Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Пінгвін стаў прычынай катастрофы верталёта ў Паўднёвай Афрыцы
Упраўленне грамадзянскай авіяцыі ПАР апублікавала вынікі афіцыйнага расследавання незвычайнай авіякатастрофы, якая адбылася 19 студзеня 2025 года на востраве Бёрд у заліве Алгоа Усходне-Капскай правінцыі.
https://nashaniva.com/365689
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365689
У Маскве выкралі і пабілі бацьку падлетка, чыё цела выставілі напаказ на плошчы ў Чачні
17-гадовага Эскерхана Хумашава застрэлілі, калі ён напаў на пост ДПС. Пасля гэтага Рамзан Кадыраў пачаў пагражаць яго сваякам.
https://nashaniva.com/365688
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365688
Хто прымусіў Трампа раптоўна адмовіцца ад увядзення тарыфаў
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, вядомы сваёй непрадказальнасцю, зноў здзівіў свет: ён прыпыніў дзеянне часткі сваіх амбіцыйных тарыфаў усяго праз некалькі гадзін пасля таго, як яны ўступілі ў сілу. Хто і што паўплывала на гэтае рашэнне?
https://nashaniva.com/365671
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365671
Праект апарт-гатэля ў цэнтры Мінска, звязанага з Балабам, завярнулі — замінае сувязі з космасам
Шматпавярховы дом з апартаментамі планавала пабудаваць таварыства «Дынама», якім кіруе былы камандзір мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба, але знайшліся важкі довады супраць.
https://nashaniva.com/365675
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365675
Жыхары ЖК пад Мінскам усім кварталам ратавалі рэдкую яшчарку. Аказалася, яна была цацачная
Жыхары ЖК «Пірс» разгарнулі цэлую ратавальную аперацыю. Але вынік аказаўся нечаканым.
https://nashaniva.com/365674
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365674
Абанент: Зайшоў у інтэрнэт у роўмінгу на пару хвілін — на балансе мінус 10 000 рублёў
«Мне трэба было ўсяго толькі зайсці ў сетку на некалькі хвілін, каб замовіць кветкі дзяўчыне. Як жа я здзівіўся, калі пасля вяртання выявіў баланс — мінус 10 000 рублёў!» — сцвярджае хлопец.
https://nashaniva.com/365665
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365665
«Перадачы — супер, але дапамога ў 2025-м — гэта найперш дапамога з вызваленнем»
Доўгая падсумавала працу «Палітвязынкі».
https://nashaniva.com/365657
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365657
У Гродне маршрутка павісла на святлафоры
Кіроўца маршруткі не здолеў плаўна збочыць з праспекта Янкі Купалы на вуліцу Кабяка.
https://nashaniva.com/365660
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365660
Начальніца турмы ў Англіі закруціла раман з вязнем-наркабосам і цяпер сядзе сама
42-гадовую Кэры Пег называлі «зоркай» пенітэнцыярнай службы, якая за шэсць гадоў паднялася кар'ернымі прыступкамі ад учорашняй выпускніцы да начальніцы турмы.
https://nashaniva.com/365654
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365654
Спецпасланнік Трампа Уіткаф паляцеў у Маскву на сустрэчу з Пуціным
Сустрэча можа адбыцца ўжо сёння.
https://nashaniva.com/365650
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365650
Аўтаслесара з Мінска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах. Яму пагражала да 6 гадоў калоніі
Суд над Андрэем Урублеўскім скончыўся больш за месяц таму, але ягонае імя стала вядомае толькі цяпер.
https://nashaniva.com/365621
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365621
«Гэта рок-н-рол». Шура Стоўн ацэньвае начосы лукашыстак з легендарнага артыкула «Нашай Нівы»
«Такія начосы я бачыў на апошнім паказе брэнда Miu Miu. Калі гэта там было, паверце, яно хутка вернецца».
https://nashaniva.com/365633
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365633
У Нью-Ёрку ў раку Гудзон упаў верталёт, загінулі шэсць чалавек
На борце верталёта былі пілот і сям’я турыстаў з Іспаніі: двое дарослых і трое дзяцей.
https://nashaniva.com/365639
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365639
ВІДЭАНАВІНЫ: Беларускі генерал паказаў цуда-зброю / Дзіўныя падарункі ад Лукашэнкі / Новая роля Чамаданавай
Аляксандр Лукашэнка падпісаў спрэчны дакумент: падрабязнасці. Былы памочнік Лукашэнкі Кірыл Руды з'ехаў з Беларусі. Трагедыя беларускага заатэхніка. Раптоўна не стала маладой стылісткі Яўгеніі Драгун. Генерал Аляксандр Вальфовіч паказаў беларускую цуда-зброю. Дзіўныя падарункі ад Лукашэнкі: ВІДЭА. Новая роля Вольгі Чамаданавай. У Віцебску асудзілі праваслаўнага святара. Улады нарэшце прадалі дом Валерыя і Веранікі Цапкалаў. Новае жыццё турмы Валадаркі. Вольга Бондарава выйшла на волю. Незвычайнае рабаванне ў Гомелі. Інфляцыя пачынае разганяцца. Беларуска паскардзілася на цэны.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://youtu.be/ElraB3YfJuA
Есці ўчарашняе можна ці шкодна? Бульба, рыс і макарона ў халадзільніку
Многія думаюць, што халадзільнік — гэта гарантыя таго, што прадукты не псуюцца. І таму спакойна пакідаюць там макарону, бульбу ці рыс на тыдзень.
https://nashaniva.com/365599
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365599
Курс еўра дасягнуў трохгадовага максімуму
У пятніцу курс еўра адносна даляра ЗША вырас да максімуму за тры гады, паколькі інвестары шукаюць бяспекі ў іншых валютах, адмаўляючыся ад долара ў адказ на рашэнні прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па тарыфах.
https://nashaniva.com/365679
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365679
Былая дэлегатка Каардынацыйнай рады расказала, як цяпер кіруе кветкавым бізнэсам у Варшаве
Менеджарка і актывістка Ганна Краўчанка некалькі год прапрацавала ў некамерцыйных беларускіх праектах, але нядаўна вырашыла заняцца бізнэсам. У верасні 2024 года жанчына выкупіла кветкавую краму ў Варшаве.
https://nashaniva.com/365684
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365684
Былога кіраўніка Музычнага тэатра прызначылі гендырэктарам мінскай філармоніі
А год таму звольнілі за выкананне ў тэатры песні Віктара Цоя «Перамен!»
https://nashaniva.com/365682
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365682
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч працягвае праходзіць хіміятэрапію
Пасля двух курсаў лячэння ганаровы іерарх адчувае сябе стабільна: прыходзіць у капліцу на малітву, сам служыць святую Імшу, выходзіць на прагулкі каля дому.
https://nashaniva.com/365673
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365673
У Германіі шукаюць практыкантаў для працы ў дэпартацыйнай турме
«Вучняў па дэпартацыі» прыцягваюць заробкам у 1458,94 еўра ў месяц — у іншых сферах прафесійнай падрыхтоўкі ў Германіі звычайна плацяць ад 700 да 1000 еўра брута.
https://nashaniva.com/365668
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365668
У будынку ГУБАЗіКа ў цэнтры Мінска адкрыюць малую сцэну тэатра Янкі Купалы
У сталіцы пачынаюць рыхтавацца да 1000-годдзя горада, якое адбудзецца ажно ў 2067 годзе. Але некаторыя змены мусяць адбыцца ўжо ў найбліжэйшыя гады.
https://nashaniva.com/365663
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365663
Кітай павысіў пошліны на амерыканскія тавары да 125%
10 красавіка ЗША павысілі пошліны на кітайскія тавары да 145%.
https://nashaniva.com/365662
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365662
У Мінску прадаюць кватэру з шыкоўным відам на горад — з ваннага пакоя
Кватэра знаходзіцца ў цэнтры Мінска з відам на набярэжную ракі Свіслач. Назіраць за жыццём сталіцы можна лежачы ў ванне.
https://nashaniva.com/365582
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365582
Азаронак: Не хачу адчуваць сябе хутаранінам у вышыванцы
«Я хачу быць суайчыннікам Пушкіна, Дастаеўскага, Лермантава, Гогаля».
https://nashaniva.com/365653
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365653
Узброены беларус напаў з пісталетам на паліцэйскіх у Расіі
Здарэнне адбылося ў Калужскай вобласці.
https://nashaniva.com/365649
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365649
У Беларусі пакажуць «Minecraft у кіно» — фільм б'е рэкорды па сусветных зборах
12 красавіка чакаем у пракаце «Minecraft у кіно» — бадай, самы нечаканы блакбастар за першыя месяцы 2025-га. Расказваем, каго зацікавіць гэты фільм, што збірае шалёную касу ва ўсім свеце.
https://nashaniva.com/365591
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365591
Як жыве Віталь Тысеў — актывіст, якому беларусы сабралі 45 тысяч еўра на тэрміновую аперацыю і ўратавалі ад паралічу
Летам 2023-га неабыякавых беларусаў уразіла гісторыя актывіста Віталя Тысева са Стоўбцаў. @Nashaniva дазванілася да мужчыны, каб распытаць, як ён жыве цяпер.
https://nashaniva.com/365447
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365447
Выйшаў на свабоду палітвязень Павел Юхневіч
Павел цалкам адбыў прысуджаныя яму пяць гадоў.
https://nashaniva.com/365637
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365637
Падпал у віленскай IKEA летась зладзіў украінскі падлетак. Ён захоўваў на вакзале сумку з выбухоўкай, тэлефонамі і вібратарамі
Амерыканскае выданне The New York Times апублікавала расследаванне аб падпале крамы IKEA ў Вільні, які адбыўся 9 траўня 2024 года. Галоўны падазраваны — 17-гадовы (на момант злачынства) украінец Даніла Бардадым, якога літоўскія спецслужбы лічаць адным з выканаўцаў патэнцыйнай дыверсійнай кампаніі, каардынаванай з Расіі.
https://nashaniva.com/365634
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365634
Прадуктовы кошык на Вялікдзень у Беларусі і Польшчы — параўнанне цэнаў
Напярэдадні хуткага ўжо Вялікадня @gazetaby параўнала цэны велікоднага прадуктовага кошыка ў Мінску і Варшаве, а таксама вызначыла, наколькі выраслі цэны ў гэтых гарадах у параўнанні з мінулым годам. Выбіраўся стандартны набор прадуктаў на святочны стол: гарачае, закускі і, вядома, велікодная булка. Увага звярталася і на выбар бульбы.
https://nashaniva.com/365622
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365622