radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

18400

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь на траціну павялічыла імпарт зброі за апошнія пяць гадоў

Усе ўзбраеньні Беларусь атрымлівала з Расеі. Статыстыку прывёў Стакгольмскі інстытут дасьледаваньня праблем міру.

Імпарт узбраеньня ў Беларусь у пэрыяд з 2019 да 2023 году павялічыўся на 30 % у параўнаньні з 2014-2018 гадамі.

https://smarturl.click/z2lxZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі пачаў працаваць адзіны партал сацыяльных паслуг

Напрыклад, працуе адзіная тэлефонная служба па нумары 139. Можна паразмаўляць з апэратарам онлайн праз адмысловае акно на сайце. Створана інтэрактыўная карта для самастойнага пошуку інфармацыі.

https://smarturl.click/jkpqb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фільм пра трагедыю ўкраінскага Марыюпалю заваяваў «Оскар»

У Злучаных Штатах адбылася 96-я цырымонія ўручэньня прэмій Кінаакадэміі. Рэжысэр стужкі Мсьціслаў Чарноў заявіў, што для яго атрыманьне «Оскару» — гэта гонар. Аднак прызнаньне не прыносіць шчасьця.

«Я, напэўна, буду першым рэжысэрам на гэтай сцэне, які скажа, што хацеў бы ніколі не здымаць гэты фільм».


https://smarturl.click/mpb2O

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія СМІ паведамілі пра звальненьне галоўнакамандуючага ВМФ Расеі

Галоўнакамандуючы Вайскова-марскім флётам Расеі адмірал Мікалай Яўменаў адпраўлены ў адстаўку, паведамляюць выданьні «Фонтанка» і «Известия» са спасылкай на свае крыніцы.

Часовым выканаўцам абавязкаў галоўнакамандуючага, як сьцьвярджаецца, прызначаны камандуючы Паўночным флётам Аляксандар Майсееў. Аналягічную інфармацыю з раніцы апублікавалі некалькі праваенных ананімных тэлеграм-каналаў.

Навіна аб адстаўцы Яўменава супала са сьцьвярджэньнем камандаваньня Ўзброеных сіл Украіны, што Чарнаморскі флёт Расеі пятыя суткі не выходзіць на дзяжурства пасьля затапленьня ў выніку атакі марскімі бесьпілётнікамі чарговага свайго карабля — «Сяргея Котава». Украінская разьведка сьцьвярджае, што ў выніку ўдару загінулі сямёра маракоў, яшчэ 27 былі параненыя. У Міністэрстве абароны Расеі гэта не камэнтавалі.

https://smarturl.click/ZyLxj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску адкрылі выставу пра дзеяча беларускай і татарскай культуры Ібрагіма Канапацкага

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Акадэміі навук у Менску адкрылі выставу пра дзеяча беларуска-татарскага нацыянальнага адраджэньня Ібрагіма Канапацкага. Выстава да 75-годзьдзя з дня нараджэньня Ібрагіма Канапацкага (1949-2005) працуе ў чытальнай залі рэдкіх кніг і рукапісаў.

Ібрагім Канапацкі — грамадзкі і рэлігійны дзеяч беларуска-татарскага нацыянальнага адраджэньня, кандыдат гістарычных навук, намесьнік старшыні Беларускага грамадзкага аб’яднаньня татараў «Зікр уль-Кітаб».

Ён быў галоўным рэдактарам часопіса «Байрам» (ад 1999; часопіс выходзіў на беларускай мове) — першага пэрыядычнага выданьня беларускіх татараў за болей чым 600-гадовую гісторыю пасяленьня гэтага народу на землях Беларусі.

https://smarturl.click/DaXZe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Павел Латушка абмеркаваў зь віцэ-маршалкам Сэнату Польшчы падтрымку незалежных беларускіх СМІ

У Варшаве адбылася сустрэча намесьніка старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Паўла Латушкі зь віцэ-маршалкам верхняй палаты парлямэнту Польшчы Міхалам Камінскім.

На сустрэчы была дасягнутая дамоўленасьць аб правядзеньні ў Сэнаце Польшчы слуханьняў пра адказнасьць Аляксандра Лукашэнкі і ягонага рэжыму за злачынствы супраць чалавечнасьці.

Латушка адзначыў важнасьць працягу фінансавай падтрымкі тэлеканалу «Белсат» «як ключавога СМІ, які даносіць аб’ектыўную інфармацыю аб рэальнай сытуацыі ў Беларусі. Камінскі «пагадзіўся падтрымаць падчас сваіх сустрэч падыход аб важнасьці далейшай падтрымкі тэлеканалу і незалежных беларускіх СМІ ў цэлым».

https://smarturl.click/71dmR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Воршы падлетак з нажом абрабаваў краму

Невядомы, пагражаючы нажом прадавачцы, адкрыта выкраў з касы грошы і схаваўся.

Злачынцу затрымалі па гарачых сьлядах, ён прызнаўся ў рабаваньні. Яму толькі 14 гадоў.

https://smarturl.click/jkpwZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кібэрпартызаны ўзламалі сайт ДТСААФ

Беларуская група, якая спэцыялізуецца на здабываньні сакрэтных зьвестак і ўзломах сайтаў, разьмясьціла на галоўнай старонцы дзяржаўнай арганізацыі віншаваньні з 2-й гадавінай для Палка Каліноўскага. Спасылка з галоўнай навіны вядзе на тэлеграм-канал Кібэрпартызанаў.

Полк Каліноўскага — фармацыя беларускіх добраахвотнікаў, якая ваюе на баку Ўкраіны супраць расейскай агрэсіі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады зьбіраюцца зьліквідаваць «Беларускую асацыяцыю ахвяр палітычных рэпрэсій»

Менскі гарадзкі суд 20 сакавіка разгледзіць пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская асацыяцыя ахвяр палітычных рэпрэсій», вынікае з раскладу на сайце электроннага судаводзтва.

Таксама ў судовым парадку плянуюць зьліквідаваць яшчэ адну арганізацыю «чарнобыльцаў».

https://smarturl.click/VDGZ0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце гісторыю рамесьніцкіх цэхаў у Вялікім Княстве Літоўскім? ТЭСТ

Рамесьніцкія цэхі былі важнай часткай грамадзтва, гаспадаркі і культуры старых беларускіх гарадоў. Праверце, ці добра вы ведаеце гісторыю, традыцыі і рэаліі беларускіх рамесьніцкіх цэхаў. Адкажыце на пытаньні тэсту.

https://smarturl.click/qljVW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За кантрабанду зь Беларусі ў Польшчы судзяць 17 чалавек

У Беластоцкім судзе пракурор запатрабаваў ад 1 да 3 гадоў пазбаўленьня волі 17 фігурантам справы аб кантрабандзе цыгарэтаў зь Беларусі. Сярод падсудных – палякі і беларусы. Вырак чакаецца праз два тыдні.

 Расьсьледаваньне справы цягнулася некалькі гадоў. 8 абвінавачаных – былыя супрацоўнікі мытні і падатковай службы.  Яны, як падлічыла пракуратура, атрымалі не меней за 12 тысячаў злотых (каля 3 тысячаў даляраў) за дазвол правозіць кантрабанду.https://smarturl.click/EeXqW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

CNN: ЗША ў канцы 2022 года распрацоўвалі плян дзеяньняў на выпадак магчымага ядзернага ўдару Расеі па Ўкраіне

Маскву папярэдзілі аб магчымых наступствах такога ўдару, да ціску на Крэмль былі падключаныя саюзьнікі Вашынгтону, Індыя і Кітай, перадае тэлеканал CNN.

Журналісты спасылаюцца на ананімныя крыніцы ў Белым доме. Паводле іхных зьвестак, у Вашынгтоне былі ўпэўненыя, што пасьля адступленьня з Херсону ў жніўні 2022 году Масква будзе гатовая ўжыць ва Ўкраіне тактычную ядзерную зброю. https://smarturl.click/M1eq3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Белсат»: у Берасьці і Маларыце затрымалі як найменей 40 чалавек

Паводле крыніцаў незалежнага тэлеканалу «Белсат», 7 сакавіка сілавікі ўчынілі масавыя затрыманьні ў Берасьці і Маларыце. Вядома пра затрыманьне мінімум 40 асобаў, шмат хто з іх атрымаў 15 содняў арышту. Пасьля так званага рэйду зьнікла сувязь зь юрыстам Уладзімірам Малеем, падобна, ён таксама затрыманы.

Таксама крыніцы «Белсату» паведамляюць, што берасьцейскі ізалятар часовага ўтрыманьня перапоўнены. https://smarturl.click/9zd57

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Калі абяскроўленая паразай агідная Расея падзе, здабудзе сапраўдную волю і Беларусь»

Так гаворыцца ў апублікаванай 9 сакавіка заяве Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны да другой гадавіны стварэньня беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага.

Украінская вайсковая выведка мяркуе, што ў вольнай Беларусі полк стане «асновай новага войска – дасьведчанай, загартаванай агнём слаўных бітваў, адданай сваёй дзяржаве».  Адзначаецца, што беларускія добраахвотнікі змагаліся з расейскім агрэсарам «зь першых дзён вялікай вайны»: «Абаранялі Кіеў, ваявалі за вызваленьне Мікалаеўшчыны, Херсоншчыны, Харкаўшчыны, абаранялі Севераданецк, Лісічанск, Бахмут». https://smarturl.click/1dwpD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму прапагандысты зь дзяржаўных СМІ дазваляюць сабе абражаць людзей?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Прычына банальная — «у сілы права». Пакуль за імі стаяць узброеныя губазікі, яны перакананыя, што можна разьвязаць язык. Пагатоў па-іншаму аргумэнтаваць сваю пазыцыю яны ня ўмеюць. Маюць праблемы з выхаваньнем, адукацыяй, і як вынік — з аўтарытэтам, тым, што называецца вагою слова. А яшчэ маюць праблему зь беспакаранасьцю, бо не разумеюць, што так ня будзе вечна. Аднойчы гадзіньнік праб’е 12, і ператварэньне карэты ў гарбуз стане для іх пэрсанальнай катастрофай.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараўі не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓ Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Пухавіцкім раёне знайшлі дзьвюх дзяўчынак, іх здароўе не выклікае асьцярог

Дарына і Валерыя Багдзевіч згубіліся ў вёсцы Рыбцы 10 сакавіка. Паводле інфармацыі Міністэрства надзвычайных сытуацый, іх шукалі 600 чалавек, было задзейнічана 50 адзінак тэхнікі.

Іх знайшлі ў лесе каля садовага таварыства «Колас Залаты» — за 2,5 км ад вёскі Рыбцы. МНС паведаміла, што іх шпіталізавалі з дыягназам «агульнае пераахаладжэньне». Цяпер іх здароўю нічога не пагражае.

Відэа МНС

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

388 тысяч сонечных модуляў, мэталапракатны завод. Як дзяржава забірала прадпрыемствы ў інвэстараў

Гэтыя кампаніі ўклалі ў Беларусь сотні мільёнаў даляраў і пазбавіліся сваіх праектаў. Расказваем, як дзяржава «адціскала» бізнэс у прыватнікаў і на якіх падставах.

https://smarturl.click/W3y16

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

185 гадоў таму памёр Сымон Канарскі

Сымон Канарскі — дзеяч вызвольнага руху 1830-х, удзельнік паўстаньня 1831 году, ахвяра рэпрэсій расейскіх каляніялістаў. Пасьля задушэньня паўстаньня рыхтаваў новае, але ў 1838 годзе трапіў пад арышт і празь дзевяць месяцаў расстраляны. Расейскія акупацыйныя ўлады імкнуліся схаваць месца пахаваньня, але рэшткі цела Канарскага таемна перапахавала Антаніна Сьнядэцка на кальвінскіх могілках у Вільні.

🗓 Іншыя падзеі дня 11 сакавіка чытайце на сайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/z2lbb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праверкі ў банках, забарона на зямлю і субсыдыя ад дзяржавы:. Беларускія эмігранты расказалі, як купляюць кватэры ў Літве

Беларусы купляюць жыльлё ў Літве, нягледзячы на інфармацыйнае напружаньне, якое расьце вакол іх, піша Delfi. lt.

У 2023 годзе грамадзяне Беларусі сталі ўласьнікамі 471 аб’екта нерухомасьці. Колькасьць зьдзелак значна вырасла пасьля 2020 году. Delfi паразмаўляў зь беларускімі эмігрантамі, якія за апошні год купілі кватэры ў Літве.

Беларусы расказалі, чаму яны прынялі такое рашэньне, як праходзіць працэс, ці былі цяжкасьці і што яны думаюць пра ўласныя рызыкі.

https://smarturl.click/w9wOQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кулеба пра заявы Папы Рымскага: «Украіна ня будзе падымаць іншыя сьцягі апрача сіне-жоўтага»

Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба адрэагаваў на заяву Папы Рымскага Францішка аб тым, што Ўкраіна павінна «набрацца сьмеласьці» падняць «белы сьцяг» і «быць гатовая да перамоваў з Расеяй».

«Наш сьцяг — сіне-жоўты. Пад ім мы жывем, паміраем і перамагаем. Мы ня будзем паднімаць іншыя сьцягі», — сказаў кіраўнік МЗС Украіны.

Раней Папа Рымскі Францішак у інтэрвію для швэйцарскай тэлерадыёкампаніі RSI у кантэксьце вайны Расеі супраць Украіны заклікаў Украіну да перамоваў, а таксама казаў пра мужнасьць падняць «белы сьцяг».

«Слова „перамовы“ насамрэч мужнае. Калі вы бачыце, што церпіце паразу, што справы ідуць не лепшым чынам, вы павінны мець мужнасьць весьці перамовы», — сказаў Францішак.

https://smarturl.click/mpbZO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Спартоўку, якая вярнулася ў Беларусь, асудзілі на два гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах

Як паведамляе выданьне «Трыбуна», тыятляністку Валянціну Зелянкевіч прыгаварылі да двух гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у мірных пратэстах у 2020 годзе.

Выданьне сьцьвярджае, што Валянціна Зелянкевіч нядаўна вярнулася ў Беларусь з Расеі. Калі менавіта адбыўся разгляд справы Валянціны Зелянкевіч, «Трыбуна» ня піша. У артыкуле толькі гаворыцца, што прысуд вынес «адзін з судоў».

Паводле «Трыбуны», увосень 2020 году спартоўка пераехала ў Расе і працягвала там трэніроўкі, а таксама працавала трэнэрам па трыятлёне і плаваньні. «Трыбуна» піша, што некаторы час таму Зелянкевіч вярнулася ў Беларусь і неўзабаве пасьля гэтага была затрыманая сілавікамі. Да суду яна знаходзілася за кратамі.

https://smarturl.click/5OMz0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейцы ўдарылі па Дабрапольлі на Данеччыне — ёсьць ахвяры

Як мінімум два чалавекі загінулі ў выніку атакі расейскіх войскаў на мястэчка Дабрапольле Данецкай вобласьці. Пасьля атакі дронамі «Шахедамі» пашкоджаныя два адміністрацыйныя і два прыватныя будынкі. Целы людзей удалося дэблякаваць толькі празь некалькі гадзін пасьля атакі, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Вадзім Філашкін.

Таксама расейцы атакавалі артылерыяй Часаў Яр — забіты 66-гадовы мужчына. Ракетамі ўдарылі па Мірнаградзе — 12 чалавек параненыя.

Фота абласной адміністрацыі Данеччыны

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Калі скончыцца гэты бессэнсоўны перасьлед нацыянальнай сымболікі?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Гэта вайна з памяцьцю людзей пра тыя тры гады (1991-94) свабоднай і несавецкай, нелукашэнкаўскай Беларусі, калі нацыянальная сымболіка была дзяржаўнай. З такой самай заўзятасьцю ў свой час імкнуліся выкрасьліць з народнай памяці, напрыклад, злачынствы сталінізму. Але аказалася, што сілай «забыць» гісторыю можна хіба што на час. І як забыцьцё масавых рэпрэсій 1930-х скончылася з сыходам Сталіна, так і перасьлед сымболікі скончыцца з сыходам Лукашэнкі. Па вялікім рахунку, гэты перасьлед пэрсанальна патрэбны толькі яму.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараўі не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓ Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Восень Лукашэнкі. Пра што думаюць дыктатары пасьля 30 гадоў пры ўладзе

Чым можа быць заклапочаны дыктатар на схіле веку, пасьля 30 гадоў аднаасобнай улады, усьведамляючы, што адведзены яму гісторыяй час няўмольна скарачаецца і набліжаецца да фіналу?

Піша Віктар Багдзевіч.

https://smarturl.click/67elZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

10 сакавіка 1942 году нарадзіўся Міхась Ткачоў — беларускі археоляг і гісторык архітэктуры, палітычны дзеяч

У канцы 1980-х ён актыўна ўключыўся ў грамадзкую і палітычную дзейнасьць. У 1986 годзе Ткачоў заснаваў у Горадні гісторыка-культурны клюб «Паходня», уваходзіў у Аргкамітэт БНФ, выступаў за аднаўленьне ў Беларусі сацыял-дэмакратыі.

На здымку Міхась Ткачоў на мітынгу ў 1991 годзе.

🗓 Больш падзей гэтага дня ў гісторыі глядзіце ў матэрыяле «Ўжо сёньня» на сайце Свабоды: https://smarturl.click/pp56E

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 9 сакавіка

«Куды коціцца сьвет». Ці ёсьць прарывы ў змаганьні з ракам і што замінае вынайсьці лек

Праз дапамогу сыну-палітвязьню прайшла праз суд і мусіла ўцячы ў Літву. Гісторыя Аксаны Хіневіч 

Раман «Зэкамерон» палітвязьня Максіма Знака ўвайшоў у шорт-ліст брытанскай літаратурнай прэміі 

Ад невялікай групы добраахвотнікаў да найбуйнейшага падразьдзелу замежнікаў у складзе УСУ. Полк Каліноўскага падвёў вынікі 2 гадоў

У Берасьці і Маларыце затрымалі як найменей 40 чалавек 

«Калі агідная Расея падзе, здабудзе сапраўдную волю і Беларусь», — упраўленьне выведкі Мінабароны Ўкраіны 

Беларусь — у сярэдзіне сусьветнага рэйтынгу па атлусьценьні грамадзян 

Мінюст Беларусі падаў пазоў аб ліквідацыі асацыяцыі недзяржаўнага тэлебачаньня, якая існуе 30 гадоў 

За кантрабанду зь Беларусі ў Польшчы судзяць 17 чалавек

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У сталіцы Гаіці ўзброеныя банды напалі на ўрадавыя будынкі і прэзыдэнцкі палац

Як паведамляе тэлеканал France 24, групоўкі, якія ўжо кантралююць большую частку Порт-о-Прэнсу, у апошнія дні атакавалі ключавыя аб’екты інфраструктуры, у тым ліку дзьве турмы, што дазволіла большасьці з 3800 зьняволеных уцячы.

З пачатку сакавіка сталіцу Гаіці ахапіла хваля добра скаардынаваных нападаў узброеных груповак на дзяржаўныя ўстановы і аб'екты інфраструктуры. Лідэр адной з бандаў, былы афіцэр паліцыі заклікае прымусіць прэмʼер-міністра Гаіці пайсьці ў адстаўку. https://smarturl.click/opjQO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуска, якая лічыць Крым расейскім, абурылася праблемамі зь літоўскім ДНЖ

Беларуска Людміла Жданук, якая выйшла замуж за літоўца і жыве ў Літве 12 гадоў, сьцьвярджае, што яе пазбавілі сталага дазволу на жыхарства пасьля адказу на пытаньне «Чый Крым?» у анкеце для падаўжэньня дазволу. Яна адказала, што Крым належыць Расеі. https://smarturl.click/4km8G

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Роўна 106 гадоў таму была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка

9 сакавіка 1918 году ў Менску Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага Зьезду прыняў Другую Ўстаўную Грамату. У ёй Беларусь абвяшчаецца Беларускай Народнай Рэспублікай, дэмакратычнай, парлямэнцкай і праўнай дзяржавай. Праз два тыдні, 25 сакавіка, была абвешчана незалежнасьць БНР.

Максымальна коратка, у картках — узгадваем пра стварэньне і абвяшчэньне БНР.👆🏻

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мінюст падаў пазоў аб ліквідацыі Беларускай асацыяцыі недзяржаўнага тэлебачаньня, якая існуе з 1993 году

Яго разгледзяць 19 сакавіка ў Менскім гарадзкім судзе разам з пазовамі аб ліквідацыі аб’яднаньня «Адкрытае грамадзтва», рэспубліканскага аб’яднаньня выкладчыкаў нямецкай мовы і асацыяцыі выпускнікоў інстытуту дзяржаўнай службы.

Паводле зьвестак Lawtrend, грамадзкі сэктар Беларусі пачынаючы з пасьлявыбарчага пэрыяду 2020 году страціў ужо сама меней 1563 некамэрцыйныя арганізацыі (грамадзкія аб’яднаньні, прафсаюзы, партыі, фонды, асацыяцыі, рэлігійныя арганізацыі і інш.). На канец лютага ў працэсе прымусовай ліквідацыі знаходзілася 981 арганізацый, рашэньне аб самаліквідацыі прынялі яшчэ 582:

https://smarturl.click/EeXnZ

Читать полностью…
Подписаться на канал