Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Мерц прыехаў у Вашынгтон і падарыў Трампу пасведчанне аб нараджэнні яго дзеда
Дакумент, напісаны шрыфтам Зютэрліна, сведчыць аб нараджэнні Фрыдрыха Трампа ў нямецкай вёсцы Кальштат у 1869 годзе.
https://nashaniva.com/369526
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369526
Ратавальнікі змагаюцца з наступствамі дажджу ў Мінску
Паведамляецца, што ў сталіцы выпала каля 20 мм ападкаў. Залева прыйшла нават у крамы — там капала наўпрост з даху.
Відэа: МНС, "Мінск. Галоўнае", "Мінск Навіны", This is Minsk, baby
Пенсіянеркі ў Брэсце рашылі разабрацца з бяздомнымі катамі, бо тыя «гадзілі на кветкі»
Бабулі вылівалі на люкі ў двары мазь Вішнеўскага. У справу ўмяшалася міліцыя.
https://nashaniva.com/369525
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369525
У чарзе на мяжы Польшчы з Беларуссю з'явіліся «жорыкі». Хто гэта і чаму іх не любяць?
Раней турыстаў на беларуска-польскай мяжы ўжо турбавалі «толікі» — людзі, якія бессаромна ўлазілі ў чаргу. Цяпер да іх далучыліся «жорыкі».
https://nashaniva.com/369521
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369521
На Камароўскім рынку ў Мінску з’явіліся першыя беларускія маліны
Цана пакуль «кусаецца».
https://nashaniva.com/369498
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369498
У Расіі цяпер могуць пераследаваць за экзамен па англійскай мове IELTS
Арганізатара экзамену, British Council, у краіне прызналі «непажаданай» арганізацыяй.
https://nashaniva.com/369520
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369520
«Гэта нібыта жывая камера сачэння, якая ходзіць за табой. І пры гэтым увесь час, калі яна была побач, усё запісвала сабе на руку дробным почыркам»
Што рабіла 22-гадовая віцяблянка Кацярына Макаранка, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных за наркотыкі 12 гадоў. Расказваюць былыя палітвязні.
https://nashaniva.com/369489
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369489
Расійскія бомбы канчаткова разбурылі будынак Херсонскай адміністрацыі
Інфармацыі аб пацярпелых ад паўторнага ўдару пакуль што няма.
https://nashaniva.com/369502
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369502
Вільня: Беларускія памежнікі маглі парушыць мяжу, зайшоўшы на тэрыторыю Літвы
Памежнікі заставы імя Юргіса Кібартаса, што адносіцца да Віленскага памежнага атрада, зафіксавалі магчымы факт парушэння дзяржаўнай мяжы з боку Беларусі — пранікненне на тэрыторыю Літвы.
https://nashaniva.com/369497
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369497
Дэпутат-расеец у Сейме Латвіі заявіў з трыбуны, што «нас больш, расейская мова — наша мова», і паказаў фак дэпутатам-латышам
Аляксей Рослікаў — лідар партыі «За стабільнасць», якая атрымала на апошніх выбарах 7% галасоў і мае 10 са 100 месцаў у парламенце.
Рослікава выдварылі з залы паседжанняў.
На Віцебшчыне пенсіянеркі ўсталявалі мемарыял сваёй вёсцы на могілках — канцэпт ацанілі не ўсе
Пенсіянеркі Марыя і Святлана нарадзіліся ў вёсцы Жарнеўка, што ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці. Цяпер яна, як і многія іншыя вёскі, што квітнелі ў мінуўшчыне, трапіла ў лік паміраючых.
Жанчыны вырашылі ўшанаваць памяць пра родны кут і ўсталявалі мемарыяльную дошку ў яго гонар — на могілках.
https://nashaniva.com/369482
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369482
ЗША забіраюць ва Украіны крытычна важную тэхналогію барацьбы з дронамі
Адразу пасля атакі ўкраінскіх дронаў на расійскія аэрадромы 1 чэрвеня адміністрацыя Трампа прыняла рашэнне забраць у Кіева важны кампанент супрацьдроннай зброі і перадаць яго амерыканскім сілам на Блізкім Усходзе.
https://nashaniva.com/369486
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369486
Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?
Упершыню з часоў Нюрнбергскага і Такійскага трыбуналаў міжнародная супольнасць будзе прыцягваць да адказнасці службоўцаў за агрэсію ў бок іншай дзяржавы ці яе падтрымку.
Закрануць працэс можа і Беларусь — расказваем, як менавіта.
https://nashaniva.com/369268
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369268
Маск пасварыўся з Трампам: прэзідэнт ЗША здзіўлены нападкамі мільярдэра
Адносіны паміж двума самымі ўплывовымі людзьмі ў свеце рэзка пагоршыліся. Трамп не хавае расчаравання, піша WSJ.
https://nashaniva.com/369474
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369474
Так цяпер выглядае будынак абласной адміністрацыі пасля расійскага ўдару кіраванымі авіябомбамі па цэнтры Херсона.
Відэа: Суспільне Херсон
Нядоўга музыка іграла: Маск і Трамп абменьваюцца ўдарамі, некаторыя з іх ніжэй пояса
Пасля таго як Маск раскрытыкаваў бюджэт ЗША (які павышае выдаткі і дэфіцыт бюджэту, хоць Трамп абяцаў яго радыкальна зменшыць), Дональд заявіў, што Ілан яго расчараваў. Маўляў, усё Ілана задавальняла, пакуль не выявілася, што больш не будзе датацый на электрамабілі.
«Хлусня! Я праекта бюджэту ў вочы не бачыў, а прымалі яго пад покрывам ночы, так хутка, што ў Кангрэсе амаль ніхто яго не чытаў!» — парыраваў у X нядаўні кіраўнік DOGE.
Жанчына, якая выйграла ў латарэю і ўсё спусціла, замовіла забойства мужа
Жыхарка Германіі пяць гадоў таму сарвала джэкпот у латарэі, выйграўшы больш за мільён еўра. Калі грошы скончыліся, яна вырашыла завалодаць маёмасцю мужа, наняўшы для гэтага кілера.
https://nashaniva.com/369425
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369425
Праз залеву цэнтр Мінска стаў у корках
Грамадскі транспарт працуе з перабоямі, а кіроўцы фіксуюць рэкордныя заторы. ДАІ раіць тым, хто застаў дождж у асабістым аўто, заставацца ўнутры машыны і збочыць з дарогі — пажадана, з аварыйнай сігналізацыяй.
Відэа: Onliner, Tochka.by, "Мерзкий кокобай"
У Мінску моцныя дажджы: затапіла нават гандлёвы цэнтр
«Вада б'е прама з падлогі».
https://nashaniva.com/369522
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369522
Ратавальнікі паказалі, як спраўляліся з непагаддзю ў Гродзенскай вобласці
Давялося пілаваць паваленыя дрэвы і выкачваць ваду з дамоў.
https://nashaniva.com/369517
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369517
Чыноўнік заявіў, што моладзь хоча працаваць нармальна — «як рускія»
«Я з узбекістанцамі працаваў. Яны казалі, што рускія ніколі так не будуць працаваць як мы».
https://nashaniva.com/369503
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369503
Кіслы звальняў супрацоўнікаў «Варгеймінга», якія падтрымалі напад Расіі на Украіну
Кампанію, якая развівае гульню «Свет танкаў», прызналі ў Расіі «экстрэмісцкай». «Коммерсант» расказаў некаторыя акалічнасці, па якіх Генпракуратура РФ дабілася прызнання экстрэмістамі заснавальніка міжнароднай карпарацыі Wargaming Віктара Кіслага, а таксама ўласніка групы кампаній «Леста» Маліка Хатажаева.
https://nashaniva.com/369499
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369499
Польскія памежнікі зноў прымаюць аўтобусы з Беларусі
Дзяжурны афіцэр Надбужанскага аддзела памежнай службы Польшчы запэўніў @zerkalo_io, што абмежавання руху няма, але насамрэч некалькі гадзін мяжа не працавала.
https://nashaniva.com/369501
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369501
У Горадні шквалісты вятрыска валіў дрэвы
Відэа: @AutoGrodnoBy
На Гродна абрынулася моцная залева
Бачнасць часам была нулявой, ламаліся галіны, падаў град.
Памежны камітэт: Польскі бок перастаў прымаць аўтобусы
Польскі бок прыпыніў пропуск аўтобусаў праз пункт пропуску «Тарэспаль» (з беларускага боку — «Брэст»). З 10:00 польскія кантрольныя службы спынілі запуск аўтобусаў на сваю тэрыторыю, паведамляе Дзяржпагранкамітэт Беларусі.
https://nashaniva.com/369490
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369490
Мядзведзь уплаў сышоў з Беларусі ў Літву
Літоўскія памежнікі ўначы зафіксавалі, як звер у цемры па Нёмане праплыў больш за 50 метраў да літоўскага берага. Пасля ён выбраўся з вады і пайшоў ў лес.
Учора гродзенскія ўлады папярэджвалі пра мядзведзя на ўскрайку Гродна. Можа, гэта якраз той самы.
У цэнтры Мінска зносяць вышку-глушылку, узведзеную яшчэ ў савецкія часы
Менавіта гэту вышку ў 1960-я збіраўся ўзарваць беларускі дысідэнт Сяргей Ханжанкоў, за што трапіў у мардоўскія лагеры.
https://nashaniva.com/369476
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369476
ЗСУ ўдарылі па «Іскандэрах»: знішчана расійская ракетная ўстаноўка, што хацела нанесці ўдар па Кіеве
Адна з установак здэнатавала, іншая, імаверна, пашкоджаная, паведамляе генштаб Украіны.
https://nashaniva.com/369473
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369473
Жудаснае ДТЗ пад Слуцкам: 17-гадовы падлетак разбіўся на бацькавай машыне
Хлопец не даў рады кіраванню.
https://nashaniva.com/369469
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369469