Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Ціханоўскі: «Юстыцыя ў Беларусі не памерла. У яе проста дзірка ў лобе».
Читать полностью…Ціханоўскі: Хачу звярнуцца да ўсіх беларусаў — калі вы чакалі знак, то вось ён. Дзяржавы гінуць тады, калі не могуць адрозніць кепскіх людзей ад добрых. Абвінавачанне, выстаўленае супраць ката, стала прысудам для ахвяры.
Читать полностью…Святлана Ціханоўская пачала прэс-канферэнцыю са словаў радасці ад таго, што яна зноў з Сяргеем і абяцання змагацца за вызваленне ўсіх астатніх вязняў, якія застаюцца ў зняволенні.
Ціханоўская падзякавала за вызваленне беларускіх палітвязняў прэзідэнту Дональду Трампу, генералу Келагу, уладам Літвы і Польшчы, а таксама кіраўніцтву Еўрапейскага саюза за падтрымку змагання беларусаў.
«Гэта наша супольная перамога», — сказала яна.
Пасля ўступу на беларускай мове яна перайшла на англійскую і паўтарыла падзякі па-англійску. «I want to personally thank President Donald Trump», — сказала яна.
На прэс-канферэнцыю прыйшла пакуль толькі Святлана Ціханоўская, без Сяргея.
Читать полностью…З сумеснай прэс-канферэнцыі Святланы і Сяргея Ціханоўскіх будзе весціся трансляцыя
Пачатак у 12:30.
https://www.youtube.com/live/cN99Dal-xww
Іран раніцай атакаваў Ізраіль найноўшымі балістычнымі ракетамі
Падчас ранішняй атакі на Ізраіль Іран упершыню выкарыстаў балістычную ракету «Хайбар» — найноўшую распрацоўку, заяўляе КВІР.
https://nashaniva.com/370794
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370794
Міністра культуры Чарнецкага завезлі ў калонію і паказалі спектакль
У папраўчай калоніі №22 у Івацэвіцкім раёне асуджаныя паставілі спектакль паводле п'есы Аляксея Дударава «Радавыя».
https://nashaniva.com/370790
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370790
🔥 Што такое БЕЛАРУСІЯНІЗМ і чаго хоча Лукашэнка. Новы ТОК
У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем няўдачы «Беларусьфільма» і корань праблем айчыннага кінематографа, сыр-бор вакол абавязковага пакосу травы, спробы чыноўнікаў вынайсці беларускую нацыянальную ідэю і рост заробкаў у краіне.
Таксама згадваем скандал з БЧБ-сцягам на гей-прайдзе і пафаснае адкрыццё фантана ў Навагрудку.
https://www.youtube.com/watch?v=wlzJtWZqS2Q
Дасведчанага аўдытара пасадзілі за палітыку і дадалі ў спіс «тэрарыстаў»
Іван Каваленка больш за 20 гадоў працуе ў сферы аўдыту. Ён працаваў у кампаніях «вялікай чацвёркі» і з'яўляецца членам брытанскай асацыяцыі прысяжных бухгалтараў ACCA. Цяпер Іван за кратамі.
https://nashaniva.com/370542
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370542
«Бабарыка ўвесь час на ШІЗА і ПКТ»
Кірыл Балахонаў, фігурант справы «Саюза беларускага нацыянальнага шчыта», чата на пяцярых чалавек, расказаў @radiosvaboda, што яму вядома пра Віктара Бабарыку.
https://nashaniva.com/370786
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370786
Лукашэнка адпусціў Ціханоўскага — усе падрабязнасці
Нечаканае рашэнне Лукашэнкі і што за ім стаіць: сёння быў вызвалены Сяргей Ціханоўскі і шэраг іншых палітвязняў. Гэта адбылося пасля важнай сустрэчы ў Мінску: хто прыязджаў і чаму, што там рабіў муж Наталлі Пяткевіч, а таксама як паводзіў сябе Лукашэнка? І што ён атрымаў у абмен на гэты крок? Усе падрабязнасці глядзіце ў спецыяльным выпуску навін «Нашай Нівы».
https://youtu.be/5lufngX71qY?feature=shared
Стала вядома пра смерць 39-гадовага экс-палітвязня Алега Гнедчыка
У юнацтве Гнедчык быў актывістам «Маладога фронта», ён трапіў у калонію пасля Плошчы-2010.
https://nashaniva.com/370784
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370784
Трамп заявіў, што Тэгеран павінен зараз заключыць мірнае пагадненне: «Альбо будзе мір, або Іран чакае куды больш сур'ёзная трагедыя»
На ядзерны аб'ект Фардо было скінута некалькі 14-тонавых супрацьбункерных бомбаў GBU-57.
«Жыве Беларусь!» — скончыў прамову Сяргей Ціханоўскі і паказаў сціснуты кулак.
Читать полностью…Ціханоўскі: «Яны там называюць нас здраднікамі. А я назаву здраднікам кожнага, хто лукашызму не супраціўляецца»
Читать полностью…Сваю прамову Сяргей Ціханоўскі пачаў з падзякі амерыканскім і еўрапейскім палітыкам.
Читать полностью…Прысутнічаюць таксама палітвязні Ігар Карней, Наталля Дуліна, Сяргей Шэлег і Кірыл Балахонаў.
Читать полностью…Украіна кантралюе 90 квадратных кіламетраў на Куршчыне — Сырскі
Уладзіміру Пуціну 26 красавіка далажылі, што ад УСУ вызвалены апошні населены пункт у Курскай вобласці.
https://nashaniva.com/370796
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370796
Навошта Трампу Лукашэнка?
Адказ на гэтае пытаньне — хіба самы цікавы момант візіту Кіта Келага ў Мінск. І самы загадкавы. Піша палітычны аглядальнік @radiosvaboda Юры Дракахруст.
https://nashaniva.com/370795
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370795
Сяргей Ціханоўскі сёння выступіць перад журналістамі
Прэс-канферэнцыя з удзелам палітыка і іншых вызваленых палітвязняў запланавана на 12:30 па мінскім часе.
Пад акупаваным Такмакам палае расійскі эшалон з цыстэрнамі
Гараць 11 цыстэрнаў з палівам, дым быў бачны на адлегласці 15—20 кіламетраў.
https://nashaniva.com/370792
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370792
Яшчэ адзін вызвалены палітвязень са спісу 14 — грамадзянін Польшчы Ежы Жывалеўскі
Яму прысудзілі 4 гады калоніі за агентурную дзейнасць.
Пракоп'еў: У Ціханоўскага ёсць амаль усё, апроч разумных дарадцаў. Прапаную сваю дапамогу
Вадзім Пракоп'еў лічыць, што ў вызваленнага Сяргея Ціханоўскага цяпер ёсць шанец змяніць сітуацыю ў дэмакратычных сілах і «здзівіць Лукашэнку».
https://nashaniva.com/370787
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370787
У Магілёве пасля прапагандысцкай кампаніі за будаўніцтва царквы ў ахоўнай зоне лесапарку выявілася, што будаваць яе нельга
Магілёўцаў пераконвалі ва ўсеагульнай падтрымцы будаўніцтва праваслаўнага храма менавіта ў гэтым месцы і марных асцярогах за любімы гараджанамі лесапарк. Цяпер чыноўнікі вымушаны былі прызнаць, што будаўніцтва ў гэтым месцы парушае закон.
https://nashaniva.com/370623
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370623
Белы дом публікуе фоты Трампа і яго каманды, зробленыя ў Сітуацыйнай зале ў момант, калі наносіўся ўдар па Ірану, і зварот Трампа да нацыі: «Ядзерныя аб'екты Ірана цалкам знішчаныя»
«40 гадоў яны крычалі «смерць» Амерыцы і Ізраілю, забівалі і забівалі, я даўно хацеў пакласці гэтаму канец, мы працавалі з Нетаньяху як адна каманда».
«Хуліган Блізкага Усходу павінен заключыць мір — неадкладна».
«Гэта будзе альбо мір, альбо трагедыя для Ірана. Засталося яшчэ мноства цэляў».
Упершыню ў гісторыі ў атацы бралі ўдзел бамбардзіроўшчыкі B-2 коштам 2 млрд долараў кожны, яны скінулі 6 супрацьбункерных бомбаў GBU-57 на Фордо. Самалёты B-2 ляцелі без прыпынкаў каля 37 гадзін з базы ў Місуры і некалькі разоў дазапраўлялися ў паветры.
30 ракет «Тамагаўк» былі выпушчаныя па Натанзе і Ісфахане з падводных лодак.
Трамп паставіў ультыматум Ірану: «Іран павінен неадкладна спыніць вайну і заключыць мір, інакш па ім нанясуць новы ўдар».
https://nashaniva.com/370783
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370783
Трамп запосціў фота Святланы і Сяргея Ціханоўскіх
«Дзякуй прэзідэнту Трампу!» напісаў ён і апублікаваў спасылку артыкул Sky.com пра вызваленне беларускага палітзняволенага.
❗️ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране
Па словах Трампа, амерыканцы атакавалі аб'екты ў Фардо, Натанзе і Ісфахане. Яны «цалкам знішчаны», — заявіў прэзідэнт ЗША ў звароце да нацыі.