nashaniva | Неотсортированное

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50573

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Подписаться на канал

Наша Ніва

Лукашэнка ўзяў удзел у суботніку і зладзіў з гэтага цэлае шое – з Умкам, прапагандыстамі і салам. Яго нявестку Ганну Сялук ацанілі за мяжой – падрабязнасці. У Баранавічах затрымалі чорнага капача, але лукашэнкаўцы прыцягваюць да справы палітыку. У гомельскім манастыры не стала манахіні – што вядома пра загадкавую смерць? Новыя палітычныя суды. Прапаганда лепіць героя не толькі з касманаўткі Васілеўскай, але і з яе сям’і. За правіннасць звольнілі суддзю, які выносіў палітычныя прысуды. Каранік адмаўляе рэчаіснасць. Вызваліўся экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Дзмітрыеў. Бабры размылі дарогу.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://youtu.be/pn__6Bc4VdM

Читать полностью…

Наша Ніва

Нерухомасць у казырных лакацыях, аўто мяняюць як пальчаткі. Што з маёмасцю ў Ірыны Абельскай і яе сына?

@zerkalo_io з дапамогай каманды Belpol высветліла, якой маёмасцю валодае маці Мікалая Лукашэнкі Ірына Абельская, а таксама яе старэйшы сын Дзмітрый.

https://nashaniva.com/341319

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Паўночнакарэйскія фірмы таемна дапамагаюць ствараць кантэнт для буйных заходніх анлайн-кінатэатраў і студый

Даследчыкі па кібербяспецы выпадкова выявілі «паўночнакарэйскі след» у буйных праектах заходняй кінаіндустрыі, асабліва ў некаторых папулярных ва ўсім свеце анімэ і мультсерыялах. У цэнтры магчымага скандалу з-за супрацоўніцтва з КНДР у абыход санкцый апынуліся такія платформы, як HBO Max, Amazon Prime і нават тэлеканал Бі-бі-сі.

https://nashaniva.com/341297

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 22 красавіка

Лукашэнка прызначыў двух міністраў і іншых чыноўнікаў. Што вядома пра новага міністра юстыцыі Яўгена Каваленку і новага мэра Наваполацка Ігара Бурмістрава?

Як змяніўся вобраз Святланы Ціханоўскай за 2020—2024 і як яна глядзіцца побач з іншымі лідаркамі. Тым часам па сацсетках гуляе фота «аголенай Ціханоўскай». Разабраліся, адкуль пайшоў гэты фэйк

Нашто Абельская пайшла ў сенатары? Распыталі яе інфармаваных калег

Расійскія войскі прарвалі ўкраінскі фронт на паўночны захад ад Аўдзееўкі — Bild

Нявестка Лукашэнкі атрымала ў Расіі дыплом на прэміі «Шансон года — 2024». За дыпломам у Маскву яна зганяла ўрадавым бортам

Пачаўся суд над настаўніцай 23-й гімназіі. Ёй пагражае да 10 гадоў зняволення

«Скончацца хахлы — скончыцца СВА». Што пісаў у чатах жыхар Баранавічаў, ахрышчаны «экстрэмістам з арсеналам зброі»

Маладзечанец Максім хацеў дапамагчы Украіне. Ён напісаў у адзін з фэйкавых ботаў — і яго затрымаў ГУБАЗіК

Прапагандысты Прыдыбайла і Гладкая правялі стрым. Яго папулярнасць вас прыемна здзівіць

«Ранейшага лідара ўжо не будзе». Рамзан Кадыраў невылечна хворы

Читать полностью…

Наша Ніва

Нанятыя беларусам для нападу на Леаніда Волкава палякі пракалоліся на дробязі

Вось як яны сябе выдалі.

https://nashaniva.com/341311

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Прыпыняюць выхад ютуб-каналы «Міністэрства сепультуры» і Hodasevich-LIVE

Пра прыпыненне выхаду папулярных ютуб-каналаў паведамілі іх аўтары Аляксандр Чарнуха і Мікалай Хадасевіч.

https://nashaniva.com/341310

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнка узяўся за пасадкі / Чарговы сілавік ва ўладзе / На волю выйшаў экс-кандыдат у прэзідэнты

Лукашэнка ўзяў удзел у суботніку і зладзіў з гэтага цэлае шое – з Умкам, прапагандыстамі і салам. Яго нявестку Ганну Сялук ацанілі за мяжой – падрабязнасці. У Баранавічах затрымалі чорнага капача, але лукашэнкаўцы прыцягваюць да справы палітыку. У гомельскім манастыры не стала манахіні – што вядома пра загадкавую смерць? Новыя палітычныя суды. Прапаганда лепіць героя не толькі з касманаўткі Васілеўскай, але і з яе сям’і. За правіннасць звольнілі суддзю, які выносіў палітычныя прысуды. Каранік адмаўляе рэчаіснасць. Вызваліўся экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Дзмітрыеў. Бабры размылі дарогу.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://youtu.be/pn__6Bc4VdM

Читать полностью…

Наша Ніва

Расійскія войскі нанеслі ўдар па тэлевежы ў Харкаве

Момант пападання трапіў на відэа.

Украінскія СМІ паведамляюць аб праблемах з лічбавым тэлебачаннем у рэгіёне.

У Харкаве была пятая па вышыні тэлевежа ва Украіне. Яе вышыня складала 240,7 метраў.

Читать полностью…

Наша Ніва

Лукашэнка падпісаў закон па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці

Гэтым законам фармальна будзе моцна скарочаная колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў. Дакумент пакідае дзве катэгорыі, якія маюць займацца бізнэсам: фізічныя (рамеснікі, ІП, самазанятыя, уласнікі аграсядзіб) і юрыдычныя асобы.

Віды дзейнасці, якія змогуць выконвацца ІП, будзе вызначаны да 1 ліпеня. Да 1 студзеня 2026 года дзейныя ІП, якія не ўвойдуць у гэты спіс, павінны перарэгістравацца ў юрасобы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Нашто Абельская пайшла ў сенатары? Распыталі яе інфармаваных калег

Суразмоўцы з мінскіх медыцынскіх колаў высунулі нетрывіяльныя версіі аб прычынах з'яўлення маці Колі Лукашэнкі ў складзе Савета Рэспублікі.

https://nashaniva.com/341270

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

На Брэстчыне скасілі вялікае поле цвітучых цюльпанаў. Навошта гэта зрабілі?

Як ні дзіўна, але так трэба.

https://nashaniva.com/341298

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Хто той смелы мужчына, які пластмасавай стойкай спыніў масавага забойцу ў Сіднэі?

Вось як ён дзейнічаў.

https://nashaniva.com/341253

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Шматдзетны бацька родам з Чыты. Што вядома пра новага міністра юстыцыі Яўгена Каваленку

Пасаду заняў чалавек з юрыдычнай адукацыяй — ужо нямала.

https://nashaniva.com/341283

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Жанчыне прысудзілі два гады калоніі і 120 тысяч рублёў штрафу за супрацоўніцтва з «Белсатам»

Анастасію Мацяш прызналі ўдзельніцай «экстрэмісцкага фарміравання».

https://nashaniva.com/341278

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Мэрам Наваполацка стаў былы намеснік Карпянкова

Што вядома пра Ігара Бурмістрава?

https://nashaniva.com/341277

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Яшчэ ў адным топ-чэмпіянаце памерла інтрыга

https://nashaniva.com/341334

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Байдэн запэўніў Зяленскага, што падпіша закон аб дапамозе Украіне адразу пасля яго ўхвалення Сенатам

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову са сваім амерыканскім калегам Джо Байдэнам пасля прыняцця ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША законапраекта аб дапамозе Кіеву.

https://nashaniva.com/341322

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Па падазрэнні ў падпале рэлейных шаф каля мяжы Расіі і Беларусі затрымалі трох школьнікаў

У Смаленскай вобласці затрымалі вучняў 6, 8 і 9 класаў ва ўзросце ад 13 да 16 гадоў па падазрэнні ў падпале дзвюх рэлейных шаф на чыгунцы і ўзломе яшчэ адной. 

https://nashaniva.com/341320

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Лукашэнка падпісаў закон па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці. Што чакае ІП?

Індывідуальных прадпрымальнікаў чакаюць змены. Зарэгістраваць ІП з 1 кастрычніка змогуць не ўсе, а частка прадпрымальнікаў зможа працягнуць дзейнасць толькі да 1 студзеня 2026 года.

@NashaNiva разбіралася, якая асноўная розніца ў працы ІП і юрыдычнай асобы.

https://nashaniva.com/341306

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Скончацца хахлы — скончыцца СВА». Што пісаў у чатах жыхар Баранавічаў, ахрышчаны «экстрэмістам з арсеналам зброі»

Праўладныя каналы расказалі пра затрыманага калекцыянера зброі і чорнага капальніка Аляксея Лопуха. І тут жа ахрысцілі яго ўдзельнікам пратэснага руху.

@NashaNiva паглядзела на біяграфію Лопуха і тое, што ён пісаў у сацсетках.

https://nashaniva.com/341313

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Качанава падзялілася перадавымі методыкамі змагання з інтэрнэтам

Асабіста яна нібыта нават мае ўжо рэальныя поспехі.

https://nashaniva.com/341305

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

З’явілася відэа з абломкамі харкаўскай тэлевежы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Лукашэнка спадзяецца, што новы міністр знойдзе яму шмат нафты

«Трэба капаць».

https://nashaniva.com/341300

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Порт для Беларусі ў Мурманску будзе будаваць былы дырэктар «Белшыны»

Летась Лукашэнка расказваў пра яго затрыманне за карупцыю.

https://nashaniva.com/341302

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Маладзечанец Максім хацеў дапамагчы Украіне. Ён напісаў у адзін з фэйкавых ботаў — і яго затрымаў ГУБАЗіК

Распавядаем, што адбылося з маладзечанцам Максімам Буракоўскім і як не натрапіць на фэйкавыя боты.

https://nashaniva.com/341299

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Прапагандысты Прыдыбайла і Гладкая правялі стрым для аднаго гледача

Ад яго папулярнасці можна ашалець.

https://nashaniva.com/341296

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Нявестка Лукашэнкі зганяла ў Маскву за дыпломам «Шансон года» урадавым бортам

Гэта заўважыў @motolkohelp.

https://nashaniva.com/341289

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Па сацсетках гуляе фота «аголенай Святланы Ціханоўскай». Разабраліся, адкуль пайшоў гэты фэйк

Хто з прапагандыстаў укінуў «пікантны» здымак у інфармацыйную прастору?

https://nashaniva.com/341280

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Колькі беларусаў жыве ў зоне радыяцыйнага забруджвання?

Лічба ўражвае.

https://nashaniva.com/341275

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Лукашэнка прызначыў двух новых міністраў

Сяргей Масляк стаў міністрам прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя. Раней ён узначальваў Заводскі раён Мінска.

Яўген Каваленка стаў новым міністрам юстыцыі. Раней ён быў начальнікам галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Лукашэнкі.

Читать полностью…
Подписаться на канал