poshtabel | Неотсортированное

Telegram-канал poshtabel - Палявая пошта

2973

Гісторыя Беларусі на старых паштоўках і здымках. Больш картак у нашай інсце: https://www.instagram.com/poshtabel/

Подписаться на канал

Палявая пошта

Вітаю, спадарства!

Працягваю апрацоўваць паштоўкі, якія атрымалася выкупіць з Германіі з вашай дапамогай.

Гэтым разам даволі цікавая картка з выявай касьцёла св.Аляксея ў Смаргоні, будынак быў страчаны ў гады Першай сусьветнай і пасьля не аднаўляўся. Адметна і тое, што паштоўка зроблена паводле малюнка, а не фота.

Аўтар — Вольфганг Старке, супрацоўнік "Illustrierte Zeitung", які ў гады Псв быў у Беларусі і зрабіў нямала замалёвак Смаргоні і раёна, якія потым былі выдадзены на паштоўках.

Сканы і артыкул па тэме ніжэй.
Асобны дзякуй Уладзіміру Багданаву і Уладзіміру Прыхачу за матэр'ялы архіваў і кансультацыі.

На добры спажытак! 🌝

#Смаргонь, #забытаявайна, #артыкул, #Беларусьмаляваная, #грамадскінабытак, #Старке

Читать полностью…

Палявая пошта

Добрага, спадарства!

Рады парэкамендаваць музейны праект Куфар Старажытнасцяў!

На канале можна паглядзець артэфакты нашай мінуўшчыны, якія рупліва збірае і захоўвае аўтар, а таксама даведацца больш пра важныя падзеі і знакамітых асоб з беларускай гісторыі.

Падтрымайце добрую ініцыятыву вашай увагай :)
/channel/kufar_starazytnasc

Читать полностью…

Палявая пошта

#Ліда, Паўночны гарадок
1916 / 2025

Комплекс трохпавярховых дамоў для афіцэраў 172-га пяхотнага палка царскай арміі, што калісьці разьмяшчаўся ў Лідзе.

Будынкам ужо больш за сто год, але некаторыя з іх вельмі добра захаваліся да нашых дзён.

(фота: inst alexeyvasko)

Читать полностью…

Палявая пошта

#артыкул, #паштоўкіБССР, #Менск

Чытаць: https://vocal.media/history/minsk-80-summer-olympics

Читать полностью…

Палявая пошта

#Мір
вул. Віленская, пач. ХХ ст. /
вул. Чырвонаармейская, 2025 г.

(фота: inst dardressa)

Читать полностью…

Палявая пошта

Добрага, спадарства!

Напрыканцы месяца традыцыйная падборка #пашыраймасваё — цікавыя каналы на роднай мове❤️
У сакавіцкай пяцёрцы:

🪙 @skarbmin — нумізматычны канал пра разнастайныя манеты ды іх гісторыю.

🧪@BelarusScience — добры кантэнт пра навуку, анонсы цікавых публікацый і кніг, стажыроўкі, даследванні і ўсё такое ў даступнай форме.

🧶 @tradycyjny_stroj — энцыклапедыя народнага адзення Беларусі канца ХІХ - сярэдзіны ХХ стагоддзя: фільмы, лекцыі, матэрыялы з экспедыцый.

📲 @techleadby — навіны папулярнае навукі, тэхналогій, дызайну і архітэктуры. Прафесійныя допісы і цікавыя абмеркаванні.

🏺@egyptology_by — канал адзінага егіптолага ў Беларусі, цікавыя факты з гісторыі і культуры старажытнага Егіпту.

Читать полностью…

Палявая пошта

🎉 Сёньня, 21 сакавіка, спаўняецца 185 год са дня нараджэньня класіка нашай літаратуры — Францішка Багушэвіча❤️

Нашых паэтаў на паштоўках друкавалі цягам усяго ХХ стагоддзя, але менавіта Багушэвіч з'явіўся на іх першым!

Яшчэ ў далёкім 1906-ым годзе памяць пра яго была ўшанавана ў першай серыі беларускіх паштовак выдавецтва "Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ".

Адзін з такіх рарытэтных экзэмпляраў захоўваецца ў калекцыі Вячаслава Целеша.

#асоба

Читать полностью…

Палявая пошта

#забытаявайна

⚔️ 18 сакавіка 1916-га года пачалася Бітва на Нарачы — адна з самых жорсткіх і крывавых на тэрыторыі Беларусі ў гады Першай Сусьветнай.
Дрэнная падрыхтоўка з боку камандавання царскай арміі прывяла да правалу аперацыі. Як вынік, фронт у гэтым раёне прарваць не атрымалася, кожны дзень наступаючыя неслі каласальныя і бессэнсоўныя страты ў дзясяткі тысяч жаўнёраў, сярод якіх былі і рэкруты-беларусы...

✍️ Тыя падзеі былі добра задакументаваны: у сеціве можна знайсьці шмат матэр'ялаў па тэме. Сярод беларускіх аўтараў вылучаецца праца Уладзіміра Багданава — "Бітва на Нарачы". У кнізе можна знайьсці падрабязныя апісанні баёў, таксама багата ілюстрацый паводле арыгінальных здымкаў з калекцыі аўтара. Каму цікава, спасылку на электронную версію пакіну тут.

📷 За ахвяраваньні нашых чытачоў атрымалася выкупіць арыгінальную паштоўку тых часоў. Картка выдадзена ў Кёнігсбергу паводле фота Альфрэда Кюлевіндта. Ён быў афіцыйным вайсковым фатографам, які працаваў у тым ліку на Нарачаншчыне. Ягоныя здымкі таксама былі надрукаваны ў вялікай серыі паштовак (больш 800 картак!), якая называлася "Vom östlichen Kriegsschauplatz" / "З усходняга тэатру ваенных дзеяў".

🤝 Скан паштоўкі пакідаю ніжэй. Вялікі дзякуй усім, хто падтрымлівае рубрыку #грамадскінабытак!

Читать полностью…

Палявая пошта

#Баранавічы, дом Брэгмана
1917 / 2025

У гады Першай Сусьветнай у доме тутэйшага прадпрымальніка быў штаб арміі ды шэраг іншых нямецкіх устаноў.

Ад 1960-га і па сёньня ў будынку працуе Баранавіцкі краязнаўчы музей.

(паштоўка з калекцыі Яўгена Крукоўскага
фота: inst annyripper )

Читать полностью…

Палявая пошта

#Слонім, сінагога
пач.ХХ ст. / 2025

У лютым 2024-га слонімскую сінагогу чарговы раз прадалі на аўкцыёне. Неўпрыкмет прайшоў год, і, на жаль, за гэты час у медыя было да крыўднага мала інфармацыі як пра пераможцу таргоў, так і пра ягоныя планы да аднаўлення такога значнага для Беларусі аб'екта.

Апошнюю навіну па тэме бачыў у газеце Слонімскай. Паводле іх зьвестак: "шмат часу ідзе на распрацоўку і ўзгадненне праектнай дакументацыі, але пачаць рэканструкцыю будынка плануюць ужо сёлета".

На ўсялякі, пакінуў вышэй трошкі нядаўніх ракурсаў. Хто ведае, можа яшчэ праз год мы пабачым помнік архітэктуры іначай?

(фота: @poshtabel)

Читать полностью…

Палявая пошта

Напярэдадні гадавіны першай летапіснай згадкі пра Мінск 3 сакавіка 1067 года запрашаем адзначыць гэтую дату наведваннем лекторыя ў Мінскай гарадской ратушы (пл. Свабоды, 2А), які адбудзецца 1 сакавіка ў 16.00.

Лекторый «Горад з паштоўкі» аб’ядноўвае дзве лекцыі ад вядомых краязнаўцаў і даследчыкаў Мінска Вадзіма Ісаакавіча Зелянкова і Паўла Станіслававіча Растоўцава.

Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Вадзім Ісаакавіч выступіць з лекцыяй на тэму «Мінск. Два стагоддзя добраўпарадкавання». Ён раскажа, як змянялася вонкавае аблічча горада на працягу XIX – XX стст.

Даследчык планаў і карт Мінска Павел Станіслававіч выступіць з лекцыяй «Мінск на старых паштоўках», прадэманструе найбольш каштоўныя паштоўкі са сваёй калекцыі, у тым ліку і самую старую па паштовым штампе.

Уваходны білет: 7 руб.
Білет дае права наведвання экспазіцыі ратушы.
Забраніраваць білеты можна па тэлефоне: +375 17 270 43 66

Читать полностью…

Палявая пошта

#Кабыльнік (Нарач)
вул. Шэметаўская, 1916 г. /
вул. Піянерская, 2025 г.

(фота: inst poshyk.info)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Ашмяны
Плошча Рынак, 1916 г. /
Плошча 17 верасьня, 2025 г.

(фота: inst Ашмянскі краязнаўчы музей)

Читать полностью…

Палявая пошта

poshtabel/jRZL7hhWB6l" rel="nofollow">https://teletype.in/@poshtabel/jRZL7hhWB6l

Читать полностью…

Палявая пошта

#Ліда, зімовы краявід
пач.ХХ ст. / 2025

(фота: inst alexeyvasko)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Пінск, у цэнтры горада
1916 / 2025

(фота: inst imbirik)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Нароўля, сядзіба Горватаў
пач. ХХ ст. / 2025

Працягваецца аднаўленне палаца Горватаў у Нароўлі! Неўзабаве пачнуць аднаўляць фасад будынка, зараз каманда праекта шукае дапамогі, а менавіта:

⚒️ Спецыялістаў, якія могуць зрабіць балясіны з бетону, дэкаратыўныя тумбы на атыку ды іншыя элементы, якія панскі дом згубіў за сваю нялёгкую гісторыю.
Запрашаюць скульптараў, прыватныя арганізацыі, якія працуюць з бетонам і могуць зрабіць з яго малыя архітэктурныя формы.

🏠 Жытло для будаўнікоў. Працы на месцы багата, і калі хтосьці можа здаць у арэнду свой дом/кватэру ў Нароўлі ці ваколіцах, гэта дазволіць спецыялістам займацца сядзібай бесперапынна.

Калі вы можаце памагчы з гэтымі запытамі, калі ласка, адгукніцеся:
Тэлефон: +375 33 353 8441 (Дзмітрый), ці ў дырэкт у інстаграме.

+ у карму за рэпост🌝

(фота: inst panski dom)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Дуброўна, краявід мястэчка
пач.ХХ ст. / 2024

💰Чарговы раз выстаўляюць на аўкцыён будынак былога кляштару бернардынаў у Дуброўна.

Кошты на мінулах таргах, якія не адбыліся:

снежань 2024 — 371.000 BYN
студзень 2025 — 74.200 BYN

Кошт цяпер — адна базавая.

Аўкцыён адбудзецца 30 красавіка, падрабязная інфармацыя на старонцы прадаўца.

(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś)

Читать полностью…

Палявая пошта

Вітаю, спадарства!

Спрабую розныя пляцоўкі для больш аб'ёмных допісаў, некаторыя з іх падтрымліваюць толькі інгліш...

... Але можа то не праблема, а магчымасць? 😉

Усё бывае ў першы раз і вось упершыню напісаў пра паштоўкі па-ангельску :)

Ідэю для допіса падказаў буклет, які калісьці пашэнціла набыць на барахолцы. У ім набор картак з часоў Алімпіяды-80, фота сталіцы з адпаведнай атмасферай эпохі. Паштоўкі не тое каб рэдкія, зусім не антыкварныя, але, на мой погляд, цікавыя.

Хто хоча паглядзець на Менск 40+ год таму — спасылка на допіс ніжэй.

Калі слаба валодаеце ангельскай — не бяда, матэр'ял тут з большага візуальны :)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Ружаны, від на Петрапаўлаўскую царкву
1916 / 2025

(фота: inst poshyk.info)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Заслаўе, від на Замчышча
пач. ХХ ст. / 2025

(фота: inst museum_zaslauje)

Читать полностью…

Палявая пошта

"Нямецкія патрулі на Нарачы, 1916 год".

(крыніца: @poshtabel, грамадскі набытак)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Полацак, від на Сафійскі сабор
1912 / 2025

(фота: inst dorondat)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Горадня
вул. Элізы Ажэшкі
1930-ыя / 2025

(фота: inst nature.ilona)
#Паддэнбскі

Читать полностью…

Палявая пошта

#Слонім, сінагога, студзень 2025
(фота: @poshtabel)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Каменец, у цэнтры мястэчка
1931 / 2025

(фота: inst vokrug_bresta)

Читать полностью…

Палявая пошта

Добрага, спадарства!

🙌 Сустракайце першую сёлета падборачку #пашыраймасваё.
Цікавыя праекты на розныя тэмы па-беларуску:

🎬Кавалачак жыцця— тут падкажуць, што паглядзець увечары. Рэцэнзіі на навінкі кіно і серыялаў на роднай мове.

👩‍🔬cybulinka — самыя важныя навіны і гісторыі з розных сфераў навукі.

🏃‍♂️ sacral_BY — адвечнае блуканне па закутках і цэнтрах Беларусі ў пошуках старога, забытага, закінутага і не зусім.

💻 BelKantent — можна пачытаць свежыя навіны пра кампутарныя камплектуючыя, тэхналогіі, і сучасныя гульні.

🎙Так склалася гістарычна — цікавыя падкасты на розныя гістарычныя тэмы.

Пашырайма сваё❤️

Читать полностью…

Палявая пошта

#Нясьвіж
від на Ратушу і гандлёвыя рады
пач. ХХ ст. / 2025

(фота: inst yasevich.ph)

Читать полностью…

Палявая пошта

Вітаю, шаноўныя!

🔍Мы з @belaruskipioner працягваем рубрыку пра раннія #паштоўкіБССР. Карткі рэдкія, то і допісы па іх у нас выходзяць нячаста.
Але ж выходзяць! 😁

❤️ Калі вам такое цікава, падтрымайце падабайкамі. Таксама можна пакінуць данат ці зорачку⭐️. Якім бы сымбалічным не было ахвяраваньне, гэта заўсёды падбадзёрвае.😌

Спасылка на артыкул пра #Гомель ніжэй:

(калі ё магчымасьць, адкрывайце спасылку з кампутара ў браўзеры: глядзець добрыя сканы на вялікім экране куды прыемней🌝)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Расоны, сядзіба Гласка
пач ХХ ст. / 2024

Была пабудавана на мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў на грошы Станіслава Гласка, тутэйшага землеўласьніка. Атрымаўся прыгожы, велічны сядзібны дом, незвычайнай для нашых краёў архітэктуры, з цікавай унутранай планіроўкай. Пэўна, самы пазнавальны будынак у Расонах, ужо даўно галоўная візітоўка горада.

За савецкім часам тут працавалі розныя грамадскія ўстановы, апошняй з іх быў цэнтр дзіцячай творчасьці, які дзейнічаў да нашых дзён. Пакуль палацык на рэмонце, таму зачынены для наведвальнікаў.

(фота: inst natatki_vandroynikay)

Читать полностью…
Подписаться на канал