radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

18400

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Сёлета прынамсі 126 чалавек атрымалі штрафы за дапамогу палітвязьням і іх сем'ям, 22 чалавекі — пад вартай у СІЗА

Пасьля масавага студзеньскага рэйду сілавікоў па тых, хто дапамагаў палітвязьням, сама меней 126 чалавек патрапілі пад адміністрацыйны перасьлед паводле арт. 24.15 КаАП (за «выкарыстаньне замежнай дапамогі для ажыцьцяўленьня экстрэмісцкай дзейнасьці»), падлічылі праваабаронцы. Ім прызначалі штрафы ад 400 да 1200 руб.

Прыкладна супраць 30 чалавек завялі крымінальныя справы за падтрымку палітвязьняў невялікімі грашовымі пераводамі і перадачамі. Сама меней 22 чалавекі цяпер застаюцца пад вартай у СІЗА (амаль усе — жанчыны, большасьць — старэйшыя за 50 гадоў). Пяць жанчын ужо асудзілі, яны атрымалі тэрміны да трох гадоў калёніі:

https://smarturl.click/w9nYW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва ўкраінскім Краматорску пад абстрэл трапіў гатэль. Пацярпелі журналісты Reuters, адзін зьнік бязь вестак

У горадзе Краматорск Данецкай вобласьці Ўкраіны ў выніку, як сьцьвярджаецца, расейскага ўдару па будынку гатэлю ў ноч на 25 жніўня пацярпелі журналісты Reuters: двое журналістаў каманды былі шпіталізаваныя, яшчэ адзін зьнік бязь вестак. Двухпавярховы будынак гатэля часткова разбураны. Пошукавыя работы працягваюцца:

https://smarturl.click/Q1kM6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

25 жніўня 1991 году: новая эпоха, абноўленая мова. Моўны ТЭСТ

Пачалася гісторыя незалежнай Рэспублікі Беларусі, што адлюстравалася і ў беларускай мове. Ці ведаем моўныя праявы таго нацыянальнага абнаўленьня? Праверце сябе, прайдзіце наш тэст:

https://smarturl.click/JD71q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З захаваньнем аўтарытарызму, але без палітвязьняў і рэпрэсій. Ці магчымае «вяртаньне ў 2019 год»

«У дэмакратычных сілах навідавоку ўзьнікненьне плыні „вяртаньня ў 2019 год“. Ёсьць пэўныя, хаця і ўскосныя і невыразныя, паказьнікі таго, што такая плынь ёсьць ці фармуецца і ў кіроўным істэблішмэнце Беларусі».


Ці даможацца партыя «вяртаньня ў 2019 год» ва ўладзе вызваленьня палітвязьняў, каб замацаваць вынікі 2020 году на сваю карысьць? — Разважае Юры Дракахруст:

https://smarturl.click/Zyd3v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стваральнік Telegram, мільярдэр Павел Дураў арыштаваны ў аэрапорце Парыжа. Пра гэта паведаміў францускі тэлеканал LCI.

Сьцьвярджаецца, што яго затрымалі адразу па прылёце з Азэрбайджану. Ён прыбыў у Францыю на прыватным самалёце.

Як паведамляецца на сайце LCI, францускія праваахоўныя органы падазраюць Дурава ў тым, што ён, як стваральнік месэнджэра, спрыяе незаконнаму абароту наркотыкаў, злачынствам супраць дзяцей і махлярству. Сьцьвярджаецца, што Telegram адмаўляецца ад супрацоўніцтва з уладамі.

У 2021 годзе Дураў атрымаў францускае грамадзянства.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новыя дасьледаваньні засьцерагаюць ад празьмернага спажываньня чырвонага мяса

Для аматараў каўбасы, салямі і стэйкаў, піша The New York Times, навіны ня вельмі добрыя. Навукоўцы ўвесь час знаходзяць сувязь паміж спажываньнем чырвонага і апрацаванага мяса з хваробамі сэрца, некаторымі відамі раку і раньняй сьмерцю.

https://smarturl.click/vwgl8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусь вывезена 115 расейскіх вайскоўцаў, узятых у палон у Курскай вобласьці

Расея і Украіна абмяняліся палоннымі ў фармаце «115 на 115».

https://smarturl.click/qlgzV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму спалучэньне чырвонага і зялёнага колераў называюць неэстэтычным?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Яно можа быць як прыгожым (рэдка), так і пачварным. Усё залежыць ад адценьняў. Скажам, бела-чырвона-белы сьцяг у гэтым сэнсе амаль не патрабавальны і заўсёды прыгожы. А чырвона-зялёны, калі яго ляпіць дзе толькі можна, хутка страчвае патрэбныя адценьні, нават калі яны і былі ад пачатку. І замест гармоніі атрымліваецца брыда. Ёсьць толькі адзін верш, у якім апяваецца густоўнае спалучэньне гэтых колераў: „О Беларусь, мая шыпшына, зялёны ліст, чырвоны цьвет! У ветры дзікім не загінеш, чарнобылем не зарасьцеш“. (Уладзімер Дубоўка, 1925)


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як Лукашэнка шукае вінаватых у вайне

Лукашэнка пры тлумачэньні прычын вайны пасьлядоўна трымаецца лініі Крамля. Але, як часта зь ім здараецца, у сваіх імправізацыях часам заходзіць так далёка, што незнарок кідае цень на ўсю выбудаваную Пуціным канструкцыю апраўданьня вайны.

https://smarturl.click/yqgLm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пазьняк прапануе запрасіць на Захад прадстаўнікоў Менска і «пагаварыць канкрэтна аб вызваленьні палітвязьняў»

Выкарыстоўваць магчымасьці могуць тыя, хто валодае «сродкамі абмену», адзначыў Пазьняк.

«Што мы можам абмяняць? Санкцыі», — сказаў ён.

https://smarturl.click/9zDVv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: пачатак Сэсіі Незалежнасьці ў 1991-м

У гэты дзень 33 гады таму пачалася надзвычайная сэсія Вярхоўнага Савету БССР, якая абвесьціць незалежнасьць Беларусі.

Падзеі 24 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

https://smarturl.click/G6J8E

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка хоча адмыць імідж. Вынікі тыдня з Карбалевічам

Вызваленьне палітзьняволеных, якія напісалі прашэньне аб памілаваньні, сустрэча Лукашэнкі з прэм'ерам Дзяржсавету КНР — палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе падзеі тыдня.

https://youtu.be/sVGp1o8AHww?si=PuAB7ApA_lluHiHk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Менск наведаў кітайскі прэм'ер. У гандлі паміж краінамі ёсьць праблемы

Візыт Лі Цяна і падпісаньне дамоваў адбывалася на фоне росту праблемаў у двухбаковым гандлі.

Па выніках студзеня-чэрвеня 2024 году таваразварот Беларусі з Кітаем адносна аналягічнага пэрыяду мінулага году зьнізіўся на 13,2%. Беларускі экспарт у Кітай за паўгодзьдзе скараціўся на 37,2%.

https://smarturl.click/71VlG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Не «банджорна», ня добры дзень, а «як Лукашэнка?»

Лукашэнка сустрэўся сёньня ў Менску з апостальскім нунцыем Антэ Ёзічам, які завяршае сваю місію ў Беларусі. Ватыканскі дыплямат расказаў, пра што яго ў першую чаргу распытваў Папа Францішак, калі нунцый прыяжджаў у Ватыкан зь Менску.

https://smarturl.click/kjbzO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!

Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа і карткі на розныя тэмы. Відэа апошняга тыдня:

👆🏻Мова на Свабодзе. Топ-5 памылак пачаткоўцаў у беларускім вымаўленьні (гл. відэа вышэй)

👉🏻 Ці ўратаваў Лукашэнка вёску? radio_svaboda/video/7403782667520494853">Расказваем у лічбах і фактах

👉🏻 Ведаеце першы верш Купалы па-беларуску? radio_svaboda/video/7404167525111450886">Цытуем і ўзгадваем «клясыка беларускай літаратуры»

👉🏻 «Бабулі дому састарэлых баяцца як агню». radio_svaboda/photo/7405568338346118405">Гісторыя былога жыхара сацыяльнага прытулку

👉🏻 Гарады Беларусі. radio_svaboda/video/7404516973456936197">Расказваем гісторыю Крэва

👉🏻 Рок-музыка і сапраўдныя ўнітазы. radio_svaboda/photo/7404846568278478085">Як выглядае новае СІЗА ў Калядзічах

👉🏻 Цікавае пра беларускую мову. radio_svaboda/video/7405282502979489029">Расказваем, адкуль ўзялася літара «Ў»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Самае цікавае на Свабодзе за тыдзень — у эмэйл-рассылцы «Гісторыі тыдня»

У беларускіх дамах састарэлых пастаяльцаў саджаюць у ізалятар за «парушэньні», як у турмах? 😳 У краіне больш ня будзе «сэканд-хэндаў»? У новым СІЗА ў Калядзічах сапраўды ёсьць бідэ 😁? Навошта Лукашэнка вызваліў палітвязьняў, якія і так хутка выйшлі б? Чаго дасягнула Ўкраіна ў Курскай вобласьці, а чаго не змагла? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытаньні — у матэрыялах Свабоды за гэты тыдзень.

Калі Вы раптам не сачылі ці не пасьпелі пачытаць, у нас для вас ёсьць рашэньне: усе самыя цікавыя матэрыялы за тыдзень чытайце ў рассылцы Свабоды!

💌 Падпісвайцеся і атрымлівайце нізку найлепшых публікацыяў штосуботу: http://eepurl.com/ijMaIv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рада БНР і Ціханоўская павіншавалі беларусаў з 33-ай гадавінай абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі

У 33-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі Рада БНР і дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская выступілі з заявамі, у якіх павіншавалі беларусаў з гэтым сьвятам.

Аляксандар Лукашэнка сёньня не рабіў ніякіх заяваў з нагоды 33-ай гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі, затое ён павіншаваў асабовы склад і вэтэранаў Спартовага камітэту Ўзброеных сіл «з 80-годзьдзем з дня ўтварэньня ўстановы», а калектыў і вэтэранаў «Беларуськалію» — з Днём шахтара.

Пра што ў сваіх віншаваньнях казалі Сьвятлана Ціханоўская і Рада БНР (фота ілюстрацыйнае👆🏻):

https://smarturl.click/67X0D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Звычайна да прыезду дыктатара ўсё вылізваюць. Адкуль бяруцца закарэлыя каровы?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Тут, як кажуць, сакрэт на ўвесь сьвет. Сапраўды, няма чыноўніка, які б насьмеліўся паказаць правіцелю такую фэрму. Цяжка ўявіць і нейкіх выведнікаў-даносчыкаў, якія б знаходзілі такія фэрмы — затратная, а пры тым дробязная мэта. На маю думку, усё выглядае так. Лукашэнку закарцела выступіць у тэлевізары з прачуханкай, каб паказаць сваю «прэзыдэнцкую баяздольнасьць». Самы экстраны спосаб — зрабіць гэта, стоячы пры закарэлых азадках кароваў. Не зьдзіўлюся, што каб не вышукваць аж настолькі занядбаных жывёлаў, ім папросту накладаюць «грым».


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

33 гады таму Беларусь стала незалежнай

25 жніўня 1991 году на нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі надалі сілу канстытуцыйнага закону, што дэ-юрэ азначала абвяшчэньне незалежнасьці. Была прыпыненая дзейнасьць КПБ-КПСС. Падчас той сэсіі дэпутат Лукашэнка дэманстратыўна адмовіўся галасаваць за незалежную Беларусь.

Пра іншыя падзеі 25 жніўня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/jkb5Y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі падпісаў закон аб забароне Расейскай праваслаўнай царквы

Закон, у прыватнасьці, прадугледжвае, што Расейская праваслаўная царква ня можа быць уласьнікам, удзельнікам юрыдычных асобаў, зарэгістраваных ва Ўкраіне.

Пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расейскай Фэдэрацыі ва Ўкраіну ў траўні 2022 году Ўкраінская праваслаўная царква (МП) абвясьціла курс на незалежнасьць ад Маскоўскага патрыярхату, заявіла аб незалежнасьці ад Масквы.

https://smarturl.click/z2gxA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля нажавога нападу на фэстывалі ў Нямеччыне паліцыя затрымала падлетка

Der Spiegel піша, што гэта грамадзянін адной з постсавецкіх рэспублік. У выніку нападу загінулі тры чалавекі, яшчэ восем атрымалі раненьні.

https://smarturl.click/AdkpR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

75 гадоў NATO ў гістарычных фатаздымках

Як і навошта быў створаны паўночна-атлянтычны альянс? Архіўныя фатаздымкі паказваюць ўнутраную працу NATO і публічную дэманстрацыю сілы з моманту пачатку дзейнасьці ўстаноўчай дамовы вайсковага альянсу 24 жніўня 1949 году.

https://smarturl.click/W3bVD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

30 «выйшла», 31 «сеў». Як зьмянілася сытуацыя з палітвязьнямі за апошнія дні

21, 22 і 23 жніўня праваабарончая супольнасьць Беларусі прымала заявы аб наданьні новым фігурантам крымінальных палітычных спраў статуса палітвязень — за 3 дні такі статус атрымаў 31 чалавек.

https://smarturl.click/kjbYx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рэйтынг Пуціна ўпаў пасьля наступу Украіны ў Курскай вобласьці

Гэта паказваюць дадзеныя апытаньня зьвязанага з уладай ВЦИОМ. Падзеньне стала рэкордным з моманту поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Украіну

https://smarturl.click/l5gZM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Робэрт Кенэдзі – малодшы выйшаў з гонкі і падтрымаў Трампа

Незалежны кандыдат стаў трэцім па значнасьці кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША. Кенэдзі сабраў каля мільёна подпісаў выбарнікаў і заручыўся падтрымкай 5% насельніцтва.

https://smarturl.click/ppgJ9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі і публікацыі пятніцы, 23 жніўня

Стала вядома
пры выхад на волю яшчэ трох палітвязьняў, у тым ліку хворага на рак

Лукашэнка: Пазыцыі Менску і Ватыкану адносна вайны ва Ўкраіне «абсалютна сугучныя»

Чарговыя беларускія прадпрыемствы патрапілі пад санкцыі ЗША

Менск наведаў кітайскі прэм'ер. У гандлі паміж краінамі ёсьць праблемы

«У кітайскай падтрымцы Лукашэнка бачыць пэўныя гарантыі свайго палітычнага выжываньня», — Аляксандар Фрыдман

Лукашэнка хоча адмыць імідж. Вынікі тыдня з Карбалевічам

«Там, дзе сьмех, крыху менш страху». Чаму беларускія ўлады перасьледуюць за гумар і сатыру

«Загадалі прыбраць фразу пра тое, што касьцёл узарвалі». Расказваем пра цэнзуру ў СМІ ў апошнія гады савецкай улады

Як Сталін і Гітлер малявалі беларускія межы ў 1939-м

Гарыс прыняла намінацыю ад дэмакратаў на выбары прэзыдэнта ЗША і паабяцала падтрымку Ўкраіне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Намесьнік начальніка Генштабу: Калі б УСУ наступалі на Беларусь, далі б людзям зброю

«Далі б магчымасьць людзям бараніць свой дом са зброяй. І проста так дывэрсійна-разьведныя групы ўжо свабодна не перасоўваліся б, і ва ўкраінцаў не было б магчымасьці проста так расстрэльваць цывільныя аўтамабілі», —заявіў палкоўнік Тумар.

https://smarturl.click/DaG1m

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дыетоляг пра «чароўныя пігулкі» і спробы падмануць прыроду

Ці можна падмануць прыроду — каб есьці шмат і не таўсьцець? Ці зьявіліся за апошнія гады новыя навуковыя сьведчаньні пра плюсы і мінусы тых ці іншых дыетаў? Што вядома пра новы лек, якім карыстаецца Ілан Маск, каб схуднець?

Пра гэта ды іншае ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае дыетоляг Валерыя Красоўская, якая працуе ў Нідэрляндах: https://youtu.be/LBSs2zQifSM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі налічваецца каля 15 тысяч электрамабіляў. А як сытуацыя выглядае ў суседзяў

Лічбы па Беларусі агучыў намесьнік міністра энэргетыкі Дзяніс Мароз. Тэмп росту, па яго словах, больш як 200 працэнтаў за год.

Мы прааналізавалі як выглядае рынак электрамабіляў ва ўсіх суседзяў Беларусі.

https://smarturl.click/3kmlk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Загадалі прыбраць фразу пра тое, што касьцёл узарвалі». Расказваем пра цэнзуру ў СМІ ў апошнія гады савецкай улады

«Цэнзар запатрабаваў прыбраць з рэпартажу фразу, што касьцёл на Цэнтральнай плошчы ў 1950 годзе ўзарвалі. Ніякія пярэчаньні („А куды падзеўся будынак?”) ня ўзьдзейнічалі».

Якія дзяржаўныя таямніцы насамрэч абараняў Галоўліт.
https://smarturl.click/qlg6p

Читать полностью…
Подписаться на канал