nashaniva | Неотсортированное

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Подписаться на канал

Наша Ніва

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч працягвае праходзіць хіміятэрапію

Пасля двух курсаў лячэння ганаровы іерарх адчувае сябе стабільна: прыходзіць у капліцу на малітву, сам служыць святую Імшу, выходзіць на прагулкі каля дому.

https://nashaniva.com/365673

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365673

Читать полностью…

Наша Ніва

У Германіі шукаюць практыкантаў для працы ў дэпартацыйнай турме

«Вучняў па дэпартацыі» прыцягваюць заробкам у 1458,94 еўра ў месяц — у іншых сферах прафесійнай падрыхтоўкі ў Германіі звычайна плацяць ад 700 да 1000 еўра брута.

https://nashaniva.com/365668

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365668

Читать полностью…

Наша Ніва

У будынку ГУБАЗіКа ў цэнтры Мінска адкрыюць малую сцэну тэатра Янкі Купалы

У сталіцы пачынаюць рыхтавацца да 1000-годдзя горада, якое адбудзецца ажно ў 2067 годзе. Але некаторыя змены мусяць адбыцца ўжо ў найбліжэйшыя гады. 

https://nashaniva.com/365663

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365663

Читать полностью…

Наша Ніва

Кітай павысіў пошліны на амерыканскія тавары да 125%

10 красавіка ЗША павысілі пошліны на кітайскія тавары да 145%.

https://nashaniva.com/365662

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365662

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мінску прадаюць кватэру з шыкоўным відам на горад — з ваннага пакоя

Кватэра знаходзіцца ў цэнтры Мінска з відам на набярэжную ракі Свіслач. Назіраць за жыццём сталіцы можна лежачы ў ванне. 

https://nashaniva.com/365582

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365582

Читать полностью…

Наша Ніва

Азаронак: Не хачу адчуваць сябе хутаранінам у вышыванцы

«Я хачу быць суайчыннікам Пушкіна, Дастаеўскага, Лермантава, Гогаля».

https://nashaniva.com/365653

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365653

Читать полностью…

Наша Ніва

Узброены беларус напаў з пісталетам на паліцэйскіх у Расіі

Здарэнне адбылося ў Калужскай вобласці.

https://nashaniva.com/365649

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365649

Читать полностью…

Наша Ніва

У Беларусі пакажуць «Minecraft у кіно» — фільм б'е рэкорды па сусветных зборах

12 красавіка чакаем у пракаце «Minecraft у кіно» — бадай, самы нечаканы блакбастар за першыя месяцы 2025-га. Расказваем, каго зацікавіць гэты фільм, што збірае шалёную касу ва ўсім свеце.

https://nashaniva.com/365591

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365591

Читать полностью…

Наша Ніва

Як жыве Віталь Тысеў — актывіст, якому беларусы сабралі 45 тысяч еўра на тэрміновую аперацыю і ўратавалі ад паралічу

Летам 2023-га неабыякавых беларусаў уразіла гісторыя актывіста Віталя Тысева са Стоўбцаў. @Nashaniva дазванілася да мужчыны, каб распытаць, як ён жыве цяпер.

https://nashaniva.com/365447

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365447

Читать полностью…

Наша Ніва

Выйшаў на свабоду палітвязень Павел Юхневіч

Павел цалкам адбыў прысуджаныя яму пяць гадоў.

https://nashaniva.com/365637

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365637

Читать полностью…

Наша Ніва

Падпал у віленскай IKEA летась зладзіў украінскі падлетак. Ён захоўваў на вакзале сумку з выбухоўкай, тэлефонамі і вібратарамі

Амерыканскае выданне The New York Times апублікавала расследаванне аб падпале крамы IKEA ў Вільні, які адбыўся 9 траўня 2024 года. Галоўны падазраваны — 17-гадовы (на момант злачынства) украінец Даніла Бардадым, якога літоўскія спецслужбы лічаць адным з выканаўцаў патэнцыйнай дыверсійнай кампаніі, каардынаванай з Расіі.

https://nashaniva.com/365634

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365634

Читать полностью…

Наша Ніва

Прадуктовы кошык на Вялікдзень у Беларусі і Польшчы — параўнанне цэнаў

Напярэдадні хуткага ўжо Вялікадня @gazetaby параўнала цэны велікоднага прадуктовага кошыка ў Мінску і Варшаве, а таксама вызначыла, наколькі выраслі цэны ў гэтых гарадах у параўнанні з мінулым годам. Выбіраўся стандартны набор прадуктаў на святочны стол: гарачае, закускі і, вядома, велікодная булка. Увага звярталася і на выбар бульбы.

https://nashaniva.com/365622

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365622

Читать полностью…

Наша Ніва

«Мы яму давяраем». Чаму зніклую Мельнікаву замяніў менавіта экс-вайсковец Пацехін?

Старшынёй праўлення фонду Bialorus Liberty, куды прыходзяць грошы для Каардынацыйнай рады і «Кіберпартызанаў», стаў Віталь Пацехін. Прадстаўніца «Кіберпартызанаў» Юліяна Шаметавец пацвердзіла @NashaNiva, што Віталь прызначаны кіраваць фондам: «Мы яму давяраем, каб ён разабраўся з тым, што адбылося».

https://nashaniva.com/365617

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365617

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 10 красавіка

З рахунку фонду Анжалікі Мельнікавай знялі грошы. Невядома, ці яна сама. Тым часам у фонду, куды прыходзілі грошы для Каардынацыйнай рады, з'явіўся новы кіраўнік замест зніклай Мельнікавай. Між тым з сайта НАУ ўжо прыбралі згадку пра Мельнікаву

35-гадовы беларус памёр ад укусу змяі ў маскоўскім заапарку

У Ніцы памерла беларуская стылістка Яўгенія Драгун. Ёй было 40 гадоў

Беларуска паказала, як стварыла з «Лега» касцёл святога Аляксея ў Івянцы

Апублікаваны новы топ-100 самых паспяховых бізнэсменаў Беларусі

Стала вядома, як будзе выглядаць Валадарка пасля рэканструкцыі

Вольга Чамаданава стала мадэллю на модным дэфіле

У Чачні на ўсеагульны агляд выставілі цела 17-гадовага хлопца, які напаў на пост ДПС

Просты хатні тэст на 30 секунд дапаможа ацаніць ваша здароўе
 
Сканчваецца легендарная антыўтопія пра ЗША. Што чакаць ад фіналу «Аповеду служанкі»

Читать полностью…

Наша Ніва

З сайта НАУ прыбралі згадку пра Анжаліку Мельнікаву

Яшчэ некалькі дзён інфармацыя пра яе была, а цяпер знікла.

https://nashaniva.com/365625

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365625

Читать полностью…

Наша Ніва

Жыхары ЖК пад Мінскам усім кварталам ратавалі рэдкую яшчарку. Аказалася, яна была цацачная

Жыхары ЖК «Пірс» разгарнулі цэлую ратавальную аперацыю. Але вынік аказаўся нечаканым.

https://nashaniva.com/365674

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365674

Читать полностью…

Наша Ніва

Абанент: Зайшоў у інтэрнэт у роўмінгу на пару хвілін — на балансе мінус 10 000 рублёў

«Мне трэба было ўсяго толькі зайсці ў сетку на некалькі хвілін, каб замовіць кветкі дзяўчыне. Як жа я здзівіўся, калі пасля вяртання выявіў баланс — мінус 10 000 рублёў!» — сцвярджае хлопец.

https://nashaniva.com/365665

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365665

Читать полностью…

Наша Ніва

«Перадачы — супер, але дапамога ў 2025-м — гэта найперш дапамога з вызваленнем»

Доўгая падсумавала працу «Палітвязынкі».

https://nashaniva.com/365657

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365657

Читать полностью…

Наша Ніва

У Гродне маршрутка павісла на святлафоры

Кіроўца маршруткі не здолеў плаўна збочыць з праспекта Янкі Купалы на вуліцу Кабяка.

https://nashaniva.com/365660

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365660

Читать полностью…

Наша Ніва

Начальніца турмы ў Англіі закруціла раман з вязнем-наркабосам і цяпер сядзе сама

42-гадовую Кэры Пег называлі «зоркай» пенітэнцыярнай службы, якая за шэсць гадоў паднялася кар'ернымі прыступкамі ад учорашняй выпускніцы да начальніцы турмы.

https://nashaniva.com/365654

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365654

Читать полностью…

Наша Ніва

Спецпасланнік Трампа Уіткаф паляцеў у Маскву на сустрэчу з Пуціным

Сустрэча можа адбыцца ўжо сёння.

https://nashaniva.com/365650

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365650

Читать полностью…

Наша Ніва

Аўтаслесара з Мінска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах. Яму пагражала да 6 гадоў калоніі

Суд над Андрэем Урублеўскім скончыўся больш за месяц таму, але ягонае імя стала вядомае толькі цяпер.

https://nashaniva.com/365621

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365621

Читать полностью…

Наша Ніва

«Гэта рок-н-рол». Шура Стоўн ацэньвае начосы лукашыстак з легендарнага артыкула «Нашай Нівы»

«Такія начосы я бачыў на апошнім паказе брэнда Miu Miu. Калі гэта там было, паверце, яно хутка вернецца».

https://nashaniva.com/365633

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365633

Читать полностью…

Наша Ніва

У Нью-Ёрку ў раку Гудзон упаў верталёт, загінулі шэсць чалавек

На борце верталёта былі пілот і сям’я турыстаў з Іспаніі: двое дарослых і трое дзяцей.

https://nashaniva.com/365639

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365639

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Беларускі генерал паказаў цуда-зброю / Дзіўныя падарункі ад Лукашэнкі / Новая роля Чамаданавай

Аляксандр Лукашэнка падпісаў спрэчны дакумент: падрабязнасці. Былы памочнік Лукашэнкі Кірыл Руды з'ехаў з Беларусі. Трагедыя беларускага заатэхніка. Раптоўна не стала маладой стылісткі Яўгеніі Драгун. Генерал Аляксандр Вальфовіч паказаў беларускую цуда-зброю. Дзіўныя падарункі ад Лукашэнкі: ВІДЭА. Новая роля Вольгі Чамаданавай. У Віцебску асудзілі праваслаўнага святара. Улады нарэшце прадалі дом Валерыя і Веранікі Цапкалаў. Новае жыццё турмы Валадаркі. Вольга Бондарава выйшла на волю. Незвычайнае рабаванне ў Гомелі. Інфляцыя пачынае разганяцца. Беларуска паскардзілася на цэны.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://youtu.be/ElraB3YfJuA

Читать полностью…

Наша Ніва

Есці ўчарашняе можна ці шкодна? Бульба, рыс і макарона ў халадзільніку

Многія думаюць, што халадзільнік — гэта гарантыя таго, што прадукты не псуюцца. І таму спакойна пакідаюць там макарону, бульбу ці рыс на тыдзень. 

https://nashaniva.com/365599

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365599

Читать полностью…

Наша Ніва

Прыёрбанк летась атрымаў амаль шостую частку прыбытку ўсёй беларускай банкаўскай сістэмы

Таксама Прыёрбанк, фармальна прададзены ў мінулым годзе арабам, павялічыў і штат, у адрозненне ад многіх іншых банкаў.

https://nashaniva.com/365629

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365629

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп прыпыніў увядзенне мытаў пасля таго, як Японія пачала распрадаваць амерыканскія дзяржаблігацыі

Дзеянні Японіі прывялі да абвалу на рынку, сцвярджае гендырэктар буйной фінансавай установы. Таму Трамп вырашыў здаць назад.

https://nashaniva.com/365628

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365628

Читать полностью…

Наша Ніва

У Санкт-Пецярбургу ў бальнічнай палаце адзін удзельнік вайны ва Украіне страляў у другога

Абодва былі п'яныя.

https://nashaniva.com/365627

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365627

Читать полностью…

Наша Ніва

Спыняе працу праект «Палітвязынка»

«Цяжкае, балючае рашэнне» прынята «ў сувязі з апошнімі навінамі». 

https://nashaniva.com/365624

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365624

Читать полностью…
Подписаться на канал