nashaniva | Неотсортированное

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Подписаться на канал

Наша Ніва

Да Дня Перамогі ў Мінску адкрыюць рэканструяваны кінатэатр «Масква»

Апошнія штрыхі наносяць аддзелачнікі і клінеры, мэбля ўжо расстаўленая.

https://nashaniva.com/366630

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366630

Читать полностью…

Наша Ніва

У МЗС Украіны заклікалі не рэагаваць на злівы «мірных планаў»

Прэс-сакратар украінскага МЗС Георгій Ціхі падчас брыфінгу 25 красавіка, каментуючы рознага роду «мірныя планы», якія з'яўляюцца ў СМІ, заклікаў улічваць афіцыйную пазіцыю кіраўніцтва Украіны, а не «злівы» ў медыях.

https://nashaniva.com/366628

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366628

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Заява Лукашэнкі пра прыезд мігрантаў у Беларусь: ВІДЭА / Міністр напружыўся: што здарылася

Новая нарада і новыя заявы Лукашэнкі: пра беларусаў, якія не хочуць працаваць, свае рашэнні і галоўную праблему. Чаму хвалюецца міністр унутраных спраў Іван Кубракоў? Не стала яшчэ аднаго сілавіка: што вядома? Як вядомы чыноўнік Лукашэнкі абыйшоў санкцыі? Пенсіянерка з Мінска нарабіла вялікіх праблем: што здарылася? Сумны рэкорд Лукашэнкі і яго чыноўнікаў: пра што кажуць афіцыйныя лічбы Белстата. Пратэст у Слуцку.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».


https://www.youtube.com/watch?v=V5nzGy12ux4

Читать полностью…

Наша Ніва

Орбан: Трамп часта пытаецца, калі Венгрыя выйдзе з Еўрасаюза

Прэм'ер-міністр Венгрыі звярнуў увагу прэзідэнта ЗША, што Венгрыя прадае 85% сваёй прадукцыі ў межах Еўрапейскага Саюза.

https://nashaniva.com/366617

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366617

Читать полностью…

Наша Ніва

Украіна без Крыма, але з Запарожскай АЭС. Reuters апублікавала поўны спіс мірных прапаноў Трампа

Агенцтва Reuters атрымала поўны змест мірнага плана прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які амерыканскі спецпрадстаўнік Стыў Уіткаф прадставіў на перамовах з Украінай. Журналісты адзначылі, што публікуюць дакумент без зменаў. Ён утрымлівае выразныя ўмовы, якія з'яўляюцца «канчатковай прапановай» Вашынгтона для абодвух бакоў.

https://nashaniva.com/366620

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366620

Читать полностью…

Наша Ніва

«Прычын замарожваць будоўлю няма». Чыноўнікі сустрэліся з пратэстоўцамі супраць вадасховішча для адкідаў пад Жодзіна

Сустрэча выйшла вельмі эмацыйнай. Гэта зразумела нават па рэпартажу ў дзяржаўных СМІ.

https://nashaniva.com/366611

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366611

Читать полностью…

Наша Ніва

Выканаўца забойства генерала Маскаліка жыў з ім у адным пад’ездзе

Падазраваны нібыта прыпаркаваў аўтамабіль з выбухоўкай 16 красавіка і хутка пасля гэтага пакінуў Расію.

https://nashaniva.com/366609

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366609

Читать полностью…

Наша Ніва

Адміністратара дарожных вайбер-чатаў затрымалі ў Рэчыцы

Магчыма, за перадачу здымкаў з расійскай вайсковай тэхнікай, піша @flagshtok.

https://nashaniva.com/366603

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366603

Читать полностью…

Наша Ніва

Залужны: Гэта новы тып вайны. 15 км ад лініі фронту — цяпер зона суцэльнай смерці. Авіяцыя і флот страцілі сваё значэнне

Былы галоўнакамандуючы УСУ, а зараз пасол Украіны ў Вялікабрытаніі Валерый Залужны на Форуме абаронных тэхналогій Украіна — Вялікабрытанія расказаў пра тое, як спосабы вядзення вайны змяніліся за час расійска-ўкраінскага супрацьстаяння.

https://nashaniva.com/366597

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366597

Читать полностью…

Наша Ніва

Неабходныя грошы на аперацыю Данілу Гаркаваму, які змагаецца з анкалогіяй і перанёс сем аперацый, сабралі за суткі

У мужчыны вельмі рэдкая злаякасная пухліна мяккіх тканак — дэрматафібрасаркома. На аперацыю патрабуецца амаль 6500 еўра.

https://nashaniva.com/366599

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366599

Читать полностью…

Наша Ніва

Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»

«Я магу па-народнаму сказаць, непапулярна: ну калі ў нас нехта баіцца замежнікаў, трэба працаваць тады за траіх, хаця б за дваіх».

https://nashaniva.com/366593

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366593

Читать полностью…

Наша Ніва

Момант выбуху, у якім загінуў расійскі генерал, папаў на відэа

Читать полностью…

Наша Ніва

Шпакоўскі: Амністыя-2025 у адносінах палітвязняў прымяняцца не будзе

Па словах былога ахоўніка Аляксандра Мілінкевіча, якога цяпер прызначылі дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, амністыя палітвязняў не ўяўляецца магчымай і з’яўляецца немэтазгоднай. Ён тлумачыць, што «геапалітычны шторм працягваецца», а падзеі, якія прывялі да масавых арыштаў, адбыліся зусім нядаўна.

Читать полностью…

Наша Ніва

Цягнік збіў дзяўчыну на вакзале ў Оршы

Яна цудам засталася жывой.

https://nashaniva.com/366586

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366586

Читать полностью…

Наша Ніва

2 і 6 мая ў Мінску правядуць генеральныя рэпетыцыі параду

У цэнтры горада будуць перакрывацца вуліцы.

https://nashaniva.com/366573

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366573

Читать полностью…

Наша Ніва

Працаваў у ДАІ, знайшоў Каліноўскага, прыдумаў пашпарт Новай Беларусі і пайшоў на вайну. Усё гэта — пра аднаго байца ПКК

Баец палка Каліноўскага Мікіта Забуга — асоба рознабаковая. Атрымаў тры дыпломы аб вышэйшай адукацыі (у тым ліку Акадэміі МУС і Оксфарда), займаўся бізнэсам у Літве, інвеставаў у будаўнічую галіну роднай Астравеччыны. Забуга цікавіцца гісторыяй і геральдыкай — удзельнічаў у раскопках парэштак паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, стварыў Геральдычную раду (якая ўзнавіла беларускія нацыянальныя ўзнагароды). Таксама ён аўтар ідэі пашпарта Новай Беларусі. @zerkalo_io пагутарыла з Мікітам Забугам пра ўсё гэта, а таксама пра тое, якімі ён бачыць сканчэнне вайны ва Украіне і будучыню Беларусі.

https://nashaniva.com/366629

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366629

Читать полностью…

Наша Ніва

У сітуацыі з пакістанцамі ўлады сталі закладнікамі сваёй жа прапаганды і сваіх ідэалагем

Негатыў, які выплюхнуўся ў сацыяльных сетках, стаў нечаканасцю для ўладаў. Інфармацыя пра 150 тысяч пакістанцаў стала свайго роду тэстам, які шмат што паказаў — і пра грамадства, і пра ўладу, піша на @radiosvaboda Валер Карбалевіч.

https://nashaniva.com/366625

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366625

Читать полностью…

Наша Ніва

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Разважаючы пра гарачую тэму прыцягнення ў Беларусь працоўных мігрантаў з Азіі, Лукашэнка раптам вырашыў параўнаць пакістанцаў з беларусамі, якія пратэставалі ў 2020 годзе.

https://nashaniva.com/366622

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366622

Читать полностью…

Наша Ніва

Лукашэнка выкрыў «жулікаватыя схемы» на прадпрыемстве Цяцерына

Сёння на нарадзе па развіцці пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС раёнаў Аляксандр Лукашэнка выказаў шэраг нараканняў па працы ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі. Высновы былі зробленыя ў тым ліку па выніках ягоных нядаўніх працоўных паездак.

https://nashaniva.com/366619

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366619

Читать полностью…

Наша Ніва

«Як да вас англічан занесла?» Лаўроў абурыўся, што ва Узбекістане надпіс на помніку аформілі не па-руску

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў падчас візіту ў Самарканд у прысутнасці ўзбекістанскага калегі звярнуў увагу на адсутнасць надпісу на рускай мове каля мемарыяла «Смуткуючая маці».

https://nashaniva.com/366614

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366614

Читать полностью…

Наша Ніва

Выбары спікера Каардынацыйнай рады пройдуць 13 мая

Выбіраць новага кіраўніка трэба з-за знікнення Анжалікі Мельнікавай.

https://nashaniva.com/366613

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366613

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп: Крым застанецца з Расіяй

«І прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі гэта разумее, і ўсе гэта разумеюць — што Крым доўгі час быў з Расіяй», — заявіў прэзідэнт ЗША.

https://nashaniva.com/366604

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366604

Читать полностью…

Наша Ніва

Мілы сабака катаецца па Мінску на монаколе

Гаспадыня кажа, што ён сам усеўся.

https://nashaniva.com/366605

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366605

Читать полностью…

Наша Ніва

Асуджаны на смерць у Беларусі Рыка Крыгер: Так, я перамясціў той заплечнік, але не ведаў, што там выбухоўка

Супраць Рыка Крыгера ў Германіі вядзецца расследаванне. Ён вярнуўся да працы санітарам, хоць знайсці працу было няпроста.

https://nashaniva.com/366594

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366594

Читать полностью…

Наша Ніва

Сын намесніка дырэктара ЦРУ загінуў, змагаючыся за Расію супраць Украіны

Майкл Глос на радзіме быў экаактывістам, а потым паехаў у падарожжа па свеце. У Расіі ён падпісаўся на групы пра Сталіна і Леніна і збіраўся змагацца з «заходняй гегемоніяй».

https://nashaniva.com/366595

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366595

Читать полностью…

Наша Ніва

Памятаеце журналістку Галузу, якая зліла асабістую перапіску Стрыжака? Яна ўступіла ў «Народную грамаду»

У 2020-м былая работніца «СБ» пакрыўдзілася на кіраўніцтва «Байсола» і вываліла тоны кампрамату, што прывяло да арыштаў у Беларусі.

https://nashaniva.com/366584

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366584

Читать полностью…

Наша Ніва

У Падмаскоўі ўзарвалі генерала Мінабароны Яраслава Маскаліка

59-гадовы высокапастаўлены вайсковец быў намеснікам начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расіі.

У 2015-м ён уваходзіў у перамоўную групу Расіі ў «нармандскім фармаце» разам прэс-сакратаром Пуціна Дзмітрыем Пясковым, міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым і яшчэ пяццю чыноўнікамі і сілавікамі.

Яго аўтамабіль быў падарваны дыстанцыйна. Выбух быў такой сілы, што цела генерала адкінула да пад'езда.

Читать полностью…

Наша Ніва

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, загінуў генерал Маскалік

Выбух быў такі моцны, што яго адкінула да пад’езда.

Загінулы — намеснік начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расіі Яраслаў Маскалік.

Читать полностью…

Наша Ніва

Заўтра радыкальна пахаладае: замаразкі, мокры снег і +8°C..+10°С удзень

https://nashaniva.com/366583

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366583

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп назваў «вялікай саступкай» Пуціна адмову захопліваць усю Украіну

Пры гэтым Трамп запэўніў, што аказвае «вялікі ціск» на Расію.

https://nashaniva.com/366578

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366578

Читать полностью…
Подписаться на канал