poshtabel | Неотсортированное

Telegram-канал poshtabel - Палявая пошта

2973

Гісторыя Беларусі на старых паштоўках і здымках. Больш картак у нашай інсце: https://www.instagram.com/poshtabel/

Подписаться на канал

Палявая пошта

#Гарадзішча (Баранавіцкі раён)
царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
1915-1918 гг. / 2023 / 2024

Летась у нашым інстаграме ўжо быў допіс пра гэты храм, а вось нядаўна трапіў на фота больш актуальныя. Як бачым, за мінулы год помнік архітэктуры паднавілі.
Як вам вынік, спадарства?

👍 — падабаецца
👎 — не падабаецца
🤷‍♂️/🤷‍♀️ — норм, магло быць горш.

(фота: Таццяна Карпук,
Алег Панамароў)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Ружаны, палац Сапегаў
пач. ХХ ст. / 2024

(фота: fb Беларуская Архітэктура)

Читать полностью…

Палявая пошта

#этнаграфія
"Дзяўчынка ў звычайным строі"
вёска Шарпілаўка, Гомельскі раён

Летась на сайце РЭМ апублікавалі здымкі Вячаслава Косткі — беларускага этнографа, які падчас экспедыцый 1903-1904 гг. дасьледваў вёскі тагачаснай Магілёўскай губерніі. Цягам вандроўкі ён сабраў калекцыю народных строяў і музычных інструментаў, і да таго ж зрабіў шэраг цікавых здымкаў тамтэйшых жыхароў і мясцінаў.

📷 Добрае папаўненьне ў адпаведную рубрыку на нашым канале.
Калі вам цікава паглядзець працы іншых фаторграфаў па Беларусі, трэба клікнуць спецыяльны тэг з прозьвішчам, каб атрымаць допісы па тэме:
#Булгак, #Сербаў, #Юхнін, #Бойд, #Паддэмбскі, #Абрэмбскі, #Сержпутоўскі, #Барэці, #Костка

Вандруйма ў мінулае разам❤️

Читать полностью…

Палявая пошта

#Сьвір, краявід мястэчка
1917 / 2024

(фота: inst Svetlana Savik)

Читать полностью…

Палявая пошта

Вітаю, спадарства! 🌝

Нешта даўно на канале не было рубрыкі #пашыраймасваё, а тым часам беларускага кантэнту ў тэлеграме стала толькі больш!

Рады парэкемендаваць 5-ку цікавых нішавых блогаў ад калег і каляжанак:

🚶🏻‍♂️@belarus_sacral — адвечнае блуканне па закутках і цэнтрах Беларусі ў пошуках старога, забытага, закінутага і не зусім.

📖 @verbarium_by — беларускія словы кожны дзень!

🧣@tradycyjny_stroj — энцыклапедыя народнага адзення Беларусі.

📡 @cblnq — самыя важныя навіны і гісторыі з розных сфераў навукі.

🎮 @Gamer_BY — суполка аматараў відэагульняў, з рознымі навінамі, анонсамі, цікавосткамі індустрыі (і не толькі).

Добрага ўсім уікенду❤️

Читать полностью…

Палявая пошта

#Берасьце
вул. Пушкінская
1907 / 2024

(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Баранавічы
Pionerstraße, 1917 г. /
вул. Дзімітрава, 2024 г.

(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś)

Читать полностью…

Палявая пошта

https://telegra.ph/Mastak%D1%96-zabytaj-vajny-Schellmann-08-03-2

Читать полностью…

Палявая пошта

#грамадскінабытак, #этнаграфія, #артыкул

Читать полностью…

Палявая пошта

#Нароўля, палац Горватаў
1950-ыя / 2024

🌝 Цешыць, што аднаўленьне сядзібы Горватаў працягваецца: сёлета робяць дах будынка! Прыязджаюць валанцёры з розных куткоў Беларусі памагаць на месцы, праца кіпіць і працэс ідзе.

🙌 Работы наперадзе яшчэ шмат, таму ўсе ахвочыя могуць зрабіць асабісты ўнёсак у захаваньне нашай спадчыны.
Каманда праекта запрашае:

👨‍💻 Падтрымаць інфармацыйна — падпісацца на інстаграм:
https://www.instagram.com/panski_dom/
Падпіскі, падабайкі, рэпосты заўсёды дарэчы, бо прыцягваюць больш людзей і рэсурсаў.

🚗 Менавіта зараз шукаюць кіроўцаў з аўто, каб арганізаваць лагістыку на валанцёрскі летнік, які адбудзецца 22-25 жніўня.

🤝 Падтрымаць матэр'яльна — ахвяраваць любую суму праз "ЕРІП". ("Сэрвіс E-POS - E-POS аплата тавараў і паслуг - Нумар рахунку: 19156-1-1)
Грошы ідуць на закупку будаўнічых матэр'ялаў і аплату працы спецыялістаў.

Дапаможам добрай справе, спадарства ❤️

(фота: inst panski_dom)

Читать полностью…

Палявая пошта

Вітаю, шаноўнае спадарства!

🤝 Рады парэкамендаваць аўтарскі блог "Hosciechka", у якім гарадзенскі гід Карына Гінько дзеліцца цікавымі знаходкамі з гісторыі Беларусі.
Спадабаецца і тым, хто любіць нашу літаратуру, бо і пра яе гісторыю можна рознае незвычайнае пачытаць 🌝

Падпісацца:
/channel/hosciechka

Читать полностью…

Палявая пошта

#Мёры
касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі

Цікавы прыклад тагачаснага "краўдфандынгу" — выпуск адмысловых паштовак, каб сабраць грошы на нейкі праект.
Вось так, напрыклад, зьбіралі сродкі на касьцёл у Мёрах. Любы ахвочы мог набыць картку за 5 капеек і такім чынам спрычыніцца да будаўніцтва.

Невядома, наколькі вялікі ўнёсак зрабіў тыраж менавіта гэтай паштоўкі 1906-ага года, але ужо ў 1907-ым храм быў адкрыты для парафіянаў.
Прыгожы ўзор неагатычнай архітэктуры захаваўся да нашых дзён.

(крыніца: fb Siarhei Sakhanko)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Мсціслаў
Касьцёл св.Міхаіла Арханёла і кляштар езуітаў
пач. ХХ ст. / 2024

Каталіцкі сакральны комплекс, пабудаваны ў 1730-1738 гг. Да нашага часу засталіся будынкі касьцёла, калегіюма і аптэкі езуітаў, у рознай ступені захаванасьці.

Найбольш трывожна за сам касьцёл: пасьля абвалу сцяны ў 2017-ым былі праведзены працы па кансервацыі, але да рэстаўрацыі справа пакуль не дайшла...

(фота: inst brest_gid)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Карэлічы, краявід мястэчка
пач. ХХ ст. / 2024 г.

(фота: inst belarus through time)

Читать полностью…

Палявая пошта

"Дзяўчына ў сьвяточным убраньні", 1906 г.
вёска Лучыцы, Петрыкаўскі раён.

Сёлета на сайце РЭМ былі апублікаваны некаторыя здымкі з экспедыцый Аляксандра Сержпутоўскага — беларускага этнографа і фальклярыста.

Агулам, калекцыя налічвае амаль паўтысячы фота, зробленых падчас вандровак па Беларусі ў 1906, 1910, 1912 гг., а таксама за савецкім часам.

Буду рады публікаваць нешта з матэр'ялаў Аляксандра Казіміравіча на нашым канале.
Вандруйма ў мінулае разам❤️

#Сержпутоўскі, #этнаграфія, #Лучыцы

Читать полностью…

Палявая пошта

#Наваградак, від на плошчу Рынак
1930-ыя / 2023

Па традыцыі, 6 кастрычніка, на ўгодкі са дня народзінаў, прыгадваем на нашым канале Яна Булгака — слыннага фатографа, які ў свой час зрабіў шмат прыгожых здымкаў Беларусі, Літвы і Польшчы, пакінуў па сабе багатую культурную спадчыну.

Канешне, спадар Булгак не мог не прысьвяціць частку сваіх прац роднаму краю, таму фота Наваградка і ваколіц займаюць у ягонай творчасьці асаблівае месца. Натуральна, тое-сёе з іх трапляла і на тагачасныя паштоўкі. Па магчымасьці, стараюся выкупаць з замежных аукцыёнаў такія карткі з нашымі мясьцінамі. На іх яшчэ цэлыя нашыя гарады і мястэчкі да Другой сусьветнай.

На гэтым экзэмпляры бачым колішні палац Радзівілаў на Рыначнай плошчы, від ад "Крамаў" — тутэйшых гандлёвых радоў. Абодва помніка старадаўняй архітэктуры да нашых часоў не дайшлі...

(калекцыя @poshtabel,
фота: inst air_rarity)

#Булгак

Читать полностью…

Палявая пошта

1-ае кастрычніка — Сусьветны дзень паштоўкі! 💌

Менавіта ў гэты дзень у 1869-ым годзе ў Вене была надрукавана першая карэспандэнцкая картка. Само сьвята адносна маладое, пачалі адзначаць з 2019-ага, па 150-гадовым юбілеі.
У гонар падзеі выпускаюць адмысловыя паштоўкі ды паштовыя маркі, дасылаюць блізкім прыгожыя карткі, у сац.сетках дзеляцца цікавымі экзэмплярамі.

❤️ Далучаюся да флэшмоба і віншую ўсіх, хто любіць і карыстае паштоўкі!

Атрымліваецца, і ў "Палявой пошты" сёньня ледзь не прафесійнае сьвята 😁
Хто хоча зрабіць невялічкі падарунак, можа:

🤝 Падтрымаць канал на Patreon / ВМС ці
⭐️Паставіць "зорачку" на гэты ці іншы наш допіс у тэлеграме.
Вашыя данаты канвертуюцца ў набытыя на замежных аукцыёнах старыя беларускія карткі, якія потым у добрай якасьці публікуюцца на нашым канале.

📷 Таксама запрашаю падпісацца на наш інстаграм, кантэнт там не дублюецца, то можна знайсьці яшчэ больш цікавага па Беларусі🌝
https://www.instagram.com/poshtabel/

Файных паштовачак усім🥂

Читать полностью…

Палявая пошта

#Мір, від на Замак
1920-ыя / 2024

стары здымак: #Паддэмбскі
сучасны: Натальля Ярёміна

Читать полностью…

Палявая пошта

#Барысаў
Касьцёл Нараджэньня Панны Марыі
1909 / 2024

Пабудаваны ў 1806-1823 гг на месцы былога драўлянага касьцёла. Пры храме калісь працавалі шпіталь, парафіяльная і павятовая школы.

Быў зачынены за саветамі яшчэ ў 1930-ых, будынак потым карысталі як склад, кінатэатр і спартыўную залю. У 1988 годзе сьвятыню вярнулі парафіянам, тыя далі рады аднавіць яе належным чынам.

(фота ад падпісчыцы @poshtabel)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Беняконі, чыгуначны вакзал
1939 / 2024

(фота: inst poshyk.info)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Слонім
вул.Гандлёвая, 1916 г. /
вул.Першамайская, 2024 г.

(фота: inst dashkortosta_n )

Читать полностью…

Палявая пошта

#Відзы, Троіцкі касьцёл
1918 / 2024

Велічны касьцёл з чырвонай цэглы быў пабудаваны ў мястэчку ў 1909-1914 гг. На той момант, зрэшты, як і сёньня, гэта адзін з самых высокіх храмаў на тэрыторыі Беларусі. Ягоныя вежы сягаюць вышыні ў 59 метраў!

На жаль, гэтая акалічнасьць паспрыяла разбурэньню будынка ў гады Першай сусьветнай. На старых нямецкіх паштоўках і здымках той пары можна пабачыць, як моцна ён пацярпеў ад агня артылерыі падчас баявых дзеяньняў.

Дасталося храму і ў Другую сусьветную, потым за савецкім часам, калі ўнутры зрабілі склад і спартыўную залю...

🙏Сапраўдны цуд, што пасьля двух войнаў і бальшавікоў помнік архітэктуры далі рады аднавіць, ды яшчэ гэтак прыгожа!

(фота: fb Yury Padabed)

Читать полностью…

Палявая пошта

Добрага, спадарства!

💌У рубрыцы #грамадскінабытак папаўненьне — гэтым разам атрымалася выкупіць маляваную паштоўку з этнаграфічным сюжэтам з нашага Палесься!

🧑‍🎨 Ёсьць трошкі інфармацыі і пра мастака, таксама яшчэ ягоныя працы па Беларусі і не толькі.

Запрашаю да чытаньня:

Читать полностью…

Палявая пошта

#Менск
вул. Падгорная, 1909 г. /
вул. Карла Маркса, 2024 г.

(крыніца: inst igorurbanist )

Читать полностью…

Палявая пошта

#Смаргонь, касьцёл св.Міхаіла
пач.ХХ ст. / 2023 г.

Помнік архітэктуры пачатку ХVII стагоддзя, адзін з першых мураваных кальвінскіх збораў на тэрыторыі Беларусі.

Каму цікава пачытаць пра храмы тае эпохі, пакіну спасылку на артыкул.

(фота: inst natatki_vandrounikau)

Читать полностью…

Палявая пошта

#Скокі, сядзіба Нямцэвічаў
пач.ХХ ст. / 2023

Сядзібна-паркавы ансамбль быў пабудаваны ў 1770-ых. Цягам войнаў у мінулым стагодзьдзі архітэктурны комплекс цярпеў руйнаваньні, па Другой сусьветнай у палацы адкрылі школу-інтэрнат, якая дзейнічала да 80-ых, потым будынак доўгі час стаяў закінуты.

Пасьля аднаўленьня комплексу ў 2012 г. тут працуе гісторыка-мемарыяльны музей.

(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś)

Читать полностью…

Палявая пошта

Добрага дня, спадарства🌞
Вашай увазе невялічкая падборка гістарычных каналаў па-беларуску:

@naracanscyna - гэта краязнаўчы канал пра Мядзельскі раён, дзе вас чакаюць цікавыя гістарычныя факты, сустрэчы з велічнай прыродай і вандроўкі па знакамітаму Нарачанскаму краю.

@belarus_sacral - адвечнае блуканне па закутках і цэнтрах Беларусі ў пошуках старога, забытага, закінутага і не зусім.

@belarusium - гэта канал пра гісторыю нашай Радзімы ў старых мапах, здымках і іншых цікавінках. Не пагарджаюць тутай і ўзгадкамі з сусветнай гісторыі.

🧩 Кожны па-свойму цікавы: старыя і сучасныя здымкі, краязнаўчыя вандроўкі, архіўныя дакументы ды шмат чаго ячшэ па нашай гісторыі.

#пашыраймасваё

Читать полностью…

Палявая пошта

#Горадня
Стары Замак
1930 / 2024

(стары здымак: #Паддэнбскі
сучасны: Аляксандр Архіпаў)

Читать полностью…

Палявая пошта

Троіцкая царква ў Княгініне з розніцай у 120 гадоў (1904 і 2024)

Паводле архіўных звестак, уніяцкая царква ў Княгініне вядомая з 1713 года. У храме нават захаваўся звон, адліты ў 1744 годзе. У 1772 царква была пабудаваная зноў на тым жа месцы і з'яўлялася ўніяцкай да 1860-х гадоў. Інфармацыі пра далейшыя значныя перабудовы няма, таму можам лічыць, што драўляны храм захаваўся да нашых дзён яшчэ з 18 стагоддзя. Праўда, у 2010-я храм пацярпеў ад няякаснай рэстаўрацыі, якая спрасціла яго архітэктуру.

Храм знаходзіцца ў цэнтры вёскі ля могілак і першапачаткова быў невялікай могілкавая царквой, але пазней стаў цэнтрам прыходу. Акружаны бутавай агароджай з арачнай брамай пад кілепадобным франтонам. Як бачна па фота, сучасную браму царква займела не адразу.

Читать полностью…

Палявая пошта

#Наваградак
від на Фарны касьцёл і руіны Замка
1916 / 2024

(фота: fb Viktar Malyshchyts)

Читать полностью…
Подписаться на канал