radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

18400

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

BelPol: Новы намесьнік кіраўніка спраў Лукашэнкі ў 2008-м праходзіў абвінавачаным па крымінальнай справе

Мікалай Шкрэд у 2008 годзе, калі ў званьні капітана служыў у службе бясьпекі Лукашэнкі, разам з таварышам па службе Алегам Копацем праходзіў абвінавачаным па крымінальнай справе за злоснае хуліганства — за зьбіцьцё ахоўніка начнога клюбу «Данькоў Клюб» у Менску, паведаміла @zerkalo_io аб’яднаньне былых сілавікоў BelPol.

У 2009 годзе справу супраць Шкрэда спынілі — сьледчыя не знайшлі ў дзеяньнях складу злачынства. Шкрэд застаўся ў службе бясьпекі Лукашэнкі:

https://smarturl.click/4km2m

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Заблытаў і сваіх, і чужых. Чаму Лукашэнка какетнічае наконт свайго ўдзелу ў выбарах 2025 году?

Чаму Лукашэнка 25 лютага заявіў, што пойдзе на прэзыдэнцкія выбары ў 2025 годзе, а 5 сакавіка сказаў, што яшчэ ня вырашыў і што яго «няправільна зразумелі»? Разважае Юры Дракахруст.

«Мэта першай заявы — не дапусьціць, каб дзяржаўны апарат вагаўся, прыглядаўся да гіпатэтычных пераемнікаў. (...) Матывам „абвяржэньня“ магла стаць рэакцыя Крамля, які, магчыма, хоча дамагчыся ад Лукашэнкі далейшых саступак за згоду на ягоны ўдзел у выбарах»:

https://smarturl.click/XyL0M

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мае амэрыканскую адукацыю, быў у полі зроку сілавікоў. Хто будзе адказным за эканоміку ў Адміністрацыі прэзыдэнта

Сёньня Лукашэнка прызначыў новага намесьніка кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта, адказнага за эканамічны кірунак. Ім стаў 38-гадовы Аляксандар Ягораў, які да апошняга часу ўзначальваў Банк разьвіцьця.

У 2020 годзе Ягораў хваліў фільм расейскага журналіста Ю. Дудзя пра амэрыканскую Крэмніевую даліну і казаў, што гэта пра месца, «дзе людзей вучаць быць такімі, якім я сябе бачу». Расказваем, што яшчэ пра яго вядома:

https://smarturl.click/ZyLm2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы: беларускія спэцслужбы сочаць за літоўскімі дыпляматамі ў Менску для вэрбаваньня

У справаздачы згадваюцца ня толькі прадстаўнікі беларускай дыяспары, але і літоўцы.

У часе допытаў літоўскіх грамадзян беларускія спэцслужбы з мэтай вэрбаваньня вызначалі колішніх і цяперашніх дзяржаўных і муніцыпальных служачых, службовых асобаў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, вайскоўцаў, бізнэсоўцаў, супрацоўнікаў стратэгічных кампаній і журналістаў.

https://smarturl.click/l5X8B

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Якімі могуць быць наступствы вяртаньня Трампа для Расеі, Украіны, Беларусі? Тлумачэньне амэрыканскага палітоляга

Што вырашылі праймэрыз у Супэраўторак? Як можа зьмяніцца палітыка ЗША адносна Ўкраіны і Расеі, калі Трамп стане прэзыдэнтам? Ці будзе амэрыканская палітыка стасоўна Беларусі вытворнай ад палітыкі стасоўна Расеі?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае прафэсар паліталёгіі ўнівэрсытэту штату Тэнэсі (ЗША) Андрэй Карабкоў.

https://smarturl.click/opjeW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чацьвёра дзяцей, падтрымліваў пратэсты і дабраахвотнікаў ва Ўкраіне. Хто такі Мікалай Аляксееў, які стаў ахвярай ФСБ

Фітнэс-трэнэр, падтрымліваў пратэсты ў Беларусі і Расеі і добраахвотнікаў ва Ўкраіне. Што вядома пра гібель Мікалая Аляксеева ў расейскай Карэліі.

https://smarturl.click/RAm38

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія СМІ паведамілі, што пры затрыманьні ў Карэліі забілі актывіста зь Беларусі

49-гадовага Мікалая Аляксеева, беларуса, які падтрымаў пратэсты 2020 году, забілі 6 сакавіка ў Аланецкім раёне Рэспублікі Карэлія. Паводле афіцыйнай вэрсіі расейскага сьледзтва, Аляксееў нібыта аказаў супраціў пры затрыманьні.

https://smarturl.click/gp8dD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы — рэкардсмэны па росьце колькасьці замежных рабочых у Літве

За год колькасьць іншаземцаў, якія працуюць у Літве, павялічылася на 56 тысяч чалавек і цяпер складае амаль 142 000 чалавек, пра гэта паведамляе служба занятасьці краіны. Найбольшая колькасьць тых, хто зноў прыбыў на рынак працы, была зь Беларусі — 47,7 тысячы чалавек.

Кім яны працуюць?

https://smarturl.click/Q1dY0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«На карысьць дзяржавы». Прадзеда выселілі, дзеда пасадзілі, бацьку ледзь не расстралялі. Гісторыя рэпрэсій сям’і палітыка Мілінкевіча

У сям’і палітыка Аляксандра Мілінкевіча дзяржава забірала маёмасьць ледзь ня ў кожным пакаленьні: у прапрадзеда-паўстанца, у дзеда зь беларускага руху, ягонага бацьку ледзь не расстралялі, а дом самога Аляксандра Мілінкевіча апячаталі пры Лукашэнку.

https://smarturl.click/67eLa

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

100 год таму Магілёў і Віцебск увайшлі ў склад Беларусі

7 сакавіка 1924 году Прэзыдыюм ЦВК СССР зацьвердзіў пастанову «Аб аб’яднаньні ў складзе БССР усіх тэрыторыяў з большасьцю беларускага насельніцтва». Бальшавікі вярнулі Беларусі частку тэрыторый, якую забралі за некалькі гадоў да таго і далучылі да РСФСР.

Тэрытарыяльныя зьмены 1924 году сталі для будучыні Беларусі ў пэўнай ступені вызначальнымі. Калі б ня тое «ўзбуйненьне», зусім па-іншаму выглядалі б сучасныя паўночныя, усходнія і паўднёвыя межы незалежнай Беларусі.

Іншыя адметныя падзеі 7 сакавіка — на нашым сайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/71dLl

На выяве мапа БССР да ўзбуйненьня

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Станавіся да сьцяны — мы цябе сфатаграфуем!» Былыя палітвязьні расказалі пра фота на свае біркі

Для міліцэйскіх фатаздымкаў існуе неафіцыйны тэрмін — mug shot (ці магшот). З 2020 году сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых з палітычных прычынаў, прайшлі праз такія «фатасэсіі» ў РУУСах, СІЗА, калёніях. У праекце «Магшоты палітвязьняў» беларусы і беларускі падзяліліся з праваабаронцамі гісторыямі таго, як іх фатаграфавалі ў месцах няволі.

https://smarturl.click/dpAj4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Навошта Лукашэнку жанчыны. Тлумачым з Гурневічам

У новым выпуску тлумачым, навошта Лукашэнка называе сябе «жаночым прэзыдэнтам».

Поўнае відэа тут: https://youtu.be/PnAEe1Apf3c

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Варшаве стартаваў марш «Яе звалі Ліза»

На пачатку маршу слова ўзяла адна зь яго арганізатарак:

«Ліза — зь Беларусі. Яна прыехала сюды ўладкоўваць сваё жыцьцё. Але тут, у Польшы, яна страціла яго. Ніколі гэтага не забудзем і не прабачым! Мы ня хочам, каб гэта сустрэла яшчэ кагосьці. Мы ня хочам, каб людзі, якія прыяждаюць да Польшчы, баяліся пра сваю бясьпеку».

Наста Базар, у сваю чаргу, адзначыла, што Ліза памерла, сярод іншага, таму, што не магла крычаць.

«Сёньня за яе крычаць будзем мы», — заявіла Базар.

🎥📠 УЖЫВУЮ: https://smarturl.click/2qwjJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што зьменіць марш «Яе звалі Ліза»? Тлумачаць арганізатарка і ўдзельнік акцыі #хопіцьгвалціць

У Варшаве арганізаваны марш «Яе звалі Ліза» у памяць пра беларуску, якая памерла ў выніку згвалтаваньня. У сацсетках беларускі і беларусы працягваюць дзяліцца гісторыямі і развагамі пра сэксуальны гвалт.

Ці зьменіць гэта стаўленьне ў грамадзтве да праблемы гендэрнага гвалту ў дачыненьні да жанчын?

Абмяркоўваюць Наста Базар, ініцыятарка акцыі #хопіцьгвалціць і адна з арганізатарак маршу «Яе звалі Ліза», стваральніца і піяршчыца сацыяльных праектаў, а таксама Максім Паршута, блогер, аўтар ютуб-каналу «Максымальна», чый пост у сацсетках пад хэштэгам #хопіцьгвалціць падштурхнуў мужчынаў узяць удзел у гэтай акцыі.

ВІДЭА: https://youtu.be/DxWizbP6MW4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рэспубліканка Нікі Гэйлі выйшла з прэзыдэнцкай гонкі ў ЗША

Адклікаўшы сваю кандыдатуру, палітык канчаткова дала магчымасьць Дональду Трампу зноў балятавацца на пасаду кіраўніка ЗША. У Супэраўторак Трамп атрымаў пераканаўчую перамогу ў 14 з 15 штатаў, у тым ліку Каліфорніі і Тэхасе.

https://smarturl.click/3kMwG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Хачу зрабіць Пазьняка пэрсонай нон-грата», — літоўскі актывіст

Літоўскага блогера, актывіста і валянтэра ва Ўкраіне Жыльвінаса Сьвітоюса часам называюць «паляўнічым на літвінаў». Ён адзін з самых заўважных у Літве аўтараў, якія пішуць пра небясьпеку ідэалёгіі «літвінізму» і варожыя заявы беларусаў пра Літву.

У інтэрвію Свабодзе ён расказаў, што, на яго думку, беларусы робяць ня так адносна Літвы, чаму ён дамагаецца абвяшчэньня Зянона Пазьняка пэрсонай нон-грата, чаму Сьвятлана Ціханоўская дае кепскі прыклад беларусам у Літве і што неабходна зрабіць літоўцам і беларусам, каб зьменшыць градус узаемных прэтэнзій:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/TRH8cf7AVHY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Малдова падпісала абароннае пагадненьне з Францыяй на фоне асьцярогаў дэстабілізацыі з боку Расеі

Падпісваючы абароннае пагадненьне, Мая Санду заявіла, што Масква хоча дэстабілізаваць сытуацыю ў Малдове і сарваць яе інтэграцыю ў Эўразьвяз. «Калі агрэсара не спыніць, ён будзе працягваць ісьці, і лінія фронту будзе працягваць набліжацца. Бліжэй да нас. Бліжэй да вас, — заявіла Санду. — Таму Эўропа мусіць выступіць адзіным фронтам».

Эманюэль Макрон паабяцаў «непахісную падтрымку» Малдове з боку Францыі перад тварам пагрозаў з боку Масквы:

https://smarturl.click/EeXb0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выйшаў працяг беларускага мультсэрыялу «Марыля. У пошуках дзіўнікаў»

Ён створаны паводле казкі «Ня сіла, а сьмеласьць». Цяпер на плятформе VOKA бясплатна даступныя 8 новых эпізодаў, кожны доўжыцца ад 6 да 6,5 хвілін і даступны да прагляду на дзьвюх мовах — беларускай і расейскай.

Мультсэрыял — частка праекту «CINEVOKA — Кіно па-беларуску». У аднайменным разьдзеле на відэасэрвісе сабрана больш за 100 фільмаў і сэрыялаў на беларускай мове — ад галівудзкіх блёкбастэраў да японскага анімэ:

https://smarturl.click/w9w0y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Навошта зьнішчылі «Бярозку»? Як у Менску зьнікаюць знакавыя мясьціны

Менск мяняе свой вонкавы выгляд, зьнікаюць вядомыя кожнаму зь дзяцінства вулічныя шыльды і «візытоўкі». Яшчэ трохі, і нішто ня будзе нагадваць, што вы ў сталіцы Беларусі, а не ў заштатным горадзе Расеі.

Піша Сяргей Дубавец.

https://smarturl.click/1dw05

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падрыў цягнікоў на БАМе, падпал электрастанцыі. Як беларусы ўдзельнічаюць у антываенным супраціве ў Расеі

Ад пачатку ўварваньня расейскай арміі ва Ўкраіну рэгулярна зьяўляюцца паведамленьні пра беларусаў, якія бралі ўдзел у антываеннай барацьбе ў Расеі.

https://smarturl.click/jkpRd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Адзначацца будзеш кожны дзень». Як міліцыянты назіраюць за былымі палітвязьнямі

«Для вас намесьнік начальніка РАУС вызначыў пэрыядычнасьць раз на тыдзень». Былых палітвязьняў прымушаюць адзначацца ў міліцыі нават штодзень, хоць закон прадугледжвае раз на месяц. Пагаварылі зь вязьнямі, якія ўцяклі ад нагляду за мяжу, і з тымі, хто застаецца дома.

https://smarturl.click/9zdyp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ціхі марш» у памяць згвалтаванай Лізаветы. ВІДЭА

Марш у цэнтры Варшавы сабраў жанчын і мужчын розных нацыянальнасьцяў, якія выступілі супраць культуры гвалту. На акцыю ў памяць згвалтаванай беларускі Лізы прыйшло больш за тысячу чалавек.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паўза на год. Як ідзе працэс адкрыцьця другой беларускай школы ў Літве

Большасьць беларускіх дзяцей, якія разам з бацькамі эмігравалі ў Літву, вымушаныя вучыцца ў расейскіх школах. У Вільні толькі адна беларуская гімназія, дзе вучацца 408 дзяцей, а ахвотных значна больш.

https://smarturl.click/gp8kA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ціхі марш» у памяць аб згвалтаванай Лізавеце. 15 фотаімгненьняў

У Варшаве адбыўся марш у памяць беларускі Лізаветы, якая памерла пасьля згвалтаваньня. Арганізатары акцыі заклікалі апрануцца ў чорнае, узяць з сабой транспаранты «і ўшанаваць памяць Лізы так, як кожны палічыць найболей годным» увечары 6 сакавіка на месцы здарэньня.

📸 Фотагалерэя Свабоды: https://smarturl.click/EeX9L

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 6 сакавіка

📢 У Варшаве адбыўся марш у памяць беларускі Лізаветы, якая памерла пасьля згвалтаваньня. Арганізатарка і ўдзельнік акцыі «Хопіць гвалціць» патлумачылі, што зьменіць марш «Яе звалі Ліза»

🇺🇦🇬🇷 Расейцы ўдарылі ракетай па Адэсе непадалёк ад месца сустрэчы Зяленскага і прэм’ера Грэцыі

🚷 У Воршы пасьля забойства чатырох дзяцей звольнілі дваіх чыноўнікаў

❌ Міграцыйны дэпартамэнт Літвы ануляваў дазвол на жыхарства беларусу, які абразіў у Youtube літоўцаў

💶 Пэнсіянэры, якія знаходзяцца пад міжнароднай абаронай, змогуць атрымаць пэнсію ў Польшчы

🏥 Беларуская рэжысэрка і зьбіральніца фальклёру Вольга Дземка 4 гады змагаецца зь цяжкай хваробай. Ёй патрэбная дапамога

⚙️ Экстрэмізм у нагрузку. Як чыноўнікаў, затрыманых за карупцыю, у дадатак судзяць і па палітычных артыкулах

🚁 Мілітарызацыя Беларусі: рэальнасьць ці прапагандысцкая імітацыя? Сытуацыю прааналізаваў палітоляг і выкладчык Гданьскага ўнівэрсытэту

🗝 Бунт у 2020-м, уцёкі зьняволеных. Расказалі пра Бабруйскую калёнію № 2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Акцыя завяршылася каля варшаўскага Палацу культуры і навукі. Марш сабраў звыш тысячы чалавек. Многія ўдзельнікі падкрэсьлівалі, што ў гвалту няма нацыянальнасьці.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Прабач мяне, Ліза, ад імя Польшчы, якая пазбаўленая пачуцьцяў. Давайце нарэшце навучымся дапамагаць, ня быць абыякавымі», — заявіла ў сваёй прамове суарганізатарка маршу Агнешка.

Некалькі здымкаў з маршу ад карэспандэнтаў Свабоды.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На месцы пачатку маршу «Яе звалі Ліза» сабралася ўжо некалькі дзясяткаў удзельнікаў, людзі працягваюць прыходзіць, многія нясуць кветкі да ганку, каля якога адбылося жудаснае злачынства.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стыхійны мэмарыял перад маршам «Яе звалі Ліза». ФОТА

У Варшаве сёньня пройдзе марш у памяць пра беларуску, якая памерла пасьля згвалтаваньня ў самым цэнтры польскай сталіцы. Марш мае пачацца, а 18-й гадзіне мясцовага часу (а 20-й беларускага) на месцы, дзе адбылося злачынства. Арганізатаркі заклікаюць апрануцца ў чорнае.

На сьцяне дому, каля якога адбылося злачынства, надпіс на дзьвюх мовах — польскай і беларускай: «Ліза была забітая гвалтам і абыякавасцю».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці прызнаюць літоўцы беларусаў аўтахтонамі Вільні

Правыя літоўскія палітыкі працягваюць настойваць на ўніфікацыі абмежаваньняў для беларусаў і расейцаў. Гучаць заявы, што беларускія ўцекачы ў Літве нясуць пагрозу нацыянальнай бясьпецы. А пачаліся зьмены ў стаўленьні да беларускіх уцекачоў зь леташніх спрэчак вакол тэмы так званага «літвінізму». У Літве раптам загаварылі, што беларусы крадуць у літоўцаў гісторыю. Гэта можна назваць «посьпехам» беларускіх інтэрнэтных «літвіноў».

Пра тое, што цяпер адбываецца ў Літве і як беларусам паразумецца зь літоўцамі, маючы стагодзьдзі супольнай гісторыі, мы гаворым зь беларускім лінгвістам, археографам, пісьменьнікам і перакладчыкам літоўскай літаратуры Сяргеем Шупам.

ВІДЭА: https://youtu.be/fMA8-U-9io4

Читать полностью…
Подписаться на канал