Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
«15 медных шчытоў у гонар рэспублік СССР». Як выглядае кінатэатр «Масква» пасля рэканструкцыі
Сталічны кінатэатр рамантавалі паўтара года. Знешні выгляд вырашылі не мяняць.
https://nashaniva.com/367405
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367405
Ці варта чакаць даляр ніжэй за тры рублі?
Даляр прадаюць па 3 рублі, хоць яшчэ ў пачатку года яго курс набліжаўся да 3,5. Што адбываецца з валютай?
https://nashaniva.com/367304
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367304
ЗША скарачаюць адставанне ад Кітая ў гіпергукавой гонцы
З дапамогай стартапаў Пентагон упершыню за больш як 50 гадоў здзейсніў паспяховыя палёты беспілотніка, які развівае хуткасць, у пяць разоў большую за хуткасць гуку.
https://nashaniva.com/367331
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367331
«Апошнімі дзецьмі, якіх блаславіў Папа Францішак, былі мае». Беларускі бізнэсовец распавёў, як хрысціў сыноў у Ватыкане
У пачатку красавіка заснавальнік сеткі клінік «Новы зрок» Алег Каўрыгін, якога ў Беларусі асудзілі па палітычна матываванай справе, вырашыў ахрысціць сваіх сыноў Ота і Лявона. Паколькі жонка і дзеці прадпрымальніка жывуць на Мальце, у каталіцкім асяроддзі, ён вырашыў, што тыя прымуць каталіцызм. У сям’і з’явілася ідэя даведацца ў Папы Францішка, ці можа ён ахрысціць хлопчыкаў. 10 красавіка, за 11 дзён да сваёй смерці, пантыфік даў згоду, піша @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/367386
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367386
Па БТ паказалі інтэрв'ю з чарговым зняволеным палякам — Ежы Жывалеўскім
Тэлеканал «Першы інфармацыйны», як і было раней анансавана, паказаў інтэрв’ю з яшчэ адным зняволеным у беларускай турме грамадзянінам Польшчы. Гэтым разам у эфіры з'явіўся Ежы Жывалеўскі, якога ў 2023 годзе асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі за шпіянаж.
https://nashaniva.com/367398
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367398
Побач з Нацбанкам выстраілася вялікая чарга. Хтосьці нават стаяў усю ноч
Нацбанк сёння прэзентаваў юбілейныя банкноты і манеты з нагоды 80-годдзя Перамогі. Гэта выклікала ажыятаж.
https://nashaniva.com/367384
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367384
Украіна атакавала арсенал далёка за Масквою, ідзе эвакуацыя жыхароў
100-ы арсенал Мінабароны Расіі размешчаны каля горада Нея Кастрамской вобласці.
https://nashaniva.com/367385
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367385
У Астане падчас рэпетыцыі парада дрон загадаў дзяўчыне адысці ад акна
https://nashaniva.com/367379
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367379
У Маскве і Падмаскоўі праблемы з сувяззю
Не загружаюцца банкаўскія праграмы, нельга скарыстацца каршэрынгам ці расплаціцца картай у кавярні.
https://nashaniva.com/367371
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367371
Ваяваць за Расію пайшоў былы палітвязень з Гомеля. У Беларусі ён у спісе «тэрарыстаў»
У спісе беларусаў, якія пайшлі наймітамі ў расійскую армію, ёсць Аляксандр Вітухноўскі. Яго судзілі па трох палітычных артыкулах, пiша @flagshtok.
https://nashaniva.com/367355
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367355
Праз атаку беспілотнікаў хаос не толькі ў маскоўскіх аэрапортах, але і ў Санкт-Пецярбургу, куды перанакіроўвалі маскоўскія рэйсы
У выніку ў Пулкаве — заторы і затрымкі, аэрапорт перапоўнены, рэйсы масава не вылятаюць, пасажыраў не выпускаюць з самалётаў, не хапае трапаў і транспарту для дастаўкі да тэрмінала.
Пасажыры паведамляюць, што шмат гадзін вымушаныя заставацца ў самалётах пасля прызямлення.
На відэа — вядомы расійскі праўладны спявак Мікалай Баскаў, які не можа выйсці з самалёта.
У Мінску прэзентавалі банкноту Br80 і памятныя манеты да 80-годдзя Перамогі
У сталіцы адбылася прэзентацыя новай банкноты і памятных манет «80 год Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне».
https://nashaniva.com/367346
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367346
У Полацкім раёне міліцыянеры спынялі п'янага трактарыста стрэламі па колах
На пытанне міліцыі, куды ён так гнаў, мужчына адказаў: «На поле».
https://nashaniva.com/367343
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367343
Калапс у маскоўскіх аэрапортах
Маскоўскія аэрапорты паралізаваныя з-за атак беспілотнікаў: расійскія авіякампаніі масава скасоўваюць і аб’ядноўваюць рэйсы.
Ва Унукаве — аншлаг, інфармацыйныя табло свецяцца «жоўтым і чырвоным», знайсці свабоднае месца ў аэрапорце амаль немагчыма.
Што вядома пра былога каліноўца Васіля Грачыху, які трапіў у рукі беларускага КДБ?
Беларуская прапаганда паказала арыштаванага 39-гадовага Васіля Грачыху. @nashaniva сабрала базавую інфармацыю пра мужчыну.
https://nashaniva.com/367321
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367321
Данута Перадня з’ехала з Беларусі
Студэнтку-выдатніцу затрымалі праз некалькі дзён пасля пачатку вайны і прысудзілі 6,5 года за рэпост антываеннага тэксту. Праз тры гады яе вызвалілі па памілаванні, але пакінулі ў спісе «тэрарыстаў». Цяпер дзяўчына пачынае новае жыццё ў Польшчы.
Збор на дапамогу Дануце тут.
https://nashaniva.com/367419
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367419
Вэнс заявіў, што Расія хоча занадта шмат
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс заявіў, што ЗША спрабуюць сканцэнтравацца на пытаннях доўгатэрміновага ўрэгулявання вайны ва Украіне і адысці ад ідэі часовага перамір'я. Але патрабаванні Расіі, маўляў, завышаныя.
https://nashaniva.com/367415
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367415
«Страшней, што свой заб'е, а не дрон варожы». Як жывуць у вёсцы Курскай вобласці, дзе расійскі салдат расстраляў шматдзетную маці
У ноч на 30 красавіка ў занятым расійскай арміяй сяле Гір'і Курскай вобласці расійскі салдат напаў на шматдзетную сям'ю: расстраляў Алесю Ларыну, параніў яе мужа Ігара і захапіў іх дачок шасці і дзесяці гадоў. Відавочцы кажуць, што ён быў «у неадэкваце». ASTRA і «Медыязона» высветлілі біяграфію падазраванага, пагаварылі з сябрам сям'і Ларыных, які заспеў забойцу ў іх доме, і распыталі яго аднавяскоўцаў аб жыцці і настроях у прыграніччы, дзе мірных жыхароў цяпер менш, чым вайскоўцаў, многія з якіх нядаўна выйшлі з калоній.
https://nashaniva.com/367396
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367396
🔥Памілаваны 42 палітвязні
З іх 18 жанчын, 24 мужчыны. Двое з іх шматдзетныя бацькі, адзін пенсіянер.
Самалёт прэзідэнта Сербіі, які ляцеў у Маскву на парад, здзейсніў экстранную пасадку ў аэрапорце Баку
Самалёт не змог працягнуць шлях праз пагрозы бяспекі, уключаючы ўздзеянне сістэм СПА.
Мір — гэта грэх. Расійскі святар абвінаваціў тых, хто супраць вайны, у духу антыхрыста
У РПЦ асудзілі расейцаў, што хочуць міру.
https://nashaniva.com/367387
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367387
Украіна атакавала базу пілатажных груп, што ўдзельнічаюць у парадзе ў Маскве
У ноч на 7 мая беспілотнікі атакавалі два ваенныя аэрадромы Расіі. Пад удар трапілі Шайкоўка ў Калужскай вобласці і Кубінка ў Падмаскоўі.
https://nashaniva.com/367370
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367370
Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі
5 мая БТ паказала сюжэт пра затрыманне добраахвотніка-каліноўца Васіля Грачыхі. @nashaniva вызначыла месца, куды верталёт прывёз Васіля для тэатралізаванага «допыту», а таксама бартавы нумар верталёта, які КДБ спрабаваў схаваць у сюжэце.
https://nashaniva.com/367349
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367349
«Куратар — твой другі начальнік». Як службы бяспекі «душаць» айцішнікаў
«Я пяць гадоў працаваў у такім месцы, якое цяпер назваў бы філіялам турмы». Як службы бяспекі банкаў тэрарызуюць супрацоўнікаў, піша @devby.
https://nashaniva.com/367357
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367357
У мінскім Тэатры лялек пройдзе спектакль паводле «Знака бяды» Васіля Быкава
Сталічны Тэатр лялек анансаваў прэм’еру. Новы спектакль «Хутар» стане вобразным пераасэнсаваннем знакамітай аповесці Быкава.
https://nashaniva.com/367348
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367348
Маразы не сыходзяць. Зноў штармавое папярэджанне праз іх
У бліжэйшыя тры ночы сіноптыкі прагназуюць замаразкі.
https://nashaniva.com/367351
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367351
У Мінску гатовыя плаціць 2000 рублёў у месяц за паяданне піцы
Сетка піцэрый «Піца Лісіца» шукае чалавека, які будзе атрымліваць грошы за тое, каб каштаваць піцу. Новая вакансія гучыць як мара аматара фастфуду — дэгустатар піцы, або, як яго называюць у кампаніі, піца-самелье.
https://nashaniva.com/367340
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367340
Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
Былы палітзняволены Юрась Зянковіч распавёў @nashaniva, што перад вызваленнем правёў 4 месяцы ў СІЗА КДБ у адной камеры з экс-каліноўцам Васілём Верамейчыкам.
https://nashaniva.com/367339
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367339
«Лепш быць застрэленай у спіну, чым гадамі так сядзець». Беларуска расказала пра ўмовы ў ізалятары пасля затрымання на мяжы
Беларусаў, якія едуць дахаты з-за мяжы, можа чакаць дадатковы кантроль: з гутаркай і праверкай тэлефона. Памежнікі шукаюць «экстрэмісцкія» лайкі і падпіскі ў сацсетках за кожны год і адпраўляюць знойдзенае на «прававую ацэнку». Калі знаходзяць, то правяранага чакаюць суткі ў ІЧУ: без рэчаў, матрацаў і пасцельнай бялізны, з клапамі і голымі металічнымі шконкамі, на якіх немагчыма спаць.
@mediazzzona запісала маналог беларускі, якая трапіла ў ІЧУ пасля праверкі на мяжы.
https://nashaniva.com/367330
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367330
Сёння ў Ватыкане пачынаецца канклаў кардыналаў. Будзе абраны новы Папа
Пакуль не будзе абраны пераемнік Папы Францішка, 133 кардыналы будуць зачынены ў Сікстынскай капэле. Перад гэтым кожны з іх прысягае на Евангеллі захоўваць поўную тайну пра ўсё, што адбываецца падчас канклава, да канца свайго жыцця.
https://nashaniva.com/367337
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367337