Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
ВІДЭАНАВІНЫ. Дзіўная нарада: стомлены Лукашэнка скардзіцца на жыццё і чыноўнікаў / Сур'ёзная бяда: падрабязнасці
Лукашэнка сабраў нараду з чыноўнікамі сваёй адміністрацыі: раскрытыкаваў іх за вялікія траты, прызнаў дэфіцыт кадраў і патлумачыў, куды знікае два разы на тыдзень. Спікер Палаты прадстаўнікоў Ігар Сяргеенка услед за Ірынай Абельскай папракнуў беларусаў злоўжываннем бясплатнай медыцынай. Дзіўныя гастролі Вялікага тэатра Беларусі. Палёт скончыўся бядой. Загадкавы арышт беларускага бізнэсмена. Беларускамоўнай настаўніцы адмовілі ў працы. Новы ўказ Лукашэнкі: будзе рэалізаваная ідэя губернатара Пятра Пархомчыка. У Мачулішчах абарвалася люлька з рабочымі. Не стала маладога рэжысёра Андрэя Грынько. Замежную студэнтку паказальна дэпартавалі з Беларусі. Злодзей-недарэка.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://youtu.be/C7Es7z3MQl8
Новая кіраўніца ПВТ расказала, як зменіцца праца з ІТ-кампаніямі ў Беларусі
Ганна Рабава заявіла, што кардынальных рэформаў у ПВТ пакуль не плануецца — ён развіваецца стабільна. Аднак ёсць пэўныя акцэнты, на якіх цяпер хоча засяродзіцца дзяржава.
https://nashaniva.com/370050
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370050
Стала вядома, на якім месцы сядзеў пасажыр, які адзіны ацалеў у катастрофе самалёта ў Індыі
У сеціве разыходзіцца відэа з, верагодна, адзіным пасажырам, які выжыў у авіякатастрофе самалёта Boeing у Індыі. Усяго загінулых не менш за 250, але можа быць і куды больш, паколькі самалёт упаў у жылым раёне.
https://nashaniva.com/370054
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370054
Назвалі два беларускія гарады, у якіх радыяцыйны фон вышэйшы за норму
Адзін з іх у Гомельскай вобласці, а другі ў Магілёўскай.
https://nashaniva.com/370040
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370040
Івулін і Мелказёраў прыйшлі да высновы, што Вольга Лойка цяпер папулярнейшая за Чалага
«Людзі выходзяць на першы план. Сапраўды паказваюць свой інтэлект. Гэта здорава», — лічыць Мелказёраў
https://nashaniva.com/370006
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370006
Вагнеравец расказаў пра кошт стварэння буфернай зоны на мяжы з Украінай — амаль 100-працэнтныя страты падраздзяленняў
Былы камандзір узвода ПВК «Вагнер» з пазыўным «Рэлей» абнародаваў відэа, у якіх распавёў пра катастрафічныя страты расійскіх войск у баях у Сумскай вобласці. Так падчас штурму ўкраінскага вёскі Кандратаўка, паводле яго слоў, з 100 штурмавікоў у жывых засталіся толькі 8.
https://nashaniva.com/370008
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370008
«Каб губернатар спацеў». Што Лукашэнка патрабуе ад сваіх памочнікаў у рэгіёнах
Аляксандр Лукашэнка даручыў «узмацніць на іх нагрузку» на сваіх памочнікаў.
https://nashaniva.com/370001
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370001
У Маскве арыштавалі дырэктара мінскай фірмы па справе аб незаконным экспарце ўзбраення
Паводле пратакола затрымання, Валерый Зязюлін лаяўся матам на вуліцы ў цэнтры Масквы.
https://nashaniva.com/369996
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369996
Каго часцей за ўсё кусаюць камары? Даведаліся ў вучонага
Атакі камароў — не самая прыемная, але практычна неад’емная частка цёплага сезона. Што ж асабліва прыцягвае маленькіх «вампіраў»?
https://nashaniva.com/369890
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369890
Пасажырскі самалёт пацярпеў крушэнне ў Індыі
На борце знаходзіліся 133 чалавекі. Інфармацыя пра ахвяры ўдакладняецца.
У Беларусі зноў сабралі грошы на лячэнне дзіцяці з СМА
Марату Дубоўскаму з Салігорска, які хворы на спінальную мышачную атрафію, сабралі грошы на лекі «Золгенсма» коштам больш за 1,8 мільёна даляраў. Сям'я хлопчыка паведаміла пра закрыццё збору.
https://nashaniva.com/369967
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369967
Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы
Беларускі бізнэс працягвае замацоўвацца ў Польшчы. Як сітуацыя выглядае ў Падляшскім ваяводстве — другім пасля Варшавы рэгіёне па колькасці зарэгістраваных кампаній з беларускім капіталам — расказвае новае даследаванне.
https://nashaniva.com/369775
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369775
Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё
24-гадовая Яна Стасяловіч перажыла цяжкую хваробу, эміграцыю, нарказалежнасць і жыццё на вуліцы. Дзяўчына кажа, што на яе моцна паўплывала затрыманне восем гадоў таму.
https://nashaniva.com/368332
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368332
Маркелаў, Нагорная і Гудзілін адкрываюць у Вільні прастору з лазняй
14 чэрвеня ў Вільні адкрыецца беларуская прастора «Золак». Сярод стваральнікаў — актывіст Пятро Маркелаў, пісьменніца Аліна Нагорная і фатограф Сяргей Гудзілін.
https://nashaniva.com/369914
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369914
Падчас катастрофы самалёта ў Індыі маглі загінуць больш за 310 чалавек
Газета The New Indian Express паведаміла, што пры крушэнні самалёта ў Індыі загінулі больш за 310 чалавек. Акрамя амаль усіх пасажыраў самалёта разам з экіпажам целы 75 чалавек нібыта знайшлі ў жылым комплексе, на які ўпаў самалёт.
https://nashaniva.com/370062
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370062
Польшча ўскладніла ўмовы працаўладкавання і атрымання ДНЖ па працы для замежнікаў
З 1 чэрвеня ў Польшчы пачалі дзейнічаць новыя правілы прыёму на працу замежнікаў і афармлення дазволу на жыхарства па працы.
https://nashaniva.com/369984
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369984
Нелегалы? «Наша Ніва» трапіла пад крытыку левых актывістаў за выкарыстанне выразу «нелегальныя мігранты»
У сувязі з гэтым, калі ласка, выкажыцеся ў апытанцы пад артыкулам, ці варта адмовіцца ад выкарыстання такога выразу.
https://nashaniva.com/370049
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370049
Лукашэнка патлумачыў, чаму яго не відаць па серадах і суботах
Аказваецца, у гэтыя дні ён працуе з дакументамі.
https://nashaniva.com/370047
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370047
Хітры беларус выехаў на сваёй машыне ў Польшчу, купіў там такую ж і паспрабаваў вярнуцца ў Беларусь
Мужчына вяртаўся з Польшчы праз пункт пропуску «Брэст». Тут брэсцкія мытнікі выявілі неадпаведнасць звестак аб транспартным сродку.
https://nashaniva.com/370002
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370002
Прыгожую трапічную птушку заўважылі ў Беларусі
У Веткаўскі раён з зімоўкі прыляцела птушка, уключаная ў Чырвоную кнігу.
https://nashaniva.com/370000
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370000
«Поўны заняпад у Літве, Латвіі і Эстоніі». Пра што недагаворвае Рыжанкоў
Некалькі дзён таму міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў, што ў Літве, Латвіі і Эстоніі назіраецца поўны заняпад: развалілася эканоміка, горшае дэмаграфія, інфраструктура дэградуе.
Высветлілі, ці сапраўды ўсё так дрэнна.
https://nashaniva.com/369992
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369992
Былы святар з Гомеля паказаў, як дачка сустракала яго пасля двух гадоў зняволення
Вядомы ў Гомелі былы праваслаўны манах-святар Аляксандр Тарасенка выйшаў на волю пасля амаль двух гадоў зняволення. Гэта адбылося яшчэ ў пачатку года, але Аляксандр не паведамляў публічна пра сваё вызваленне, пакуль не апынецца ў бяспецы. Цяпер гэты момант надышоў, піша @katolik_life.
https://nashaniva.com/369985
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369985
Лукашэнка запатрабаваў ад чыноўнікаў выпрацаваць нацыянальную ідэю
«Выпрацаваць нам бы такую нацыянальную ідэю, якая б магла захапіць душы і сэрцы, розум людзей».
https://nashaniva.com/369989
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369989
Больш за 240 чалавек ляцелі на борце пацярпелага крушэнне самалёта — СМІ называюць новыя даныя
Самалёт кампаніі Air India накіроўваўся ў Лондан.
«Кожны раз даказваю, што я чалавек». Сям'я беларусаў з польскімі каранямі чатыры гады спрабуе атрымаць ДНЖ у Польшчы
Сям'я беларусаў пераехала ў Польшчу ў 2021 годзе ў пошуках стабільнасці і бяспекі. Але з таго часу іх жыццё ператварылася ў барацьбу з бюракратыяй. Амаль чатыры гады яны спрабуюць даказаць уроцлаўскім чыноўнікам, што маюць права пастаянна жыць у Польшчы: у абаіх ёсць польскія карані. Але пакуль ніхто з членаў сям'і не атрымаў неабходных дакументаў, піша @mostmediaio.
https://nashaniva.com/369979
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369979
Зоаабаронцы напісалі заяву на гаспадара дома, на канапе якога памёр лось
Яны абвінавацілі яго ў жорсткім абыходжанні з жывёлай.
https://nashaniva.com/369982
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369982
Як быць маладым бацькам у 66 гадоў, пра мару і пра новы альбом — у гутарцы з легендаю фолку Іванам Кірчуком
«Народныя песні настолькі моцныя, што падчас канцэртаў некаторыя дрыжаць ці плачуць, а потым пытаюцца: «А што гэта вы з намі зрабілі?» Адказваю: «Нічога. Песні спяваем».
https://nashaniva.com/369977
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369977
Плануеце вучыцца на магістратуры ў Еўропе?
ЕГУ запрашае на Дзень адчыненых дзвярэй па магістарскіх праграмах. У гэтым годзе іх прапануецца сем!
14 чэрвеня прадстаўнікі праграм падрабязна раскажуць пра паступленне, візы і ДНЖ, а таксама пра змест праграм і кар’ерныя перспектывы, якія адкрываюцца пасля іх заканчэння.
Рэгіструйцеся зараз і атрымайце спасылку на трансляцыю ў Zoom. Таксама будзе весціся жывая трансляцыя сустрэчы на YouTube.
Рэгістрацыя — па спасылцы.
Чаму ў сярэднім узросце наша талія павялічваецца? Прычына нечаканая
Навукоўцы знайшлі клеткі, што з узростам актывізуюць рост тлушчу ў жываце. Іх блакіроўка ў будучыні можа стаць асновай прафілактыкі атлусцення і метабалічных хвароб.
https://nashaniva.com/369747
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369747