Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Авечкін пабіў рэкорд Грэцкі па галах за кар'еру ў НХЛ
Ён стаў найлепшым бамбардзірам за ўсю гісторыю НХЛ. Рэкорд Грэцкі трымаў 31 год.
https://nashaniva.com/365329
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365329
Іран прывёў сваю армію ў стан павышанай гатоўнасці, баючыся ўдару ЗША
Гэта адбылося на фоне таго, што ЗША патрабавалі правесці перамовы па ядзернай праграме Ірана, а ў адваротным выпадку — пачаць бамбардзіроўку.
https://nashaniva.com/365325
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365325
Чорная смерць у Полацку. Навукоўцы знайшлі сведчанне эпідэміі XIV стагоддзя
Вывучэнне парэшткаў гэтага перыяду ў гарадскіх некропалях паказала анамальную смяротнасць сярод маладых людзей.
https://nashaniva.com/365284
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365284
Чакаеце цяпла? Наступны тыдзень не парадуе
Тэмпература будзе на 3-5 градусаў ніжэйшай за норму, магчымыя замаразкі, снег.
https://nashaniva.com/365323
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365323
Адкуль столькі жудасных партрэтаў знакамітасцяў у «Вікіпедыі»? Цяпер гэта спрабуюць выправіць
«Вікіпедыя» — адзін з самых наведвальных сайтаў свету, аднак, як прызнаюць некаторыя з яе рэдактараў-валанцёраў, многія яе старонкі праілюстраваны вельмі пасрэднымі фотаздымкамі. Асабліва гэта кідаецца ў вочы ў артыкулах пра знакамітасцяў.
https://nashaniva.com/365321
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365321
Усе згубілі на абвале рынкаў, адзін Бафет зарабіў. У чым сакрэт?
На мінулым тыдні мільярдэры страцілі сотні мільярдаў долараў. Акцыі абрынуліся. Ілон Маск, Марк Цукерберг і Джеф Безас — усе ў мінусе. Але адзін чалавек здолеў умацаваць свае пазіцыі. Гэта 94-гадовы Уорэн Бафет. Як так?
https://nashaniva.com/365262
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365262
Мінадукацыі змяніла патрабаванні для беларускіх школьнікаў. За што перастануць зніжаць адзнакі
Змены датычацца дыктоўкі і творчых работ па беларускай і рускай мовах у пачатковай, сярэдняй і старэйшай школе.
https://nashaniva.com/365317
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365317
Незвычыйныя прыгоды. Праз паўгода блуканняў вілейская чарапаха вярнулася дадому
Яна перажыла зіму і пераадолела некалькі кіламетраў.
https://nashaniva.com/365316
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365316
Ад чаго з’яўляецца міжпазваночная грыжа і як яе лячыць
Таблеткі, практыкаванні ці аперацыя?
https://nashaniva.com/365311
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365311
За нібыта хаатычнай стратэгіяй Трампа стаіць хітры разлік. Вось чым гэта пагражае іншым народам
Новыя мыты — гэта не проста абарона эканомікі ЗША, а частка маштабнай стратэгіі, у якой Трамп спрабуе адначасова зменшыць дзяржаўную запазычанасць, перазапусціць прамысловасць і змяніць сусветны парадак. Пра гэта піша экспертка ў галіне глабальнай макраэканомікі і лічбавых валют Танві Ратна.
https://nashaniva.com/365308
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365308
«Ужо там кароў не засталося!»: былы начальнік Качанавай аплаквае стан эканомікі на Полаччыне
Экс-мэр Полацка Уладзімір Тачыла ў тыктоках сваёй дачкі развенчвае адзін з любімых міфаў Лукашэнкі. А называецца той міф «Лукашэнка уратаваў вёску».
https://nashaniva.com/365300
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365300
Чаму ў пачатку 20 стагоддзя эстонцы, літоўцы і латышы стварылі дзяржаву, а беларусы — не?
Розную інтэнсіўнасць нацыянальнага руху некаторыя даследчыкі звязваюць з колькасцю прадстаўнікоў нацыі сярод жыхароў гарадоў. Але гэта не зусім так. Пры чым тут жанчыны, расказаў этнолаг, гісторык і культурны антраполаг Павел Церашковіч.
https://nashaniva.com/365297
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365297
Эстонскі кінолаг расказаў, як яго сабака шукаў зніклага амерыканскага салдата на палігоне ў Падброддзі і выдатна справіўся
Знайсці зніклага чацвёртага амерыканскага салдата дапамог сабака з Эстоніі. Майк упершыню ляцеў на вайсковым верталёце і адпрацаваў як на сушы, так і на вадзе.
https://nashaniva.com/365305
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365305
Памятаеце беларускага рэпера Джоні Гаці, якому далі 19 гадоў за распаўсюд наркотыкаў? Вось што з ім цяпер
Сябар рэпера выйшаў з калоніі і праз відэа ў тыктоку спрабуе дагрукацца да Лукашэнкі.
https://nashaniva.com/365281
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365281
Першыя масавыя пратэсты ў ЗША пасля вяртання Трампа ў Белы дом. Сам ён гуляе ў гольф
Натоўпы ліберальных пратэстоўцаў сабраліся ў розных амерыканскіх гарадах на маніфестацыі супраць палітыкі прэзідэнта Дональда Трампа.
https://nashaniva.com/365301
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365301
У Беларусь спрабавалі ўвезці найбуйнейшую ў гісторыі краіны партыю выбухоўкі — 580 кг
Кіроўцу затрымалі на мяжы з Польшчай.
https://nashaniva.com/365328
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365328
У нявесткі Лукашэнкі новы праект
Прадзюсар — Ганна Лукашэнка, аўтар сцэнарыя — Ганна Сялук.
https://nashaniva.com/365326
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365326
Хлусня і рэпутацыя анлайн. Сучасны амерыканскі бестселер выйшаў па-беларуску
Кніга 28-гадовай амерыканкі Рэбекі Кван «Елаўфэйс» — пра сучаснае жыццё, і пры гэтым закранае вечныя тэмы чалавечай прыроды, піша Зося Лугавая.
https://nashaniva.com/365294
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365294
Намеснік міністра інфармацыі выказаўся пра забароненыя кнігі
Цяпер у спісе «экстрэмісцкіх» 65 кніг. І спыняцца не збіраюцца.
https://nashaniva.com/365322
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365322
Чыноўнікі рыхтуюць змены для рэпетытараў — могуць забараніць Zoom і вялікія групы
Міністэрства адукацыі прапануе забараніць выкладанне анлайн праз небеларускія сэрвісы, звяртае ўвагу @radiosvaboda.
https://nashaniva.com/365319
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365319
Лукашэнка не дараваў памылку: адстаўка міністра і яго нечаканае вяртанне ва ўладу
Рэформа беларускай міліцыі і расправа над Сяргеем Ціханоўскім. Публічныя выбачэнні на тэлебачанні — і забойствы мірных беларусаў. Адстаўка праз памылку, якую не дараваў Лукашэнка, і нечаканы ўзлёт ужо ў статусе чыноўніка. Усё гэта — пра былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева. Але хто ён такі? Як асецін увогуле трапіў у Беларусь?
Усе падрабязнасці шукайце ў новым сюжэце «Нашай Нівы».
https://youtu.be/6sCR_nKLmlA?si=2h4uSl3wPguZ9Bk4
Вызначылі самыя ўпарадкаваныя паселішчы Беларусі
Праверце, ці адзначылі ваша.
https://nashaniva.com/365298
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365298
Як людзі ў Еўропе ледзь не вымерлі пры падзенні каметы
Каля 12700 гадоў таму на ўсім кантыненце заставалася толькі некалькі тысяч чалавек, лясы ў Паўночным паўшар'і згарэлі ў маштабных пажарах, а на планеце раптам наступіла тысячагадовае пахаладанне.
https://nashaniva.com/365252
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365252
Галыгін падарыў Леаніду Якубовічу майку БАТЭ і распавёў навіну з прыватнага жыцця
Вадзім Галыгін — вядомы тэлевядучы, сцэнарыст і прадзюсар з Барысава, прыняў удзел у перадачы «Поле цудаў».
https://nashaniva.com/365314
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365314
Выйшла кніга пра асабістыя звычкі Макрона, у якой называлі яго любімы водар
Вядомы вытворца водару не вельмі радуецца навіне.
https://nashaniva.com/365310
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365310
У Магілёве нападала 25 см снегу. Гэта больш, чым за ўсю мінулую зіму
Некаторыя населеныя пункты засталіся без святла, а цягнікі ідуць са спазненнямі.
https://nashaniva.com/365307
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365307
Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў
Пра адну з найбуйнейшых і самых крывавых банд Беларусі, што кантралявала нават сілавікоў, расказвае @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/365306
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365306
Памёр беларускі акцёр і рэжысёр Максім Сохар
Яму было 44 гады. Пра яго смерць піша @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/365304
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365304
Мяцеліца і моцны вецер. У краіне абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Белгідрамет папярэдзіў аб неспрыяльных гідраметэаралагічных з'явах у найбліжэйшыя суткі. Месцамі будзе вельмі моцны снег.
https://nashaniva.com/365302
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365302
Танна, бязвіз, прыгожа. Беларуска каталася на лыжах у Казахстане і Кыргызстане — і ёй вельмі спадабалася
Калі вы любіце катацца на лыжах, то ў Беларусі не атрымаецца цалкам адчуць усю рамантыку гарналыжнага адпачынку. У нас лыжныя трасы ў асноўным размешчаныя на пагорках. Айцішніца з Гродна вырашыла спазнаць сапраўдную горную атмасферу і паехала на два тыдні ў Казахстан і Кыргызстан, піша @devby.
https://nashaniva.com/365299
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365299