Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам
Станіслаў Брыкін са Шклова разам з сям'ёй эміграваў у 2022-м годзе пасля палітычнага пераследу. Жонка і дзеці вярнуліся ў Беларусь, а ён пайшоў з жыцця ў інтэрнаце для бежанцаў у Літве.
https://nashaniva.com/364074
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364074
Пуцін назваў умову, калі Расія не будзе прэтэндаваць на Адэсу і іншыя ўкраінскія гарады
Што магло перадухіліць пачатак поўнамаштабнага ўварвання і што можа зрабіць будучае мірнае пагадненне з Украінай больш трывалым, распавёў «Коммерсант» паводле нібыта інсайдаў з закрытай сустрэчы Пуціна.
https://nashaniva.com/364071
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364071
У прэміяльнай клінікі — новая ўладальніца
Гэта дзяўчына з кавуновага батальёну, якая зразала стужкі, калі забілі Рамана Бандарэнку, піша @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/364068
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364068
Астранаўты Бутч Уілмар і Суні Уільямс нарэшце вярнуліся на Зямлю пасля дзевяці вымушаных месяцаў у космасе
Астранаўты NASA Бутч Уілмар і Суні Уільямс павінны былі правесці на Міжнароднай касмічнай станцыі восем дзён, але захраслі ў космасе праз тэхнічныя праблемы з караблём.
https://nashaniva.com/364064
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364064
Трамп: У нас была выдатная размова
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што спыненне вайсковай дапамогі Украіне не абмяркоўвалася падчас яго размовы з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.
https://nashaniva.com/364063
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364063
Украінцы ўзялі ў палон ураджэнца Магілёва і прысудзілі яму 15 гадоў за дзяржаўную здраду
43-гадовы Дзмітрый Кастагладаў быў кадравым вайскоўцам Узброеных сіл Украіны, служыў у Крыме. Але пасля 2014 года стаў здраднікам.
https://nashaniva.com/363903
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363903
Аляксандр Івулін завёў мілага сабаку. Пра такую пароду вы, магчыма, не чулі
«Сабакі — новыя дзеці для пакалення міленіялаў».
https://nashaniva.com/364053
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364053
У Польшчы знік беларус.
Ва Уроцлаве знік беларус Данііл Ожагаў 2002 года нараджэння. Ён з 6 сакавіка не выходзіць на сувязь з сям'ёй і не з'яўляецца на працы. Аб'яву пра пошукі сваякі маладога чалавека размясцілі ў сацсетках, піша @mostmediaio.
https://nashaniva.com/364033
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364033
Пад Віцебскам інструктары ПВК «Вагнер» трэніруюць афрыканскіх байцоў кіраваць дронамі
На адпаведную публікацыю французскага выдання звярнула ўвагу @reformby.
https://nashaniva.com/364051
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364051
Парламент Германіі прыняў гістарычнае рашэнне
Бундэстаг прыняў фінансавы пакет, які прадугледжвае шматмільярдныя інвестыцыі ў абарону і інфраструктуру.
https://nashaniva.com/364043
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364043
ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна
Паводле паведамлення прэс-службы Крамля, Пуцін падтрымаў ідэю Трампа аб узаемнай адмове Расіі і Украіны на 30 дзён ад удараў па энергетычнай інфраструктуры і даў такую каманду вайскоўцам. Гэта пацвярджае таксама рэліз Белага дома. Па астатніх пунктах акцэнты розныя.
https://nashaniva.com/364048
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364048
Пуцін прымусіў Трампа чакаць цэлую гадзіну, пакуль паразмаўляе са сваімі бізнэсменамі
CNN са спасылкай на расійскую дасведчаную крыніцу паведаміла, што размова Трампа і Пуціна прайшла «вельмі добра». Што ў гэта акрэсленне ўкладаецца — пакуль незразумела.
https://nashaniva.com/364047
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364047
Скончылася размова Трампа і Пуціна, паведамляе Белы дом
Яна працягвалася амаль 2,5 гадзіны.
Сі-Эн-Эн назвала Лукашэнку strongman. «Пул Першага» не ведае значэння гэтага слова па-англійску і радасна перапосціў
«Тем временем CNN: Belarusian strongman Alexander Lukashenko», — з такім подпісам тэлеграм-канал захоплена перапосціў урывак з відэапаведамлення амерыканскага тэлеканала пра выступ Лукашэнкі ў Савеце Федэрацыі ў Маскве.
https://nashaniva.com/364037
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364037
Трамп абяцае выйсці да прэсы з каментарыямі адразу пасля заканчэння размовы з Пуціным
Размова ідзе ўжо паўтары гадзіны.
Пракапеня прадаў крыптабіржу Currency з беларускімі каранямі інвестарам
Перамовы аб продажы працягваліся 18 месяцаў.
https://nashaniva.com/364069
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364069
Пажарныя паставілі адмысловы ратавальны куб у сталіцы каля дома на Рафіева, 78
На даху знаходзіцца чалавек, побач — хуткая, МНС, піша @timb_minsk. Афіцыйнай інфармацыі не было.
На БТ зрабілі фільм пра тое, як беларусы ледзь выжываюць у Еўропе. Каб запісаць відэа, герояў жорстка падманулі
Беларускае тэлебачанне прэзентавала прапагандысцкі фільм «Чужое неба» аўтарства Аляксея Марцінёнка. У стужцы на паўтары гадзіны расказваецца пра цяжкі лёс беларусаў у Польшчы і краінах Балтыі, дзе яны, маўляў, ледзь зводзяць канцы з канцамі. Праўда, у вочы адразу кідаецца аматарская здымка — як высветлілася, кадры гэтыя былі зробленыя падманам, героі не ведалі, што каментуюць сваё жыццё для беларускіх прапагандыстаў.
https://nashaniva.com/364062
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364062
«Вітаем, КДБ Брэсцкай вобласці». Праграміст расказаў, як з крыміналкай вяртаўся ў Беларусь
Брэсцкі актывіст Андрэй Прыстаўка з’ехаў з Беларусі ў 2022-м — атрымаў крыміналку на радзіме і паехаў у Польшчу працаваць. Аднак праз паўтара года мужчына вырашыў вяртацца ў Брэст.
Пра тое, чым скончылася гісторыя, Андрэй расказаў «Нашай Ніве».
https://nashaniva.com/364015
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364015
ВІДЭАНАВІНЫ: Прызнанні Ірыны Абельскай: ВІДЭА / Новыя патрабаванні Лукашэнкі: чаго ён хоча
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з чыноўнікамі. Пра што кажа міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў? Праблемы і загадкавая формула новага прэм’ер-міністра Турчына: што вядома. Маці Мікалая Лукашэнкі Ірына Абельская пра сваю працу, беларусаў і не толькі: гучныя заявы. Што адбываецца пад Віцебскам: нічога добрага. Страшныя лічбы: што хаваюць беларускія ўлады і як вырашаюць праблему? Чым хваляцца і да чаго рыхтуюцца сілавікі Лукашэнкі?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=skq9JgnaT9k
«Мы будзем адказваць на ўсе ўдары з боку Расіі». Зяленскі адрэагаваў на заяву Крамля пасля перамоў з ЗША
Ён перадусім спыніўся на спробах Пуціна аслабіць Украіну ў вайсковым сэнсе.
https://nashaniva.com/364060
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364060
«Трамп, відаць, не пагадзіўся на гэтыя вар'яцкія ўмовы»: першыя рэакцыі на размову Трампа з Пуціным
Першыя рэакцыі на вынікі тэлефоннай размовы Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа знаходзяцца ў дыяпазоне ад канстатацыі правалу перамоў да аптымістычных ацэнак.
https://nashaniva.com/364058
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364058
«Вельмі добрая і прадуктыўная». Трамп пракаментаваў сваю размову з Пуціным
«Будзем працаваць хутка, каб дамагчыся поўнага спынення агню і, у канчатковым выніку, канца гэтай жудаснай вайны паміж Расіяй і Украінай».
https://nashaniva.com/364055
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364055
ВІДЭАНАВІНЫ: Прызнанні Ірыны Абельскай: ВІДЭА / Новыя патрабаванні Лукашэнкі: чаго ён хоча
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з чыноўнікамі. Пра што кажа міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў? Праблемы і загадкавая формула новага прэм’ер-міністра Турчына: што вядома. Маці Мікалая Лукашэнкі Ірына Абельская пра сваю працу, беларусаў і не толькі: гучныя заявы. Што адбываецца пад Віцебскам: нічога добрага. Страшныя лічбы: што хаваюць беларускія ўлады і як вырашаюць праблему? Чым хваляцца і да чаго рыхтуюцца сілавікі Лукашэнкі?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=skq9JgnaT9k
Галоўнае за 18 сакавіка
Пуцін і Трамп гаварылі праз тэлефон амаль 2,5 гадзіны. Пасля таго ЗША і Расія зрабілі заявы
Сі-Эн-Эн назвала Лукашэнку strongman. «Пул першага» не ведае значэння гэтага слова па-англійску і радасна перапосціў
«Пул першага» адказаў Украіне на «таракана»
Знайшоўся гурт, які плануе сабраць «Мінск-Арэну» чатыры разы запар. І ўжо амаль зрабіў гэта
Скон тарашкевіцы. Закрыццё «Радыё Свабода» можа завяршыць моўную эпоху
Расійскага коміка затрымалі ў Беларусі за жарты пра ўдзельнікаў СВА. Беларускія сілавікі павесілі на коміка мясарубку
«Эрудзіраваны не значыць разумны». Знаток «Што? Дзе? Калі» Раўшан Аскераў выклікаў замяшанне сваім інтэрв'ю
Што адбылося з 16-гадовай дзяўчынай з Дзяржынска, якая памерла пасля курэння вэйпу? Расказваюць яе сябры
Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча
Настаўніца расказала, як педагогі вымушаны справаздачыцца за паездкі за мяжу
▪️ Расія і Украіна на 30 дзён адмовяцца ад удараў па энергетычнай інфраструктуры
▪️ 19 сакавіка паміж Расіяй і Украінай адбудзецца абмен палоннымі 175 на 175 чалавек.
▪️ Пуцін прапанаваў арганізаваць хакейныя матчы ў ЗША і Расіі паміж гульцамі НХЛ і КХЛ. Трамп падтрымаў ідэю.
Крэмль агучвае першыя вынікі размовы Трампа і Пуціна.
У Ленінградскай вобласці разбіўся вайсковы верталёт, ёсць загінулыя
Верталёт Мі-28 упаў і загарэўся.
https://nashaniva.com/364045
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364045
У «Мінск-Свеце» зноў патоп: вада льецца з балконаў і затапляе пад'езды
Гэтым разам пацярпеў дом «Таронта» — з агульных балконаў верхніх паверхаў льецца сапраўдны вадаспад, а ўнутры будынка вада сцякае ўніз па сценах.
https://nashaniva.com/364042
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364042
Беларуская падсанкцыйная кампанія закупляе абсталяванне ў ЗША
Стала вядома пра дамову паміж беларускім «Планарам» і амерыканскім Teksoli, Inc.
https://nashaniva.com/364039
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364039
Пуцін і Трамп гавораць праз тэлефон ужо гадзіну
Як паведаміў Белы дом, размова двух прэзідэнтаў пачалася а 10-й гадзіне раніцы (17-й гадзіне па Мінску).
https://nashaniva.com/364036
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364036