radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

18400

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Асуджаным на «хатнюю хімію» замяняюць абмежаваньне волі на калёнію, — праваабаронцы

Праваабаронцам «Вясны» за апошнія месяцы стала вядома пра як мінімум 15 спраў па ўзмацненьні пакараньня асуджаным з палітычных матываў — іх пачалі пераводзіць з «хатняй хіміі» ў калёнію. Пры гэтым на «хатніх хімікаў» увесь час ціснуць: да іх ноччу прыяжджаюць з праверкамі, абмяжоўваюць у вольным часе і адпраўляюць на «суткі» за «парушэньне рэжыму адбыцьця пакараньня».

Суды адбываюцца нават над тымі, хто зьехаў зь Беларусі пасьля прысуду:

https://smarturl.click/yqg03

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд у Горадні ануляваў продаж кватэры падазраванай паводле «экстрэмісцкага» артыкулу, а СК наклаў на жытло арышт

Суд Кастрычніцкага раёну Горадні прызнаў несапраўднай угоду аб продажы кватэры, якая належала беларусцы, падазраванай у так званай экстрэмісцкай дзейнасьці. Рашэньне ўхвалілі пасьля таго, як пракуратура падала пазоў з патрабаваньнем ануляваць продаж.

https://smarturl.click/4kA4x

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У ліпені на беларуска-польскай мяжы колькасьць мігрантаў зьменшылася, а ў жніўні зноў рост

У чэрвені ў Польшчы зафіксавалі звыш 3,7 тысячы спроб нелегальнага пераходу мяжы, у ліпені — каля 1,3 тысячы.

https://smarturl.click/RAdQv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Інстытут вывучэньня вайны: Расеі давядзецца перакінуць больш сіл, каб вярнуць сваю тэрыторыю ў Курскай вобласьці

Паводле ацэнак экспэртаў, расейскае камандаваньне перадысьлякавала ў Курскую вобласьць да 11 батальёнаў з гэтага рэгіёну і прыблізна чатыры групоўкі сіл зь іншых лініяў фронту ва Ўкраіне.

https://smarturl.click/gploB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Маскве трагічна загінула беларуская акторка

37-гадовая Кацярына Васільева служыла ў Малым тэатры і грала ролі ў вядомых спэктаклях. Пяць месяцаў таму яна нарадзіла дзіця.

https://smarturl.click/M1Ydp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

33-я гадавіна путчу ў Маскве

19 жніўня 1991 году ў Маскве адбылася спроба дзяржаўнага перавароту ў СССР: змоўнікі (так званы ГКЧП) адхілілі ад улады прэзыдэнта Міхаіла Гарбачова і заявілі аб увядзеньні надзвычайнага становішча.

У Менску дэпутаты Апазыцыі БНФ прынялі заяву з асуджэньнем путчу, патрабаваньнем склікаць нечарговую сэсію Вярхоўнага Савету. Увечары на плошчы перад Домам ураду Беларускі Народны Фронт правёў мітынг пратэсту.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/jkbQy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новыя клятвы і запозьненая дэманстрацыя ляяльнасьці. Лукашэнка вымушаны апраўдвацца перад Крамлём

Галоўны мэсэдж, які Лукашэнка імкнуўся данесьці да Крамля і расейскай эліты, дзеля чаго і было арганізаванае інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу «Россия», наступны: «Гэта агульная — Беларусі і Расіі — вайна супраць гэтых зьвяроў… Стаім сьпінай да сьпіны… Мы не дазволім рускім у сьпіну страляць».

Піша Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/5O0X2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У аварыі з аўтобусам пацярпелі 9 чалавек

Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што ў выніку аварыі, што адбылася раніцай 18 жніўня, траіх чалавек шпіталізавалі ў Дзяржынскую цэнтральную раённую лякарню. Яшчэ чатырох пацярпелых пасьля агляду накіравалі на амбуляторнае лячэньне. Двое чалавек адправіліся ў Баранавічы, дзе іх таксама накіравалі ў амбуляторыю пасьля папярэдняга агляду мэдыкамі.

Стан аднаго з пацярпелых, шпіталізаваных у выніку аварыі, ацэньваецца як сярэдні па цяжкасьці.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сяргей Ціханоўскі сустракае пяты дзень нараджэньня за кратамі

У дзень нараджэньня мужа лідэрка дэмакратычных сілаў Сьвятлана Ціханоўская запісала яму віншаваньне і паказала дзіцячыя малюнкі.

https://smarturl.click/babj1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр францускі актор тэатра і кіно Ален Дэлён

Ален Дэлён зьняўся ў больш чым 70 фільмах. Самыя вядомыя ролі меў у фільмах «Чорны туліпан», «Тры крокі да трызьненьня», «Зора», «Паліцэйская гісторыя», «Тэгеран-43», «Траіх трэба забіць», «Змагар» («Неўтаймоўны»).

https://smarturl.click/nygqV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Альгерд Бахарэвіч: «Беларусь — гэта Эўропа, але — згвалтаваная, нябачная, не пачутая... і поўная надзеі»

Нямецкі перакладчык Томас Вайлер атрымаў прэмію П.Цэляна за перастварэньне рамана Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы». Пагаварылі з аўтарам аб прычынах малой цікавасьці ў Нямеччыне да беларускай літаратуры, стэрэатыпы ўспрыманьня беларускіх пісьменьнікаў на Захадзе ды творчасьць ва ўмовах дыктатуры.

https://smarturl.click/aJbvd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

СМІ: Узброеныя сілы Ўкраіны ўзялі ў палон сотні расейскіх салдат тэрміновай службы

Журналісты газэты The Washington Post пабывалі ў лягеры ваеннапалонных, месцазнаходжаньня якога не называецца. Паводле іх, «ва ўкраінскай турме камэры поўныя маладых расейскіх прызыўнікоў». У артыкуле прыводзіцца мноства фотаздымкаў маладых расейскіх палонных.

Начальнік турмы, які гаварыў з журналістамі на ўмовах ананімнасьці, каб гарантаваць, што месцазнаходжаньне турмы ня будзе раскрытае, сказаў, што за апошнія 10 дзён праз установу прайшлі 320 расейскіх палонных, а далей іх накіроўваюць у іншыя месцы ўтрыманьня — так званыя папраўча-працоўныя лягеры ва Ўкраіне.

Начальнікі турмы дадаў, што зь ліку тых 320 палонных толькі каля 20% назвалі сябе кантрактнікамі або іншым чынам мабілізаванымі салдатамі. З гэтага вынікае, што прыблізна 250 палонных былі прызыўнікамі тэрміновай службы.

https://smarturl.click/aJb8d

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украінскі наступ у Курскай вобласьці сарваў сакрэтныя перамовы паміж Масквой і Кіевам — Washington Post

Непрамыя перамовы паміж Украінай і Расеяй, якія павінны былі адбыцца ў жніўні ў горадзе Доха пры пасярэдніцтве Катара, былі адкладзеныя на нявызначаны тэрмін з прычыны наступу ўкраінскіх войскаў у Курскай вобласьці Расеі.

Пра гэта газэце The Washington Post паведамілі афіцыйныя асобы, блізкія да перамоваў.

У часе перамоваў дэлегацыі бакоў плянавалі абмеркаваць пагадненьне аб узаемным спыненьні ўдараў па энэргетычнай інфраструктуры. Гэтая дамова была б раўнасільная частковаму спыненьню агню, адзначае WP. Удзельнікі сустрэчы спадзяваліся, што гэтыя перамовы ў далейшым змогуць прывесьці да ўсёабдымнага пагадненьня аб спыненьні вайны.

https://smarturl.click/opgOw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму сьпякота выклікае галаўны боль і як зь ім змагацца

Газэта The Washington Post сабрала меркаваньні экспэртаў пра тое, што трэба ведаць пра сьпёку і яе ўплыў на мігрэнь і іншыя галаўныя болі.

У публікацыі расказваецца пра новыя лекі і новыя мэтодыкі мігрэні.

https://smarturl.click/qlgxB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

The Hill: «Цяпер самы час зноў узяць на сябе абавязаньне змагацца за справядлівасьць у Беларусі»

Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская і амбасадарка ЗША ў пытаньнях глябальнага крымінальнага правасудзьдзя Бэт Ван Шаак апублікавалі артыкул аб важнасьці працягу барацьбы за справядлівасьць у Беларусі і неабходнасьці прыцягненьня рэжыму Аляксандра Лукашэнкі да адказнасьці.

Артыкул пад назвай «Справядлівасьць для Беларусі» выйшаў ва ўплывовым амэрыканскім палітычным выданьні The Hill, якое выдаецца ў Вашынгтоне.

«Паколькі парушэньні ў Беларусі працягваюць выклікаць рэзананс далёка за межамі краіны, цяпер самы час зноў узяць на сябе абавязаньне змагацца за справядлівасьць у Беларусі», — пішуць Ціханоўская і Ван Шаак.

https://smarturl.click/W3bj4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад Украіны ініцыяваў забарону набыцьця паслуг і тавараў у Беларусі ў пасьляваенны пэрыяд

Кабінэт міністраў Украіны ўхваліў і перадаў на разгляд парлямэнту праект закону аб забароне публічных закупак у кампаніях, зьвязаных зь Беларусьсю, Расеяй і Іранам для аднаўленьня краіны пасьля заканчэньня вайны:

https://smarturl.click/9zDJz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рок-музыка, сапраўдныя ўнітазы і шпацыры пад купалам. Што ў новым СІЗА ў Калядзічах?

«На „Валадарцы“ ў прагулачным дворыку над табой краты, але там хаця б неба і сьвежае паветра. А ў новым СІЗА плястыкавая столь. Нібыта і бачыш неба, але ў такім скажоным выглядзе. Выглядае, як кадры з „Галодных гульняў“, нейкі футурызм». Пагаварылі з тымі, хто прайшоў праз новае СІЗА ў Калядзічах.

https://smarturl.click/RAdQx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На мяжы зь Літвой пасьля ўвядзеньня абмежаваньняў чарга легкавікоў скарацілася амаль у 8 разоў

Літва з 16 жніўня цалкам забараніла ўезд на сваю тэрыторыю аўтамабіляў зь беларускай рэгістрацыяй. Але ўжо з 17 жніўня абвясьціла аб вынятках з гэтых правілаў.

https://smarturl.click/Ee7B1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Судзяць 12 фігурантаў у справе аб дывэрсіі супраць расейскага самалёта ў Мачулішчах

Усіх фігурантаў абвінавачваюць па 11 артыкулах Крымінальнага кодэксу. Частка падсудных не знаходзіцца ў Беларусі.

🗂 Разгляд справы аб дывэрсіі пачынаюць 19 жніўня ў Менскім гарадзкім судзе. Што вядома перад працэсам?

https://smarturl.click/nygop

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«2020 год — гэта адкладзеная перамога», — Алесь Міхалевіч у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»

«Калі ўзьняць з таго сьвету заснавальнікаў беларускай нацыі Францішка Багушэвіча, Каруся Каганца — тых людзей, якія ў другой палове 19 стагодзьдзя, ведаючы, што ёсьць нацыя паміж Польшчай і Расеяй, зрабілі беларускі нацыянальны праект, і сказаць ім, што ў 2020 годзе ў Менску на вуліцах будзе сумарна 500–600 тысяч чалавек, якія будуць пратэставаць пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі, — ці гэта перамога? Канечне, перамога».


Палітык і адвакат Алесь Міхалевіч дае свой адказ на пытаньне, што адбылося ў жніўні 2020 году, і ацэньвае тыя падзеі.

https://smarturl.click/1dzoY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Курскай вобласьці ўзарвалі яшчэ адзін мост, баі працягваюцца

Раней расейскія ваенныя блогеры апублікавалі фота пашкоджанага моста цераз раку Сейм каля пасёлка Званнае ў Курскай вобласьці. Масква афіцыйна пакуль ніяк не камэнтуе ўдар на мосьце.

https://smarturl.click/qlgpw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце старажытную гісторыю Горадні? ТЭСТ

Горадня — адзін з самых старых і самых значных гістарычных гарадоў Беларусі. У Горадні адбываліся важныя падзеі і жылі славутыя гістарычныя дзеячы. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце старажытную гісторыю Горадні, адкажыце на пытаньні тэсту.

https://smarturl.click/1dzBe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка ў інтэрвію расейскім прапагандыстам паўтарыў тэзы Пуціна і выказаўся пра ўкраінскіх уцекачоў

У размове Лукашэнка некалькі разоў запярэчыў сам сабе.

https://smarturl.click/mpgqm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Меншчыне зьехаў у кювет аўтобус Масква — Берасьце, ёсьць пацярпелыя

Здарэньне адбылося каля 6-й раніцы.

https://smarturl.click/JD7kk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Не магу сябе назваць ні «ўцякачом», ні «выгнанцам». Якая была б дакладная назва для часовага эмігранта?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Названыя словы напраўду не адлюстроўваюць нацыянальнага маштабу зьявы і могуць гучаць прыніжальна для чалавека. Уцякаць можна і ад камара, а выганяе з краіны нехта іншы, ня ты сам сябе. У Першую сусьветную вайну падобны працэс у Беларусі называлі бежанствам, а людзей бежанцамі. Народ масава пакідаў радзіму пад наступам глябальнага зла — вайны. Зь іншага боку, бежанства тады стала адным з асяродкаў самаарганізацыі беларусаў. Напэўна, гэтая назва больш пасуе, хоць «падабацца» тут ня будзе ніякая назва.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: дзень народзінаў Краўцова Макара

18 жніўня 1891 году нарадзіўся Краўцоў Макар (сапраўднае імя Макар Касьцевіч), пісьменьнік і перакладчык, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя і нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х гадоў у Заходняй Беларусі, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў. Краўцоў Макар зьяўляецца аўтарам словаў да гімну Беларускай Народнай Рэспублікі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

Пра падзеі гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/Adka0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сваякі палітвязьняў зьвярнуліся да міжнароднай супольнасьці з просьбай садзейнічаць іх вызваленьню

З заклікам да міжнароднай супольнасьці, міжнародных інстытутаў, «палітыкаў і дыпляматаў усіх краін» садзейнічаць вызваленьню палітвязьняў у Беларусі выступіла 17 жніўня Аб’яднаньне сваякоў і былых палітвязьняў.

Аўтары звароту вітаюць «працяг вызваленьня палітвязьняў»: «Жыцьцё і свабода кожнага грамадзяніна Беларусі зьяўляюцца безумоўнай каштоўнасьцю. Вызваленьне ўсіх беларускіх палітвязьняў — ключавы прыярытэт у дзейнасьці грамадзянскай супольнасьці Беларусі, якая імкнецца да дэмакратыі і захаваньня правоў чалавека».

Аляксандр Лукашэнка 16 жніўня падпісаў указ аб памілаваньні 30 асоб, асуджаных за злачынствы «пратэстнай накіраванасьці».

https://smarturl.click/vwgzg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МЗС Літвы: спрашчэньне парадку ўезду беларускіх аўтамабіляў зроблена для падтрымкі грамадзянскай супольнасьці

У МЗС Літвы заявілі, што выключэньні, якія ўступаюць у сілу 17 жніўня і дазваляюць уехаць у Літву некаторым аўтамабілям зь беларускімі нумарамі, прымяняюцца ў сувязі зь неабходнасьці падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасьці. Пра гэта інфармуе літоўскі тэлеканал TV3.

«Літва, як сябра Эўрапейскага Зьвязу, пасьлядоўна і сыстэматычна прымяняе правілы ЭЗ. Пры гэтым, ацэньваючы дзеяньні іншых рэгіянальных партнэраў, практычныя аспэкты забароны і дыялёг з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі, ацэньваючы неабходнасьць падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасьці, мы адпаведна прымяняем варыянты, прадугледжаныя ў рэглямэнце», — гаворыцца ў адказе МЗС Літвы, перададзеным службе навінаў BNS.

https://smarturl.click/JD7zD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сталі вядомыя намінанты на прэмію Натальлі Арсеньневай за найлепшую кнігу паэзіі

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменьнікаў абвясьцілі поўныя сьпісы намінантаў на літаратурную прэмію імя Натальлі Арсеньневай за найлепшую беларускамоўную кнігу паэзіі. Сёлета прэмія будзе ўручацца адразу за два папярэднія гады — за 2022 і 2023.

Частка імёнаў аўтараў замененая на псэўданімы, частка назваў пададзеная ў зашыфраваным выглядзе. Рэальныя прозьвішчы будуць абвешчаныя пасьля таго, як гэта стане бясьпечна для аўтараў.

Поўныя сьпісы тут:
https://smarturl.click/z2gDJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускія рэзэрвы Пуціна. Ці абыдуцца пад Курскам бяз войскаў Лукашэнкі?

Яшчэ нядаўна Лукашэнка пагражаў, што кожнаму, хто ўчыніць замах хоць на пядзю тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, «мала не падасца». Сёньня ўкраінская армія займае ўжо каля тысячы квадратных кілямэтраў расейскіх земляў. Што з рэалізацыяй пагрозаў?

Піша Віктар Багдзевіч:
https://smarturl.click/8ERn2

Читать полностью…
Подписаться на канал