poshtabel | Неотсортированное

Telegram-канал poshtabel - Палявая пошта

2973

Гісторыя Беларусі на старых паштоўках і здымках. Больш картак у нашай інсце: https://www.instagram.com/poshtabel/

Подписаться на канал

Палявая пошта

#Нясьвіж, від на Ратушу
1920-ыя / 2025 г.

(фота: inst natatki_vandrounikau)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Валеўка
пач. ХХ ст. / 2025

"...Валеўка. Гэта вёска сучасная, але і тут ёсьць старажытнасьць. У прыватнасьці курганы, гарадзішчы, трохсотгадовая драўляная царква (раней яна была касьцёлам, і гэта ў ёй, згодна паданьню, вянчаўся з Зосяю Міцкевічаў пан Тадэвуш), а ў ёй іконы працы…В. М. Васьняцова. Так-так, вывезеныя калісьці з Варшавы ў Баранавічы і ў некалькі вёсак..."

Уладзімір Караткевіч, "Зямля пад белымі крыламі".

(фота: fb Irina Varkulevich)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Менск, #артыкул

Калісьці даўно мы з калегам @belaruskipioner рабілі артыкул па ранніх савецкіх паштоўках. З таго часу знайшлося яшчэ парачку цікавых экзэмпляраў, таму старую працу мы трошку дапоўнілі :)

Каму цікава паглядзець, як выглядаў Менск у 1930-ых, запрашаю:
poshtabel/GILg2H7aNVo" rel="nofollow">https://teletype.in/@poshtabel/GILg2H7aNVo

Читать полностью…

Палявая пошта

#Горадня
Paradeplatz, 1918 г. /
плошча Савецкая, 2025 г.

(фота: inst nature.ilona)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Гарадзец
сядзіба Зіберг-Плятэраў
1918 / 2025

Палацава-паркавы ансамбль XVIII—XIX стст. У 1917 годзе сядзібны дом згарэў, потым граф Зiберг-Плятэр паспеў аднавіць толькі правае крыло. Гэты будынак захаваўся да нашых дзён, на тэрыторыі комплекса можна пабачыць некаторыя гаспадарчыя і жылыя пабудовы старога маёнтка, таксама як і рэшткі графскага парку.

🚗 Цікавая кропка, калі хтосьці плануе турыстычны маршрут па Віцебшчыне.

(фота: inst xskrimx)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Рэчыца, краявід горада
пач. ХХ ст. / 2025

(фота: inst rechytski_chalavek)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Браслаў
від на горад з Замкавай Гары
1918 / 2025

(фота: @AvanTourists)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Віцебск
від на Ратушную плошчу
пач. ХХ ст. / 2025

(фота: inst imbirik)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Мір, краявід мястэчка
1941 / 2025

(фота: inst dardressa)

Читать полностью…

Палявая пошта

https://vocal.media/history/the-apocalypse-in-brest-litovsk

Читать полностью…

Палявая пошта

#Полацак, краявід горада
1918 / 2025

(фота: inst tanyakblck)

Читать полностью…

Палявая пошта

#рэчыбсср
Паштоўка ад Бабруйскага акрвыканкама ў Менск з просьбай паскорыць высылку чарцяжэй па праекце касельскай печы (выкарыстоўвалася пры вырабніцтве цэглы), 1929 год.

Читать полностью…

Палявая пошта

#Гарадзішча, краявід мястэчка
1917 / 2025

(фота: inst poshyk.info)

Читать полностью…

Палявая пошта

💌 5 год Палявой пошце 🎉

Сёння наш канал сьвяткуе чарговы дзень народзінаў! 🌝

Хачу падзякаваць вам, шаноўнае спадарства, за ўвагу і падтрымку на працягу колькіх год!❤️
Будзьма і далей адкрываць Беларусь разам🙌

Невялічкія анонсы з нагоды юбілея:

✅ Зрабіў новую аватарку для канала. Прывыкайце, не губляйце.😉

✅ Трошкі абнавіў наш рубрыкатар. Глядзіце старыя і новыя рубрыкі, цяпер навігацыя па каналу яшчэ дакладней.👌

✅ Стварыў мультылінк. Цяпер усе матэр'ялы "Палявой пошты" даступны ў адзін клік:
https://taplink.cc/poshtabel

Пад гэту марку зраблю яшчэ эксклюзіўную 5-рачку цікавых каналаў для вас вечарам🤝

Пакуль што ўсё, пайшоў я за торцікам! 🎂
😁 А каб было не ўсахамятку, можаце пачаставаць кавай:
https://buymeacoffee.com/poshtabel

Читать полностью…

Палявая пошта

📖 Чытаць: https://vocal.media/history/the-lost-heritage-of-belarus-st-alexei-church

Читать полностью…

Палявая пошта

#Ліда
від на Фарны касьцёл
1917 / 2025

(фота: inst alexeyvasko)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Берасьце, у цэнтры горада
пач. ХХ ст. / 2025

(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Пінск
вул. Тадэвуша Касцюшкі, 1930-ыя /
вул. Леніна, 2025

(фота: inst imbirik)

Читать полностью…

Палявая пошта

Вітаю, шаноўнае спадарства!

Рады парэкамендаваць вам сяброўскі канал Verbarium — кветнік беларускіх словаў!
Тут можна пабачыць цікавыя допісы па беларускай лексіцы: да кожнага слоўца ідзе аўтарская ілюстрацыя і таксама прыклад ужывання ў кантэксце.

Допісы лаканічныя, але змястоўныя, і, што цешыць, рэгулярныя :)
Прыгожае слова на роднай мове кожны дзень😉

Падпісвайцеся:
/channel/verbarium_by

Читать полностью…

Палявая пошта

#Магілёў, #артыкул

Савецкія паштоўкі з беларускімі гарадамі не зусім мая тэма, але, пры нагодзе, набываю, калі трапляю на цэлы камплект.
Каштуюць яны недорага, што заканамерна — друкавалі такія вялікімі тыражымі, і дзеля колькасьці ахвяравалі якасьцю(

А ўсё ж цікава пабачыць, як выглядалі нашыя месцы нават паўстагоддзя таму, у іншую эпоху.

Запрашаю і вас паглядзець на не зусім старажытны Магілёў :)

https://vocal.media/photography/mahilou-1982

Читать полностью…

Палявая пошта

#этнаграфія, #Сербаў

"Полешуки"
"Адам Маясюкъ, Лявон Куланъ, Данило Куланъ"
(арфаграфія аўтара захавана)

вёска Хатынічы, Ганцавіцкі раён.
фота з экспедыцыі Ісаака Сербава, 1911 г.

(крыніца: калекцыя VUB)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Менск, Няміга
1967 / 2025

"...Там гаспадарыла некалькі чалавек, адразу можна было пазнаць, што падрыўнікі. Нарэшце адзін з іх, што стаяў наводдаль на тратуары, махнуў рукою, і ўсе заспяшаліся да міліцэйскага ачаплення.

— Можа, тут дзе і золатца асталося ў каго.
— І дзіва няма ніякага, тут жа ўсё купецтва тулілася, можа, дзе і замурована.
— А я скажу, нікому яна і не замінала, гэтая Няміга.


Я пачуў, як на гэтае чужое шкадаванне слухмяна абазвалася маё сэрца.

Настала ціхуткая цішыня. Яна цягнулася страшэнна доўга, гэтая кароценькая хвіліна чакання, і калі ўсё ж выбух здарыўся, ён усіх здзівіў нечаканасцю. Тры глухія выбухі як бы прыўзнялі тыя дамы, потым як бы апусцілі, і тады сцены пачалі падаць і развальвацца.

Вось такое было ў мяне развітанне з Нямігаю.
У маёй запісной кніжцы пазначана і дата: трыццаць першага мая семдзесят чацвёртага года..."

З успамінаў Янкі Скрыгана, беларускага пісьменніка.

(фота: inst igorurbanist)

Читать полностью…

Палявая пошта

Вітаю, спадарства!

Напрыканцы месяца традыцыйная падборка #пашыраймасваё — цікавыя тэлеграм-каналы па-беларуску:

Імгніца — канал пра тое, што можна пабачыць на начным небе наўпрост вачыма, ці праз бінокль.

🎮 Беларускі геймер — суполка аматараў відэагульняў, з рознымі навінамі, анонсамі, цікавосткамі індустрыі (і не толькі).

🏡 «Лукашынскі дзённік» — жыццё ў вёсцы вачыма былога гараджаніна. Чуткі і плёткі, цікавыя гісторыі, а таксама шмат фота і відэа.

🎤 Мой родны гук — прафесійная агучка фільмаў на беларускай мове. Агучку можна заказаць 😉

😊 БелМемМаш — суполка з гумарам спрэчнай якасці. Штодзённыя мемы, іронія і неідэяльная беларуская мова.

Читать полностью…

Палявая пошта

#Кобрынь
від на Рыначную плошчу
пач. ХХ ст. / 2025

(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś)

Читать полностью…

Палявая пошта

Вялікі пажар у Брэсце - Літоўскім

Хто трошкі займаецца беларускімі паштоўкамі, праз нейкі час заўважыць мноства картак з руінамі спаленага Берасьця.
Адзін з такіх экзэмпляраў атрымалася выкупіць на замежным аукцыёне з дапамогай нашых чытачоў.

Жнівень 1915-га, Роберт Зэнэке, вядомы нямецкі фатограф таго часу, бачыць, як дагарае крэпасць... Той пажар, які знішчыў тысячы дамоў у Брэсце і ваколіцах, сёння застаецца адносна незаўважным эпізодам у гарадской гісторыі. Але дзякуючы паштоўкам можам прынамсі ўявіць маштабы тае катастрофы.

🤝 Па традыцыі, сканы і спасылку на артыкул далучаю ніжэй.

#Берасьце, #грамадскінабытак, #артыкул, #забытаявайна

Читать полностью…

Палявая пошта

#Рагачоў
вул. Быхаўская, пач. ХХ ст. /
вул. Леніна, 2025 г.

(крыніца: inst rogmuseum)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Нясьвіж
від на Фарны касьцёл
1905 / 2025

(фота: Вікторыя Дударчык)

Читать полностью…

Палявая пошта

🎉 Сьвяточная падборачка з 5-ці файных праектаў у беларускім тэлеграме.
🧐 Па якіх крытэрыях падбіраў?

Канешне, тыя, якія сам люблю і рэгулярна чытаю. Але гэтым разам фокус на вельмі нішавых, яшчэ маленькіх (да 500 падпісчыкаў), але цікавых тэматычных каналах, пра якія вы, можа быць, яшчэ не чулі😏

Літархіў — рэдкія матэр'ялы па гісторыі белліта. Такога як тут нідзе больш не бачу.

Інстытут Беларускае Мовы — канал ІБМ пра розныя мовазнаўчыя штукі. Прыемны дызайн, лаканічныя і зьмястоўныя допісы па розных аспектах роднай мовы.

Блізкі Усход у цэнтры Еўропы — матэрыялы пра гісторыю, культуру, мовы і рэлігіі Блізкага Усходу.

Стоўпцы, краязнаўчы музей — нашых музеяў у тг да крыўднага мала, але тыя, што ёсьць, паказваюць і расказваюць класныя рэчы.

У абароне вузей, у атацы шырэй — ва ўсіх свае вычварэнствы, я вось, напрыклад, беларускі футбол люблю😁Тут пра яго добрая аўтарская аналітыка.

#пашыраймасваё

Читать полностью…

Палявая пошта

#Баранавічы
Bismarck-Strasse, 1917 г. /
вул.Чырвонаармейская, 2025 г.

(фота: inst annyripper)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Смаргонь
касьцёл св.Аляксея
1918 / нашы дні

Арыгінальны фотаздымак з калекцыі Уладзіміра Багданава.
Сучасны ракурс: Уладзімір Прыхач.

Читать полностью…
Подписаться на канал