Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Ціханоўская прызналася, што не ўмее гатаваць катлеты
На тыкток-старонцы Святланы Ціханоўскай з'явіліся фрагменты шчырага інтэрв'ю з ёй. У адным з іх палітык раскрывае страшную праўду, якая многіх расчаруе — яна не такая ўжо і майстрыха ў прыгатаванні катлет.
https://nashaniva.com/366900
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366900
Галоўнае за 29 красавіка
Аляксандру Лукашэнку цяжка далося ўскладанне вянкоў на Мамаевым кургане. А пасля яму давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі
Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай. Што вядома пра гэтую аварыю
«Раcтрушчанне галавы». Сталі вядомыя прычыны смерці беларусаў, якія ваявалі за Расію
Азаронак так стараўся хутчэй расхваліць Лукашэнку, што спехам запосціў крамолу
Стала вядома, як у Расіі жахліва катавалі ўкраінскую журналістку Вікторыю Рошчыну
Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну
Дзе цяпер працуе былая фаварытка Лукашэнкі Марыя Васілевіч
Паглядзіце, якімі моднымі лакацыямі абзавёўся Парк Горкага
33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі
У беларускага А1 рэкорд па чыстым прыбытку — 369 мільёнаў рублёў. Але дзяржава зарабіла на гэтым бізнэсе яшчэ больш
«У часці было шмат «кульгавых». Як цяпер служаць у войску тыя, хто да 2023 лічыўся непрыдатным
Сяргея (імя зменена) прызналі непрыдатным да службы ў войску ў мірны час яшчэ ў 2020 годзе. Але ў лютым 2023-га ў Беларусі перагледзелі патрабаванні да прыдатнасці прызыўнікоў — і «сюрпрыз-сюрпрыз». Крыху менш за паўгода таму Сяргей вярнуўся з войска і расказаў @devby пра свае армейскія будні.
https://nashaniva.com/366896
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366896
Пуцін прапанаваў пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці беспілотнікаў
Расія гатовая разам з Беларуссю пачаць праект па вытворчасці беспілотнікаў, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у пачатку двухбаковай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 29 красавіка ў Валгаградзе.
https://nashaniva.com/366889
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366889
Трамп дапусціў, што можа перайсці на бок Украіны
Прэзідэнт ЗША заявіў, што ягонае стаўленне да Украіны залежыць ад дзеянняў Расіі.
https://nashaniva.com/366879
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366879
Азаронак так стараўся хутчэй расхваліць Лукашэнку, што спехам запосціў крамолу
Прапагандыст Рыгор Азаронак, жадаючы паказаць на ўвесь свет вялікую папулярнасць асобы Лукашэнкі сярод аўдыторыі ягонага расійскага калегі Уладзіміра Салаўёва, заскрыніў не гледзячы некалькі выказванняў каментатараў у канале «Соловьёв LIVE» і запосціў у свой канал. А пасля ўчытаўся ў змест і сам жахнуўся.
https://nashaniva.com/366881
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366881
«Раcтрушчанне галавы». Сталі вядомыя прычыны смерці беларусаў, якія ваявалі за Расію
«Кіберпартызаны» выбарачна праверылі выкладзены днямі ўкраінскім праектам «Хачу жыць» спіс з 742 наймітаў з беларускімі пашпартамі, якія ваююць ва Украіне на баку Расіі.
https://nashaniva.com/366877
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366877
Аляксандру Лукашэнку, якому на Радаўніцу замест паездкі на родныя магілы давялося ляцець у Валгаград, цяжка далося ўскладанне вянкоў на Мамаевым кургане
Уладзімір Пуцін, згодна з пратаколам, распраўляў стужкі на вянку. Аляксандру Лукашэнку перашкаджала праблемнае калена. «Пул первого» не даў гэтага відэа, але расійскія каналы зрабілі на ім акцэнт.
«Яны былі мацнейшыя за артылерыю»
Зяленскага параўноўваюць з Чэрчылем, але каго на самай справе ён лічыць кумірам.
https://nashaniva.com/366871
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366871
Рыэлтарскі бізнэс «нармалізуюць». Экспертка расказала, чаго чакаць
«Агентаў нерухомасці прыбіраюць як клас».
https://nashaniva.com/366858
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366858
Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну
У спісе беларусаў, якія ваююць на баку Расіі ва Украіне, ёсць толькі адно жаночае прозвішча — Ілона Шчарбакова. Расказваем пра гэту жанчыну.
https://nashaniva.com/366820
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366820
Дзе цяпер працуе былая фаварытка Лукашэнкі Марыя Васілевіч
21-гадовая Марыя Васілевіч, за якой на конкурсе прыгажосці «Міс Беларусь — 2018» Аляксандр Лукашэнка назіраў асабіста з глядацкай залі, на нейкі час стала яго бяззменнай спадарожніцай і фаварыткай № 1. Пасля 2020 года яна выпала я зго найбліжэйшага атачэння. Пра заробкі Марыі даведалася @buroBY.
https://nashaniva.com/366855
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366855
Патрушаў пагражае забраць ва Украіны Адэсу
Памочнік Уладзіміра Пуціна заявіў, што Адэса была заснавана Кацярынай ІІ і заўсёды была расійскім фарпостам у Чорным моры.
https://nashaniva.com/366850
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366850
У ДТЗ з аўтобусам пад Варшавай пацярпеў грамадзянін Беларусі
Сярод пацярпелых у аўтобусе пераважна грамадзяне Украіны, але таксама ёсць адзін беларус і адзін іспанец, піша @reformby.
https://nashaniva.com/366844
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366844
На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы
Таксама адбыліся допыты родных Паліны.
https://nashaniva.com/366831
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366831
«Шанцы на спыненне агню роўныя нулю». ЗША паведамілі Еўропе, што перамовы з Пуціным зайшлі ў тупік
Чыноўнікі адміністрацыі Дональда Трампа, якія за апошнія два месяцы не менш за 6 разоў сустракаліся з расійскімі дыпламатамі, вярнуліся з перамоў з пустымі рукамі, і гэта пачынае іх турбаваць. Пра гэта Financial Times расказалі крыніцы, знаёмыя з брыфінгам, які амерыканцы правялі для еўрапейскіх і ўкраінскіх калегаў па выніках сваіх кантактаў з Расіяй.
https://nashaniva.com/366894
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366894
Былы афіцэр Унутраных войскаў з захапленнем вяртаецца да беларускай мовы
«Я вяртаюся дадому», — напісаў у фэйсбуку Максім Дзенісевіч, які да восені 2020 года служыў у Беларусі ва Унутраных войсках, а пасля, не жадаючы ваяваць з уласным народам, звольніўся з іх і выехаў за мяжу. Але мае на ўвазе ён вяртанне не фізічнае, а духоўнае — вяртанне да каранёў праз засваенне беларускай мовы.
https://nashaniva.com/366898
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366898
ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнка без рэтушы: ходзіць дрэнна, не згінае нагу / Маладая жонка давяла да бяды: што здарылася
Галоўныя навіны дня. Куды і чаму паехаў Лукашэнка: кадры без рэтушы, кветкі на чужыя магілы і ціхі пратэст дэпутата Ігара Марзалюка. Начная пагоня ў Магілёўскай вобласці: чаму міліцыя пачала страляніну ў Шклове. Улады ўзяліся за нерухомасць: што чакае беларусаў? Дзе цяпер сяброўкі, з якімі Лукашэнка танчыў вальс і збіраў кавуны: першая настаўніца яго малодшага сына Колі, а таксама Марыя Васілевіч, Алена Казак, і Уладлена Зайцава. Маладая беларуская жонка давяла да бяды: трагікамедыя. Што хутка падаражэе ў Беларусі? Трагедыя ў Кобрыне: што вядома?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=NLOkxIPb4qA
Лукашэнка заклікаў не зважаць на псіхіку дзяцей тады, калі трэба праводзіць прапаганду
Маўляў, цяпер «не час разважаць пра наступствы».
https://nashaniva.com/366888
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366888
«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі
Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным у Валгаградзе запэўніваў саюзніка ў тым, што не забараняе сімвалы рускага свету.
https://nashaniva.com/366885
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366885
У беларускіх гарадах выстройваюцца гіганцкія чэргі на канцэрты расійскага артыста Лазарава
Спачатку вялікія натоўпы былі заўважаныя ў Гомелі, аналагічная карціна назіралася ў Магілёве і Гродне. Відэа, якія дэманструюць маштабныя натоўпы людзей каля канцэртных пляцовак, зноў з'явіліся ў тыктоку.
https://nashaniva.com/366880
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366880
Вынеслі на абмеркаванне праект разбудовы мінскай Серабранкі
З 28 красавіка па 12 траўня ў Ленінскім раёне Мінска праходзіць грамадскае абмеркаванне дэталёвага плана развіцця тэрыторыі паміж вуліцамі Ванеева, Якубова, Пляханава і праспектам Ракасоўскага. Гэта тэрыторыя памерам 155 га, дзе цяпер жыве каля 30 тысяч чалавек.
https://nashaniva.com/366874
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366874
У Парыжы пачаўся суд над «дзядамі-грабежнікамі», якія амаль дзесяцігоддзе таму абрабавалі Кім Кардаш'ян
Зорку рэаліці-шоу Кім Кардаш'ян абрабавалі ноччу 3 кастрычніка 2016 года ў парыжскім гатэлі Hôtel de Pourtalès, дзе злачынцы, пераапранутыя ў паліцэйскіх, звязалі яе і забралі каштоўнасці на суму каля 10 мільёнаў долараў, уключаючы заручальнае кальцо ад Канье Уэста.
https://nashaniva.com/366873
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366873
Ізраільскаму бізнэсмену, які стаў іранскім шпіёнам дзеля дарагой ва ўтрыманні беларускі, далі 10 гадоў
72-гадовага Моці Мамана пасадзілі за шпіянаж.
https://nashaniva.com/366869
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366869
Стала вядома, як у Расіі жахліва катавалі ўкраінскую журналістку Вікторыю Рошчыну
Цела вярнулі без вачэй, мозгу і часткі гартані.
https://nashaniva.com/366860
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366860
Наталля Цылінская: Замужам я была чатыры разы. Мы створаны, каб нас насілі на руках, калі крыху буйнейшая — пакліч сябра
Кіраўнік Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту і падпісантка за Лукашэнку Наталля Цылінская падзялілася думкамі пра сям'ю і любоў, піша @tribuna_by.
https://nashaniva.com/366847
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366847
Расіяне расстралялі беларуса, які адмовіўся ісці на «мясны штурм» ва Украіне
Да вербавання ў шэрагі расійскай арміі Павел Глухаў адбываў пакаранне за забойства ў папраўчай калоніі № 7 ва Удмуртыі, піша @radiosvaboda.
https://nashaniva.com/366851
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366851
Прэм'ер-міністр Канады Марк Карні: Старыя адносіны з ЗША скончыліся
Прэм'ер-міністр Канады Марк Карні зрабіў першую заяву пасля перамогі сваёй Ліберальнай партыі на парламенцкіх выбарах. Карні сказаў, што бліжэйшыя месяцы будуць цяжкімі і запатрабуюць ахвяр.
https://nashaniva.com/366845
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366845
У Германіі забілі аўтарку бестсэлераў пра рускіх, кіяўлянку Аляксандру Фроліх
Пісьменніца памерла ад удару тупым прадметам у сваім плывучым доме. Аляксандра Фроліх атрымала вядомасць дзякуючы раману «Мая руская свякроў і іншыя катастрофы».
https://nashaniva.com/366834
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366834
Паглядзіце, якімі моднымі лакацыямі абзавёўся Парк Горкага
У апошнія месяцы парк Горкага нагадваў адну вялікую будпляцоўку. Цяпер вы можаце ацаніць змены на знаёмых алеях.
https://nashaniva.com/366833
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366833