Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Мужчына ў Мінску разграміў 18 прыпаркаваных машын — каб іх кіроўцы хадзілі пешшу і не траплялі ў аварыі
Кобрынец прыехаў у сталіцу працаваць дворнікам, але яго звольнілі за п’янства. А потым яму прыйшла ў галаву «геніяльная» ідэя.
https://nashaniva.com/372584
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372584
У польскіх памежнікаў з боку беларускай мяжы кінулі кактэйлем Молатава
15 ліпеня пасля 22:00 на беларуска-польскай мяжы каля Чаромхі адбыўся напад на польскіх памежнікаў і вайскоўцаў. Людзі з беларускага боку закідалі іх камянямі, а адзін з нападнікаў кінуў у бок абаронцаў мяжы бутэльку з кактэйлем Молатава.
https://nashaniva.com/372589
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372589
У Баранавічах падчас залевы паплыла па вуліцы скульптура чыгуначніка
Гэта фігура з нядаўна адкрытай экспазіцыі, прысвечанай прысваенню гэтаму райцэнтру звання «горада працоўнай славы».
https://nashaniva.com/372582
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372582
У Мінску з’явіўся «Сад вершаў» — літаратурны аазіс для ўсёй сям’і
У Мінску з’явіўся незвычайны парк з паэтычным настроем — «Сад вершаў», дзе культура сустракаецца з прыродай, а алеі ператвараюцца ў старонкі вершаў. Новая зона адпачынку знаходзіцца ў Маскоўскім раёне сталіцы і ўжо зараз прыцягвае жыхароў і гасцей горада сваёй атмасферай і сэнсам.
https://nashaniva.com/372560
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372560
Ізраільская авіяцыя нанесла ўдары па прэзідэнцкім палацы ў Дамаску і будынку Генштаба ў рамках аперацыі па абароне сірыйскіх друзаў
Читать полностью…Жывёлы могуць чуць гукі раслін
Жывёлы рэагуюць на гукі, якія выдаюць расліны, паказвае новае даследаванне. Гэта сведчыць пра тое, што паміж імі існуе нябачная экасістэма.
https://nashaniva.com/372553
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372553
Чалавек з Беларусі з лесвіцай пералез цераз агароджу на мяжы і папрасіў прытулку ў Літве
Адбыўся выпадак на гэтым тыдні.
https://nashaniva.com/372567
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372567
З'явілася новае сведчанне пабудовы расіянамі сакрэтнай ядзернай базы ў Асіповічах
Расія ўзмацняе сваю ядзерную інфраструктуру на фоне працяглага канфлікту ва Украіне і росту напружання з Захадам. Паводле спадарожнікавых здымкаў Planet Labs, атрыманых Business Insider, маштабнае будаўніцтва ідзе на пяці сакрэтных ядзерных аб’ектах, адно з якіх у Беларусі.
https://nashaniva.com/372559
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372559
Блогер Руслан Ліннік на свабодзе пасля заканчэння другога тэрміну. Вось чаму ўзнікла блытаніна наконт яго
Блогер прабыў за кратамі амаль чатыры з паловай гады. Але цяпер яго імя з'явілася ў абноўленым міліцэйскім спісе «экстрэмістаў» з дзіўнай пазнакай.
https://nashaniva.com/372504
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372504
Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі
Дачку былога намесніка начальніка абласнога ДАІ Алега Косава шукалі два з паловай гады.
https://nashaniva.com/372550
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372550
У МНС распавялі пра наступствы ўчорашняй непагадзі
Пашкоджанні, падтапленні, паваленыя дрэвы, разбураныя дарогі.
https://nashaniva.com/372544
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372544
Прырода ўчора не шкадавала Мінск і ваколіцы
У раёне Лугавой Слабады бачылі смерч.
https://nashaniva.com/372541
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372541
Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве офіс Ціханоўскай у Вільні
Літоўскі партал LRT.lt падняў пытанне, што вядома пра выдаткі Літвы на ўтрыманне Святланы Ціханоўскай і яе каманды. Паводле выдання, гучаць меркаванні, што ўтрыманне Офіса Ціханоўскай абыходзіцца дорага літоўскім падаткаплацельшчыкам. Што яны высветлілі?
https://nashaniva.com/372535
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372535
Шматдзетная амерыканская сям’я ўцякла ў Расію ад «ЛГБТ-прапаганды». Муж ужо трапіў на вайну
Галоўным матывам падпісання кантракту стала перспектыва атрымаць расійскае грамадзянства.
https://nashaniva.com/372517
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372517
«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог
Ірына з’ехала з Беларусі ў 2021 годзе — за некалькі месяцаў да пачатку поўнамаштабнай вайны. Дзяўчына перабралася ва Украіну да хлопца — выйшла за яго замуж і паехала адпачываць у Егіпет. 23 лютага 2022 года, за дзень да поўнамаштабнай вайны, пара вярнулася ў Харкаў.
Гамяльчанка, якая цяпер вядзе блог «Беларуска ў Адэсе» на 25 тысяч падпісчыкаў, распавяла @Nashaniva, як за некалькі год адаптавалася да жыцця на поўдні Украіны, абстрэлаў, смерцяў і каментарыяў ад украінцаў.
https://nashaniva.com/372424
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372424
Лідскі вертыкальшчык заклікаў сілавікоў не спыняцца ў правядзенні палітычных рэпрэсій
«Ёсць такі дэвіз: «Не забудзем, не даруем».
https://nashaniva.com/372590
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372590
Ізраіль бамбіць Сірыю, патрабуючы ад Дамаска адчапіцца ад друзаў. З чаго такая дружба?
Ізраільская авіяцыя нанесла ўдары па прэзідэнцкім палацы ў Дамаску і будынку Генштаба ў рамках аперацыі па абароне сірыйскіх друзаў.
https://nashaniva.com/372578
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372578
Афганістан зазывае ў краіну замежных турыстаў ролікам, у якім абыгрываецца выкраданне людзей
У Афганістане турагенцтва, звязанае з талібамі, выпусціла рэкламны ролік, каб прыцягнуць у краіну замежных турыстаў. Аднак відэа гэта настолькі незвычайнае, што ў многіх выклікала замест сімпатыі да краіны шок.
https://nashaniva.com/372581
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372581
Мэр латвійскага горада атрымаў раненне падчас абстрэлу ва Украіне
Мэр невялікага латвійскага горада Огрэ Эгілас Хелманіс атрымаў раненне падчас абстрэлу ва Украіне. Як паведамілі ў мясцовым самакіраванні Огрэ, здарэнне адбылося мінулай ноччу, калі Хелманіс знаходзіўся ў камандзіроўцы ва Украіне. Стан палітыка ацэньваецца як стабільны.
https://nashaniva.com/372576
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372576
Коля Лукашэнка па рашэнні бацькі працягне атрымліваць спецыяльную стыпендыю
Сёння Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне №106рп ад 15 ліпеня, якім зацверджана рашэнне спецыяльнага фонду прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.
https://nashaniva.com/372569
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372569
Колькі цяпер каштуе кава — молатая, у зернях і распушчальная? Некаторыя цэны здзіўляюць
Беларусы актыўна абмяркоўваюць падаражанне кавы — асобныя пакункі могуць каштаваць да 120-150 рублёў. Рост цэн выкліканы сусветным неўраджаем кававага зерня. Паглядзелі, як адрозніваюцца цэны на розныя тыпы кавы.
https://nashaniva.com/372557
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372557
Чаму жанчыны менш нараджаюць? Адна з прычын — даволі прагматычная
Раней эканаміст Леў Львоўскі спрагназаваў: калі трэнд на нізкую нараджальнасць не зменіцца, у Беларусі застанецца прыкладна 3 мільёны чалавек. Чаму жанчыны ўсё менш нараджаюць?
https://nashaniva.com/372543
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372543
Для гараджан — перамога, для вяскоўцаў — трагедыя. Што паказала дзяржаўнае апытанне пра Другую сусветную вайну
Новыя вынікі дзяржаўнага апытання, пры ўсёй іх магчымай недакладнасці, дазваляюць зірнуць на тое, як грамадства розных узростаў і з розных асяродкаў успрымае Другую сусветную вайну.
https://nashaniva.com/372468
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372468
Ужо ў адзінаццаць гадоў? Ва ўсім свеце ўзрост пачатку першых месячных працягвае маладзець
Навукоўцы фіксуюць трывожную тэндэнцыю, але дакладныя прычыны яе ўзнікнення застаюцца не да канца зразумелымі. Пры гэтым медыкі ўсё часцей звяртаюць увагу на патэнцыйныя рызыкі для здароўя і патрабуюць сур’ёзных змен у прафілактыцы.
https://nashaniva.com/372493
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372493
Чарговы рэкорд. У Depo прапануюць кватэры з цаной за метр $6500
Нерухомасць у Мінску працягвае бязлітасна даражэць.
https://nashaniva.com/372545
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372545
Час для вялікага наступу Расіі: якімі могуць быць «апошнія 50 дзён вайны»
Дональд Трамп заявіў, што міру ва Украіне трэба дасягнуць цягам 50 дзён. Заява выклікала супярэчлівыю рэакцыю ва Украіне: Трамп стаў больш жорстка выказвацца пра Пуціна, але фактычна даў Расіі час на актывізацыю наступлення.
https://nashaniva.com/372538
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372538
У Нарачы вясковец ударыў нажом 76-гадовую прадавачку
Жанчына кажа, што не была знаёмая з нападнікам і канфліктаў паміж імі не было.
https://nashaniva.com/372537
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372537
З’явілася нечаканая версія прычыны знікнення Мельнікавай, якая «шмат што тлумачыць»
Версія, якую агучылі ў аўтарскім праекце «Саша, што ты нясеш?!» рэдактары Reform.news Фёдар Паўлючэнка і Аляксандр Атрошчанкаў, хаця і не дае адказы на ўсе пытанні, але гэты «пазл арганічна ўпісваецца ў агульную карціну».
https://nashaniva.com/372532
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372532
«Такога яшчэ не было». Адбылася масіраваная атака на Крывы Рог, Вінніцу, Харкаў
У ноч на сераду Крывы Рог стаў аб’ектам аднаго з наймагутнейшых удараў з боку Расіі.
https://nashaniva.com/372530
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372530
ВІДЭАНАВІНЫ: Дзіўныя навіны пра сына Лукашэнкі: падрабязнасці / Загінулі пяцёра беларусаў: што здарылася
Знік адзін з сыноў Лукашэнкі: што вядома? Падпісаны новы закон, неўзабаве з’явіцца яшчэ адзін: за што ўзяліся ўлады Беларусі? Каму дзякуе Аляксандр Лукашэнка за навучанне яго малодшага сына Мікалая? Дэмарш беларускіх чыноўнікаў: новы падман. Рэакцыя на Ціханоўскага ці сапраўдныя затрыманні: загадкавая пастаноўка ад сілавікоў Лукашэнкі. Страшная праца: што прапануюць беларусам? Перамога Гігіна і Азаронка: у чым справа? Кранальная гісторыя са Шчучына. Тры аднолькавыя трагедыі за тыдзень у Гомельскай вобласці.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=TVGsv90DW-Y