radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

18400

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

19 сакавіка — 18-я гадавіна трэціх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі

Уладу тады, у 2006-м, захаваў Аляксандар Лукашэнка. Пасьля былі масавыя пратэсты, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай «Плошча».

Іншыя адметныя падзеі дня — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/LYGZX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вынікі выбараў у Расеі пракамэнтаваў дырэктар праграмы «Ўсходняга партнэрства» ЭЗ і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных адносінаў Аркадзь Мошэс. Вось некаторыя ягоныя думкі:
✔️ Ладная частка з 88%, пра якія паведаміла расейская ЦВК, — гэта ня вынік фальсыфікацыі.
✔️ Пуцін ня будзе перашкаджаць Лукашэнку балятавацца на прэзыдэнта ў 2025 годзе.
✔️ На выбарах у Беларусі ў 2020 годзе былі падставы лічыць, што Лукашэнка іх ня выйграў. Адносна цяперашніх расейскіх выбараў няма падставы лічыць, што Пуцін іх ня выйграў.
✔️Захад фактычна прызнае ўладу Пуціна. https://smarturl.click/xBdMe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ААН: голад на поўначы сэктару Газа наступіць у найбліжэйшыя два месяцы

Голад на поўначы сэктару Газа непазьбежны і наступіць у найбліжэйшыя два месяцы, гаворыцца ў дакладзе, які падтрымала ААН.

Згодна з дакумэнтам, колькасьць людзей, якім пагражае «катастрафічны голад», вырасла да 1,1 мільёна, што складае каля паловы насельніцтва сэктару Газа.

«Людзі ў сэктары Газа цяпер паміраюць ад голаду. Хуткасьць, зь якой гэты штучны крызіс голаду распаўсюдзіўся па Газе, жахае», — перадае словы кіраўніцы Сусьветнай харчовай праграмы ААН Сіндзі Макейн інфармацыйнае агенцтва AFP. https://smarturl.click/e56Mk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы падазраюць «візавую афэру» ў сувязі зь беларускімі ІТ-адмыслоўцамі

Візы выдалі, а спэцыялісты не прыехалі.

Кантрольныя органы Польшчы пачалі праверку ў дачыненьні ІТ-фірмаў, якія займаліся запрашэньнем працаўнікоў з Усходу. Усяго запрасілі каля 100 тысяч работнікаў, піша ў сваім матэрыяле польская газэта Rzeczpospolita.

Міністэрства замежных спраў паведаміла выданьню, што толькі грамадзянам Беларусі выдалі 93 046 візаў, пры гэтым усяго грамадзян розных краін у Польшчу зь візай такога тыпу ўехала каля 15 тысяч чалавек. https://smarturl.click/Zypv2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Літве праходзяць вучэньні цывільнай абароны на выпадак аварыі на БелАЭС і нападу на літоўскія аб’екты інфраструктуры.

Жыхароў заклікалі захоўваць спакой і падпарадкоўвацца рэкамэндацыям органаў мясцовай улады. Літва ня раз ставіла пад сумнеў выбар для будаўніцтва АЭС астравецкай пляцоўкі. Краіна называла 10 прычын, каб не будаваць БелАЭС, абвінавачвала беларускія ўлады ва ўтойваньні інфармацыі пра станцыю. (На фота ранейшыя вучэньні) https://smarturl.click/kj2wk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускі сцэнар для расейскіх выбараў

На цяперашніх выбарах Крэмль выкарыстаў беларускі досьвед датэрміновага галасаваньня, піша аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч. На прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі 2025 году ўлады не дапусьцяць ніякіх рэальных альтэрнатыўных кандыдатаў. Гэта вынікае з расейскага досьведу. https://smarturl.click/qlb8B

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прызначылі дату першага паседжаньня УНС

Першае пасяджэньне Ўсебеларускага народнага сходу, які пасьля зьменаў у Канстытуцыю мае новыя паўнамоцтвы, адбудзецца 24-25 красавіка.

Што на ім будуць разглядаць?

https://smarturl.click/mplk5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы ў нямецкім Боне правялі акцыю супраць Пуціна

Арганізатары акцыі натхніліся славутым пэрформансам мастака Алеся Пушкіна і прывезьлі да расейскага консульства тачку з гноем.

Фота freebelarus.de

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі вынесьлі першы прысуд за «генацыд» даўно памерламу Ўладзіміру Катруку

Прысуд вынес Вярхоўны суд Беларусі. Раней справу Катрука, яшчэ пры яго жыцьці, разглядалі ў Канадзе, але ў выніку заявілі пра недахоп доказаў і вярнулі грамадзянства.

https://smarturl.click/W36ZX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЦВК Расеі падлічыў амаль 100% бюлетэняў: за Пуціна 87,32%

Падчас выбараў завялі 61 крымінальную справу.

На тэрыторыі Беларусі на выбарах прагаласавалі звыш 14 000 расейскіх грамадзян.

https://smarturl.click/8Ex12

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Успрымаю свае ахвяраваньні як штомесячную плату за інтэрнэт ці электрычнасьць»

«Я не абыякавая да беларускіх праблемаў, хоць больш за 10 гадоў жыву ў Канадзе. У мяне абвостранае пачуцьцё справядлівасьці, таму я ахвярую беларусам як грошы, так і свае паслугі». Пагаварылі зь беларусамі, якія чацьвёрты год дапамагаюць землякам у бядзе.

https://smarturl.click/z26BE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паводле кіраўніцы Цэнтравыбаркаму Расеі, Пуцін на выбарах прэзыдэнта набірае 88% галасоў

У Расеі завяршылася галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах. Па выніках апрацоўкі больш за 24% бюлетэняў, лідзіруе Ўладзімір Пуцін. Як паведаміла кіраўніца Цэнтрвыбаркаму Эла Памфілава, дзейны прэзыдэнт набраў амаль 88% галасоў.

Мікалай Харытонаў ад КПРФ набраў 3,86% галасоў, Уладзіслаў Даванкоў з партыі «Новыя людзі» — 3,76%, Леанід Слуцкі ад ЛДПР — 2,97%. Папярэдне яўка выбаршчыкаў склала 74,22 працэнта.

На выбарах 2018 году Пуцін быў пераабраны з 77% галасоў. На той момант гэта быў ягоны максымальны вынік.

https://smarturl.click/Adem4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сілавікі разграмілі кватэру анархіста Рамана Халілава і яго маці-палітзьняволенай

Супрацоўнікі ГУБАЗіКу разграмілі кватэру актывіста анархічнага руху Рамана Халілава і яго маці Гаянэ Ахціян.

Адпаведнае відэа апублікаванае ў адным з набліжаных да сілавых структур тэлеграм-канале. Кватэра знаходзіцца ў Полацку. Сілавікі выламалі дзьверы ў кватэру, зламалі мэблю, раскідалі рэчы і назваўшы разгром «рубрыкай «Кватэрнае пытаньне».

Халілаў пакінуў Беларусь у 2019 годзе праз пагрозу палітычнага перасьледу. Гаянэ Ахціян 12 красавіка 2022 году асуджаная судом Фрунзенскага раёна Менска на тры гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Прызнаная палітзьняволенай. Пасьля абвяшчэньня прысуду пакінула Беларусь.

https://smarturl.click/M14M2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі рэйкавага партызана асудзілі да 12 гадоў калёніі

Грузчыка з Нара-Фамінска Маскоўскай вобласьці 21-гадовага Кірыла Кусакіна прыгаварылі да 12 гадоў калёніі па справе аб падпале рэлейнай шафы.

Паводле інфармацыі чыгуначнікаў, такіх дывэрсій пасьля пачатку вайны прайшло ня менш за 11 па ўсёй Беларусі. А вось МУС Беларусі сьцьвярджала, што дывэрсій было больш за 80.

Бабруйскім «рэйкавым партызанам», напрыклад, якіх затрымалі да 24 лютага 2022 году, а судзілі ўжо пасьля гэтай даты, далі па 14-16 гадоў

https://smarturl.click/5OWBD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што паказаў «Поўдзень супраць Пуціна»? Тлумачэньне экспэрта Яраслава Шымава

Якімі былі маштабы пратэстнай акцыі «Поўдзень супраць Пуціна» падчас расейскіх прэзыдэнцкіх выбараў? Чым цяперашнія выбары ў Расеі падобныя і чым адрозныя ад галасаваньняў у Беларусі ў 2020-м, 2022-м, 2024-м гадах? Навошта расейскія ўлады напампоўвалі яўку ў першыя дні галасаваньня? Ці прызнае Захад вынікі сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў у РФ?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аглядальнік расейскай службы Радыё Свабода Яраслаў Шымаў.

https://smarturl.click/W36AW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Берасьцейскім мясакамбінаце адбылася разгермэтызацыя тэхналагічнага трубаправоду з аміякам. Пра гэта паведаміла агенцтва БелТА з спасылкай на абласное ўпраўленьне Міністэрства надзвычайных сытуацыяў.

Паведамляюць, што пацярпелых няма, на месцы працуюць тэрміновыя службы, аварыйная сытуацыя ліквідуецца. Прычыны надзвычайнага здарэньня пакуль невядомыя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 18 сакавіка

📌 Эўразьвяз асудзіў, Беларусь і КНДР віталі. Як за мяжой адрэагавалі на выбары ў Расеі

📌 Беларускі сцэнар для расейскіх выбараў. Аналітыка Карбалевіча

📌 Дабравольскага, Жываглод, Лібера і Марыніча завочна асудзілі за «зрыў рэспубліканскага рэфэрэндуму» ў 2022 годзе

📌 Сьледчы камітэт распачаў завочнае сьледзтва яшчэ супраць 11 чалавек, у тым ліку сьпявачкі Маргарыты Ляўчук

📌«Маліцеся за У.». Чыноўнікі Чашніцкага райвыканкаму «здалі» ў міліцыю пастара, ён атрымаў месяц арышту за казань

📌 Чаму Беларусь у лідэрах у сьвеце па дэпрэсіях і чаму такія, як Лукашэнка, да яе ня схільныя? Тлумачыць псыхатэрапэўтка

📌 «Успрымаю свае ахвяраваньні як штомесячную плату за інтэрнэт ці электрычнасьць». Як беларусы скідваюцца грашыма на дапамогу землякам

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь у сусьветных лідэрах па дэпрэсіях. Што рабіць? Парады псыхоляга

Беларусь знаходзіцца на 8-ым месцы ў сусьветным рэйтынгу са 180 краін па колькасьці людзей з дэпрэсіяй. У рэйтынгу па колькасьці суіцыдаў Беларусь — на 12-м месцы. Наколькі гэта абумоўлена масавымі рэпрэсіямі пасьля 2020 году і вайной, у якую ўцягнутая Беларусь? Наколькі рэпрэсіўныя дзеяньні ўплываюць на псыхічны стан выканаўцаў рэпрэсій? І ці могуць спэцыялісты заўважыць прыкметы дэпрэсіі ў Лукашэнкі і іншых урадоўцаў? Госьця Ганны Соўсь — псыхоляг, псыхатэрапэўтка Натальля Скібская. https://youtu.be/_TKDIojjQzI

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дабравольскага, Жываглод, Лібера і Марыніча завочна асудзілі за «зрыў рэспубліканскага рэфэрэндуму» ў 2022 годзе

У матэрыялах справы адзначаецца, што на адрас чальцоў ЦВК і камісій па рэфэрэндуме накіравалі не менш за 11 тысяч лістоў з пагрозамі.

Генэральная пракуратура паведаміла выракі, якія вынесьлі Алене Жываглод, Паўлу Ліберу, Аляксандру Дабравольскаму і Паўлу Марынічу. Іх абвінавацілі ў перашкодзе працы ЦВК, а таксама іншых камісій па рэфэрэндуме. Усе яны знаходзяцца за мяжой.

Усіх чацьвярых прызналі вінаватымі на падставе ч. 2 арт. 191 КК (перашкаджаньне парцы Цэнтральнай выбарчай камісіі, камісій па рэфэрэндуме, з прымяненьнем пагрозы і іншым спосабам). Кожнаму з абвінавачаных беларускі суд завочна прызначыў пакараньне ў выглядзе пазбаўленьне волі на тэрмін 4 гады. https://smarturl.click/mplon

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьледчы камітэт распачаў завочнае сьледзтва яшчэ супраць 11 чалавек, у тым ліку сьпявачкі Маргарыты Ляўчук

Працэс «спэцыяльнага вядзеньня» адмыслова ўвялі для тых палітычных апанэнтаў рэжыму, хто знаходзіцца за мяжой. Ён прадугледжвае завочны суд.

Паводле інфармацыі СК, завочна зьбіраюцца судзіць Андрэя Павука, Вольгу Павук, Маргарыту Ляўчук, Аляксандра Чахоўскага, Ільлю Салянкова, Уладзіслава Наважылава, Яўгена Вільскага, Вадзіма Дзмітронка, Вольгу Карач, Анатоля Котава, Вераніку Цапкала. Іх усіх запрашаюць вярнуцца ў Беларусь. https://smarturl.click/vwYmg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

💌 Падсумаваньне тыдня — усяго ў адным лісьце: падпісвайцеся на эмэйл-рассылку Свабоды!

Для тых, хто цэніць свой час, — гатовая падборка з самых важных і эксклюзіўных публікацый і відэа бягучага тыдня ад нашых журналістаў, а таксама цікавыя матэрыялы па беларускай мове й гісторыі — у суботняй рассылцы Свабоды. Падпісвайцеся, і вы ніколі не прапусьціце самае цікавае!

👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За ўдзел у акцыях пратэсту ў Менску асудзілі супрацоўніка «Беларусбанку»

Суд Фрунзэнскага раёну Менску 27 лютага вынес прысуд былому супрацоўніку «Беларусбанку» 35-гадоваму Артуру Філіпаву, абвінаваціўшы яго ва ўдзеле ў масавых акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

https://smarturl.click/vwY5G

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Яшчэ адзін прэзыдэнцкі тэрмін Пуціна: як перастаць баяцца самага горшага

Алесь Чайчыц піша пра чарговыя выбары Ўладзіміра Пуціна:

Для Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі прэзыдэнцкія выбары даўно перасталі быць электаральнай працэдурай, а прэзыдэнцкія тэрміны сталі проста адрэзкамі вымярэньня каляндарнага часу, як дзень, год ці дзесяцігодзьдзе. Пуціну цяпер 71 год. Пад канец новага прэзыдэнцкага тэрміну будзе 77. Калі нічога ня здарыцца, гэта будзе не апошні (а можа так скласьціся, што і не перадапошні) ягоны тэрмін. Бацькі Пуціна жылі амаль да 90 гадоў.


https://smarturl.click/mplR5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Маліцеся за У.». Чыноўнікі Чашніцкага райвыканкаму «здалі» ў міліцыю пастара, ён атрымаў месяц арышту за казань

Другія 15 дзён арышту запар атрымаў пастар эвангельскай царквы з Новалукомля Аляксандар Зарэцкі. У няволі ён таму, што ў сваіх казанях заклікаў маліцца за Ўкраіну.

https://smarturl.click/M14R4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Над Балтыйскім морам зноў праблемы з сыгналам GPS-навігацыі

Цягам 46 гадзін звыш 870 самалётаў у раёне Балтыкі мелі праблемы з GPS-сыгналам і адпаведнай апаратурай. У яе глушэньні аналітыкі падазраюць Расею.

У 43 самалётах GPS-навігацыі на іх не было звыш 2 гадзін.

https://smarturl.click/Q1ml0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

18 сакавіка — гадавіна Рыскай мірнай дамовы, якая падзяліла Беларусь

У гэты дзень у 1921 годзе паміж РСФСР і Польшчай была падпісаная Рыская дамова, згодна зь якой заходнія землі Беларусі перадаваліся пад уладу Польшчы, а ўсходнія ўваходзілі ў склад РСФСР. Тэрыторыю БССР пасьля падпісаньня ўгоды складалі толькі 6 паветаў Менскай губэрні.

Больш гістарычных падзей 18 сакавіка — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/EeGl4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ААН можа расцаніць рэпрэсіі ў Беларусі як злачынства супраць чалавечнасьці

Рада правоў чалавека ААН апублікавала даклад аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года і пасьля іх. У папярэдняй неадрэдагаванай вэрсіі гаворыцца аб наяўных падставах расцэньваць перасьлед у Беларусі як злачынства супраць чалавечнасьці, піша reform. by.

У дакладзе разглядаюцца меркаваныя парушэньні правоў чалавека, інфармацыю аб якіх Рада зьбірала, абагульняла, захоўвала і аналізавала. Таксама ў ім зробленыя высновы ў адпаведнасьці з прымяняльнай міжнародна-прававой базай і прапанаваныя рэкамэндацыі ўраду і міжнароднай супольнасьці.

Сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі разгледзяць на 55-й сэсіі Рады правоў чалавека ААН 19 сакавіка.

https://smarturl.click/z267p

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ян Рудзік уступіў у полк Каліноўскага

Блогер Ян Рудзік уступіў у беларускі добраахвотніцкі полк імя Кастуся Каліноўскага (ПКК), які ваюе на баку Ўкраіны. Пра гэта ён паведаміў 17 сакавіка ў сваім тэлеграм-канале.

“Даў зарок. Цяпер ужо афіцыйна жаўнер палка імя Кастуся Каліноўскага, — напісаў Рудзік.

Паводле слоў Рудзіка, рашэньнем далучыцца да палка ён “зрабіў крок наперад”, бо нельга “перамагчы страшныя аўтарытарныя рэжымы”, не “перамогшы сябе”.

https://smarturl.click/9ze44

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Продажы новых аўтобусаў МАЗ на рынку Расеі ўпалі амаль удвая

У лютым 2024 году на расейскім рынку прададзена 63 новых аўтобусы Менскага аўтамабільнага заводу — на 25% менш, чым месяцам раней (84), і на 42,7%, чым у другім месяцы 2023-га году (110). Пра гэта сьведчаць зьвесткі расейскага агенцтва «АСМ-холдынг».

Ад пачатку году ў Расеі загарэліся мінімум чатыры аўтобусы ад беларускага заводу МАЗ. Адзін выпадак здарыўся ў Іжэўску, адзін у Саратаве і два ў Санкт-Пецярбургу. Ва ўсіх выпадках аўтобусы гарэлі па-рознаму. У Беларусі за мінулы год агонь пашкодзіў 6 такіх аўтобусаў.

https://smarturl.click/jk4Yl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Да беларуса, якога затрымалі за падрывы цягнікоў на БАМе, не пускаюць адваката

Сяргей Ерамееў застаецца ў турме «Ляфортава», што ў Маскве.

Абаронцу да Ерамеева не пусьцілі ў чарговы раз, спасылаюцца на неабходнасьць дазволу сьледчага. Імя сьледчага не даюць.

https://smarturl.click/Adeb3

Читать полностью…
Подписаться на канал