narodnaya_hramada | Неотсортированное

Telegram-канал narodnaya_hramada - НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

759

Канал партии Николая Статкевича. Народная Грамада - социал-демократическая партия, одна из старейших партий Беларуси. Лозунг: Свобода, Справедливость, Солидарность. Сайт - hramada.org Cвязь - @zdoleem_bot Чат - https://t.me/narodnaya_gramada_chat

Подписаться на канал

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

З цудоўным вясновым жаночым святам! Няхай у сэрцы жыве каханне. Няхай жыццё радуе прыемнымі сустрэчамі і цёплымі поглядамі дарагіх вам людзей!

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

Як зараз можна падтрымліваць палітвязняў і іх сем'і?

Сваімі думкамі з @bnkbel падзяліўся актывіст і экс-палітвязень Ілля Міронаў.

1. Лісты і паштоўкі:

Пішыце лісты палітвязням. Гэта просты, але важны спосаб паказаць ім, што яны не самотныя.
Адпраўляйце паштоўкі з пажаданнямі падтрымкі і салідарнасці.
Даведайцеся аб правілах перапіскі з турмамі, дзе ўтрымліваюцца палітвязні.

2. Фінансавая дапамога:

Ахвяруйце сродкі ў фонды, якія дапамагаюць палітвязням і іх сем'ям.
Акажыце адрасную дапамогу канкрэтным сем'ям, напрыклад, аплаціўшы прадукты харчавання, лекі, ці іншыя неабходныя рэчы.
Дапамажыце з аплатай юрыдычных паслуг.

3. Інфармацыйная падтрымка:

Распаўсюджвайце інфармацыю аб палітвязнях у сацыяльных сетках і іншых каналах сувязі.
Падпісвайцеся на каналы і гурты, прысвечаныя падтрымцы палітвязняў.
Удзельнічайце ў акцыях салідарнасці.

4. Маральная падтрымка:

Майце зносіны з сем'ямі палітвязняў, дайце ім зразумець, што яны не самотныя.
Прапануйце дапамогу з бытавымі пытаннямі, напрыклад, з уборкай, схадзіць у краму, ці пасядзець з дзецьмі.
Проста будзьце побач і дайце ім магчымасць вымавіцца.

5. Праваабарончая дзейнасць:

Падпісвайце петыцыі ў абарону палітвязняў.
Удзельнічайце ў маніторынгах судовых працэсаў.
Паведамляйце аб парушэннях правоў чалавека ў дачыненні да палітвязняў.
Выконвайце меры засцярогі пры аказанні дапамогі палітвязням і іх сем'ям.
Не стаўце пад пагрозу сваю бяспеку.

Будзьце пільныя і не паведамляйце канфідэнцыйную інфармацыю.
Памятайце:

Любая дапамога, нават самая маленькая, можа мець вялікае значэнне для палітвязняў і іх сем'яў.
Ваша падтрымка можа даць ім надзею і сілы.
Разам мы можам дабіцца вызвалення ўсіх палітвязняў.

У салідарнасці наша сіла!

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

В предверии выборов в Европейский Парламент в Риме прошел избирательный Конгресс PES.
На котором левые партии выдвинули своего кандидата на должность председателя Европейской Комиссии.
Это люксембуржский дипломат и политик, еврокомиссар Николас Шмидт.
Ну а Народная Грамада использовала возможности Конгресса для проведения работы по беларуским политическим заключенным.
Раз за разом напоминая о положении дел в Беларуси.
Делаем, что можем и каждый на своем месте.
Жыве Беларусь!

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

У выходныя беларускія сацыял-дэмакраты правелі сустрэчу з лідарамі Сацыял-дэмакратычнай партыі Украіны Юрыем Буздуганом і Аленай Скоморощенко.
Для нас сустрэча выявілася адной з лепшых за астатні час. Запланаваная каротка тэрміновая сустрэча ператварылася на шмат гадзінную размову.
➡️ Мікалай Статкевіч, Сяргей Спарыш, нашыя актывісты, актывісты сяброўскіх каманд. Галоўная тэма любой сустрэчы нашыя палітвязні.
➡️ Ужо зараз у рамках кампаніі "Пакажыце Статкевіча" па вызваленні нашых палітвязняў зроблены ўпэўненыя крокі. Гэта не толькі інфармацыйная падтрымка. Гэта міжнародная арганізацыя абароны правоў чалавека.
➡️ Гісторыя Украінскіх сацыял-дэмакратаў напоўнена шматлікімі падзеямі. 90-я напоўненыя надзеяй, 2000-я знішчэння дэмакратыі і прыход алігархаў, Рэвалюцыя Годнасці, вайна. Мы абмяркоўвалі дадзеныя перыяды ў кантэксце памылак, кампрамісаў, і крокаў якія былі прынятыя, дзеля існавання сацдэмаў у палітычнай гісторыі Украіны. Для беларускіх палітычных сілаў некаторыя моманты яшчэ папераду, і мы павінны браць досьвед ад тых, хто цяжка, але прайшоў этапы "мэтанакіраванага знішчэння" і сёння мы маем магчымасць супрацьстаяць гэтаму. .
➡️ Вайна ва Украіне гэта асобны блок у нашай размове і патрэбен асобны пост. Калі сцісла. "Імперыі Зла" заўсёды падпісваюць капітуляцыю. Гэта нескладана адсочваць у разрэзе гістарычных падзеяў. Але галоўнае - першы дзень,калі скончыцца вайна.
➡️ Ужо зараз ёсць дамоўленасці па маладзёжных блоках беларускіх і ўкраінскіх сацыял-дэмакратаў. Пераймаючы досьвед, распрацаваны папярэдні план працы, якой уключае ў сябе шэраг міжнародных сустрэчаў на розных пляцоўках. Каманды гатовыя да працы.

Мы маем падтрымку з боку ўкраінскіх сацыял-дэмакратаў і гэта крытычна важліва для нас. Мы разумеем усю цяжкасць сітуацыі, але такія сустрэчы напоўненыя сілай і верай робяць нас мацней.

Дзякуем кавярне "Плід з обіймами" за якаснае абслугоўванне. Той выпадак,калі пасля цяжкай размовы на развітанне мы абдымалі адзін аднаго. І,канешне, чакаем на новую сустрэчу

Слава Україні🇺🇦
Жыве Беларусь 🇧🇾

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

Сёння правялі разам дзень, прынялі ўдзел у важнай для каманды сустрэчы. Распавядзем аба ўсім бліжэйшым часам


Дапамагайце УСУ сёння, каб пабачыць прыгажосць заўтра.

Слава Україні 🇺🇦
Жыве Беларусь 🇧🇾

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

✌️Паважаныя сябры,
Заўтра а 12:00, сустракаемся на традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасьці ў падтрымку палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў.


У мітынгу прымуць удзел  былыя палітвязні і беларусы, што маюць палітычна матываваны крымінальны пераслед у Беларусі - далучайцеся і вы!

Жыве Беларусь!
🤍♥️🤍

📆 Нядзеля, 3 сакавіка
🕘 12:00
📍
Плошча Вінцэса Кудзіркі/ Vinco Kudirkos aikštė

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

Героі жывыя, пакуль жыве наша памяць пра іх. Нагадвайце гараджанам, каму яны павінны быць удзячнымі за мірнае, незруйнаванае наваколля. Калі сыйдзе памяць аб героях, падкорацца ды зруйнуюцца мірныя гарады.

Падпісацца 🐈‍⬛️ Інстаграм

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

Канал «Розвідка Ноем» апрылюдніў працу нашых медыкаў на горлаўска-тарэцкім напрамку. Падвышаем статыстыку 200 у підараў, змяншаем сярод шляхты.

Шляхце гонар - рабам жах!

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

Варшава, Польшча.

Акцыя ў падтрымку Украіны, і нязменна нашыя актывісты з Сцягам Народнай Грамады

Слава Україні 🇺🇦
Жыве Беларусь 🇧🇾

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

Актывістка партыі "Народная Грамада" Маргарыта Тарайкевіч: Сярод актыўных беларусаў поўная салідарнасць з Украінай

РР: Якія тэмы важныя і прыярытэтныя для вас застаюцца ў вашай краіне і чаму менавіта так?

Маргарыта Тарайкевіч: У нас, як я гляджу на жыццё дыяспары, то я б сказала, хоць, канешне, прыярытэты ў кожнага індывідуальныя, але паводле ўражання – гэта тэма палітвязняў, тэма дапамогі беларускім добраахвотнікам ва Украіне і ўвогуле салідарнасць з Украінай. Напэўна, я б сказала ўвогуле – падтрымка беларускага жыцця. Напрыклад, тыя ж самыя святы, якія адзначаюцца, то бок беларускае культурнае жыццё. Я б адзначыла, што акцыі праходзяць рэгулярна, асабліва па такіх датах, такія як Дзень Волі і г.д. Але дат гэтых шмат. Увогуле самыя розныя акцыі праходзяць дакладна часцей за раз у месяц. Ладзяцца канцэрты, выставы, была мая выстава выцінанак, але гэта не з такога значнага. Значнае больш для мяне. Была выстава Ксішы Анёлавай. Яе партрэты палітвязняў былі. Былі выставы трох беларускіх мастачак з Галандыі. Былі выставы, прысвечаныя Алесю Бяляцкаму і Мікалаю Статкевічу.

Поўны тэкст інтэрв'ю на Радыё Рацыя https://racyja.com/by/hramadstva/marharyta-tarajkevic-sjarod-aktyunych-belarusau-pounaja-salidarnasc-z-ukrainaj/?fbclid=IwAR2kfeMwmEfn_yzOV7RDczDjTBEENeiJ7Szj1CLlVCVm0mDF0zmu_nzOE-I

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

Сёння каманда Мікалая Статкевіча партыі "Народная Грамада" у акцыях Вільнюса, Кракава, Беластоку ў падтрымку Украіны💛

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

Сёння па ўсім свеце пройдуць акцыі ў падтрымку Украіны.

І мы ведаем, што ўкраінцаў прыйдуць падтрымаць і беларусы. У гэты самы час у палоне акупантаў працягваюць знаходзіцца не менш за два беларусы:

⚫️Сяргей Дзегцеў (Клешч)
⚫️Ян Дзюрбейка (Тромблі)

Яны ў палоне ўжо 607 дзён і ніхто не ведае, што з імі адбываецца, у якім яны стане і калі іх абмяняюць.

Мы прапануем вам раздрукаваць гэты плакат і выйсці на акцыі 24 лютага 2024 года ў любой кропцы свету.

Версію для друку можна спампаваць тут

@Hajun_BY

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

В американской амбасаде в Вильнюсе прошел прием по случаю приезда заместителя помощника Госсекретаря US Кристофера У.Смита.
Передал письмо от Народной Грамады для Госсекретаря о положении беларуских политических заключённых, акцентируя внимание на положении Николая Статкевича. О котором нет известий с 9 февраля 2023 года. Имел разговор .
О Статкевиче знает . Задал несколько вопросов, готов к взаимодействию.
Кроме американского дипломата переговорил с послом Украины в Беларуси И. Кизимом . Так же открыт и готов к общению.

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

#dissidentby

❗️ Працягваем фіксаваць затрыманні. 23 і 24 студзеня па ўсёй краіне пачаліся вобшукі і затрыманні праз КДБ сваякоў палітвязняў.

На сёняшні момант вядома пра 275 чалавек: як мінімум 120 чалавек ужо прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці (90 справаў па ч. 2 арт. 24.15 КаАП за атрыманне гуманітарнай дапамогі), у дачыненні да 22 чалавек узбуджаны крымінальныя справы -16 з якіх у СІЗА.

💬 Калі вам вядома нейкая інфармацыя пра затрыманні, а таксама дапамога, калі ласка, звяртайцеся да праваабаронцаў. Вы можаце напісаць нам па кантактах у апісанні каналу, а таксама на сайце stayrebel.fun.

Беражыце сябе і не пакідайце інфармацыйных слядоў і інтэрнеце.

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

Дзень памяці Нябеснай сотні - дзень, калі Украіна і ўвесь свет успамінаюць падзеі 20 лютага 2014 года на Майдане Незалежнасці ў Кіеве.

Гэты дзень стаў сімвалам гераічнай барацьбы ўкраінскага народа за свае правы, свабоду і незалежнасць. 20 лютага стала кропкай незвароту.

Украінцы і прыхільнікі вольнага свету, сярод каго былі беларусы заплацілі высокую цану і на Майдане 10 гадоў таму, і плацяць яе сёння!

Сёння беларусы ў складзе Узброеных Сілаў Украіны, бароняць украінскую зямлю, бароняць жыццё нашае і нашых дзяцей!

Майдан Перамог, Пераможа Украіна! І ўкраінскі гімн з вуснаў Вольных беларусаў будзе гучаць на Плошчы Каліноўскага з беларускім акцэнтам!

Без Вольнай Украіны не будзе Вольнай Беларусі!
Без Вольнай Беларусі, не будзе бяспечнай Эўропы!

Дапамагайце УСУ, падтрымлівайце ваяроў!

Слава Україні 🇺🇦
Жыве Беларусь 🇧🇾

Фота Charter'97: https://www.google.com/amp/s/mb6k2s.c97.org/ru/news/2016/1/22/188040/

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

Вiншуем жанчын са святам вясны!

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

Депортация отменена.
Активист Народной Грамады Никита выиграл суд против депортамента миграции, который отказал ему в получении статуса беженца. Никите грозила депортация. Он был задержан и помещен в лагерь до решения своего вопроса.
Но Литва это правовое государство. Суд признал, что администрирование телеграмм канала, членство в партии Народная Грамада и активная гражданская позиция- достаточное условие для того, что бы Никите было опасно возвращаться в РБ.
Дело возвращено в Департамент миграции для повторного расмотрения с учетом выявленных обстоятельств. Депортамент миграции имеет время, что бы опротестовать решение суда.
В такой же ситуации оказался другой активист Народной Грамады в Украине Юрий Зайцев. Действующий боец ВСУ. Надеемся, что и в этом случае здравый смысл преобладает. Борьба продолжается.

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

НЕТ ВЛАСТНОЙ ПОЛИТИКЕ РЕПРЕССИЙ И ПРОВОКАЦИЙ В БЕЛАРУСИ!

Общенациональная социал-демократическая партия (ОСДП) Казахстана независимо от официальных итогов состоявшихся 9 августа выборов Президента Республики Беларусь решительно призывает власти страны отказаться от любых попыток репрессий и провокаций в отношении инакомыслящей части гражданского общества страны.

ОСДП выражает особенную солидарность с продолжающимися подвергаться преследованиям нашим коллегам из партии Белорусской социал-демократической партии («Народная Громада») и ее лидером Николаем Статкевичем.

Связанные друг с другом как тесными двусторонними связями, так и сотрудничеством с составе Социалистического Интернационала, наши партии не могут оставаться равнодушными к тому, что сейчас происходит с соратниками в Беларуси. В свою очередь ОСДП чувствовала поддержку беларуских единомышленников. В равной мере мы поддерживаем другие инакомыслящие силы Беларуси, объединенные мечтой видеть свое государство обновленным, демократическим, устремленным в лучшее будущее.

Наша партия убеждена, что любые выборы – это изъявление воли народа и реализация права людей на управление собственной страной. Незаконные преследования лишают граждан этого выбора. Мы выражаем категорический протест против действий, влекущих нарушение и попрание этих фундаментальных прав и свобод человека.

Президиум Политсовета ОСДП
https://osdp.kz/ru/zayavlenie/net-vlastnoj-politike-repressij-i-provokacij-v-belarusi

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

«Навальный умер в тюрьме… Первая мысль — о наших политзаключенных»: Дмитрий Бондаренко о ситуации в Беларуси.

В откровенном интервью для YouTube-канала «Маланка» координатор гражданской кампании «Европейская Беларусь», бывший политзаключенный Дмитрий Бондаренко рассказал о том, кто слил протесты в 2020 году, был ли Роман Протасевич изначально агентом спецслужб, какой была роль NEXTA в протестах 2020 года и кого можно назвать настоящими белорусскими героями.

Он также поделился своим мнением о Тихановской и ее муже, а также о смерти Алексея Навального в колонии:

https://mb6k2s-c97-org.cdn.ampproject.org/c/s/mb6k2s.c97.org/ru/news/2024/3/4/586046/

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

Что мешает тысячам иностранных добровольцев получить статус в Украине: рассказывает беларус Юрий Зайцев, военнослужащий ВМС ВСУ | UA.NEWS
https://ua.news/ru/ukraine/chto-meshaet-tysyacham-ynostrannyh-dobrovoltsev-poluchyt-status-v-ukrayne-rasskazyvaet-belarus-yuryj-zajtsev-voennosluzhashhyj-vms-vsu

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

Знайшоўся Сяргей Ерамееў

Сяргей Ерамееў, якога вінавацяць у выбухах на чыгунцы ў Бураціі, знойдзены ў СІЗА «Лефортава» у Маскве.

Ягонае месцазнаходжанне спрабавалі вызначыць беларускія праваабаронцы. Ім дапамаглі ў гэтым расейскія калегі. Бліжэйшым часам да Сяргея Ерамеева паспрабуе патрапіць адвакат.

Сяргея Ерамеева арыштавалі летась у снежні. Яму закідваюць у віну арганізацыю падрываў двух грузавых чыгуначных саставаў у тунэлі БАМ у лістападзе 2023 года. У выніку чаго магістраль была цалкам паралізаваная. Пасля арышту Сяергея Ерамеева этапапавалі ў СІЗА ва Улан-Удэ. Пазней месяц ягонае месцазнаходжанне было невядомае.

Калі ласка, падтрымайце беларуса Сяргея Ерамеева лістом альбо бандэроллю.

Адрас:
111020, Масква, вул. Лефортаўскі вал, д.5, корп. 2, СІЗА-2

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

«Рэжым хоча зламаць чалавека цалкам»

Кіраўніца фонду «Краіна для Жыцця» Вольга Зазулінская ў інтэрв'ю выданню LRT распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі і варыянтах іх падтрымкі.

Падрабязней па спасылцы:

👉🏻 https://www.lrt.lt/ru/novosti/17/2209527/pravozashchitnitsa-o-politicheskikh-zakliuchennykh-v-belarusi-rezhim-khochet-slomat-cheloveka-polnost-iu

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

Сёння актывісты Народнай Грамады прынялі ўдзел у нядзельных акцыях у падтрымку палітвязняў Беларусі ў Вільнюсе і Варшаве! Дзякуй не стомленыя!🤍❤️🤍

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

Нагадваем

Допомога ЗСУ 💙💛🤝🤍♥️🤍

🚑 5168745022494386

🚀 PayPal:
fondhelenminskaya@gmail.com

З Беларусі, калі ласка, у мэтах бяспекі прашу не данаціць!

раша ідзе курсам карабля

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

ДВА ГАДЫ ДЗЕСЯЦІГАДОВАЙ ВАЙНЫ

Сёння актывісты Народнай Грамады на Плошчах у падтрымку Украіны

Пост Helen Minskaya

Мне пашчасціла быць у складзе лепшай каманды! Камандзе Мікалая Статкевіча. Камандзе "Народнай Грамады"

24 лютага 2022 года маё ўкраінскае неба разарвалі гукі выбухаў. Неба рэзалі сотні летакоў і верталётаў. Тысячы шэрых слядоў,нібы шнары ад ракет, якія ляцелі нас забіваць. Сірэны рвалі паветра. Пачалася новая фаза вайны, дзе мы - мірныя, апынуліся галоўнай мішэнню ворага. Імперцам не патрэбна зямля, ім патрэбна знішчыць нацыю. Забраць жыццё ўсіх тых, хто сэрцам адданы роднай Зямлі. Знішчыць кожнага, хто не схіліў галаву перад акупантам.

Першыя званкі былі ад маіх паплечнікаў. Страх і разгубленасць у пытаннях. На сцверджанне, пра ўжо вядомыя 72 гадзіны, я папрасіла размясціць заяву Прэзыдыюма аб абсалютнай падтрымцы. Тое, што камусці можа падацца незначным, для мяне было жыццёва неабходным! Вераніка Мішчанка спытала ў мяне, ці выстаім? Я прасіла маліцца за нас і надаць неадкладна дапамогу.
Мы ідзём у баі, мы будзем чыніць супраціў столькі, колькі нам адведзена лёсам. Удзячна табе, родная! Ты ведаеш, што мы рабілі ў гэты час. Я не забуду.
Я ведала,што мы выстаім не толькі 72 гадзіны. Мая вайна трывала 8 год і я ведала,хто мяне абараняе! У гэты дзень нейкая істота напісала мне ў прыват, што ідзе па маю душу. Дарэчы, трэці год ідзе. Мо здох, дай Божа! Адказала: "Моя армія мене береже!" і задвухсоціла паскуду ў Telegram.

Праз некалькі дзён на перадавую ехалі мае сябры, тыя хто прайшоў не адну Плошчу. Моцныя, заматываваныя ехалі ў дапамогу тым,хто з зброяй у руках біўся за нашае жыццё! Я гэтага не забуду і я малюся за ВАС!

Пасля шматлікіх спробаў патрапіць у склад ўзброеных сілаў, я прыняла "кампраміс" і стала валанцёрам УСУ. За мной падцягнулася мая каманда ў замежжы! Адказнасць за нашых ваяроў і па сёння не дае нам, нават прыпусыіць думку, скласці рукі і сядзець моўчкі. Адны ў баях, мы ў тылу.

Сёння я бачу сваіх сяброў на шматлікіх акцыях і гэта галоўны маркер Перамогі для мяне. Сёння з Сцягамі на Плошчах, заўтра яны зноўку падзеляць дзень на перамовы, лісты, сбор сродкаў для УСУ і,канешне, барацьбу. На ўсіх узроўнях. Па ўсім свеце. Не стомленыя, не Зламныя.

Мікалай Статкевіч, Сяргей Спарыш, Андрэй Хрэнкоў, Лёша Кірэеў...тысячы беларусаў...
Мы павернемся да вас! Абяцаем! Мы не стомленыя і ніхто не здатны нас спыніць. Мы давелі ўсяму свету, а галоўнае, самі сабе - мы ўмеем ваяваць, падносіць патроны і вызваляць!

Я дзякую, Вам, маёй камандзе за сілу, вытрымку і шчырасць! Я ведаю, што вы лепшыя! І я веру, што мы абавязкова Пераможам і разам павернемся ў поўным складзе на Плошчу Каліноўскага!

Божа дай нам сілаў! І не забірай лепшых. У нас папераду шмат справаў. Україно, понад усе! Беларусь перад усім!

Слава Україні🇺🇦
Жыве Беларусь 🇧🇾

З архіау каманды Народнай Грамады 2022 году

Хелен Минская обращается к беларусам.
‼️Максимальный репост
https://youtu.be/nlNrUWk4lXM

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

Белсат собрал сведения о беларусах, погибших в Украине, начиная с 24 февраля 2022 года:

С началом российского полномасштабного вторжения многие беларусы посчитали своим долгом присоединиться к числу добровольцев, чтобы с оружием в руках защищать независимость Украины и бороться за свободу Беларуси. К большому сожалению, многие из них заплатили за это несоразмерно высокую цену:

👉🏻https://belsat.eu/ru/news/24-02-2024-vspominaem-imena-belarusov-pogibshih-v-ukraine-s-24-fevralya-2022-goda-po-raznye-storony

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

«Я прысягаю, што хутчэй аддам сваё жыцьцё, чымся дапушчу, каб мая жонка і дзеці, бацькі і сёстры і ўвесь беларускі народ зноў цярпелі бальшавіцкі зьдзек і няволю»

Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус падзяліўся відэа з баявых задач, да 80-годдзя стварэння Беларускай краёвай абароны, напярэдадні другой гадавіны дзеяцігадовай вайны ва Украіне.

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

🇱🇹Беларусы Літвы запрашаюць прыняць удзел у шэсцях і мерапрыемствах у падтрымку Украіны пад сцягамі свабоднай Беларусі 24 лютага:

🔺16:00 - ад помніка Т. Шаўчэнка пачнецца шэсце "За перамогу Украіны! Хада за перамогу Украіны!". 
Жадаючыя змогуць далучыцца да маршу на вуліцах Arklių, Didžioji, Pilies. 
Фінальнай кропкай маршруту стане Кафедральная плошча.

🔺17:00 пачнецца мітынг на Кафедральнай плошчы.

🔺18:00марш з Кафедральнай плошчы да пл.  Лукішкіск.

🔺18:30 на пл. Лукішкіс пачнецца канцэрт, падчас якога будуць збіраць ахвяраванні на абсталяванне літоўскай вытворчасці ўкраінскім вайскоўцам у рамках кампаніі RADAROM.

🔺19:00 будзе абвешчана хвіліна маўчання ў памяць аб загінуўшых за нашу свабоду і свабоду Украіны.

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

Міронаў: Мова — гэта не проста сродак камунікацыі

Актывіст Ілля Міронаў падзяліўся з @bnkbel віншавальным тэкстам:

Мова — гэта не проста сродак камунікацыі. Гэта душа народа, яго гісторыя, культура і самабытнасць. Гэта тое, што нас яднае, робіць нас тымі, хто мы ёсьць.

Наша родная, беларуская мова – гэта меладычная, багатая і прыгожая мова. Яна увабрала у сябе мудрасць стагоддзяў, песні нашых продкаў, прыгажосць прыроды.

Сёння, у Дзень роднай мовы, я хачу заклікаць кожнага з вас берагчы і любіць нашу мову. Кажыце на ёй, чытайце на ёй, пішыце на ёй. Няхай яна гучыць у вашых дамах, на вуліцах, у школах і ўніверсітэтах.

Няхай наша мова стане мастом паміж пакаленнямі, злучыць мінулае, сучаснасць і будучыню.

Будзьце беларусамі, размаўляйце на беларускай мове!
Са святам! З Днём роднай мовы, дарагія сябры!

Читать полностью…

НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH

"Форт Космас"

Мядзінікай, Літва

Сёння актывістамі Народнай Грамады на мяжы з Беларуссю быў расцягнуты банэр з патрабаваннем паказаць Мікалая Статкевіча. Гэта наш заклік падтрымаць палітычных вязняў і патрабаваць іх спатканняў з сваякамі і працаваць у пытанні вызвалення людзей.

Сёння стала вядома пра сёмую смерць-Ігар Леднік.

У рэжыме інкамунікада Паліна Шарэнда-Панасюк!

Мы патрабуем рэакцыі і ў чарговы раз звяртаем увагу, што кожны дзень РЭАЛЬНАЯ ПАГРОЗА ЖЫЦЦЮ ПАЛІТВЯЗНЯЎ!

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ ⚪🔴⚪

Читать полностью…
Подписаться на канал