nashaniva | Неотсортированное

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Подписаться на канал

Наша Ніва

Трамп ліквідаваў міністэрства адукацыі ЗША

Указ быў падпісаны карцінна, у атачэнні школьнікаў.

https://nashaniva.com/364212

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364212

Читать полностью…

Наша Ніва

Беластоцкі эмігрант пахваліў прапагандысцкі фільм «Чужое неба», які нават не глядзеў — за 30 еўра

Цяпер прапагандысты смяюцца з Уладзіміра Лазарава і робяць выгляд, што ён даў ім асэнсаваны каментар пасля прагляду гэтага кіно.

https://nashaniva.com/364186

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364186

Читать полностью…

Наша Ніва

Стаў вядомы прысуд мытніку Скубілаву, абвінавачанаму ў «здрадзе дзяржаве»

9 гадоў зняволення і штраф.

https://nashaniva.com/364207

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364207

Читать полностью…

Наша Ніва

Былая гомельская суддзя-«кілер» уладкавалася на працу ў «Дабраном»

Доўгі час гэта жанчына лідзіравала ў спісе праваабаронцаў як адна з найбольш рэпрэсіўных супрацоўніц судовай сістэмы краіны, якая спецыялізавалася менавіта на пераследзе апазіцыянераў і журналістаў. Аднак у 2022 годзе яна нечакана падала ў адстаўку. @shtodzien даведаўся, што з ёй стала пасля.

https://nashaniva.com/364198

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364198

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Забойцу выпусцілі з турмы / Нечаканае рашэнне Лукашэнкі / Абыякавасць чыноўнікаў скончылася бядой

Калі адбудзецца інаугурацыя Лукашэнкі: нечаканае рашэнне. Трагедыя ў Пружанах і нечаканы фінал: асуджаны на пажыццёвае зняволенне выйшаў на свабоду. Праверкі беларускіх чыноўнікаў і бяда ў Пінску. Хто скраў каўбасу ў Віцебску? Міліцыя з Гродна нарабіла шуму, міліцыя Мінскай вобласці супакойвае беларусаў: што здарылася? Генеральный пракурор Беларусі Андрэй Швед прыйшоў у Беларусбанк: абяцае перамены. Дзікая гісторыя пад Гомелем. Каго злавілі ў цэнтры Мінска?

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://youtu.be/yY427xmustk

Читать полностью…

Наша Ніва

Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Гэта першы вядомы такі выпадак

У пачатку нулявых жыхар Пружан Юрый Бяскроўны атрымаў пажыццёвае зняволення за жахлівае злачынства — ён згвалтаваў дзвюх 17-гадовых дзяўчын, адну з якіх у выніку жорстка забіў. Пазней Вярхоўны суд змякчыў яму прысуд. Цяпер гэты чалавек на свабодзе. @nashaniva пагутарыла з яго былымі суседзямі і расказвае, як на чалавечай псіхіцы адбіваецца чвэрць стагодддзя за кратамі.

https://nashaniva.com/364041

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364041

Читать полностью…

Наша Ніва

У Магілёве пяцярых чалавек асудзілі за падпал кіёска ў жніўні 2020 года

Іх прызналі вінаватымі ў хуліганстве і псаванні маёмасці і далі ад 6 да 3 гадоў пазбаўлення волі.

https://nashaniva.com/364196

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364196

Читать полностью…

Наша Ніва

Зяленскі анансаваў сустрэчу ўкраінскіх і амерыканскіх дыпламатаў

Сустрэча амерыканскай і ўкраінскай дэлегацый запланаваная на 24 сакавіка. У гэты дзень прадстаўнікі ЗША таксама сустрэнуцца з расіянамі.

https://nashaniva.com/364190

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364190

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мінску зноў загаварылі пра знос прыватнага сектара ў раёне Арлоўскай

Перспектывы зносу прыватных сядзіб у раёне вуліцы Арлоўскай абмяркоўваюцца не першы (і нават не дзясяты) год. Гэтым разам горадабудаўнікі вырашылі ўнесці змены ў дэталёвы план тэрыторыі ад вуліцы Нававіленскай да Гая.

https://nashaniva.com/364189

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364189

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мінску ёсць замак, пра які мала хто ведае

Незвычайны будынак знаходзіцца ў двары дома па вуліцы Прытыцкага, 32.

https://nashaniva.com/364184

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364184

Читать полностью…

Наша Ніва

Чаму ў Беларусі імкліва падае нараджальнасць?

У 2024 годзе ў Беларусі нарадзілася 58 993 дзяцей, гэта на 8,7% менш, чым у 2023-м. Іх колькасць зноў стала самай нізкай за ўсю гісторыю статыстычнай справаздачнасці ў Беларусі — з 1950 года.

Пра прычыны гэтага @nashaniva пагутарыла з антраполагам і гісторыкам Паўлам Церашковічам.

https://nashaniva.com/364106

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364106

Читать полностью…

Наша Ніва

ДАІ Мінскай вобласці кажа, што ДАІ Гродзенскай вобласці запусціла фэйк

12 сакавіка ДАІ Гродзенскай вобласці ў інстаграме апублікавала гучную навіну, што цяпер любая камера на дарозе можа фіксаваць адсутнасць у машыны тэхагляду. Пасля гэтага на станцыях выстраіліся чэргі з аўтаўладальнікаў.

Аднак у выніку гэта інфармацыя апынулася фэйкам.

https://nashaniva.com/364177

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364177

Читать полностью…

Наша Ніва

З Чырвонага касцёла ў Мінску ўжо некалькі дзён вывозяць рэчы

Патрабуецца вызваліць памяшканні цалкам ад усяго, забраць трэба нават абразы і арганы.

https://nashaniva.com/364169

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364169

Читать полностью…

Наша Ніва

Арыштаваны за жарт пра бязногага мужчыну комік Арцемій Астанін заявіў, што беларускія сілавікі пасля затрымання збілі яго дубінкамі і катавалі токам

Паводле адваката, падчас канваіравання з Беларусі ў Расію машына з Астаніным заехала ў лес. Стэндапера вывелі з аўтамабіля і сталі збіваць тры чалавекі — яны ўжывалі дубінкі і электрашокер.

Пасля перадачы ў Расію мужчыну не білі.

Ужо ў Маскве Астанін падаў заяву аб злачынстве і папрасіў правесці медагляд, для якога яго адвезлі ў бальніцу. Дактары дыягнаставалі ў коміка пералом пазванка, удары, а таксама выявілі праблемы з лёгкімі.

Цяпер стэндапер знаходзіцца ў маскоўскім СІЗА-7 — там ён «ледзь перасоўваецца», піша @ostorozhno_novosti.

Читать полностью…

Наша Ніва

Уладальнік Belgee, які днямі перавярнуўся ў Мінску, вырашыў судзіцца з вытворцам

«Не спрацавала ні адна з сістэм бяспекі».

https://nashaniva.com/364162

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364162

Читать полностью…

Наша Ніва

Дыягнастычная загадка: пасля аперацыі 17-гадовы падлетак мог гаварыць толькі на замежнай мове

Пры выхадзе з наркозу пасля аперацыі на калене юнак часова страціў здольнасць размаўляць на сваёй роднай мове.

https://nashaniva.com/364197

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364197

Читать полностью…

Наша Ніва

Нямецкія эксперты знайшлі ў дубайскім шакаладзе шмат цукру і нават сляды грыбка

Эйфарыю вакол гэтага шакаладу яны лічаць неабгрунтаванай і рэкамендуюць класічны фісташкавы шакалад як недарагую альтэрнатыву.

https://nashaniva.com/364191

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364191

Читать полностью…

Наша Ніва

Пуцін адтэрмінаваў для Беларусі плацяжы па расійскіх крэдытах

Гаворка пра гіганцкую суму.

https://nashaniva.com/364192

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364192

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 20 сакавіка

Інаўгурацыю Лукашэнкі паставілі на Дзень Волі

Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Гэта першы вядомы такі выпадак

Чаму ў Беларусі імкліва падае нараджальнасць?

Актывістка Наста Базар папрасіла ў сяброў грошы на жыццё. Меркаванні радыкальна падзяліліся

Прапагандыст АНТ Аляксандраў разыграў сцэнку сваёй размовы з эмігрантамі, але гэта аказалася хлуснёй

ДАІ Мінскай вобласці кажа, што ДАІ Гродзенскай вобласці запусціла фэйк пра тэхагляд

Былая гомельская суддзя-«кілер» уладкавалася на працу ў «Дабраном»

«Не спрацавала ні адна з сістэм бяспекі». Уладальнік Belgee, які днямі перакуліўся ў Мінску, вырашыў судзіцца з вытворцам

«Бігбоі, кампусы, сіпіха». Вы таксама не зразумелі?

Як пасля 20 гадоў працы ў ІП або прыватнай фірме можна застацца без пенсіі? Аказваецца, вельмі лёгка

Читать полностью…

Наша Ніва

У Гродне людзей і катоў тэрарызуюць лісы

«Людзі ўжо стаміліся ад іх нашэсця. Тым больш, звяры небяспечныя. Днямі на вачах ва ўсіх ліса разарвала ката».

Асцярожна, адчувальны кантэнт!

https://nashaniva.com/364202

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364202

Читать полностью…

Наша Ніва

«Котаправод». У тыктоку не могуць разгадаць прызначэнне дзіўнай канструкцыі паміж дамамі ў Фаніпалі

Каментатары прапануюць свае забаўныя варыянты ад манарэйкі да хода для палюбоўніка, але сапраўдная прычына з’яўлення канструкцыі, відаць, палягае ў абыходзе беларускіх нормаў.

https://nashaniva.com/364102

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364102

Читать полностью…

Наша Ніва

Абралі новага прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта

Цяпер кіраваць ім будзе двухразовая алімпійская чэмпіёнка Кірсці Ковентры з Зімбабвэ. 

https://nashaniva.com/364194

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364194

Читать полностью…

Наша Ніва

Памёр былы ўкраінскі прэм'ер, які падпісаў Белавежскія пагадненні

Вітольду Фокіну было 92 гады, і ён быў апошнім з шасці падпісантаў таго дакумента, які яшчэ жыў.

https://nashaniva.com/364187

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364187

Читать полностью…

Наша Ніва

Прапагандыст АНТ Аляксандраў разыграў сцэнку сваёй размовы з эмігрантамі, але гэта аказалася хлуснёй

Беларуская прапаганда каторы дзень не можа нарадавацца, што падманам зняла фільм «Чужое неба» пра цяжкасці жыцця эмігрантаў за мяжой. Яны зладзілі закрыты паказ стужкі ў Мінску і зрабілі безліч рэпартажаў з мерапрыемства. Адзін з іх — аўтарства Андрэя Аляксандрава з АНТ падаецца так, нібыта ён дадаткова пагутарыў з героямі стужкі ўжо пасля прэм'еры. Але гэта таксама хлусня.

https://nashaniva.com/364175

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364175

Читать полностью…

Наша Ніва

На захадзе Мінска пашкоджана цепласетка

Сёння каля 14:00 выяўлена пашкоджанне цеплавой сеткі ў раёне вуліцы Шаранговіча, 82.

https://nashaniva.com/364181

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364181

Читать полностью…

Наша Ніва

У вёсцы пад Лагойскам — моцны пажар, згарэлі некалькі дамоў

«Кажуць, усё пачалося, калі хтосьці стаў чысціць участак ад старых пабудоў: бульдозер згроб усё ў кучу, і хлам падпалілі».

https://nashaniva.com/364179

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364179

Читать полностью…

Наша Ніва

Глядзіце, як паматляла людзей у машыне, дзе пасажырка нечакана схапілася за руль

У Полацку 23-гадовая п’яная пасажырка таксі знянацку схапілася за руль, кіроўца страціў кантроль над аўто, машына з'ехала ў кювет і перакулілася.

Ніхто моцна не пацярпеў, але тым, хто быў у машыне, не пазайздросціш, асабліва дзяўчыне, што ехала ззаду.

Абавязкова прышпільвайцеся.

Читать полностью…

Наша Ніва

Пазняк навучыў твітарскіх новаму слову — «лапідарны». Як гэта здарылася?

У беларускім твітары вучаць новае слова. Непасрэднае дачыненне да гэтага мае Зянон Пазняк.

https://nashaniva.com/364156

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364156

Читать полностью…

Наша Ніва

Зяленскі перапыніў брыфінг, бо яму ў прамым эфіры пазваніў Макрон

«Прабач, Эмануэль, у мяне зараз размова з журналістамі. Магу я ператэлефанаваць праз 15-20 хвілін? Дзякуй, Эмануэль», — сказаў Зяленскі.

Рэдка пабачыш, як у жывым эфіры адзін прэзідэнт звоніць другому.

Читать полностью…

Наша Ніва

Жыхары прымежнай польскай вёскі выступілі супраць вышкі для назірання за Беларуссю

Амаль усе жыхары польскай вёскі Хамантоўцы (гэта за 150 метраў ад мяжы з Беларуссю) падпісалі ліст супраць будаўніцтва назіральнай вышкі побач са сваімі дамамі. Аб канфлікце піша @mostmediaio.

https://nashaniva.com/364159

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364159

Читать полностью…
Подписаться на канал