Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
На перадсмяротным відэа з калоніі быў не Ашурак
З'явіліся новыя падрабязнасці смерці Вітольда Ашурка ў шклоўскай калоніі. Расказвае @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/370958
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370958
«У вас ёсць 12 гадзін, каб збегчы з жонкай і дзіцем. Мы бліжэй да вас, чым ваша сонная артэрыя»
Масад тэлефанаваў генералам КВІР падчас атакі.
https://nashaniva.com/370950
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370950
З’явілася жахлівае відэа з аэрапорта «Шарамеццева», дзе беларус кінуў дзіця аб падлогу
У маскоўскім аэрапорце адбылося шакуючае здарэнне: мужчына напаў на двухгадовага хлопчыка і моцна ўдарыў яго аб падлогу.
Паводле паліцыі, мужчына знаходзіўся пад наркотыкамі.
Дзіця атрымала цяжкія траўмы: пералом пазваночніка і чэрапа. Хлопчык знаходзіцца ў коме.
Асцярожна: жорсткія кадры!
Тур паабяцаў кампрамат на тых, хто праз тыкток скардзіцца на ўлады
Скаргі, якія немагчыма кантраляваць, зрабіліся галаўным болем для чыноўнікаў. Прапагандыст Ігар Тур вырашыў застрашыць тых, хто скардзіцца на ўлады: маўляў, у адказ дастанем усю вашу брудную бялізну.
https://nashaniva.com/370937
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370937
Беларус напаў на хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце. Дзіця ў коме
У аэрапорце «Шарамеццева» неадэкватны мужчына падышоў да чужога дзіцяці, узяў яго на рукі і з сілай кінуў аб падлогу. Мужчыну затрымалі.
https://nashaniva.com/370942
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370942
Вядомую мінскую трэнерку па танцах асудзілі за палітыку
Аляксандра (Алекса) Ашурка вядомая ў беларускай танцавальнай супольнасці. Яе асудзілі па народным 342-м артыкуле.
https://nashaniva.com/370925
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370925
«Людзі ідуць у мячэці, а не лечаць псіхічныя хваробы». Беларускі псіхіятр расказаў аб працы ва Узбекістане і ў Польшчы
Малады беларускі доктар Уладзімір Пікірэня з'ехаў з краіны пасля свайго звальнення з Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ў 2022 годзе. З тых часоў медык папрацаваў у клініках Узбекістана, дзе людзі хутчэй звяртаюцца да чараўнікоў, чым да псіхіятраў, і ў Польшчы, дзе дактары атрымліваюць добрыя заробкі. Пра свае ўражанні аб прафесіі ў дзвюх гэтых краінах ён расказаў @nashaniva.
https://nashaniva.com/370600
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370600
На вайне ва Украіне загінуў 61-гадовы глыбачанін. Ён ваяваў за Расію
Іван Кірдзяшкін загінуў на вайне за 8 дзён да свайго 62-годдзя, піша @vitebsk_info.
https://nashaniva.com/370931
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370931
ВІДЭАНАВІНЫ: Ціханоўскі адмовіўся маўчаць: новая заява / Тэракт у царкве: дзясяткі загінулых
Лукашэнка маўчыць, а Сяргей Ціханоўскі працягвае гаварыць: новыя гучныя заявы. Як і чаму міністр культуры Беларусі Руслан Чарнецкі аказаўся ў калоніі? Цынічная заява Наталлі Эйсмант і загадкавыя намёкі Івана Церцеля. Пра што кажа муж Наталлі Пяткевіч? Вадзім Пракоп’еў звярнуўся да Ціханоўскага: чаго ён хоча? Пра што папярэдзілі беларусаў? Новая гучная справа: каго затрымалі і за што? Сумна вядомы міністр Лукашэнкі атрымаў чарговае цёплае месца: куды прыстроілі пенсіянера ў пагонах? Марыя Калеснікава, яе сустрэча з бацькам і Раман Пратасевіч: што стала вядома толькі цяпер?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=bjhVOVxExDs
Трамп параіў Дзмітрыю Мядзведзеву не кідацца словамі пра ядзерную зброю
Прэзідэнт ЗША рэзка адрэагаваў на словы намесніка старшыні Рады бяспекі Расіі Дзмітрыя Мядзведзева пра магчымую перадачу Ірану ядзернай зброі.
https://nashaniva.com/370924
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370924
Лідар на Пірэнеях. З'явіўся «народны» рэйтынг устаноў, праз якія яшчэ можна атрымаць шэнгенскую візу
У Мінску цяпер засталося каля дзясятка такіх магчымасцяў, але яны зусім розныя і ў сэнсе хуткасці, і ў сэнсе выніку.
https://nashaniva.com/370919
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370919
Галоўнае за 23 чэрвеня
Арыштаваныя дырэктары страхавых кампаній ТАСК і «Прамтрансінвест». Стаў вядомы сэнс крымінальнай «справы страхаўшчыкоў»
Кіт Келаг пракаментаваў свой візіт у Мінск
«А Света то не рада!». У публікацыі пра Ціханоўскага адправілі мірыяды ботаў і распаўсюдзілі дыпфэйк
У Рагачоўскім раёне скончыў жыццё самагубствам старшыня сельвыканкама
«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране
«Беларусь здаровага чалавека» не падыходзіць». Чаму і куды айцішнікі з'язджаюць з Польшчы
Мінская кантралёрка расказала, калі ў транспарце больш за ўсё зайцаў
Расійскі рэсурс паведаміў пра вызваленне блогера Руслана Лінніка
Апошнія месяцы з Еўропы ў Беларусь амаль не гоняць свежыя аўто. Вось у чым прычына
Вызвалены эстонец: У турме ў Беларусі да мяне ставіліся вельмі дрэнна. У XXI стагоддзі ніхто не павінен жыць у такіх умовах
«А Света то не рада!». У публікацыі пра Ціханоўскага адправілі мірыяды ботаў і распаўсюдзілі дыпфэйк
Сталі яўнымі ўстаноўкі, якія праводзяць каментатары-боты ў тыктоках, ютубе ды іншых сацсетках пад навінамі пра вызваленне Сяргея Ціханоўскага.
https://nashaniva.com/370885
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370885
Іран запусціў ракеты па вайсковых базах ЗША ў Катары
Усяго гавораць пра шэсць ракет. Пра гукі выбухаў паведамляюць жыхары сталіцы Катара — Дохі.
https://nashaniva.com/370917
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370917
У Мінску гатэль шукае супрацоўніка з заробкам ад 30 000 рублёў
Праўда, і патрабаванні да яго не шараговыя.
https://nashaniva.com/370900
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370900
Пятрухін прызнаў, што 17-гадовага выкрывацеля Лібера выкарысталі спецслужбы. Але ёсць нюанс
Аналізуючы сітуацыю з фэйкавымі абвінавачваннямі ў бок Паўла Лібера, якія з падачы непаўналетняга хлопца распаўсюджваў сам Пятрухін, блогер перадусім бачыць віну «Белпола».
https://nashaniva.com/370954
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370954
У Дняпры ад удару балістычных ракет пацярпеў цягнік Адэса — Запарожжа
Таксама пашкоджаныя інтэрнат, гімназія, адміністратыўны будынак.
Ëсць загінулыя і параненыя.
Кім Чэн Ын будуе велізарны ваенны завод для Пуціна
Кім Чэн Ын, відаць, аддаў загад на будаўніцтва найбуйнейшага зброевага завода Паўночнай Карэі. Пра гэта сведчыць аналіз спадарожнікавых здымкаў амерыканскай кампаніі Planet Labs.
https://nashaniva.com/370946
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370946
У Мінску выраслі тарыфы на эвакуацыю аўтамабіля і штрафстаянку
Мінскія ўлады паднялі тарыфы на эвакуацыю аўто за няправільную паркоўку. Значна выраслі таксама расцэнкі на захоўванне адбуксіраванага аўтамабіля на ахоўваемай стаянцы. Вось колькі цяпер дадаткова да штрафаў ДАІ.
https://nashaniva.com/370943
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370943
Вызвалены з турмы ў Беларусі грамадзянін Латвіі: За тры гады страціў 26 кілаграмаў і цалкам пасівеў
З беларускай турмы вярнуўся ў Рыгу палітвязень, грамадзянін Латвіі Дзмітрый Міхайлаў. Яго злачынствам была крытыка рэжыму ў інтэрнэце. Мужчыну арыштавалі праз паўтара года пасля выказаных каментарыяў, далі чатыры гады.
https://nashaniva.com/370934
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370934
Ва Украіне загінуў 42-гадовы выкладчык Полацкага ўніверсітэта, які пайшоў ваяваць за Расію
У спісе загінулых украінскага праекта «Хачу жыць» канал @vitebsk_info знайшоў прозвішча Сяргея Віктаравіча Калінцава, 1982 года нараджэння.
https://nashaniva.com/370935
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370935
Трамп абвясціў, што рэжым спынення агню паміж Ізраілем і Іранам набыў моц
«Перамір’е ўступіла ў сілу. Калі ласка, не парушайце яго!» — напісаў ён.
Чаму цяпер уся ўвага накіравана на Армузскі праліў — 150-кіламетровую паласу, якая ўплывае на сусветныя цэны на нафту
Інвестары ва ўсім свеце пільна сочаць за вузкім марскім шляхам на Блізкім Усходзе, асцерагаючыся, што блакада Армузскага праліва можа парушыць глабальныя пастаўкі і цэны на нафту.
https://nashaniva.com/370905
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370905
Трамп заявіў аб спыпенні агню паміж Іранам і Ізраілем
«Ізраіль і Іран прыйшлі да мяне амаль адначасова і сказалі: «Мір». Я ведаў, што час прыйшоў», — напісаў ён у сваёй сацсетцы Truth Social.
https://nashaniva.com/370927
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370927
Як Радзім Гарэцкі прамяняў кар'еру ў Маскве на Мінск і не пашкадаваў, вярнуўшыся дадому
Радзім Гарэцкі, які 22 чэрвеня ў 96-гадовым узросце пакінуў гэты свет, нарадзіўся ў вядомай і паспяховай сям’і, але ў выніку бальшавіцкіх рэпрэсій бацькі страцілі ў Беларусі ўсё. Ледзь не палову жыцця ён пражыў у Расіі, але пасля 40 гадоў жыцця на чужыне вярнуўся на радзіму, стаў віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук, якую ствараў ягоны бацька, і дзеячам нацыянальнага адраджэння, якое ў пачатку XX стагоддзя пачынаў ягоны дзядзька Максім.
https://nashaniva.com/370921
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370921
Пазняк: Выпускаюць толькі прарасійскіх людзей, а не беларускіх патрыётаў
Ветэран беларускага руху Зянон Пазняк выказаўся ў фэйсбуку пра вызваленне рэжымам Лукашэнкі падчас візіту ў Мінск прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа 14-ці палітвязняў.
https://nashaniva.com/370920
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370920
Катар паспяхова адбіў ракетную атаку Ірана
Доха пакідае за сабой права на прамы адказ, сувымерны характару і маштабам іранскай атакі, заявіла МЗС Катара.
https://nashaniva.com/370918
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370918
ВІДЭАНАВІНЫ: Ціханоўскі адмовіўся маўчаць: новая заява / Тэракт у царкве: дзясяткі загінулых
Лукашэнка маўчыць, а Сяргей Ціханоўскі працягвае гаварыць: новыя гучныя заявы. Як і чаму міністр культуры Беларусі Руслан Чарнецкі аказаўся ў калоніі? Цынічная заява Наталлі Эйсмант і загадкавыя намёкі Івана Церцеля. Пра што кажа муж Наталлі Пяткевіч? Вадзім Пракоп’еў звярнуўся да Ціханоўскага: чаго ён хоча? Пра што папярэдзілі беларусаў? Новая гучная справа: каго затрымалі і за што? Сумна вядомы міністр Лукашэнкі атрымаў чарговае цёплае месца: куды прыстроілі пенсіянера ў пагонах? Марыя Калеснікава, яе сустрэча з бацькам і Раман Пратасевіч: што стала вядома толькі цяпер?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=bjhVOVxExDs
«Гэта рызыкоўна, але пакідаць як ёсць таксама не варыянт». Фрыдрых Мерц падтрымаў удары ЗША па Іране
Ён заявіў, што не бачыць падстаў для крытыкі дзеянняў ЗША і Ізраіля, нягледзячы на заклікі іншых еўрапейскіх лідараў шукаць дыпламатычнае рашэнне і не дапускаць эскалацыі канфлікту.
https://nashaniva.com/370915
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370915
Малдова забараніла ўезд у краіну беларускай зборнай па кікбоксінгу
У яе складзе быў і Дзмітрый Шакута, які знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі за магчымую датычнасць да смерці актывіста Рамана Бандарэнкі ў Мінску.
https://nashaniva.com/370906
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370906