Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
ГУБАЗіК затрымаў групу сектантаў
Прэс-служба МУС паведамляе, што супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС затрымалі 15 лідараў і актывістаў незаконнай арганізацыі. Яе ячэйкі дзейнічалі ў некалькіх абласных цэнтрах краіны.
https://nashaniva.com/364227
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364227
Каралеву бурлеску ўсёй Масквы збілі 8 сакавіка проста падчас выступу
Яе прынялі за стрыптызёрку. За адмову распрануцца танцорку кінулі ў вітрыну.
https://nashaniva.com/364221
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364221
Удзельнікам святкавання Дня Волі за мяжой пагражаюць крымінальнымі справамі і канфіскацыяй маёмасці
Следчы камітэт абяцае вызначаць усіх беларусаў, хто будзе ўдзельнічаць у публічным святкаванні Дня абвяшчэння БНР.
Чаму мы ўлюбляемся? Навукоўцы абвяргаюць стэрэатыпы
Што вызначае, у якіх людзей мы ўлюбляемся? Чаму мы адчуваем моцныя пачуцці да аднаго чалавека, ігнаруючы іншых? Над гэтым пытаннем задумваюцца не толькі паэты, але і вучоныя. Яны прапануюць новыя адказы на даўнія разважанні і папярэджваюць аб распаўсюджаных памылках.
https://nashaniva.com/364163
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364163
Серыял, які можа стаць адкрыццём года. Расказваем пра «Пераходны ўзрост»
Netflix выпусціў новы праект, які ўжо называюць галоўным серыялам года. Колькі б вам ні было гадоў, знайдзіце час паглядзець «Пераходны ўзрост» (Adolescence).
https://nashaniva.com/364160
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364160
ВІДЭАНАВІНЫ: Забойцу выпусцілі з турмы / Нечаканае рашэнне Лукашэнкі / Абыякавасць чыноўнікаў скончылася бядой
Калі адбудзецца інаугурацыя Лукашэнкі: нечаканае рашэнне. Трагедыя ў Пружанах і нечаканы фінал: асуджаны на пажыццёвае зняволенне выйшаў на свабоду. Праверкі беларускіх чыноўнікаў і бяда ў Пінску. Хто скраў каўбасу ў Віцебску? Міліцыя з Гродна нарабіла шуму, міліцыя Мінскай вобласці супакойвае беларусаў: што здарылася? Генеральный пракурор Беларусі Андрэй Швед прыйшоў у Беларусбанк: абяцае перамены. Дзікая гісторыя пад Гомелем. Каго злавілі ў цэнтры Мінска?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://youtu.be/yY427xmustk
Дыягнастычная загадка: пасля аперацыі 17-гадовы падлетак мог гаварыць толькі на замежнай мове
Пры выхадзе з наркозу пасля аперацыі на калене юнак часова страціў здольнасць размаўляць на сваёй роднай мове.
https://nashaniva.com/364197
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364197
Нямецкія эксперты знайшлі ў дубайскім шакаладзе шмат цукру і нават сляды грыбка
Эйфарыю вакол гэтага шакаладу яны лічаць неабгрунтаванай і рэкамендуюць класічны фісташкавы шакалад як недарагую альтэрнатыву.
https://nashaniva.com/364191
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364191
Пуцін адтэрмінаваў для Беларусі плацяжы па расійскіх крэдытах
Гаворка пра гіганцкую суму.
https://nashaniva.com/364192
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364192
Галоўнае за 20 сакавіка
Інаўгурацыю Лукашэнкі паставілі на Дзень Волі
Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Гэта першы вядомы такі выпадак
Чаму ў Беларусі імкліва падае нараджальнасць?
Актывістка Наста Базар папрасіла ў сяброў грошы на жыццё. Меркаванні радыкальна падзяліліся
Прапагандыст АНТ Аляксандраў разыграў сцэнку сваёй размовы з эмігрантамі, але гэта аказалася хлуснёй
ДАІ Мінскай вобласці кажа, што ДАІ Гродзенскай вобласці запусціла фэйк пра тэхагляд
Былая гомельская суддзя-«кілер» уладкавалася на працу ў «Дабраном»
«Не спрацавала ні адна з сістэм бяспекі». Уладальнік Belgee, які днямі перакуліўся ў Мінску, вырашыў судзіцца з вытворцам
«Бігбоі, кампусы, сіпіха». Вы таксама не зразумелі?
Як пасля 20 гадоў працы ў ІП або прыватнай фірме можна застацца без пенсіі? Аказваецца, вельмі лёгка
У Гродне людзей і катоў тэрарызуюць лісы
«Людзі ўжо стаміліся ад іх нашэсця. Тым больш, звяры небяспечныя. Днямі на вачах ва ўсіх ліса разарвала ката».
Асцярожна, адчувальны кантэнт!
https://nashaniva.com/364202
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364202
«Котаправод». У тыктоку не могуць разгадаць прызначэнне дзіўнай канструкцыі паміж дамамі ў Фаніпалі
Каментатары прапануюць свае забаўныя варыянты ад манарэйкі да хода для палюбоўніка, але сапраўдная прычына з’яўлення канструкцыі, відаць, палягае ў абыходзе беларускіх нормаў.
https://nashaniva.com/364102
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364102
Абралі новага прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта
Цяпер кіраваць ім будзе двухразовая алімпійская чэмпіёнка Кірсці Ковентры з Зімбабвэ.
https://nashaniva.com/364194
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364194
Памёр былы ўкраінскі прэм'ер, які падпісаў Белавежскія пагадненні
Вітольду Фокіну было 92 гады, і ён быў апошнім з шасці падпісантаў таго дакумента, які яшчэ жыў.
https://nashaniva.com/364187
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364187
Прапагандыст АНТ Аляксандраў разыграў сцэнку сваёй размовы з эмігрантамі, але гэта аказалася хлуснёй
Беларуская прапаганда каторы дзень не можа нарадавацца, што падманам зняла фільм «Чужое неба» пра цяжкасці жыцця эмігрантаў за мяжой. Яны зладзілі закрыты паказ стужкі ў Мінску і зрабілі безліч рэпартажаў з мерапрыемства. Адзін з іх — аўтарства Андрэя Аляксандрава з АНТ падаецца так, нібыта ён дадаткова пагутарыў з героямі стужкі ўжо пасля прэм'еры. Але гэта таксама хлусня.
https://nashaniva.com/364175
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364175
20-гадовая ўкраінка знікла ў Дубаі пасля «вечарынкі з шэйхамі»
Зараз яна толькі варушыць вуснамі і не можа рухацца.
https://nashaniva.com/364224
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364224
Атакаваная газавымяральная станцыя «Суджа» ў Курскай вобласці
Праз яе расійскі газ ідзе ў Еўропу транзітам праз Украіну.
https://nashaniva.com/364223
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364223
У 45 гадоў памёр начальнік з Ленінскага РУУС Магілёва
Падпалкоўнік Андрэй Грудзінаў узначальваў штаб раённай міліцыі.
https://nashaniva.com/364220
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364220
185 гадоў таму нарадзіўся Францішак Багушэвіч — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры
Але чаму ён узяў сабе такі дзіўны псеўданім — Мацей Бурачок? Няўжо ўся справа ў банальным карняплодзе?
https://nashaniva.com/364217
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364217
Сяброўка Веры Паляковай-Макей спрабуе прадаць элітны салон прыгажосці больш чым за мільён даляраў
Некалькі гадоў запар Наталля Лазарчык спрабавала выратаваць элітны салон прыгажосці «Ледзі Гадзіва». Але цяпер апусціла рукі і спрабуе прадаць салон — ці хаця б здаць у арэнду.
https://nashaniva.com/364188
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364118
Трамп ліквідаваў міністэрства адукацыі ЗША
Указ быў падпісаны карцінна, у атачэнні школьнікаў.
https://nashaniva.com/364212
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364212
Беластоцкі эмігрант пахваліў прапагандысцкі фільм «Чужое неба», які нават не глядзеў — за 30 еўра
Цяпер прапагандысты смяюцца з Уладзіміра Лазарава і робяць выгляд, што ён даў ім асэнсаваны каментар пасля прагляду гэтага кіно.
https://nashaniva.com/364186
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364186
Стаў вядомы прысуд мытніку Скубілаву, абвінавачанаму ў «здрадзе дзяржаве»
9 гадоў зняволення і штраф.
https://nashaniva.com/364207
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364207
Былая гомельская суддзя-«кілер» уладкавалася на працу ў «Дабраном»
Доўгі час гэта жанчына лідзіравала ў спісе праваабаронцаў як адна з найбольш рэпрэсіўных супрацоўніц судовай сістэмы краіны, якая спецыялізавалася менавіта на пераследзе апазіцыянераў і журналістаў. Аднак у 2022 годзе яна нечакана падала ў адстаўку. @shtodzien даведаўся, што з ёй стала пасля.
https://nashaniva.com/364198
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364198
ВІДЭАНАВІНЫ: Забойцу выпусцілі з турмы / Нечаканае рашэнне Лукашэнкі / Абыякавасць чыноўнікаў скончылася бядой
Калі адбудзецца інаугурацыя Лукашэнкі: нечаканае рашэнне. Трагедыя ў Пружанах і нечаканы фінал: асуджаны на пажыццёвае зняволенне выйшаў на свабоду. Праверкі беларускіх чыноўнікаў і бяда ў Пінску. Хто скраў каўбасу ў Віцебску? Міліцыя з Гродна нарабіла шуму, міліцыя Мінскай вобласці супакойвае беларусаў: што здарылася? Генеральный пракурор Беларусі Андрэй Швед прыйшоў у Беларусбанк: абяцае перамены. Дзікая гісторыя пад Гомелем. Каго злавілі ў цэнтры Мінска?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://youtu.be/yY427xmustk
Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Гэта першы вядомы такі выпадак
У пачатку нулявых жыхар Пружан Юрый Бяскроўны атрымаў пажыццёвае зняволення за жахлівае злачынства — ён згвалтаваў дзвюх 17-гадовых дзяўчын, адну з якіх у выніку жорстка забіў. Пазней Вярхоўны суд змякчыў яму прысуд. Цяпер гэты чалавек на свабодзе. @nashaniva пагутарыла з яго былымі суседзямі і расказвае, як на чалавечай псіхіцы адбіваецца чвэрць стагодддзя за кратамі.
https://nashaniva.com/364041
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364041
У Магілёве пяцярых чалавек асудзілі за падпал кіёска ў жніўні 2020 года
Іх прызналі вінаватымі ў хуліганстве і псаванні маёмасці і далі ад 6 да 3 гадоў пазбаўлення волі.
https://nashaniva.com/364196
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364196
Зяленскі анансаваў сустрэчу ўкраінскіх і амерыканскіх дыпламатаў
Сустрэча амерыканскай і ўкраінскай дэлегацый запланаваная на 24 сакавіка. У гэты дзень прадстаўнікі ЗША таксама сустрэнуцца з расіянамі.
https://nashaniva.com/364190
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364190
У Мінску зноў загаварылі пра знос прыватнага сектара ў раёне Арлоўскай
Перспектывы зносу прыватных сядзіб у раёне вуліцы Арлоўскай абмяркоўваюцца не першы (і нават не дзясяты) год. Гэтым разам горадабудаўнікі вырашылі ўнесці змены ў дэталёвы план тэрыторыі ад вуліцы Нававіленскай да Гая.
https://nashaniva.com/364189
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364189
У Мінску ёсць замак, пра які мала хто ведае
Незвычайны будынак знаходзіцца ў двары дома па вуліцы Прытыцкага, 32.
https://nashaniva.com/364184
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364184