Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Губка для мыцця посуду — рай для бактэрый. Што ж рабіць, каб не губіць сваё здароўе?
Можа варта адмовіцца ад яе на карысць шчоткі? Або мяняць часцей?
https://nashaniva.com/364345
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364345
АНТ хоча запусціць конкурс «Містэр Беларусь»
Прапагандысцкі тэлеканал, які адказвае за арганізацыю «Міс Беларусь», збіраецца павялічыць колькасць конкурсаў прыгажосці.
https://nashaniva.com/364375
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364375
Вольга Няфёдава прызнала, што Купалаўскі тэатр дагэтуль не змог аднавіцца
Актрыса, якая з 2021 года спалучае ігру на сцэне з пасадай мастацкай кіраўніцы тэатра імя Янкі Купалы, расказала пра бягучыя справы культурнай установы.
https://nashaniva.com/364374
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364374
На Смілавіцкім тракце ў Мінску матацыкл урэзаўся у легкавік
Аварыя здарылася пасля таго, як кіроўца аўто быў вымушаны рэзка затармазіць, каб не наехаць на сабаку.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.
У Варшаве прайшоў марш у гонар Дня Волі
Удзельнікі пранеслі па цэнтры польскай сталіцы гіганцкі бел-чырвона-белы сцяг.
https://nashaniva.com/364371
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364371
Васілеўская пахвалілася, што ў «Белавіі» з'яўляюцца новыя рэйсы, бо з ёй на арбіце быў пластыкавы самалёцік
Першая беларуская касмічная турыстка расказала, як змянілася ейнае жыццё праз год пасля палёту на Міжнародную касмічную станцыю.
https://nashaniva.com/364369
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364369
На Навагрудчыне прайшлі мерапрыемствы з нагоды 82-й гадавіны трагедыі ў Хатыні
Немагчыма зразумець, як тыя самыя маці, якія кружкамі закрываюць твары сваіх дзетак на фота, дазваляюць прапагандзе выкарыстоўваць іх у такім пачварным касплэі.
Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, што спазніліся на рэгістрацыю
Прадстаўнікі авіякампаніі тлумачаць, што штраф уведзены з мэтай павышэння пунктуальнасці рэйсаў. Некаторыя пасажыры лічаць, што гэта яшчэ адзін хітры спосаб авіякампаніі павялічыць даход.
https://nashaniva.com/364359
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364359
Каля храма ў Екацярынбурзе, пабудаванага на месцы растрэлу царскай сям'і, паставілі копію трубы, па якой расійскія вайскоўцы трапілі ў Суджу
Афіцыйнае адкрыццё кавалку трубы ў 16 метраў запланавана на 25 сакавіка.
Расійскія ж ваенкары пісалі аб правале штурму праз газаправод і разгром там спецназу.
https://nashaniva.com/364364
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364364
Злодзей скраў чыгунны ўмывальнік і пячныя дзверкі — агулам на 10 рублёў. Міліцыя заявіла, што будзе яго шукаць
І вось чаму.
https://nashaniva.com/364361
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364361
«Яны вось прама паміж дамоў падаюць». Карпянкоў расказаў, што дроны ў Беларусі падаюць і выбухаюць амаль кожны тыдзень
Намеснік міністра ўнутраных спраў і камандуючы ўнутраных войскаў у інтэрв'ю прэс-службе ўнутраных войскаў паведаміў тое, пра што маўчаць улады, заўважыла @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/364356
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364356
Не Берасце. Гістарычна Брэст называўся не так, як прынята лічыць
Гісторык Мікола Волкаў прааналізаваў гістарычныя крыніцы канца XV — сярэдзіны XVI стагоддзя і прыйшоў да высновы, што ніякага Берасця, насуперак распаўсюджанаму меркаванню, у той час не было.
https://nashaniva.com/364275
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364275
Стала вядома пра смерць 47-гадовага бізнэсмена і былога палітвязня Дзяніса Бойдака
«Самы непарушны чалавек, ён выбіраўся з любога га*на. Ён ніколі не здаваўся, што б ні адбывалася».
https://nashaniva.com/364350
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364350
Для добрага ранку вам — спевы і танцы ад Трышы — какаду нялёгкага лёсу з Гродзенскага заапарка
Птушцы каля 12 гадоў. На першым годзе свайго жыцця Трыша захварэў на невылечную хваробу папугаяў.
Да ветэрынараў заапарка ён трапіў у сумным стане лысай, злой, крыклівай птушкі, якая нікому не давярае.
Пасля некалькіх гадоў стабілізацыі фізічнага і псіхалагічнага стану здароўе, знешні выгляд і характар птушкі палепшаў. Зараз Трыша —таварыская птушка, якая любіць пець і танцаваць.
Праўда, Трыша працягвае жыць у ветэрынарным корпусе: яго неэкспазіцыйная знешнасць выклікае непаразуменне і негатыў з боку наведвальнікаў, расказваюць у @grodnozoo.
Але папугай жыве вельмі камфортна, акружаны любоўю, увагай і клопатам супрацоўнікаў заапарка.
Ці ездзяць яшчэ шоп-туры ў Польшчу і Літву?
Паглядзелі, у якія гарады дагэтуль возяць беларускіх аматараў закупаў.
https://nashaniva.com/363169
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363169
Z-рэпер прыехаў у Суджу, каб размаляваць будынкі антыўкраінскімі надпісамі
Гэта абурыла мясцовых жыхароў і нават губернатара.
https://nashaniva.com/364377
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364377
Позняе бацькоўства можа пагражаць здароўю дзіцяці
Доўгі час лічылася, што ўзрост жанчыны з’яўляецца вырашальным фактарам для здароўя дзіцяці. Аднак шэраг даследаванняў паказаў, што гэта не зусім так: узрост бацькі таксама адыгрывае важную ролю.
https://nashaniva.com/364123
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364123
«Па адчуваннях, хварэюць усе»: педыятр пра сітуацыю з грыпам у Беларусі
Што адбываецца з грыпам у краіне цяпер?
https://nashaniva.com/364360
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364360
«За лайкі супраць Расіі». Шматдзетная ўкраінка хацела пераехаць у Беларусь, але яе не ўпусцілі пасля агляду тэлефона
Жанчына расстроеная, таму што, па яе словах, цяпер яна ўжо «супраць Украіны».
https://nashaniva.com/364367
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364367
🔥 Адмова ад прапановы Лукашэнкі і заўчасны сыход: поспех і трагедыя бацькі і сына Яроменак
Адзін быў шчырым камуністам і прайшоў праз нямецкія канцлагеры. Другі стаў сэкс-сімвалам вялікай краіны, але пасля гэты статус узненавідзеў. Бацька і сын былі вельмі розныя, але нечакана памерлі адзін за адным.
Што вядома пра пакручасты лёс бацькі і сына Яроменак? Як складваліся іх адносіны з беларускай уладай? Чаму бацька падтрымліваў Лукашэнку? І чаму яго сын не прыняў прапанову кіраўніка Беларусі?
Глядзіце наш фільм пра трагічныя лёсы двух беларускіх суперзорных акцёраў.
https://youtu.be/QApDP8D7ID0
Мытнікі расказалі, як увозіць у краіну насенне і кветкі
Што рабіць, калі хочаш правезці ў Беларусь букет кветак, ці, напрыклад, кавун? Ці магчыма гэта ўвогуле, а калі так — ці трэба запаўняць нейкія дакументы?
https://nashaniva.com/364368
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364368
Беларуска пераехала ў Нідэрланды, каб канчаткова змяніць пол. Яна расказала, як гэта ўладкавана і колькі каштуе
Стэфанія — трансгендарная дзяўчына з Беларусі. Яна пераехала ў Нідэрланды, каб да канца давесці працэс пераходу з мужчыны ў жанчыну, распачаты яшчэ ў Беларусі — зрабіць вагінапластыку.
У тыктоку яна дзеліцца ўсімі крокамі і перажываннямі на шляху да пераўтварэння ў жанчыну.
https://nashaniva.com/364362
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364362
Гастраэнтэролаг назвала тры алеі, якія зніжаюць узровень халестэрыну
Некаторыя алеі варта часцей дадаваць у стравы.
https://nashaniva.com/364357
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364357
У сеціве пачалі прадаваць квіткі на канцэрт Эмінэма ў Мінску
Вось колькі грошай на гэтым можна згубіць.
https://nashaniva.com/364363
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364363
Названыя небяспечныя наступствы частых зносін з ChatGPT
Што паказалі даследаванні.
https://nashaniva.com/364354
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364354
Ад Рэдакцыі. За артыкулам пра Калаўра, які дазваляе лепш разумець працэсы ўнутры дзяржапарату, стаіць вялікая праца журналістаў.
Калі наша праца падаецца вам важнай, падтрымайце нас данатам праз Патрэон або праз Paypal. Або любым іншым спосабам, праз тых рэдактараў і журналістаў «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста.
І не забывайце пра 1,5% падаходнага — інакш дзяржава размяркуе іх сама.
Дзякуючы гэтаму мы зможам больш.
Пяць люксавых гатэляў Беларусі, якія знаходзяцца ў невялікіх гарадах. Вы дакладна пра іх не ведалі
Адшукалі, дзе ў Беларусі можна пераначаваць з камфортам у невялікіх гарадах. Вось топ-пяць люксавых гатэляў для геданістаў, якія не хочуць здымаць міні-хорары для тыктоку.
https://nashaniva.com/363842
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363842
У Пецярбургу на мэблевай вытворчасці загінуў беларус
Маладога мужчыну да смерці прыціснула лістамі ДСП.
https://nashaniva.com/364353
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364353
Колькі чалавек загінулі ў Бучы падчас расійскай акупацыі: абноўленыя даныя
Назва горада пад Кіевам назаўжды стала сінонімам ваенных злачынстваў расійскай арміі ва Украіне. Нядаўна архіўны аддзел Бучанскай гарадской рады апублікаваў абноўленыя даныя аб колькасці ахвяр расійскага ўварвання. Людзі паміралі не толькі ад куль, але і з-за адсутнасці лекаў і медычнай дапамогі. Былі зафіксаваны і выпадкі смерцяў ад голаду.
https://nashaniva.com/364352
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364352
«Карабель мерцвякоў». У Атлантычным акіяне сустрэлі лодку, поўную трупаў
Нямецкі падарожнік Міхаэль Атуг з двума сябрамі сабраўся праплысці на яхце ад Канарскіх астравоў каля ўзбярэжжа Афрыкі да Гвадэлупы ў Карыбскім моры. Але не разлічваў, што ў акіяне наткнецца на такую страшную знаходку.
https://nashaniva.com/364349
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364349