Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
«Мы ўсе гасударавы людзі». Каранік на развітанне заявіў пра сваю вернападданасць
Уладзімір Каранік развітаўся з урадам, дзе прабыў усяго два месяцы. Але такая доля ў «гасударавых людзей».
https://nashaniva.com/368525
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368525
«Шмону ўжо няма»: як цяпер правяраюць беларусаў на мяжы з Літвой
У пачатку 2024 года Літва ўзмацніла праверку беларусаў на мяжы. У выніку для многіх гэта абарочвалася паглыбленай праверкай — узмоцненым аглядам торбаў. А на фоне ўзаемных санкцый людзей прымушалі выкідаць беларускія прадукты (якія, відавочна, увозіліся не ў прамысловых маштабах).
А што цяпер?
https://nashaniva.com/368522
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368522
«Морды кіслыя. Што з тварам?» Прапагандыст Пуставы зноў раз'юшаны беларусамі
«Нармальная чалавечая прага да жыцця — радавацца новай мадэлі трактара».
https://nashaniva.com/368520
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368520
Ці зменяцца правілы ў абменніках і што банкі робяць з «дрэннай» валютай
«Раніцай купіў даляры, увечары ўжо не здаць».
https://nashaniva.com/368514
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368514
Адна з арганізатарак жаночых маршаў Анастасія Касцюгова пачала выкладаць у нідэрландскім універсітэце
Анастасія Касцюгова, дачка палітзняволенай паліталагіні Валерыі Касцюговай, некалькі гадоў працавала ў Офісе Святланы Ціханоўскай. У 2023 годзе дзяўчына пачала займацца кансультацыямі па стратэгічных камунікацыях, а пазней і выкладаць іх для нідэрландскіх і беларускіх студэнтаў. «Наша Ніва» распытала яе пра гэта.
https://nashaniva.com/368313
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368313
Авіялініі могуць увесці стаячыя месцы ўжо ў 2026 годзе
Лаўкостары рыхтуюцца да сапраўднай рэвалюцыі ў кампаноўцы салонаў на кароткіх рэйсах.
https://nashaniva.com/368469
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368469
У Беларусі прадаюць амерыканскі мускул-кар, які літаральна ўрос у зямлю. Цана ўражвае
Стаіць даволі доўга і мае патрэбу ва ўвазе — гаворыцца ў аб'яве.
https://nashaniva.com/368485
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368485
ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнка здзіўляе: экстранна звольніў Караніка і прызначыў Наталлю Пяткевіч / Трагедыя ў бальніцы
Лукашэнка звальняе і прызначае найвышэйшых чыноўнікаў: адстаўка Уладзіміра Караніка і яго новая праца, пасада віцэ-прэм’ера для Наталлі Пяткевіч і не толькі. Валерый Вакульчык і Уладзімір Пярцоў таксама пайшлі на падвышэнне. Новае кіраўніцтва ў Бабруйску, Полацку,Чэрыкаве, Мёрах і іншых гарадах: абяцанні і прагнозы Лукашэнкі. Як выраслі пенсіі ў Беларусі: называем суму. Вялікія праблемы, Дзяржкантроль і моладзь, якая не хоча ехаць у калгас: невясёлыя факты. У Гомельскай вобласці пасадзілі начальніцу. Дзіўны адказ людзям у Брэсце.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=A77fhwuPBBA
Лукашэнка прызнаўся, што цяпер надта цяжка збыць беларускае масла
Падчас кадравых прызначэнняў, праведзеных 22 мая, Аляксандр Лукашэнка сярод іншага закрануў і тэму дыверсіфікацыі экспарту беларускіх прадуктаў харчавання, прызнаўшы праблему з продажам вырабленага масла.
https://nashaniva.com/368499
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368499
Рыхтуюцца змены па ўзносах у фонд сацабароны для ІП і самазанятых. Яны выглядаюць пазітыўнымі
Паводле правак, ІП стане лягчэй плаціць унёскі ў ФСАН, а самазанятым дазволяць збіраць пенсію.
https://nashaniva.com/368456
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368456
Пяткевіч прыйшла да Лукашэнкі ў пінжаку люксавага амерыканскага брэнда
Наталля Пяткевіч не лічыць патрэбным хаваць сваю любоў да заходніх элітных брэндаў нават ад Лукашэнкі, які рэгулярна іх крытыкуе. Імаверна, разлік на тое, што састарэлы палітык не адрозніць пінжак амерыканскіх дызайнерак ад элемаўскага.
https://nashaniva.com/368489
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368489
Ці выпадкова падзенне агульначалавечага ўзроўню інтэлекту супала з распаўсюджваннем інтэрнэту?
Здаецца, на нашых вачах памірае адна спрадвечная вера — у выключна пазітыўную ролю новых тэхналогіяў, піша ў фэйсбуку журналіст Віталь Цыганкоў.
https://nashaniva.com/368498
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368498
Памятаеце беларускага палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў
Хлопцу з Гомеля было 24 гады. Адразу пасля вызвалення ён прапаў. Спачатку казалі, што паехаў у манастыр, але ўрэшце Вітухноўскі знайшоўся на фронце — на баку акупантаў.
Цяпер сябры Аляксандра паведамілі @nashaniva пра яго смерць.
https://nashaniva.com/368475
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368475
Лукашэнка заклікаў новапрызначаных вертыкальшчыкаў чытаць тыктокі
Выступаючы перад сёння прызначанымі на новыя пасады чыноўнікамі, Лукашэнка даволі доўга вучыў іх, як трэба выстройваць камунікацыю з людзьмі. Выглядае, што народная незадаволенасць уладамі, якая, нягледзячы на ўсе зачысткі інфармацыйнага поля, усё ж такі прарываецца ў сацсеткі, не застаецца незаўважанай і прымушае неяк рэагаваць.
https://nashaniva.com/368484
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368484
Пуцін загадаў стварыць на мяжы з Украінай «буферную зону»
«Нашы ўзброеныя сілы зараз гэтую задачу вырашаюць».
https://nashaniva.com/368487
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368487
Памёр 19-гадовы мінскі міліцыянер
Мікіта Ярмоліч служыў у патрульна-паставой службы Маскоўскага РУУС.
https://nashaniva.com/368517
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368517
У самым сэрцы Варшавы пачала сваю працу беларуская крама Vyraj
Стваральнікі крамы запрашаюць усіх вольных птушак заляцець да іх і азнаёміцца з разнастайным асартыментам: ад налепак і адзення да саматканых ручнікоў.
https://nashaniva.com/368521
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368521
«Сыходзіць эпоха навуковага стэндапу»
Бесараб пра зняцце з пасады былога кіраўніка Акадэміі навук.
https://nashaniva.com/368513
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368513
«Страляй у бура». Што не так з абвінавачваннямі Дональда Трампа ў «генацыдзе белых» у ПАР?
У сераду прэзідэнт ЗША прыняў у Авальным кабінецепрэзідэнта Паўднёваафрыканскай Рэспублікі Сірыла Рамафосу. Гэтая сустрэча нагадала візіт у Вашынгтон Уладзіміра Зяленскага, калі звычайная размова двух прэзідэнтаў раптам ператварылася ў канфлікт. Тое ж самае здарылася з Рамафосай.
Ад абмеркавання гольфа Дональд Трамп нечакана перайшоў да нападак на свайго госця, абвінаваціўшы яго ўрада ў «генацыдзе» белага насельніцтва Паўднёвай Афрыкі.
https://nashaniva.com/368512
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368512
«Ішла закрываць бальнічны»
Бацька пра памерлую ў бальніцы ў Ельску 14-гадовую дачку
https://nashaniva.com/368508
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368508
«Храм — гэта і бальніца, і школа!» У Магілёве сабралі сотні подпісаў супраць будаўніцтва царквы ў Пячэрскім лесапарку
Аднак чыноўнікі зрабілі выгляд, што іх не было. На тых, хто збіраў подпісы супраць, выклікалі міліцыю, а дзяржаўныя тэлеканалы пераконвалі, што будаўніцтва ініцыявалі жыхары горада, хоць самі яны пра тыя тысячы подпісаў, якія быццам бы сабраныя ў падтрымку праекта, нічога не чулі.
https://nashaniva.com/368394
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368394
Цапкала: Папулярнасць Ціханоўскай — вынік накрутак і маніпуляцый
Дарадца Албанскай інвестыцыйнай карпарацыі Валер Цапкала працягвае сваю зацятую барацьбу са Святланай Ціханоўскай і яе камандай. Палітык перакананы, што існуюць спецыяльныя фермы ботаў, якія падтрымліваюць Ціханоўскую і цкуюць яе крытыкаў — такіх, як сам.
«Мы з вамі ведаем, каму гэта ботаферма належыць», — канспіралагічна намякае палітык.
https://nashaniva.com/368504
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368504
Як Бразілія стала «фабрыкай шпіёнаў» для расійскіх разведчыкаў
Расійскія спецслужбы ператварылі Бразілію ў базу для падрыхтоўкі сваіх элітных агентаў пад прыкрыццём для наступных шпіёнскіх аперацый у ЗША, Еўропе і на Блізкім Усходзе.
https://nashaniva.com/368494
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368494
Праз тры месяцы пасля знікнення Мельнікавай КР выступіла з доўгачаканай заявай
Працоўная група па рэагаванні і маніторынгу прыйшла да важнай высновы: немагчыма дакладна вызначыць, што адбылося.
https://nashaniva.com/368501
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368501
«Шкада Акадэмію». Коршунаў пра прызначэнне Караніка кіраўніком НАН
Упершыню ролю старшыні Прэзідыума Акадэміі навук будзе выконваць чалавек без доктарскай ступені — не кажучы пра адсутнасць значнага навуковага досведу. Былы дырэктар Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук Генадзь Коршунаў пракаментаваў @NashaNiva нечаканае прызначэнне Уладзіміра Караніка на новую пасаду.
https://nashaniva.com/368488
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368488
Галоўнае за 22 мая
Наталля Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам, а Каранік узначаліў Акадэмію навук. Пяткевіч: Сацыяльная сфера — яшчэ і эканоміка. А ў культуры людзі хацелі б, каб было, як у іншых краінах. Прыйшла ж яна да Лукашэнкі ў пінжаку люксавага амерыканскага брэнда
Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў
Рускамоўная пісьменніца выйшла замуж за беларуса і склала незвычайны слоўнічак ягоных слоў, якіх ніколі раней не чула
У сейм Польшчы ўнеслі законапраект, які ўскладняе атрыманне грамадзянства. Ён можа закрануць многіх беларусаў
Што з цэнамі і выбарам бульбы ў суседніх Польшчы і Літве
У галаве скульптуры «Радзіма-маці кліча!» ў Валгаградзе знайшлі труп рэктара Акадэміі фізвыхавання
14-гадовая школьніца памерла ў бальніцы ў Ельску
Параўналі цэны на аўтамабілі беларускай і расійскай вытворчасці ў Беларусі і Расіі. Розніца вас здзівіць
Беларускі блогер, якога летась затрымлівалі за прыколы, разам з сябрам ідзе пешшу з Мінска ў Маскву
Айцішніцу не выпусцілі з Беларусі. Яна рэгулярна прыязджала з Еўропы, але ў 2025 знайшлі фота з пратэстаў
У сейм Польшчы ўнеслі законапраект, які ўскладняе атрыманне грамадзянства. Ён можа закрануць многіх беларусаў
Законапраект з папраўкай да закона аб грамадзянстве прапанаваў дэпутат ад апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасць». Цяпер яго вынеслі на грамадскае абмеркаванне, у якім могуць паўдзельнічаць і беларусы, што жывуць у Польшчы.
https://nashaniva.com/368490
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368490
ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнка здзіўляе: экстранна звольніў Караніка і прызначыў Наталлю Пяткевіч / Трагедыя ў бальніцы
Лукашэнка звальняе і прызначае найвышэйшых чыноўнікаў: адстаўка Уладзіміра Караніка і яго новая праца, пасада віцэ-прэм’ера для Наталлі Пяткевіч і не толькі. Валерый Вакульчык і Уладзімір Пярцоў таксама пайшлі на падвышэнне. Новае кіраўніцтва ў Бабруйску, Полацку,Чэрыкаве, Мёрах і іншых гарадах: абяцанні і прагнозы Лукашэнкі. Як выраслі пенсіі ў Беларусі: называем суму. Вялікія праблемы, Дзяржкантроль і моладзь, якая не хоча ехаць у калгас: невясёлыя факты. У Гомельскай вобласці пасадзілі начальніцу. Дзіўны адказ людзям у Брэсце.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=A77fhwuPBBA
Пераможца сёлетняга «Еўрабачання» хоча, каб наступнае прайшло без удзелу Ізраіля
Пераможца «Еўрабачання-2025», аўстрыйскі спявак JJ (Джэй Джэй), выступіў за тое, каб Ізраіль не дапускалі да ўдзелу ў конкурсе ў 2026 годзе з-за вайны ў сектары Газа. Ён заявіў, што хацеў бы бачыць наступны конкурс у Вене, але без удзелу Ізраіля.
https://nashaniva.com/368486
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368486
Беспілотнік ударыў па маскоўскім парку «Патрыёт», такое відэа з’явілася ў інтэрнэце
Пацвярджэння гэтаму ў расійскіх СМІ пакуль няма.
«Патрыёт» — гэта тэматычны парк у Кубінцы пад Масквой, прысвечаны вайсковай тэхніцы, які служыць шавіністычнай прапагандзе.