radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

18400

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Паўвыспа разладу. Чаму за 10 гадоў Лукашэнка так і ня выбраўся ў анэксаваны Крым

Спаўняецца 10 гадоў з моманту расейскай анэксіі ўкраінскага Крыму. Магчыма, менавіта ад гэтай падзеі будучыя гісторыкі павядуць адлік новай эпохі, якая атрымае назву «посткрымская». Захоп Крыму Расеяй паклаў пачатак разбурэньню той сыстэмы міжнародных адносін, якая склался пасьля заканчэньня «халоднай вайны».

Піша Валер Карбалевіч. https://smarturl.click/dpJek

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!

Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:

👉🏻 Ці актуальны цяпер фэмінізм? radio_svaboda/video/7344034349265849606">Аналізуем на прыкладзе канкрэтных фактаў

👉🏻 Расказваем пра ўкраінскага рэжысэра фільму, адзначанага «Оскарам»: radio_svaboda/video/7345115762522115334">падчас пратэстаў-2020 ён працаваў у Беларусі і зьняў момант першага забойства

👉🏻 Да гадавіны паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі:radio_svaboda/video/7345546346012642566"> расказваем пра паўстаньне 1794 году і ягонага лідэра

👉🏻 Эканоміка на Свабодзе. radio_svaboda/video/7345935346015685894">Што такое сацыялізм: тлумачым на пальцах

👉🏻 Ці беларускае сьвята — Масьленіца? radio_svaboda/video/7346293947439877382">Узгадваем старажытнае сьвята і зьвязаныя зь ім традыцыі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці могуць беларускія незалежныя мэдыя выжыць бяз грантаў? Тлумачыць мэдыяэкспэртка

За апошнія некалькі месяцаў некаторыя зь беларускіх мэдыя за мяжой б’юць трывогу, бо ня ўпэўненыя ў будучыні. Раней гэта былі Plan B, Reform.by. Днямі пра няпэўную будучыню «Белсату» расказвала былая ўжо кіраўніца каналу. У чацьвер аб прыпыненьні трансьляцыі заявіла беларуская рэдакцыя Радыё Ўнэт, якое таксама перадае з Польшчы па-беларуску.

Ці ёсьць пагроза існаваньню беларускіх незалежных мэдыя за мяжой? Ці могуць беларусы застацца безь незалежнай ад рэжыму інфармацыі і ці існуюць мэханізмы, каб не дапусьціць гэтага? Пра гэта Свабода паразмаўляла з Марыяй Садоўскай-Камлач, дырэктаркай фонду «Свабодная прэса для Ўсходняй Эўропы».

🎥 https://youtu.be/oaYoy4fP8-o

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Усяго тры паслы ў краінах Эўразьвязу. Беларускіх амбасадараў зьнялі ў 15 краінах ЭЗ і не прызначылі новых

Цяпер у ЭЗ працуе толькі тры амбасадары зь Беларусі. За апошнія чатыры гады Лукашэнка паздымаў амбасадараў у пятнаццаці краінах Эўразьвязу, а таксама закрыў адно пасольства. Расказваем, што стала зь беларускай дыпляматыяй у краінах Эўразьвязу.

https://smarturl.click/RAYwm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Юная мянчанка пайшла ў суд і пазбавіла свайго бацьку бацькоўскіх правоў

«Невядома дакладна, колькі ёй гадоў, але зразумела, што ад 14 да 18. З бацькам пасьля разводу яна пэўны час была ў кепскіх стасунках, ён часта тэлефанаваў ёй п’яны, і пасьля чарговага такога званка яна перастала размаўляць зь ім увогуле. Алімэнты ён таксама плаціў абы-як, і ў цэлым жыцьцём дачкі не цікавіўся. Падтрымалі дзяўчыну і маці, і раённая ўправа адукацыі, і пракурор, і, урэшце, судзьдзя», — піша пра выпадак Наста Захарэвіч.

https://smarturl.click/M1483

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі пачалося трохдзённае галасаваньне на выбарах прэзыдэнта. Пуцін ідзе на на пяты тэрмін

Пятніцу 15 сакавіка ў Расеі — першы дзень галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах. Упершыню яно праходзіць на працягу трох дзён — пачынаецца 15 сакавіка і заканчваецца асноўным днём выбараў у нядзелю, 17 сакавіка.

Праз некалькі гадзін пасьля пачатку галасаваньня на сэрвісах, дзе праводзіцца дыстанцыйнае электроннае галасаваньне (ДЭГ) — «Дзяржпаслугах» і партале mos.ru, зьявіліся паведамленьні аб магчымых збоях у іх працы. У паведамленьнях гаворыцца, што сыстэмы працуюць у рэжыме «электроннай чаргі».

Участкі для галасаваньня таксама будуць адкрыты на акупаваных тэрыторыях Украіны — на кантралюемай Расіяй тэрыторыі Запароскай, Херсонскай, Данецкай і Луганскай абласьцей, а таксама ў анэксаваным Крыме.

https://smarturl.click/4kpYG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

30 год таму ў Беларусі прынялі Канстытуцыю і ўвялі прэзыдэнцтва. Як гэта было

«Першы раз ідэя прэзыдэнцтва выносілася ў траўні 91-га з ініцыятывы камуністаў (якія мелі дзьве кандыдатуры на гэтую пасаду — першага сакратара ЦК КПБ Анатоля Малафеева і старшыню Саўміну Вячаслава Кебіча). Гэтым разам пункт пра прэзыдэнцтва вынесьлі тыя ж самыя дэпутаты, але цяпер ужо з адзіным фаварытам — Вячаславам Кебічам, які ўладкаваў у структуры Саўміну ў сталіцы і выканаўчыя органы ў рэгіёнах тых некалькі дзясяткаў дэпутатаў, якія пасьля спыненьня дзейнасьці КПБ у 91-м засталіся бяз працы».

Да 30-й гадавіны прыняцьця першай Канстытуцыі незалежнай Беларусі, якая сярод іншага замацавала прэзыдэнцкае кіраваньне. Публікуем разьдзел кнігі Сяргея Навумчыка.

https://smarturl.click/yqk0L

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пуцін спадзяецца зламаць Украіну, а потым паглынуць Беларусь, — палітоляг Аляксандар Марозаў

Якім можа быць плён акцыі «Поўдзень», заплянаванай расейскай апазыцыяй на дзень галасаваньня 17 сакавіка? Ці зьменіцца палітыка Пуціна пасьля пераабраньня? Якая роля ў ягоных плянах адведзена Беларусі? Ці адбудуцца сёлета мірныя перамовы наконт вайны ва Ўкраіне?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста напярэдадні выбараў у Расеі адказвае палітычны аналітык, выкладчык Карлавага ўнівэрсытэту (Прага) Аляксандар Марозаў.

https://smarturl.click/1d4qD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Белыя халаты»: Будаўніцтва завода для беларускай вакцыны ад кавіду спынілі

Завод, дзе мусілі наладзіць перадавую вытворчасьць айчыннай вакцыны, будаваўся ў рамках праекту па рэканструкцыі па рэканструкцыі прадпрыемства БелВітУніфарм (Віцебская вобласьць, вёска Доўжа).

https://smarturl.click/DaeB3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рэгуляваныя дзяржавай цэны і тарыфы ў лютым вырасьлі на 8% у гадавым вымярэньні, — Нацбанк

Паводле Белстату, спажывецкія цэны ў лютым 2024 году вырасьлі на 0,9% (харчовыя і нехарчовыя тавары падаражэлі на 0,5%, паслугі — на 2,3%).

https://smarturl.click/vwYRE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Варшаве пахавалі беларуску Лізавету, якая загінула пасьля згвалтаваньня

Разьвітаньне прайшло на Паўночных могілках (Cmentarz Północny) Варшавы ўдзень 14 сакавіка.

ФОТАГАЛЕРЭЯ: https://smarturl.click/W36nk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі ля мяжы зь Літвой тры тыдні будуць вучыцца фармаваць войскі тэрытарыяльнай абароны

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што з 14 сакавіка да 5 красавіка пад кіраўніцтвам Воранаўскага раённага выканаўчага камітэту Горадзенскай вобласьці адбудуцца навучальныя зборы з вайсковаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў.

https://smarturl.click/M14Vx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пачалося разьвітаньне зь беларускай Лізаветай, якую згвалтавалі ў Варшаве, пасьля чаго яна памерла ў шпіталі

На разьвітаньне на Паўночных могілках у Варшаве прыйшлі дзясяткі чалавек. Цела Лізы ўнесьлі ў залю разьвітаньня. Труна закрытая. Пераважаюць белыя колеры. Людзі прыйшлі зь белымі кветкамі на просьбу сваякоў. Белая труна. Пэрсанал пахавальнай залі ў белых строях.

Прыехалі сьвятары. Шмат журналістаў з розных краін. Каля могілак дзяжурыць паліцыя і хуткая дапамога.

На разьвітаньне прыехаў вядомы беларускі палітык Зянон Пазьняк з жонкай Галінай.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рэкорд з пачатку году: 3200 фураў стаяць у чарзе на выезд зь Беларусі ў Эўразьвяз

Найбольшая загружанасьць — у пунктах пропуску на мяжы зь Літвой: 1130 фураў стаялі на 10-ю раніцы на памежным пераходзе Каменны Лог — Меднікі (там літоўскія кантрольныя службы за суткі аформілі ўсяго 12% фураў) і 1125 — на пераходзе Беняконі — Салечнікі. На 12-ю гадзіну іх колькасьць зьменшылася толькі ў Беняконях (на 25).

Амаль у 4 разы за суткі павялічылася чарга легкавых аўтамабіляў у Каменным Логу — з 50 да 190, перад пунктам пропуску Беняконі ў чарзе 105 аўтамабіляў (на 12.00):

https://smarturl.click/67v92

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітзьняволенага выкладчыка катэхезы ў менскім катэдральным касьцёле Ўладзіслава Беладзеда асудзілі на 3 гады зьняволеньня

Пра гэта піша @christianvision. Беладзеда затрымалі ў траўні 2023 году. Спачатку яму тройчы прысуджалі па 15 дзён арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», а пасьля завялі крымінальную справу. У выніку яго судзілі па 4 артыкулах: за распальваньне варожасьці, абразы Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады, а таксама нібыта за «распаўсюд і выраб парнаграфіі»:

https://smarturl.click/xBdLY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Восем чалавек загінулі пры ракетным абстрэле Адэсы

Паводле інфармацыі Офісу генэральнага пракурора Ўкраіны, ракетны абстрэл горада адбыўся 15 сакавіка аб 11-й гадзіне па мясцовым часе.

Другая ракета прыляцела, калі на месца першага выбуху прыехалі мэдыкі і супрацоўнікі МНС.

https://smarturl.click/Zypdj

Фота: Reuters

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея атакавала Адэсу балістычнымі ракетамі «Іскандэр». Дзясяткі пацярпелых

У мэрыі Адэсы паведамілі, што дзеці, якія на момант атакі былі ў дашкольных установах, — у бясьпецы. Але ёсьць пападаньні ў цывільную інфраструктуру і жылы дом.

«У выніку расейскай ракетнай атакі Адэсы ёсьць пацярпелыя. На месцы працуюць усе адпаведныя службы. Зьвесткі ўдакладняем», — паведаміў кіраўнік Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Кіпер.

Пазьней у абласной адміністрацыі паведамілі, што ў выніку атакі загінулі адзін мэдык і адзін ратавальнік, якія першымі прыбылі на месца выбуху, каб дапамагчы пацярпелым. Сярод мэдыкаў і выратавальнікаў ёсьць цяжка параненыя.

Ілюстрацыйнае фота

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску затрымалі настаўніка фізыкі з 20-гадовым стажам — ён нібыта «зьдзекаваўся з вучня-патрыёта»

На відэа ён кажа, што падтрымлівае Ўкраіну і супраць вайны, не падтрымлівае вайскова-патрыятычнае выхаваньне дзяцей у школе і што прымушаў вучня, які прыйшоў на ўрок у вайсковай форме, яе зьняць.

Паводле інфармацыі «Мэдыязоны», затрыманы — Аляксандар Шыдлоўскі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На паплечніка Навальнага ў Літве мог напасьці завэрбаваны расейскімі спэцслужбамі чалавек, — літоўская выведка

«Па нашай ацэнцы, падобна, гэта праца расейскіх спэцслужбаў. Відаць, празь нейкага завэрбаванага чалавека зроблена. <...> Гэта толькі паказвае, што рэжым настроены на больш сур‘ёзныя акцыі — мы павінны вельмі сур‘ёзна пераасэнсаваць ацэнку пагрозаў <...> і прыняць адпаведныя меры, — цытуе кіраўніка дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі Літвы Даруса Яўнішкіса партал Delfi.

https://smarturl.click/Q1m4J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы за некалькі дзён сабралі неабходную суму на помнік памерламу ў няволі палітвязьню Ігару Ледніку

Кошт помніка на магіле палітвязьня Ігара Ледніка, які памёр у няволі на 64-м годзе жыцьця, складае 2 тысячы эўра. На гэты момант пералічана 2 015 эўра. Фонд салідарнасьці BySol пачаў збор 11 сакавіка.

Ігар Леднік памёр 20 лютага ў Менскай раённай лякарні, куды яго плянава даставілі з бабруйскай калёніі № 2, дзе вязень адбываў пакараньне. Да гэтага ён быў у магілёўскай калёніі № 15. Прычынай сьмерці стала спыненьне сэрца.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне без папярэдняга абвяшчэньня правялі контрдывэрсійныя захады на мяжы зь Беларусьсю

Контрдывэрсійныя захады з удзелам падразьдзелаў Міністэрства ўнутраных спраў, Службы бясьпекі, Сіла тэрытарыяльнай абароны адбыліся ў чатырох раёнах Кіеўскай вобласьці, у тым ліку на мяжы зь Беларусьсю — у Іванкаўскім раёне і ў чарнобыльскай зоне.

«Пошук дывэрсійна-выведных груповак, варожай агентуры, блёкпосты і раптоўныя праверкі на дарогах — на Кіеўшчыне некалькі дзён праводзіліся контрдывэрсійныя захады», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

15 сакавіка 1994 году Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў першую Канстытуцыю незалежнай Беларусі

Апазыцыя БНФ у галасаваньні ня ўдзельнічала, бо выступала супраць увядзеньня пасады прэзыдэнта, заявіўшы, што гэта прывядзе да дыктатуры. Канстытуцыю падпісаў старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб.

Іншыя памятныя даты 13 сакавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/VDv70

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 14 сакавіка

☦️ У Варшаве пахавалі беларуску Лізавету, якая загінула пасьля згвалтаваньня. ФОТА

📻 Беларуская рэдакцыя Радыё Ўнэт прыпыніла трансьляцыю: «Гэта не закрыцьцё, а часовы адпачынак»

🇪🇺🇺🇦 Статыстыка ААН сьведчыць, што зь Беларусьсю надалей гандлююць ня толькі краіны ЭЗ, але і Ўкраіна

🇦🇲 Апэляцыйны суд Армэніі прызнаў законным арышт беларуса, затрыманага на запыт Беларусі за ўхіленьне ад службы ў войску

📁 СК пачаў «спэцыяльнае вядзеньне» супраць трох вядомых грамадзкіх дзеячоў

🔗 Выкладчыка катэхезы ў менскім катэдральным касьцёле Беладзеда асудзілі на тры гады зьняволеньня

🇮🇳 Індыя адмовілася ад беларускага калію на карысьць расейскага

🇷🇺 На тэрыторыі Расеі трэці дзень ідуць баі, расейскае войска працягвае абстрэлы Ўкраіны

🕯 Памерла актывістка Анжаліка Калатазішвілі, якая набыла інваліднасьць пасьля памылковай апэрацыі

💉 Будаўніцтва завода для беларускай вакцыны ад кавіду спынілі

⛓ «Атрымала прадукты для іншай экстрэмісцкай дзейнасьці». Як судзілі беларусаў, якія скарысталіся дапамогай ініцыятывы IneedHelpBy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памерла актывістка Анжаліка Калатазішвілі, якая набыла інваліднасьць пасьля памылковай апэрацыі

Жыхарка райцэнтру Слаўгарад Магілёўскай вобласьці Анжаліка Калатазішвілі пасьля памылковай апэрацыі наноў навучылася хадзіць і сутыкнулася з жыцьцём, поўным нягодаў і абмежаваньняў.

З 2014 году яна дамагалася кампэнсацыі за шкоду здароўю. Мэдыкі сваёй памылкі не прызнавалі.

https://smarturl.click/VDv30

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што рабіць Белсату і іншым беларускім СМІ за мяжой

Ці існуе пагроза для беларускіх незалежных СМІ за мяжой? За апошнія некалькі месяцаў некаторыя зь іх б’юць трывогу наконт няпэўнай будучыні. Днямі гэта быў «Белсат», а сёньня Беларуская рэдакцыя Радыё Ўнэт, якое таксама вяшчае з Польшчы па-беларуску. Ці не застануцца беларусы без незалежнай ад улады інфармацыі?

Пра гэта ў эфіры «Свабоды Premium» мы размаўляем з Марыяй Садоўскай-Камлач, дырэктаркай фонду Свабодная прэса для Ўсходняй Эўропы.

ВІДЭА: https://youtu.be/oaYoy4fP8-o

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску не хапае амаль 35 тысяч работнікаў

Зь іх 62,3% тычацца рабочых прафэсіяў. Пры гэтым у студзені–лютым 2024 году ў органы працы, занятасьці і сацыяльнай абароны ў пошуку працы зьвярнуліся толькі 1 513 чалавек.

https://smarturl.click/l527L

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Відэа з разьвітаньня зь Лізай. Труну зь целам беларускі ўнесьлі ў цырыманіяльную залю.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Індыя адмовілася ад беларускага калію на карысьць расейскага

Беларускіх калійных угнаеньняў Індыя ў 2023 годзе не купляла, вынікае з статыстыкі замежнага гандлю краіны, заўважыла @zerkalo_io. Для параўнаньня: годам раней Індыя імпартавала зь Беларусі 383,6 тысячы тон калійных угнаеньняў (на 61,35% менш, чым у 2021-м) на суму 168,5 млн. даляраў.

Лідэрам паставак калійных угнаеньняў у Індыю летась стала Канада, на другім месцы — Расея — пры тым, што ў 2022 годзе Індыя ўвогуле не набывала гэту прадукцыю ў Расеі:

https://smarturl.click/B6egn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Апэляцыйны суд Армэніі прызнаў законным арышт беларуса, затрыманага на запыт Беларусі за ўхіленьне ад службы ў войску

На пытаньне, ці азначае гэта, што пасьля такога рашэньня суду Армэнія можа выдаць Яраслава Новікава ў Беларусь, ягоны адвакат Араік Папік’ян адказаў Свабодзе:

«Фармальна так. Але пракурор Армэніі яшчэ не ўхваліў рашэньня аб выдачы, якое таксама мусіць разглядаць суд. Да таго ж мы маем магчымасьць зьвярнуцца ў Эўрапейскі суд у правах чалавека адпаведна 39 артыкулу яго рэглямэнту (часовая мера, паводле якой ЭСПЧ можа забараніць выдачу. — РС). Я ўпэўнены, што мы маем усе праўныя магчымасьці, каб Яраслава ня выдалі»:

https://smarturl.click/W36ak

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуская рэдакцыя Радыё Ўнэт прыпыніла трансьляцыю: «Гэта не закрыцьцё, а часовы адпачынак»

Галоўная рэдактарка беларускай рэдакцыі Радыё Ўнэт Вольга Сямашка расказала Свабодзе, што каманда вырашыла часова прыпыніць трансьляцыю да рашэньня польскага МЗС аб далейшым фінансаваньні праекту.

Штораніцы па 1 гадзіне і ўвечары па 2 гадзіны ў сетцы польскага радыё Wnet ішлі беларускія праграмы. Іх не здымаюць з этэру, але цяпер там проста будзе трансьлявацца беларуская музыка:

https://smarturl.click/5OWXB

Читать полностью…
Подписаться на канал