nashaniva | Неотсортированное

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Подписаться на канал

Наша Ніва

Як скласці радавод сваёй сям’і? Пакрокавая інструкцыя

Гісторыя роду — гэта не толькі даты і імёны. Пры правільным падыходзе кожны чалавек можа знайсці шмат цікавага пра сваіх продкаў.

@nashaniva склала пакрокавую інструкцыю аб тым, як збіраць інфармацыю з архіваў, сайтаў і сацыяльных сетак.

https://nashaniva.com/365459

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365459

Читать полностью…

Наша Ніва

Велікоднае богаслужэнне — трансляцыя з Вільні

Беларускі праваслаўны прыход Канстанцінопальскага патрыярхата будзе трансляваць велікодную службу анлайн.

https://nashaniva.com/366231

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366218

Читать полностью…

Наша Ніва

Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Вялікаднем

«Няхай гэты дзень стане нам напамінам: будучыня за тымі, хто захоўвае чалавечнасць. За тымі, хто не прымае хлусню і працягвае мяняць сусвет праз любоў і падтрымку. Няхай нашыя сэрцы заўсёды будуць поўныя святла і дабрыні. І няхай гэтая дабрыня вядзе нас да вольнай краіны, дзе не будзе месца гвалту, страху і нянавісці».

https://nashaniva.com/366228

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366228

Читать полностью…

Наша Ніва

Зяленскі: Калі поўная цішыня сапраўды запануе, Украіна прапануе працягнуць яе

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пагадзіўся цалкам спыніць агонь, калі «поўная цішыня сапраўды запануе», і нават прапанаваў не абмяжоўвацца адным велікодным днём. Але дзейнічаць украінцы будуць у залежнасці ад паводзін Расіі.

https://nashaniva.com/366224

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366224

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 19 красавіка

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е. МЗС Украіны: Будзем глядзець на дзеянні, а не на словы. Расійскі беспілотнік ударыў па шматкватэрным доме ў Херсоне за пяць хвілін да пачатку пуцінскага перамір'я

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

22-гадовы віцябчук, якога асудзілі за графіці пра 3%, загінуў у аўтакатастрофе пад Пецярбургам

Расійскі рубель стаў самай прыбытковай валютай з пачатку года

Палітвязень Андрэй Чапюк пасля допыту ўсё ж трапіў дадому

Сябар памерлага ў Кракаве Сяргея Дубініна расказаў, што папярэднічала трагедыі

«Муж забраў у закладнікі маіх котак». Дызайнерка Вольга Кардаш — пра развод з мужам, уласную краму і самага стылёвага беларуса

Многім беларусам за мяжой пастаянна сніцца гэты кашмар. Што рабіць?

Кватэру памерам з катэдж прадаюць у цэнтры Мінска

Адміністрацыя Трампа гатова прызнаць Крым расійскім у рамках мірнай дамовы

Читать полностью…

Наша Ніва

«Захварэў? Ідзі ў храм»

Андрэй Лемяшонак напярэдадні сёлетняга свята расказаў, як заражаў людзей на Вялікдзень 2020 года.

https://nashaniva.com/366217

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366217

Читать полностью…

Наша Ніва

У Полк Каліноўскага на тыдзень пралез міліцэйскі стукач. Цяпер яго выкрылі, і добра відаць, хто спрабуе абяліць агента

Беларускага міліцэйскага стукача, які цяпер жыве пад іменем Віталь Камінскі, знайшлі ва Украіне. Апраўдваючыся, ён нагарадзіў гісторый, круцейшых чым у барона Мюнхаўзена. Пашыраць цынічную хлусню стаў блогер-канспіролаг Вірус.

https://nashaniva.com/366089

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366089

Читать полностью…

Наша Ніва

У Беларусі будуюць чатыры буйныя пляцоўкі чакання каля мяжы

Каля пагранперахода «Казловічы» будзе самая вялікая такая пляцоўка ў Еўропе. Яна зойме 15 га плошчы, на якой змесціцца каля 800 машын.

https://nashaniva.com/366204

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366204

Читать полностью…

Наша Ніва

Украіна і Расія правялі перад Вялікаднем буйны абмен ваеннапалоннымі

Абмен ваеннапалоннымі адбыўся паводле формулы «246 на 246», то-бок пад яго трапілі амаль 500 чалавек.

https://nashaniva.com/366209

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366209

Читать полностью…

Наша Ніва

Упершыню дадаткова абмежавалі наведванне на Радаўніцу могілак у зоне адчужэння на мяжы з Украінай

Усе папярэднія гады дазвалялася наведванне любых могілак у зоне адчужэння на працягу чатырох дзён — з суботы па аўторак. Але ў 2025 годзе прапускаць у вёскі ў памежнай паласе Нараўлянскага раёна будуць толькі ў пэўныя дні, піша @flagshtok.

https://nashaniva.com/366206

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366206

Читать полностью…

Наша Ніва

Чыноўнікі МАРГ праверылі сховішчы з агароднінай і кажуць, што ўсё нармальна

І бульбы там хапае, і якасць належная.

https://nashaniva.com/366201

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366201

Читать полностью…

Наша Ніва

22-гадовы віцябчук, якога асудзілі за графіці пра 3%, загінуў у аўтакатастрофе пад Пецярбургам

Прычынай смерці фігуранта палітычнай крымінальнай справы Расціслава Чаховіча стала не анкалогія, на якую ён хварэў.

https://nashaniva.com/366195

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366195

Читать полностью…

Наша Ніва

У Крамлі далі зразумець, што Вашынгтон выступае не з тымі прапановамі

Амерыканская адміністрацыя, у тым ліку Дональд Трамп, разумеюць прычыны вайны ва Украіне, але не прасоўваюць «разумныя ідэі» з-за «антырасійскага фону», паведаміў памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў. 

https://nashaniva.com/366197

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366197

Читать полностью…

Наша Ніва

Расійскі рубель стаў самай прыбытковай валютай з пачатку года

Пасля вяртання Дональда Трампа ў Белы дом расійскі рубель умацаваўся да даляра на 30%.

https://nashaniva.com/366192

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366192

Читать полностью…

Наша Ніва

Як правільна фарбаваць яйкі на Вялікдзень

Галоўны сімвал свята — чырвонае яйка. 

https://nashaniva.com/288852

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/288852

Читать полностью…

Наша Ніва

«Праціўнік імітуе рэжым цішыні, але штурмы працягваюцца»

Украінцы расказалі пра стан на фронце на Вялікдзень.

https://nashaniva.com/366233

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366233

Читать полностью…

Наша Ніва

«Чалавек, заняты любімай справай, не старэе». Беларус робіць у Польшчы рыцарскія даспехі па 15 тысяч еўра

Калі Максіму Ізобаву было пяць гадоў, ён трапіў з татам у інфекцыйную бальніцу з дыягназам жаўтуха. Каб хоць неяк пацешыць сына, бацька маляваў яму рыцараў у даспехах. Здаецца, тады ніхто з іх не здагадваўся, што гэта вызначыць будучую прафесію хлопчыка. Цяпер Максім жыве ў польскім Шчэціне і працягвае справу, якой пачаў займацца яшчэ ў Беларусі, — стварае шэдэўры гістарычнай рэканструкцыі, піша @mostmediaio.

https://nashaniva.com/366218

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366218

Читать полностью…

Наша Ніва

«Баімся, што яе не выпусцяць з Беларусі». Бацькі мінскіх падлеткаў расказалі, як школы кантралююць планы паступлення іх дзяцей

@gazetaby сталі вядомыя выпадкі, калі па даручэнні дырэктараў школ класныя кіраўнікі старэйшых класаў (9-11) апытвалі дзяцей, у якую навучальную ўстанову яны збіраюцца паступаць пасля заканчэння школы. З тымі, хто збіраецца выязджаць з Беларусі і паступаць у еўрапейскія ВНУ, праводзяць прафілактычныя гутаркі.

https://nashaniva.com/366223

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366223

Читать полностью…

Наша Ніва

На наступным тыдні зноў пахаладае

Дзмітрый Рабаў адзначыў, што сёлета красавіцкага надвор'я няма, яно то майскае, то нават чэрвеньскае. Але радавацца доўга не прыйдзецца.

https://nashaniva.com/366219

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366219

Читать полностью…

Наша Ніва

Расійскі беспілотнік ударыў па шматкватэрным доме ў Херсоне за пяць хвілін да пачатку пуцінскага перамір'я

У выніку ўдару ў доме загарэліся як мінімум пяць кватэр. Інфармацыя пра пацярпелых цяпер удакладняецца. 

https://nashaniva.com/366222

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366222

Читать полностью…

Наша Ніва

МЗС Украіны пра пуцінскае перамір'е: Будзем глядзець на дзеянні, а не на словы

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга, каментуючы велікоднае перамір'е, нібыта сёння абвешчанае прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, нагадаў, што пазіцыя Украіны застаецца выразнай: яшчэ 11 сакавіка яна пагадзілася на поўнае часовае спыненне агню на 30 дзён, але расійская адмова ад гэтага працягваецца ўжо 39 дзён.

https://nashaniva.com/366215

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366215

Читать полностью…

Наша Ніва

Уіткаф яшчэ раз сустрэнецца з прадстаўнікамі Расіі

Сустрэча спецпрадстаўніка Дональда Трампа Стыва Уіткафа з расіянамі можа адбыцца паралельна з перамовамі прадстаўнікоў ЗША з дэлегацыямі Еўропы і Украіны ў Лондане на наступным тыдні.

https://nashaniva.com/366214

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366214

Читать полностью…

Наша Ніва

Зяленскі заявіў пра расійскія дроны ва ўкраінскім небе пасля аб'яўлення пуцінскага перамір'я

«Гэта сапраўднае стаўленне Пуціна да Вялікадня і да жыцця людзей».

https://nashaniva.com/366211

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366211

Читать полностью…

Наша Ніва

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е

«Расійскі бок спыняе ўсе баявыя дзеянні з 18:00 19 красавіка да 00:00 21 красавіка».

https://nashaniva.com/366207

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366207

Читать полностью…

Наша Ніва

Міколу Статкевіча трымаюць у рэжыме інкамунікада ўжо 800 дзён

Апошняя сувязь з 68-гадовым палітвязнем была 9 лютага 2023 года.

https://nashaniva.com/366203

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366203

Читать полностью…

Наша Ніва

Жыватворны агонь даставяць у Мінск з Масквы заўтра раніцай

Паводле традыцыі, самалёт з дэлегацыяй Фонду Андрэя Першазванага прыляціць са святыняй з Ерусаліма ў маскоўскі аэрапорт «Унукава» гэтай ноччу.

https://nashaniva.com/366199

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366199

Читать полностью…

Наша Ніва

Гарачую ваду пачнуць адключаць у маі ў Мінску

Вось першыя адрасы.

https://nashaniva.com/366198

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366198

Читать полностью…

Наша Ніва

У Гродне МАЗ пайшоў пад ваду ў кар’еры, які засыпаў

Надзвычайнае здарэнне адбылося падчас работ на беразе закінутага кар’ера на ўскрайку Гродна.

https://nashaniva.com/366194

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366194

Читать полностью…

Наша Ніва

«З выгляду прыстойны дом, а пах унутры невыносны»

Што не так з шматпавярховікам на вуліцы Бяды?

https://nashaniva.com/366191

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366191

Читать полностью…

Наша Ніва

Кватэру памерам з катэдж прадаюць у цэнтры Мінска

Агульная плошча — 309 квадратных метраў, жылая — 205 квадратных метраў

https://nashaniva.com/366186

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366186

Читать полностью…
Подписаться на канал