nashaniva | Неотсортированное

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Подписаться на канал

Наша Ніва

Ціханоўская падтрымала пазіцыю Зяленскага аб немагчымасці правядзення перамоў у Мінску

«Лукашэнка не з'яўляецца нейтральным актарам — ён суагрэсар у пуцінскай вайне».

https://nashaniva.com/368936

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368936

Читать полностью…

Наша Ніва

Маці траіх дзяцей просіць Лукашэнку вярнуць іх з прытулку. Чыноўнікі патлумачылі, чаму ў яе не атрымалася

Апошнія гады тыя жылі з яе былым мужам у Зэльвенскім раёне, але бацька стаў піць.

https://nashaniva.com/368910

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368910

Читать полностью…

Наша Ніва

«Муж быў супраць таго, каб Анжаліка сустракалася з дзецьмі з іншым мужчынам». Аўтар расследавання пра Мельнікаву падзяліўся некаторымі дэталямі

У сакавіку муж Мельнікавай гаварыў сваім сябрам, што «спадзяецца праз два месяцы вярнуцца ў Польшчу, калі навінны фон зменіцца», падзяліўся шэф-рэдактар The Insider Цімур Алеўскі.

https://nashaniva.com/368898

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368898

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мінску здаецца пасутачна кватэра, у якой няма дзвярэй у прыбіральню. З канапы адкрываецца від і на тэлевізар, і на ўнітаз

 Кватэра здаецца па 30 даляраў у суткі.

https://nashaniva.com/368896

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368896

Читать полностью…

Наша Ніва

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося

Учора @nashaniva выпусціла расследаванне пра беларускага фатографа ў Польшчы Івана Мішчука. У яго знайшоўся дзейны пашпарт прыкрыцця на імя Івана Мішына. Сёння сам Мішчук рашыў патлумачыць сваю гісторыю ў адным з чатаў польскіх фатографаў.

https://nashaniva.com/368897

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368897

Читать полностью…

Наша Ніва

Па мінскім вакзале ходзіць мужчына са стосам грошай у руках, але просіць грошы на квіток

Схема «дайце грошай на праезд» працягвае абкатвацца рознымі персанажамі.

https://nashaniva.com/368889

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368889

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларускамоўны бяздомны Гомеля атрымаў шанец, каб змяніць жыццё. Што ў выніку?

Папулярны гомельскі блогер Анатоль rubakha_go, які займаецца сацыялізацыяй бяздомных, шукае героя для свайго наступнага праекту. Пасля таго, як адна пара гомельскіх бяздомных адмовілася ад дапамогі блогера, той выйшаў на іншага чалавека, які жыве на вуліцы.

У ім @flagshtok апазнаў адзінага беларускамоўнага бяздомнага Гомеля Кастуся Марозава. Чытайце, чым скончылася гісторыя.

https://nashaniva.com/368888

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368888

Читать полностью…

Наша Ніва

Зяленскі: Расія прапаноўвала правесці перамовы ў Беларусі

«Гэта проста немагчыма ў дачыненні да Беларусі».

https://nashaniva.com/368884

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368884

Читать полностью…

Наша Ніва

Зяленскі прапанаваў правесці трохбаковую сустрэчу з Пуціным і Трампам

«Я гатовы да любога фармату», — сказаў Зяленскі.

https://nashaniva.com/368880

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368880

Читать полностью…

Наша Ніва

Гурт «Дразды» аб'явіў пра развітальныя гастролі

Турнэ, якое пройдзе летам 2025 года, нібыта стане завяршэннем 20-гадовай творчай дзейнасці калектыву.

https://nashaniva.com/368864

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368864

Читать полностью…

Наша Ніва

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка

29-гадовы Андрэй Чапюк правёў за кратамі больш за 4,5 года. Яго судзілі разам з Марфай Рабковай. У вялікай гутарцы з @nashaniva хлопец расказаў пра перажытае.

https://nashaniva.com/368843

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368843

Читать полностью…

Наша Ніва

Мінчук з яркай знешнасцю выкладае сэксі-танцы і вучыць мастацтву разняволення

29-гадовы Андрэй Шурашоў з Мінска называе сябе вог-імператарам: ён харэограф, які выкладае танцы, што ўтрымліваюць у сабе мадэльныя позы і подыумную хаду. На яго курсы ў пошуках упэўненасці ў сабе запісваюцца жанчыны розных гадоў.

https://nashaniva.com/368754

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368754

Читать полностью…

Наша Ніва

Як працуе Беларуская акадэмія: еўрапейская адукацыя на роднай мове

Пачаўшыся як грамадская ініцыятыва ў адказ на хвалі рэпрэсій супраць беларускай адукацыі, «Беларуская акадэмія» вырасла ў паўнавартасны філіял навучальнай установы ў Польшчы.

Яна прапануе еўрапейскую адукацыю на роднай мове, падтрымлівае студэнтаў і навукоўцаў у рэлакацыі і адкрывае шлях да дыпломаў, прызнаных у ЕС.

https://nashaniva.com/368764

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368764

Читать полностью…

Наша Ніва

Спецпрадстаўнік Трампа адказаў Мядзведзеву: Заява не адпавядае статусу сусветнай дзяржавы

Кіт Келаг адказаў на выпад экс-прэзідэнта Расіі, які прыгразіў Трэцяй сусветнай.

https://nashaniva.com/368866

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368866

Читать полностью…

Наша Ніва

Вось якія акцёры сыграюць Гары Потэра і ягоных сяброў Рона і Герміёну ў новым серыяле

Амерыканскі тэлеканал HBO назваў імёны маладых акцёраў, якія сыграюць галоўныя ролі ў доўгачаканым серыяле паводле кніг Джаан Роўлінг. Новая экранізацыя гісторыі пра хлопчыка, які выжыў, стане адной з самых маштабных тэлевізійных пастановак у гісторыі. Бюджэт толькі адных дэкарацый — мільярд фунтаў.

https://nashaniva.com/368854

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368854

Читать полностью…

Наша Ніва

Іспанія дамагаецца прызнання каталонскай мовы ў ЕС: Брусэль тармозіць працэс

Сем краін Еўрапейскага cаюза выказалі занепакоенасць фінансавымі і палітычнымі наступствамі прызнання каталонскай мовы адной з афіцыйных моў ЕС. Такое прызнанне стала б прэцэдэнтам, калі афіцыйнай мовай ЕС стае не дзяржаўная мова ўсёй краіны.

https://nashaniva.com/368929

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368929

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп прапанаваў Канадзе доступ да абароны пад «Залатым купалам». Пры адной умове

Вашынгтон прапанаваў Канадзе высокатэхналагічную абарону ад ракет: або за 61 мільярд долараў, або за ўступленне ў склад ЗША.

https://nashaniva.com/368912

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368912

Читать полностью…

Наша Ніва

Мерц паабяцаў дапамагчы Украіне з распрацоўкай уласнай дальнабойнай зброі

Масква хоча выйграць час і цягне з мемарандумам, а масіраваныя паветраныя атакі Кіева — гэта не мова міру, а мова вайны, мяркуе канцлер Германіі.

https://nashaniva.com/368911

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368911

Читать полностью…

Наша Ніва

Пуцін выставіў Захаду пяць патрабаванняў для падпісання мірнай дамовы

Вось яны.

https://nashaniva.com/368890

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368890

Читать полностью…

Наша Ніва

Азараў: Фатограф-агент Мішчук працаваў у АBBA, бываў дома ў многіх актывістаў, аднаго з бізнэсменаў пасадзілі пасля фотасесіі

Кіраўнік «Байпола» Аляксандр Азараў расказаў @nashaniva некаторыя дэталі пра варшаўскага фатографа-сексота Івана Мішчука. 

https://nashaniva.com/368893

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368893

Читать полностью…

Наша Ніва

«Белпол»: Пашпарты прыкрыцця маюць тысячы асобаў. Але не ўсе яны «агенты»

Прадстаўнік аб’яднання «Белпол» Уладзімір Жыгар у каментары @belsat патлумачыў, для чаго могуць выдавацца пашпарты прыкрыцця.

https://nashaniva.com/368891

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368891

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мухаўцы знайшлі цела без галавы і рук

Сілавікі раскрылі забойства 24-гадовай даўнасці як у фільмах пра гангстараў.

https://nashaniva.com/368885

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368885

Читать полностью…

Наша Ніва

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць

Палітычны аналітык Арцём Шрайбман у інтэрв'ю @radiosvaboda кажа, што галоўная праблема дэмакратычных сіл не ў скандалах, а ў нерэлевантнасці, разважае, чаму спецслужбы актывізуюць працу супраць апазіцыі за мяжой і ацэньвае апошнія кадравыя перастаноўкі ва ўладзе.

https://nashaniva.com/368878

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368878

Читать полностью…

Наша Ніва

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну

Што цягне замежнікаў у Беларусь, акрамя бязвізу? Прачыталі іх водгукі ў сацсетках.

https://nashaniva.com/368817

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368817

Читать полностью…

Наша Ніва

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску

У ноч на 28 мая падлеткі адзначалі ў прыватным доме дзень нараджэння 15-гадовай Анастасіі.

https://nashaniva.com/368876

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368876

Читать полностью…

Наша Ніва

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

Падчас разгрузкі аўтамабіля разарвала шво на цыстэрне.

https://nashaniva.com/368874

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368874

Читать полностью…

Наша Ніва

Мінабароны заявіла пра перанос вучэнняў «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны

Міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў, што Беларусь тым самым пацвярджае гатоўнасць да дыялогу і кампрамісаў.

https://nashaniva.com/368872

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368872

Читать полностью…

Наша Ніва

На расійскім Байкале падлетак забіў нажом чатырох таварышаў на дні нараджэння

А потым падпаліў дом і згарэў сам.

https://nashaniva.com/368867

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368867

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Топ-чыноўнік падмануў Лукашэнку / Арышт у мінскім аэрапорце: мужчына 5 гадоў хаваўся ад сілавікоў

Як беларускі топ-чыноўнік падмануў Лукашэнку: што не так з заявай кіраўніка Гомельскай вобласці Івана Крупко. Новае заданне Наталлі Пяткевіч. Гучнае затрыманне ў Мінску. Прызнанні Рамана Пратасевіча і арышты чыноўнікаў і спецслужбістаў Лукашэнкі. Да чаго рыхтуюцца беларускія сілавікі? Загадка аўтобусаў МАЗ. Азаронак і Гігін супраць Юрыя Жыгамонта і перадачы «Падарожжа дылетанта».

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=xZbJ1deIzP8

Читать полностью…

Наша Ніва

Мерц чакае зацяжную вайну праз нежаданне Расіі весці перамовы

Ён заклікаў партнёраў рыхтавацца да гэтага.

https://nashaniva.com/368856

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368856

Читать полностью…
Подписаться на канал