пасьля ўварваньня расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Расказваем, як Аляксандар Лукашэнка сваёй палітыкай стварае для Беларусі «жалезную заслону».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка абурыўся вынікамі беларускіх футбалістаў і прыгразіў пазбавіць іх ільготаў

«Ніхто не павінен атрымліваць ніякіх шалёных грошай. У адваротным выпадку вы будзеце ўсе пазбаўленыя льготаў. Клюбы на сваіх чыноўнікаў і іншых набліжаных мусяць зарабляць грошы самі. Няхай ідуць і просяць у спонсараў», — заявіў Лукашэнка, назваўшы вынікі беларускіх футбалістаў «нікуды не прыдатнымі»:

https://smarturl.click/JDn6L

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што будзе з сабранымі грашыма для загінулай беларускі?

Хлопец Лізаветы падзякаваў у сацсетках «за данаты, за кантакты, словы падтрымкі і малітвы. Мы вельмі ўдзячныя лекарам, якія зрабілі ўсё магчымае, каб выратаваць жыццё Лізы».

Ён патлумачыў, куды пойдуць сабраныя сродкі. https://smarturl.click/nyVaW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!

Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:

👉🏻 Як Беларусь дапамагае Расеі «перавыхоўваць» украінскіх дзяцей.radio_svaboda/video/7339095660567760134"> Расьсьледаваньне Свабоды

👉🏻 Чым займаюцца дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.radio_svaboda/video/7339619926920924421"> Глядзім на прыкладзе: якія дасягненьнямі за год пахваліўся дэпутат і ці ёсьць гэтаму пацьвярджэньні ў СМІ

👉🏻 Жаночыя этнічныя ўпрыгожваньні ў Беларусі: radio_svaboda/video/7339994934532934918">расказваем іх гісторыю

👉🏻 Гендарная няроўнасьць у Беларусі: radio_svaboda/video/7340348210210245893">тлумачым на прыкладах

👉🏻 За што каралі ў Вялікім Княстве Літоўскім? radio_svaboda/video/7340733658757664005">Пачыталі Судзебнік Казімера, першы звод законаў ВКЛ

👉🏻 Сытуацыя на памежных пераходах Беларусі: radio_svaboda/video/7341066747870448901">глядзім, што адбываецца і чаму

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Згвалтаваная ў Варшаве беларуска памерла ў рэанімацыі

Памерла 25-гадовая Лізавета, на якую жорстка напалі ў цэнтры Варшавы. Інфармацыю польскаму выданьню Onet пацьвердзіла Барбара Мяткоўская, прэс-сакратарка клінічнага цэнтру Мэдыцынскага ўнівэрсытэту Варшавы. Прычынай сьмерці жанчыны стала гібель мозгу.

25 лютага ў цэнтры Варшавы знайшлі беларуску без прытомнасьці са сьлядамі ўдушэньня на целе. Дзяўчыну рэанімавалі і ў крытычным стане даставілі ў шпіталь. Апошнія дні яна была падлучаная да апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.

https://smarturl.click/nyVaW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Крывым Рогу расказалі, як у пачатку расейскага ўварваньня выкарысталі БелАЗы, каб унікнуць акупацыі

Кіраўнік гарадзкой вайсковай адміністрацыі Крывога Рогу Аляксандар Вілкул расказаў, як у пачатку ўварваньня Расеі вымушаны былі мінаваць БелАЗы і ствараць зь іх загароду, каб спыніць расейскую вайсковую тэхніку і пазьбегнуць акупацыі.

«Менавіта ў гэты дзень два гады таму калёна ў 300 адзінак варожай тэхнікі пачала рухацца ў бок Крывога Рогу. 150 адсеклі нашы верталётчыкі на Баштанцы, 150 — дайшлі да Новага Бугу. А два БТРы варожай выведкі ўткнуліся ў выстаўленыя і замінаваныя „БелАЗы“ на мікалаеўскім кірунку».

Паводле яго «БелАзы» перадаў Новакрывароскі горна-абагачальны камбінат, які ўваходзіць у склад групы «ArcelorMittal Кривий Ріг».

За два гады да пачатку Расеяй поўнамаштабнай вайны супраць Украіны кампанія «ArcelorMittal Кривий Ріг» набыла пяць 136-тонных кар’ерных самазвалаў БелАЗ.

Ілюстрацыйнае фота

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пагрозу магчымага ўзброенага нападу Расеі ў Польшчы ўспрымаюць сур’ёзна, — аналітык Патоцкі

Польскі экспэрт Міхал Патоцкі адказвае на пытаньне, чаму Варашава павялічвае абаронны бюджэт і на заявы Лукашэнкі ўжо амаль не рэагуе.

Сьцісла:
🔸 Сацыялягічныя апытаньні паказваюць, што большасьць польскага грамадзтва падтрымлівае рост выдаткаў на абарону.
🔸 Расея любіць правяраць Захад на прадмет таго, што яна можа дазволіць сабе рабіць супраць сваіх праціўнікаў.
🔸 Украінцы прапануюць, каб адной з умоваў дамоўленасьці стаў удзел Польшчы ў кампаніі абмежаваньня гандлю з Расеяй і Беларусьсю.
🔸 Больш за 70 працэнтаў палякаў падтрымліваюць пратэсты фэрмэраў.

https://smarturl.click/W3R1W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Маскве рыхтуюцца да пахаваньня Навальнага. Каля царквы дзясяткі аўтазакаў, на могілках — шмат паліцыянтаў

У расейскім Падмаскоўі да царквы ў гонар абраза Божай Маці «Суціш мой смутак», дзе а 14-й пачнецца адпяваньне Аляксея Навальнага, сьцягнулі некалькі дзясяткаў аўтазакаў.

На Барысаўскіх могілках, дзе плянуюць пахаваць расейскага палітыка, з 29 лютага пачалі дзяжурыць супрацоўнікі паліцыі. На ўезьдзе таксама стаіць аўтамабіль патрульнай службы, машыны маскоўскіх гарадзкіх службаў і аўтазак. Журналісты, як паведаміў тэлеканал «Настоящее время», зафіксавалі некалькіх супрацоўнікаў Цэнтру супрацьдзеяньня экстрэмізму (Цэнтру «Э») у цывільным, а каля мэтро «Барысава» — узмоцненыя нарады паліцыі.

Каманда Аляксея Навальнага заклікала грамадзян прыходзіць на службу і пахаваньне раней, а жыхароў іншых гарадоў і краін а 19-й пакласьці кветкі да мэмарыялаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Глыбока ўстрывожаныя». Расейскі Чырвоны Крыж прасіў беларускіх калегаў узгадняць паездкі на акупаваныя тэрыторыі Украіны

Падчас працы над расьсьледаваньнем пра вываз украінскіх дзяцей на «перавыхаваньне» у Беларусь журналісты Свабоды знайшлі ў зьліве дакумэнтаў з паштовай скрыні Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БЧК) ліст на адрас кіраўніка беларускай арганізацыі Дзьмітрыя Шаўцова ад расейскіх калегаў.

https://smarturl.click/8Ep5V

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

87 гадоў таму, 1 сакавіка 1937 году ў Віцебску быў забіты мастак Юдаль Пэн, настаўнік Марка Шагала

Пэн беларускі мастак-жывапісец, пэдагог, дзеяч «габрэйскага рэнэсансу» ў беларускім мастацтве пачатку XX стагодзьдзя. З 1898 году жыў у Віцебску, дзе адкрыў габрэйскую мастацкую вучэльню.

Вучнямі Пэна былі Восіп Цадкін, Лазар Лісіцкі, Ілля Мазель, Яфім Мінін, Леў Лейтман, Аскар Мешчанінаў, Марк Шагал, Саламон Юдовін, Давід Якерсон. Пры савецкай уладзе на аснове школы Пэна Маркам Шагалам было створана Віцебская народная мастацкая вучэльня.

Мастак быў забіты ў сваёй віцебскай хаце ў ноч з 28 лютага на 1 сакавіка 1937 года. Дакладныя абставіны забойства ня высьветленыя дагэтуль. Паводле некаторых вэрсій, да забойства мог быць датычны НКУС. Прычынай маглі быць сувязі з Маркам Шагалам і пляны зьехаць з краіны

Іншыя запамінальныя даты і падзеі 1 сакавіка – у матэрыяле «Ўжо сёньня» на сайце Свабоды: https://smarturl.click/1d32w

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 29 лютага

🇱🇹 Кіраўніца МУС Літвы на мяжы зь Беларусьсю заявіла, што калі будуць новыя пагрозы, будуць новыя абмежаваньні

🍴 Улады думаюць, як абкласьці падаткамі дадатковыя даходы афіцыянтаў

💸 Пасьля скандальнага відэа у TikTok чыноўнікі знайшлі другое «рыбнае» прадпрыемства, якое ня выплаціла заробкі за 2022 год

🔗 «Вясна»: Ня менш за 100 чалавек трапілі пад суд за атрыманьне «замежнай дапамогі» праз INeedHelpBY

🏳️‍🌈 «Пры Савецкім Саюзе ж неяк выжывалі». Што цяпер адбываецца з ЛГБТ-супольнасьцю ў Беларусі

🏠 Беларусы Польшчы стварылі бясплатны сэрвіс дапамогі тым, хто наймае жытло

📃 Навумчык разьбірае выступ Пуціна і пагрозы для Беларусі. 10 тэзісаў

📺 «Тлумачым з Гурневічам». Як беларусаў вучаць ненавідзець украінцаў. ВІДЭА

🔈 Пуціна задавальняе status quo ў Беларусі з Лукашэнкам — фінскі палітоляг Мошэс пра штогадовае пасланьне Пуціна

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Навумчык разьбірае выступ Пуціна і пагрозы для Беларусі

Уладзімір Пуцін прыгразіў «інтэрвэнтам» з Захаду трагічнымі наступствамі. Сёньня расейскі прэзыдэнт выступіў з прамовай перад чальцамі абедзьвюх палат расейскага парлямэнту. Выступ чакаўся настолькі важны, што расейская сетка кінатэатраў арганізавала яго бясплатную трансьляцыю. А што ў выніку атрымалася? Пра гэта разважае госьць «Свабоды Premium» — палітычны камэнтатар Сяргей Навумчык.

https://youtu.be/c69JwIopOWY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядома, як сваякі загінулых ва Ўкраіне беларусаў, якія ваявалі на баку Расеі, праз суд даказвалі факт іхнай сьмерці

У базе судовых рашэньняў Беларусі знайшлі некалькі спраў, у якіх жыхары Гомельскай вобласьці спрабавалі даказаць факт сьмерці сваякоў, што загінулі ва Ўкраіне.

https://smarturl.click/9zo0j

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады зьбіраюцца абкласьці падаткамі дадатковыя даходы афіцыянтаў

Супрацоўнікі Міністэрства падаткаў і збораў пакуль ня вызначыліся, да якой крыніцы даходаў можна іх аднесьці. Але працуюць у гэтым кірунку.

https://smarturl.click/aJROb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Больш за 30% беспрацоўных беларусаў — маладыя людзі ад 15 да 29 гадоў, — Белстат

Белстат апублікаваў справаздачу пра занятасьць беларусаў у 2023 годзе. Паводле афіцыйнай статыстыкі, амаль 70% беларусаў занятыя ў эканоміцы краіны, а ўзровень беспрацоўя складае 3,5%. Сярод беспрацоўных больш мужчын, а жанчыны часьцей маюць больш за адну працу:

https://smarturl.click/Adxl9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Горадні расейца арыштавалі на 10 дзён за кветкі і партрэт Навальнага

20 лютага суд Ленінскага раёна Горадні арыштаваў мужчыну на 10 дзён за тое, што той прыйшоў да расейскага кансуляту і паклаў кветкі і паставіў партрэт палітыка Аляксея Навальнага, піша Hrodna.Life. Яго прызналі вінаватым у «несанкцыянаваным пікетаваньні». На судзе затрыманы прызнаў сваю віну. Вядома, што мужчына жыве ў Расеі.

Палітык Аляксей Навальны памёр 16 лютага ў калёніі ва ўзросьце 47 гадоў.

👉🏻 Хроніка перасьледу 29 лютага (абнаўляецца)

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Эўразьвязе расказалі, колькі беларусаў папрасілі прытулку ў 2023 годзе і колькі яго атрымалі

Летась 5616 беларусаў падалі заяўку на атрыманьне міжнароднай абароны ў 27 краінах ЭЗ, а таксама ў Швайцарыі і Нарвэгіі. Міграцыйныя ўлады гэтых краін разгледзелі 4299 заявак ад беларусаў, станоўчыя рашэньні былі вынесеныя ў 81% выпадкаў — то бок прытулак у Эўразьвязе атрымалі 3482 чалавекі. 2945 заявак яшчэ знаходзяцца на разглядзе.

Часьцей за ўсё беларусы зьвярталіся па міжнародную абарону да ўладаў Польшчы, Нямеччыны і Літвы. Пасьля 2020 году колькасьць заявак ад беларусаў вырасла ў разы:

https://smarturl.click/w94Mn

Читать полностью…
Подписаться на канал