radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

18400

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 14 жніўня

💰 Экспарт беларускага ПВТ скараціўся амаль на мільярд даляраў

🗣 На «Гродна Азоце» расказалі, як зьмяніліся пастаўкі пасьля ўвядзеньня санкцыяў

🇷🇺 Масква не зьвярталася па дапамогу да АДКБ у сувязі з падзеямі ў Курскай вобласьці

🚗 У Латвіі назвалі ўмовы, пры якіх могуць прапусьціць аўтамабілі зь беларускімі нумарамі ў краіну

«Нам здавалася: сілавікі і чыноўнікі пяройдуць на бок народу», — кіраўнік NEXTA Сьцяпан Пуціла

🎥 «ПіК Свабоды». За і супраць новых выбараў дэмакратычнага лідэра — спрэчка Лябедзькі і Ягорава

👫 «Рэабілітуем культуру і ствараем новую». Арт-рэзыдэнцыя беларусаў у Варшаве просіць дапамогі

🏃 «Гэта ўпершыню ў гісторыі». Як беларускі электрык прабег алімпійскі маратон у Парыжы

🙍🏻‍♂️ Алесь Міхалевіч у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»: «Для Пуціна зрынаньне Лукашэнкі — гэта начны кашмар»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Не загуляцца ў дэмакратыю падчас вайны». За і супраць выбараў дэмлідэра

Ці мае сэнс у цяперашніх умовах праводзіць выбары лідэра дэмакратычных сілаў? Ці мінаюць ужо паўнамоцтвы Сьвятланы Ціханоўскай? — Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца Андрэй Ягораў, прадстаўнік фракцыі «Беларусы» ў Каардынацыйнай радзе, і Анатоль Лябедзька, дарадца Ціханоўскай:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/TjaomJUdubg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былы «кашалёк Лукашэнкі» Юры Чыж, які трапіў у няласку і быў асуджаны, вярнуў кантроль над адной з асноўных сваіх кампаній

29 ліпеня ў Эканамічным судзе Менску адбылося чарговае паседжаньне ў справе аб банкруцтве кампаніі «Трайпл». На ім антыкрызіснага кіраўніка вызвалілі ад абавязкаў, вынікае з рашэньня суду, апублікаванага ў Адзіным дзяржрэестры зьвестак аб банкруцтве, заўважыла @zerkalo_io.

Незадоўга да гэтага, 1 ліпеня, уладальнік кампаніі Юры Чыж заступіў на пасаду гендырэктара. Пасьля гэтага антыкрызісны кіраўнік перадаў яму ўсю дакумэнтацыю і пячаткі. Цяпер доля ў 66,5% гэтай кампаніі належыць Юрыю Чыжу:

https://smarturl.click/mpa2O

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўнік NEXTA Сьцяпан Пуціла: «Нам здавалася: сілавікі і чыноўнікі пяройдуць на бок народу»

Хто і як у рэальнасьці кіраваў грамадзкімі пратэстамі 2020 году? Які быў плян штабу? Ці існуюць межы палітычнага лідэрства? Ці можа NEXTA паўтарыць досьвед 2020 году? — На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае кіраўнік ТГ-каналу NEXTA — самага папулярнага беларускага мэдыя часоў пратэстаў 2020 году — Сьцяпан Пуціла.

«Дакладнага пляну дзеяньняў у нас не было і не магло быць. Хоць улады і казалі, што рэвалюцыю нібыта рыхтавалі ЗША і калектыўны Захад. Зразумела, што гэта было ня так», — кажа Сьцяпан Пуціла.


Інтэрвію цалкам: https://smarturl.click/5O9mj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Маці былой палітзьняволенай блогеркі Вольгі Такарчук прысудзілі 3 гады калёніі

Ірыну Такарчук затрымалі 23 студзеня, падчас «аблавы» сілавікоў па блізкіх асуджаных.

https://smarturl.click/3kqEB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прызначана дата разгляду апэляцыі Андрэя Гнёта на рашэньне сэрбскага суду

Апэляцыйны суд Сэрбіі разгледзіць скаргу беларускага рэжысэра Андрэя Гнёта на рашэньне аб экстрадыцыі 27 жніўня. Скарга на рашэньне Найвышэйшага суду ў Бялградзе была пададзена 18 чэрвеня.

Што перад судом кажа сам Гнёт?

https://smarturl.click/G6A2Q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На «Гродна Азоце» расказалі, як зьмяніліся пастаўкі пасьля ўвядзеньня санкцыяў

Намесьнік генэральнага дырэктара адзначыў, што сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Беларусі выбіраюць квоты на пастаўку мінэральных угнаеньняў з прадпрыемстваў канцэрну «Белнафтахім» і ААТ «Беларуськалій» толькі на 70%.

https://smarturl.click/mpam9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Інстытут вывучэньня вайны: Расея перакідае падразьдзелы з данецкага на курскі кірунак

Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) заўважылі, што Расея перакідае на курскі кірунак падразьдзелы, якія ваявалі на лініі фронту ў Данецкай вобласьці.

https://smarturl.click/1d8Z6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Рэабілітуем культуру і ствараем новую». Арт-рэзыдэнцыя беларусаў у Варшаве просіць дапамогі

Кіраўнік «Дома творцаў» Сяржук Доўгушаў кажа, што ўстанова пад пагрозай закрыцьця. Уладальнік памяшканьня істотна павысіў кошт арэнды, скарацілася партнэрская падтрымка.

https://smarturl.click/ba4qB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мінабароны Беларусі зноў прымае дэлегацыю з Ірану. Гэта ўжо трэцяя сустрэча абаронных ведамстваў за 2 тыдні

У рамках візыту 13 жніўня начальнік галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Мінабароны Беларусі генэрал-маёр Леанід Касінскі і начальнік дэпартамэнту СМІ Генштабу Ўзброеных сіл Ірану палкоўнік Маджтаба Абдалмалекі абмеркавалі «пытаньні ўзаемадзеяньня ў інфармацыйнай сфэры», паведамляе Мінабароны.

Гэта ўжо трэці афіцыйны візыт па лініі абаронных ведамстваў Беларусі і Ірану за апошнія два тыдні. Больш пра сёлетнія кантакты Беларусі і Ірану: https://smarturl.click/Ad6VR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З пачатку мігранцкага крызісу на мяжы Беларусі з краінамі ЭЗ загінулі больш за 100 мігрантаў, — праваабаронцы

Сама меней 116 мігрантаў, якія спрабавалі незаконна трапіць зь Беларусі ў краіны ЭЗ, памерлі на мяжы зь вясны 2021 па канец сакавіка 2024 году, вынікае з дакладу праваабаронцаў. Акрамя гэтага, сьведкі казалі яшчэ пра сама меней 26 выпадкаў сьмерцяў на мяжы з Польшчай, Літвой і Латвіяй.

Загінулыя былі грамадзянамі Іраку, Афганістану, Гвінэі, Эгіпту, Індыі, Нігерыі, Сырыі, Самалі, Пакістану, Турэччыны і іншых краін. Непасрэдна на тэрыторыі Беларусі за гэты час памерлі сама меней 47 чалавек:

https://smarturl.click/Yz4Mv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі: пад кантролем украінскіх вайскоўцаў 74 населеныя пункты Курскай вобласьці

Такую лічбу назваў Зяленскаму галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі. Ён паведаміў, што ўкраінскія войскі за 13 жніўня прасунуліся ў Курскай вобласьці на адлегласьць ад 1 да 3 км і атрымалі кантроль над тэрыторыяй у 40 км²; цяпер пад кантролем Украіны знаходзяцца 74 населеныя пункты Курскай вобласьці.

Кіраўнік Курскай вобласьці Аляксей Сьмірноў учора казаў, што УСУ захапілі 28 паселішчаў рэгіёну. Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW), па выніках аналізу заяваў і відэаматэрыялаў з геалякацыяй, мяркуюць, што на 11 жніўня ўкраінскія сілы дзейнічалі ў 29 паселішчах Курскай вобласьці ці паблізу іх і ў 40 паселішчах — на 12 жніўня:

https://smarturl.click/O0X43

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Самы вялікі страх у турме — гэта што пра цябе забудуць»

На якіх умовах могуць вызваліць Марыю Калесьнікаву? Яна — адна з 1253 жанчын, асуджаных у палітычных справах у Беларусі. 153 зь іх праваабаронцы прызналі палітзьняволенымі. Ужо некалькі гадоў палітзьняволеным жанчынам дапамагае «Палітвязынка», якая з мастацкага пераўтварылася ў мэдыйны праект, прысьвечаны палітзьняволеным беларускам.

Суразмоўца Ганны Соўсь — Яўгенія Доўгая, стваральніца «Палітвязынкі»:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/-q2QUEfJRo0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

19-гадовы вайсковец тэрміновай службы зьдзейсьніў суіцыд на памежнай заставе «Дзівін» ля мяжы з Украінай

Вайсковец 2005 году нараджэньня быў прызваны сёлета ў красавіку, праходзіў тэрміновую службу ў Пінскім памежным атрадзе. Яго цела з прыкметамі суіцыду знайшлі 10 жніўня.

«Па службе характарызаваўся станоўча. Папярэдне прычына суіцыду абумоўленая асабістымі абставінамі і не зьвязана з праходжаннем вайсковай службы», — паведамляе Пінскі памежны атрад: Пра ранейшыя выпадкі суіцыду ў войску:

https://smarturl.click/gp4MB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне патлумачылі, навошта напалі на Курскую вобласьць

У МЗС Украіны заявілі, што ўварваньне ў Курскую вобласьць было абумоўлена неабходнасьцю спыніць абстрэлы Ўкраіны з гэтага рэгіёну Расеі (бо Ўкраіна ня мае дазволу наносіць удары па тэрыторыі РФ наяўнай далёкабойнай зброяй), а таксама ўскладніць лягістыку для перакіданьня рэзэрваў расейскага войска на фронт у Данецкай вобласьці.

Расказваем, што вядома пра баі ў Курскай вобласьці на сёмы дзень баявых дзеяньняў:

https://smarturl.click/1d8aY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Латвіі назвалі ўмовы, пры якіх могуць прапусьціць аўтамабілі зь беларускімі нумарамі ў краіну (але неабавязкова)

Кампэтэнтныя органы могуць дазволіць уезд у ЭЗ аўтамабіля зь беларускімі нумарамі, калі ён не прызначаны для продажу, а толькі для асабістага карыстаньня, і належыць:

➖ грамадзяніну дзяржавы-чальца ЭЗ або чальцу ягонай сям'і, які зьяўляецца рэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь і ўяжджае ў Эўразьвяз на гэтым аўтамабілі;
➖ грамадзяніну Беларусі, які мае дзейную візу або дазвол на жыхарства, які дазваляе ўезд у Эўразьвяз.

Пры гэтым аўтамабіль павінен увозіць непасрэдна ягоны ўладальнік. Падрабязьней:

https://smarturl.click/gp4b4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мінінфарм заявіў, што за 2023 год абмежаваў доступ да 3388 «дэструктыўных» рэсурсаў і іх «люстэркаў»

Акрамя рэсурсаў па продажы наркотыкаў і распаўсюдзе парнаграфіі, летась заблякавалі і шмат «экстрэмісцкіх рэсурсаў», заявіў намесьнік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ўладзімер Пярцоў:

https://smarturl.click/yqjDR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Загінуў яшчэ адзін баец палка Каліноўскага

Падчас выкананьня баявых задач загінуў баец палка імя Кастуся Каліноўскага, грамадзянін Польшчы Пшэмыслаў «Кордзіян» Расевіч, паведаміў тэлеграм-канал палка. У паведамленьні адзначаецца, што Пшэмыслаў меў беларускія карані, «таму невыпадкова абраў на пачатку сваёй службы ва Ўкраіне полк Каліноўскага» і што ён «усяляк намагаўся дапамагаць беларускім добраахвотнікам ва Ўкраіне».

«Ён валодаў беларускай мовай і цікавіўся беларускай гісторыяй і культурай, лічыў Беларусь сваёй другой бацькаўшчынай», — адзначылі ў палку:

https://smarturl.click/mpa29

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Дзьвіне заўважылі мэдуз. Навукоўцы расказалі, калі яны зьявіліся ў Беларусі

Навукоўцы ўпершыню зафіксавалі рачных мэдуз у Беларусі вясной 2018 году.

https://smarturl.click/kjxk6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэта ўпершыню ў гісторыі». Як беларускі электрык прабег алімпійскі маратон у Парыжы

«Калі лірычны настрой і вы бяжыце па палях Тасканы, чаму б не ўключыць Андрэа Бачэльлі?» Беларус Вадзім Славіч дзесяць гадоў таму важыў 115 кіляграмаў. Сёлета ён прабег гістарычны аматарскі маратон падчас Алімпіяды ў Парыжы. Хто натхніў яго худзець, як трэнавацца пад опэру ў выкананьні Бачэльлі і чаму беларусы мала бегаюць — у гутарцы са Свабодай.

https://smarturl.click/aJ4QY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне заклікалі сваіх грамадзян не наведваць Беларусь і пералічылі ўсе рызыкі

Выведнікі папярэдзілі ўкраінцаў, што іхныя правы ў Беларусі могуць парушыць у кожны момант.

https://smarturl.click/Xy4BW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускія кампаніі праз Эўропу пастаўлялі расейскія аўтазапчасткі ва Ўкраіну

Раней ва Ўкраіне фіксавалі факты пастаўкі беларускіх угнаеньняў і нафтапрадуктаў праз эўрапейскія краіны.

https://smarturl.click/qlQVO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Двум чыноўнікам пагражае да 10 гадоў турмы за няякасны рамонт дарогі Гомель — Кобрынь

Падставай дя завядзеньня крымінальнай справы паслужылі шматлікія аварыі на ўчастку трасы М-10 паміж Гомлем і Рэчыцай. У камюніке пракуратуры адзначалася, што «падставай для праверкі сталі крытычныя выказваньні грамадзян у сетцы Інтэрнэт наконт шматлікіх ямінаў на дарожным палатне, у сувязі зь імі адбыліся больш за 26 ДТЗ з мэханічнымі пашкоджаньнямі колаў транспартных сродкаў».

https://smarturl.click/aJ4qA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

44 гады таму пачаўся легендарны страйк, які запачаткаваў польскую «Салідарнасьць»

14 жніўня 1980 году ў Польшчы пачаўся страйк на чале зь Лехам Валэнсам, у выніку якога паўстаў незалежны прафсаюз «Салідарнасьць». Страйк на Гданьскай вэрфі пачаўся пасьля таго, як там 7 жніўня з палітычных матываў звольнілі Ганну Валентыновіч, якой заставалася пяць месяцаў да пэнсіі.

Пра іншыя падзеі 14 жніўня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/B6En9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вядомы кібэрзлачынца, арыштаваны ў выніку міжнароднай апэрацыі, аказаўся беларусам. Што пра яго вядома

У выніку міжнароднай апэрацыі быў арыштаваны «адзін з самых „плённых“ рускамоўных удзельнікаў кібэрзлачынстваў у сьвеце». Ім аказаўся 38-гадовы беларус Максім Сільнікаў. Пошук Сільнікава і ягонай хакерскай групоўкі Нацыянальнае агенцтва па барацьбе са злачыннасьцю Вялікай Брытаніі вяло з 2015 году. Паралельныя расьсьледаваньні таксама вялі Сакрэтная служба ЗША і ФБР. Расказваем падрабязнасьці:

https://smarturl.click/xBy5Y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 13 жніўня

🚗 На мяжы Беларусі з Эўразьвязам зноў чэргі. Уезду чакае амаль тысяча легкавых аўтамабіляў

🇮🇹 Пасольства Італіі ў Менску заявіла, што будзе правяраць мэтавае выкарыстаньне візаў

❗️19-гадовы салдат тэрміновай службы скончыў жыцьцё самагубствам на памежнай заставе каля Пінску

🗣 Ва Ўкраіне патлумачылі, навошта напалі на Курскую вобласьць. Зяленскі: пад кантролем УСУ 74 населеныя пункты

📲 Расейскія вайскоўцы пры нападзе на поўнач Украіны карысталіся нумарамі беларускіх апэратараў

👫 Навіны 7-гадовай даўнасьці і рэкляма крыптавалюты. Што адбываецца зь некалі папулярнымі сайтамі зачыненых СМІ і НДА

🙍🏻‍♂️«Гэта не нязломнасьць, гэта адэкватнасьць». Сябры Анджэя Пачобута пра тое, чаму ён не здаецца

👫«ПіК Свабоды». На якіх умовах могуць вызваліць Калесьнікаву? Разважае стваральніца «Палітвязынкі»

🎥 «Сьведкі Лукашэнкі». Алесь Міхалевіч: Для Пуціна зрынаньне Лукашэнкі — гэта начны кашмар

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску падчас затрыманьня са стралянінай забілі падазраванага ў забойстве, які хаваўся тры гады

Сёньня менская міліцыя пры падтрымцы АМАПу затрымлівала падазраванага ў забойстве, якое адбылося ў Менску ў раёне праспэкту Ракасоўскага ў 2021 годзе. Спачатку ў МУС заявілі, што мужчына пры затрыманьні адкрыў агонь, таму сілавікі ўжылі зброю ў адказ, а пасьля мужчыну «з раненьнем даставілі ў мэдустанову». Пазьней жа ў Тэлеграм-канале МУС паведамілі, што падазраванага забілі:

https://smarturl.click/op6MD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Алесь Міхалевіч: Для Пуціна зрынаньне Лукашэнкі — гэта начны кашмар

У новым відэа праекту «Сьведкі Лукашэнкі» — адвакат, палітык, былы кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч. Ён узгадвае, як на прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году выкарыстоўваў адміністратыўных рэсурс за Зянона Пазьняка, распавядае, за што яго выключылі з Партыі БНФ, у якую ён уступіў у 18 гадоў, і называе падзеі 2020 году «адкладзенай перамогай».

ВІДЭА цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=Lz7KbV58jN8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Да +33 градусаў. У Беларусь вяртаецца сьпёка

Паводле зьвестак сыноптыкаў, тэмпэратура паветра ў Беларусі пачне падвышацца ўжо ад заўтра. 14 жніўня максымальная тэмпэратура днём складзе +21..+27°С, 15 жніўня — да +30°С па паўднёвым захадзе Беларусі, 16 жніўня максымальная тэмпэратура паветра ўдзень +23..+30°С, па паўднёвым захадзе — да +32°С.

Паводле сайту meteo.by, які дае больш доўгатэрміновыя прагнозы, рост тэмпэратуры паветра чакаецца ў Беларусі і ў наступныя дні. У цэлым сьпёка паступова пачне спадаць з панядзелка 19 жніўня:

https://smarturl.click/9z83v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасольства Італіі ў Менску заявіла, што будзе правяраць мэтавае выкарыстаньне візаў

Пры паўторным звароце па візу заяўнікі павінны будуць прадставіць сьведчаньні ранейшых паездак у Італію.

https://smarturl.click/3kqA7

Читать полностью…
Подписаться на канал