20052
Галоўны канал пра Беларусь! Па ўсіх пытаннях: @MKBelbot Не сілай, а розумам!
📌 Экс-палітвязьніца з Оршы запісала відэаадказ на «Год жанчыны» — і яго ўжо паглядзелі амаль 3 мільёны разоў
Стаматоляг з Оршы Натальля Кукішэва, асуджаная па «справе Зельцэра», якая адседзела два гады за «абразу Лукашэнкі», пасьля вызваленьня і выезду з Беларусі пачала весьці TikTok-блог.
Нядаўна яна запісала відэаадказ на абвяшчэньне 2026 года ў Беларусі «Годам беларускай жанчыны». У роліку Натальля кажа пра тое, што на самой справе азначае гэты «год» для жанчын унутры краіны — катаваньні ўмоваўмі ў турмах.
«Як можна лічыць сябе нармальным чалавекам, калі ты ведаеш, што ў цябе ў камэры сядзіць жанчына з працякаючай пракладкай?»
Белстат пра “рост” заробкаў — і чаму гэтым лічбам цяжка верыць
Белстат паведамляе: у лістападзе 2025 года сярэдні налічаны заробак у бюджэтных арганізацыях склаў 2072,8 рубля, у ахове здароўя — 2256,4, у адукацыі — 1888,9. Гэта менш за 600 эўра. Пры гэтым рапартуюць і пра «рэальны рост» — плюс 11,4% за год.
Але нават гэтыя сьціплыя лічбы — яшчэ не факт, што праўда жыцьця. Бо «сярэдні заробак» у Беларусі — гэта калі ў адной формуле зьмешваюць чыноўнікаў і супрацоўнікаў міністэрстваў з дзясяткамі тысяч і вясковых настаўнікаў ці мэдыкаў, якія часам і тысячы рублёў не бачаць.
У справаздачах усё выглядае прыгожа. На практыцы — рост коштаў, камуналкі і падаткаў, які з’ядае любыя «працэнты росту».
Гэта не пра дабрабыт, а пра статыстычную акрабатыку, дзе сярэдні паказчык хавае сацыяльную несправядлівасьць.
Лічбы можна намаляваць.
Мая краіна Беларусь
Лукашэнка ўзнагародзіў галоўных судовых архітэктараў сыстэмы
6 студзеня ў Палацы незалежнасьці Лукашэнка ўручыў ордэны Айчыны Валянціну Сукалу і Пятру Міклашэвічу — людзям, якія дзесяцігодзьдзямі ўзначальвалі Вярхоўны і Канстытуцыйны суды.
Афіцыйна — за «ўдасканаленьне судовай сыстэмы», «канстытуцыйную законнасьць» і «высокі прафэсіяналізм». Неафіцыйна — за пабудову судоў, якія абслугоўваюць уладу, а не права.
Менавіта пры іх судовая сыстэма ператварылася ў інструмэнт рэпрэсій:
— штампаваліся прысуды палітвязьням,
— легалізоўваўся гвалт,
— Канстытуцыя перапісвалася пад аднаго чалавека.
Ордэны ўручаныя.
Пытаньні да «правасудзьдзя» — засталіся.
Мая краіна Беларусь
После того как Трамп задержал друга Лукашенко — Мадуро, с которым, как известно, Лукашенко знаком чуть ли не с пелёнок, в Минске повис тревожный вопрос.
Как вы думаете, закроют ли теперь легендарный храм геополитического фастфуда — Doner Trump?
Ведь это уже не просто кебабная, а почти международный скандал с чесночным и сырным соусом.
В такой момент было бы символично увидеть у входа Азарёнка и Гайдукевича — с плакатами, скорбными лицами и криками о вмешательстве во внутренние дела.
Беларусам очень плохо в Польше? Возвращаются домой.
Читать полностью…
📌 Рэстаўрацыя па-беларуску: у Жылічах аднавілі тое, чаго там ніколі не было
У палацава-паркавым комплексе Булгакаў у Жылічах чарговая «рэстаўрацыя» ўсё больш выглядае як фальсіфікацыя гісторыі. Падчас чацьвёртай чаргі работ парк не проста абнавілі — частку аўтэнтычных аб’ектаў зьнішчылі, а замест іх узьвялі муляжы.
Самы яскравы прыклад — мост-дамба, адноўлены там, дзе яго гістарычна не існавала. Праекціроўшчыкі самі прызналі адсутнасьць сьлядоў старога моста, але гэта не перашкодзіла яго пабудове. У выніку галоўная алея сёньня абрываецца ля ракі і нікуды не вядзе.
Павільён-купальня замест вытанчанага клясыцыстычнага аб’екта ператварыўся ў грубы катэдж, а карэтную проста разабралі і «аднавілі» з нуля, страціўшы ўсе гістарычныя дэталі.
Як адзначаюць дасьледнікі спадчыны, гэта не навуковая рэстаўрацыя, а імітацыя, дзе зручнасьць і эканомія замянілі павагу да гісторыі.
Мая Краіна Беларусь
23 студзеня 2026 года ў легендарным пабе Alaus Namai (Goštauto 8, Вільня) упершыню выступіць адзін з самых яркіх прадстаўнікоў беларускага панк-року — Юрый Стыльскі, фронтмэн культавага гурта «Дай Дарогу!».
Панк-рок з Бярэсця, сумленныя тэксты, энергія, якая не падроблена, і голас, які ведаюць тысячы, — усё гэта чакае вас на асаблівай акустычнай сустрэчы з артыстам, чыя творчасць стала сімвалам свабоднага голасу Беларусі.
«Дай Дарогу!» — гурт, заснаваны ў 1998 годзе, які выпусціў сем студыйных альбомаў і заслужыў прызнанне далёка за межамі роднага горада. Іх песні і кліпы, якія падтрымліваюць Украіну і дэмакратычнае рух Беларусі, сталі часткай сучаснай музычнай гісторыі.
📅 Дата: 23 студзеня 2026
📍 Месца: Alaus Namai, Goštauto 8 (Вільня)
🕕 Дзверы адчыняюцца: 18:00
🕖 Пачатак канцэрту: 19:00
🎟 Квіткі: https://fienta.com/lt/yuryy-stylski-gurt-day-darogu-vyaliki-akustychny-kancert-u-vilni
• Першыя 20 квіткоў — 10 € (прададзеныя)
• Прадпродаж — 15 €
• У дзень канцэрту — 20 €
Максымальна коратка і без ілюзій — як ЗША правялі сапраўдную «спэцапэрацыю», чаму гісторыя з Мадура стала папярэджаньнем для ўсіх аўтакратаў і які сыгнал гэта пасылае Лукашэнку.
Аналіз, іронія, палітычныя паралелі і ключавое пытаньне:
ці сканчаецца час тых, хто лічыў сябе недатыкальным?
Глядзіце, ацэньвайце і пішыце ў камэнтарах:
ці лічыце вы такі мэтад апраўданым і ці магчымы падобны сцэнар для Беларусі?
https://www.youtube.com/watch?v=U-2N7cLBXSE
🪖Віцебскія дэсантнікі «павіншавалі» дзяцей — з аўтаматамі і паказальнымі выступамі
У межах акцыі «Нашы дзеці» віцебскія дэсантнікі наведалі дзіцячы дом сямейнага тыпу ў вёсцы Галавінцы. Ваенныя зладзілі паказальныя выступы, выставу зброі, паразмаўлялі з дзецьмі. Для поўнага камплекту — Дзед Мароз са Снягуркай.
Выглядае, што ў разуменьні дзяржавы лепшы падарунак дзецям — гэта зброя і людзі ў камуфляжы. Замест псіхолагаў, клопату і бясьпекі — аўтаматы, прыёмы і «правільныя прыклады».
Асабліва сымбалічна: дзеці без бацькоў — і людзі ў форме, якія вучаць, як служыць сыстэме, што гэтых бацькоў часта і забрала.
Свята атрымалася. Пытаньне толькі — для каго.
Мая Краіна Беларусь
Азарёнок предсказал будущее Лукашенко, Путина и всех их дружков.
Читать полностью…
Святлана Ціханоўская — пра падзеі ў Венесуэле і Лукашэнку
Лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская заявіла, што сёньня яе сэрца — з народам Венесуэлы. Яна выказала надзею, што апошнія падзеі прынясуць венесуэльцам справядлівасьць, свабоду і вяршэнства права, за якія яны доўга і мужна змагаліся.
Ціханоўская падкрэсьліла, што дыктатары не вечныя, і адзначыла: сёньня выглядае так, што Лукашэнка страціў яшчэ аднаго нелегітымнага саюзьніка.
Гісторыя нагадвае: нават калі здаецца, што рэжым трымаецца назаўжды, момант адказнасьці ўсё роўна надыходзіць. І Беларусь — не выключэньне.
Мая Краіна Беларусь
⚡️ Мадура вывезены ў ЗША — яго будуць судзіць за злачынствы супраць уласнага народу
Паводле пацьверджанай інфармацыі, Нікалас Мадура вывезены ў Злучаныя Штаты, дзе яго чакае суд за злачынствы супраць венесуэльскага народу. Тое, што яшчэ ўчора здавалася недасягальнай марай, сёньня стала рэальнасьцю.
Гэта сыгнал усім аўтарытарным рэжымам:
бясконцай беспакаранасьці не існуе, нават калі табе здаецца, што ты «вечны».
І калі хтосьці ў Менску любіў прапаноўваць сябе пасярэднікам і называць Мадура «моцным і прынцыповым чалавекам» — самы час пачынаць рыхтавацца. Бо гісторыя мае звычку даганяць.
Мая Краіна Беларусь
📅 1946 год: трагедыя ў Менску, якую доўга хавалі
У ноч з 31 снежня на 1 студзеня, а фактычна 3 студзеня 1946 года, у Менску адбыўся пажар на навагоднім балі ў клюбе імя Дзяржынскага. Загінула каля 170 чалавек.
Ёлка і дэкарацыі з ваты і паперы загарэліся ў момант уключэньня гірляндаў. Людзі апынуліся ў пастцы: лесьвіца была зачыненая на замок, шлях да выхаду перакрыты агнём. Людзі скакалі з трэцяга паверха, спрабавалі ўцячы праз гарышча і «чорны ход».
Асабліва цынічная дэталь: у першую чаргу ратавалі не дзяцей і гасьцей, а сакрэтны архіў, які знаходзіўся ў сутарэньнях будынку — дакумэнты гестапа і НКВД, што мелі «палітычную каштоўнасьць». Людзі — другасныя, паперы — прыярытэт.
Тыповая логіка сыстэмы: архіў важнейшы за жыцьці. І гэта, на жаль, не засталося ў мінулым.
Мая Краіна Беларусь
Вот почему Беларусь гораздо лучше, чем США 😀
Читать полностью…
📉 ДзяржСМІ самі паказалі абвал нараджальнасьці — ужо ў першыя суткі новага года
1 студзеня 2026 года на ўсю Гомельскую вобласьць нарадзіліся ўсяго чатыры дзеці. Пра гэта паведамілі дзяржаўныя мэдыі.
Гэта ў 3,5 раза менш, чым нават у дэмаграфічна неспрыяльным 2023 годзе (тады было 14 нованароджаных), і ў 6,5 раза менш, чым у адносна стабільным 2016-м, калі 1 студзеня нарадзіліся 27 дзяцей.
Адзін сымбалічны дзень, вядома, не робіць гадавую статыстыку. Але ён вельмі дакладна падсьвечвае тэндэнцыю: людзі не нараджаюць дзяцей у краіне страху, нестабільнасьці і вымушанай эміграцыі.
Як адзначае «Флагшток», гэта ўжо не званочак, а сыстэмная трывога, якую немагчыма заглушыць ні сьвятамі, ні прапагандай.
Мая Краіна Беларусь
У Менску зносяць будынкі каля Валадаркі
Каля Пішчалаўскага замка — былога СІЗА №1, вядомага як Валадарка, пачалі знос навакольных будынкаў. Паводле плянаў уладаў, сам замак хочуць пераўтварыць у прастору з кавярнямі і культурна-масавымі мерапрыемствамі.
Будынак, які дзесяцігодзьдзямі быў сымбалем рэпрэсій, катаваньняў і зьняволеньня палітычных вязьняў, цяпер спрабуюць «перафарматаваць» у забаўляльную лакацыю.
Пытаньне толькі адно: ці можна накрыць кавярняй месца болю, не назваўшы рэчы сваімі імёнамі і не ўшанаваўшы памяць тых, хто прайшоў праз гэтыя сьцены.
Мая краіна Беларусь
Пра «справядлівасьць» — з вуснаў таго, хто яе зьнішчыў
«Мы ня можам усё прапісать нават у Канстытуцыі і законах. Але аснова ў нас адна — справядлівасьць», — заявіў Лукашэнка, зьвяртаючыся да судзьдзяў, і заклікаў іх быць справядлівымі да народу.
Гучыць узьнёсла. Асабліва ў краіне, дзе Канстытуцыю перапісваюць пад аднаго чалавека, законы — пад рэпрэсіі, а суды гадамі штампуюць прысуды палітвязьням.
Калі пра справядлівасьць даводзіцца нагадваць з трыбуны — значыць, у сыстэме яе ўжо даўно няма.
Мая краіна Беларусь
6 студзеня 1892 года нарадзіўся Адам Станкевіч - беларускі грамадска-палітычны дзеяч, выдавец, гісторык, публіцыст, літаратуразнавец, каталіцкі святар. Адзін з заснавальнікаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД). Выкладчык Віленскай беларускай гімназіі і пасол польскага сейма, намеснік таршыні Беларускага пасольскага клуба.
За сваю дзейнасць быў арыштаваны саветамі камуністамі ў 1944 і зноў у 1949 годзе пасля чаго асуджаны на 25 гадоў пазбаўлення волі. Памёр 29 лістапада 1949 годзе ў савецкім лагеры сістэмы ГУЛАГ.
Historyja | Мая краіна Беларусь
🍜У сталічнай установе ў салянцы знайшлі акурак
3 студзеня ў рэстаране Pizza Tempo ў гандлёвым цэнтры «Maximus» наведвальніца выявіла акуратна «прыправу» — акурак у талерцы з салянкай. Страву адразу забралі «для высвятленьня абставінаў».
Адміністратар установы патлумачыла, што акурак нібыта ад рэдкай замежнай маркі цыгарэт, якія ўжо даўно не выпускаюцца. Як ён трапіў у суп — у рэстаране не змаглі растлумачыць, паабяцаўшы праверыць запісы з камэраў назіраньня.
Спачатку наведвальнікам прапанавалі прыбраць суп з рахунку, пазьней анулявалі ўвесь рахунак. Іншыя замоўленыя стравы госьці не елі.
Абставіны здарэньня працягваюць «высьвятляць».
Мая краіна Беларусь
Жительница Речицкого района обратилась к Лукашенко через ТикТок, потому что «письма перехватываются» — в деревне нет отопления
«Хотя бы этим 300 людям, которые остались в деревне, можно дать тепло на зиму? Мы вымерзаем, как дикие животные».
📅 5 студзеня — дзень узгадання Эўфрасіньні Полацкай
Ужо сёньня мы ўспамінаем Эўфрасіньню Полацкую — полацкую князёўну і ігуменьню, беларускую сьвятую, асьветніцу і духоўную апякунку Беларусі.
Яна стала сымбалем веры, адукацыі і служэньня людзям. Яеная спадчына — гэта падмурак беларускай духоўнасьці, культуры і маральнай сілы, якая застаецца актуальнай і сёньня.
Мая Краіна Беларусь
У Менску перад судом паўстане сяміклясьнік — за трохлітровы слоік
Падлетак, які раней ня меў праблем з законам, скраў у кватэры сяброў трохлітровы слоік з грашыма — 1400 рублёў. Купіў самакат, пакатаўся на таксі, астатняе «згубіў». Пазьней у парку забраў у васьмігадовага хлопчыка 6 рублёў — на напой і локшыну хуткага гатаваньня.
У выніку — крымінальная справа, суд, міліцыя, дзяржаўнае тэлебачаньне. Шкоду кампенсавалі бацькі, падлетка аддалі пад іх нагляд.
Сымбалічная гісторыя: у краіне, дзе крадуць мільёнамі — без наступстваў, перад судом стаіць дзіця — за слоік і 6 рублёў.
Выхаваньне справядлівасьці па-беларуску: біць слабых, не чапаць моцных.
Мая Краіна Беларусь
Сытуацыя катастрафічная: на дарогах масавыя аварыі
За апошнія некалькі дзён на дарогах зафіксаваныя дзясяткі выпадкаў сходу транспарту з дарогі. Аўтамабілі злятаюць у кюветы, рух ускладнены, небясьпека — рэальная.
Кіроўцы вінавацяць дарожныя службы, якія, паводле іх слоў, не забясьпечылі належную ўборку сьнегу і наледзі. Зіма зноў аказалася «нечаканай», а адказнасьць — размытая.
У выніку — рызыка для жыцьця людзей і чарговае пацьверджаньне таго, што ў сыстэме галоўнае справаздачы, а не бясьпека.
Мая Краіна Беларусь
Вучымся на памылках?
У гісторыі Юры Захаранкі многія не ведаюць, або свядома маўчаць пра адзін аспект. Вельмі істотны. Захаранка быў адным з "маладых ваўкоў" у камандзе Лукашэнкі.
Яшчэ калі Юры Захаранка быў кіраўніком МУС, падначаленыя яму падраздзяленні ў красавіку 1995* года ўдзельнічалі ў збіцці дэпутатаў ВС, што тады не зусім абурыла насельніцтва. Васіль Быкаў напісаў пазней: "Ужо пэўна, што на Беларусі ня будзе парламенту, ня будзе дэмакратычных выбараў, знікнуць рэшткі вольнай прэсы (...) Што ж, можна хіба павіншаваць беларусаў з мінулымі выбарамі. Горай – не зробіш. Для сябе, для грамадства, для нашчадкаў – таксама".
*Тады дэпутаты БНФ (якім прарасейскія сілы пужалі беларусаў) выступаілі супраць незаконнага рэферэндуму, якім Лукашэнка надаў расейскай мове статус дзяржаўнай, замяніў дзяржаўныя сімвалы з нацыянальных на неасавецкія і надаў курс на "інтэграцыю" з Расіяй.
Яшчэ ў жніўні 1995 года міліцыя Захаранкі паспела разагнаць страйк працоўных мэтра.
Historyja I Мая Краіна Беларусь
🕯 Разьвітаньне з Нэлі Ваданосавай
Разьвітаньне з Нэлі Ваданосавай адбудзецца ў панядзелак, 5 студзеня, у Беластоку — з 10:00 да 13:30.
Пахаваньне — 14 студзеня.
Дачка, Кацярына Ваданосава, папрасіла не публікаваць месца разьвітаньня публічна — мама не хацела ані пампэзных прамоваў, ані вялікай публічнасьці. Таксама просяць не рабіць фота і відэа ў зале.
Тыя, хто хоча прыйсьці, могуць напісаць Кацярыне ў асабістыя паведамленьні — яна дашле адрас.
«Дзякуй за ўсе добрыя словы, дапамогу і спачуваньне», — напісала яна.
🕊 Спачуваем.
Мая Краіна Беларусь
Интересно, а Лукашенко всё ещё трампист?
Читать полностью…
🦌 У раёне Ангарскай зноў заўважылі лася
Жыхары паведамляюць, што ў раёне вуліцы Ангарскай у Менску зноў бачылі лася. Дзікая жывёла выходзіць блізка да жылых кварталаў, што можа быць небясьпечна і для людзей, і для самога зьвера.
Кіроўцаў і пешаходаў просяць быць уважлівымі, не падыходзіць да жывёлы і паведамляць пра такія выпадкі адпаведным службам.
Мая Краіна Беларусь
Расейская папулярная блогерка ў Беларусі назвала беларускую мову варожай. Гэта наагул нармальна?
Мая Краіна Беларусь
🇱🇹 Над Віленскім аэрапортам зноў зафіксавалі дрон
1 студзеня ў закрытай зоне каля аэрапорту Вільні выявілі цывільны дрон. Аператара затрымалі праз 18 хвілін пасьля запуску, беспілотнік канфіскавалі. Пагрозы бясьпецы, паводле літоўскіх службаў, не было.
Падобныя інцыдэнты ў Літве сталі рэгулярнымі ў 2025 годзе. За мінулы год памежнікі перахапілі 635 мэтэазондаў і 59 дронаў з кантрабанднымі цыгарэтамі, а таксама затрымалі 122 падазраваных.
Неба над аэрапортамі ўсё часьцей становіцца зонай рызыкі — і гэта ўжо сыстэмная праблема, а не выпадковасьць.
🕯 Ня стала Нэлі Ваданосавай
23 сьнежня 2025 года ў Нэлі Ваданосавай адбылося кровазьліцьцё ў мозг. Яна знаходзілася ў Польшчы ў чаканьні міжнароднай абароны, але, паводле слоў дачкі, з-за бюракратычных затрымак жанчыну своечасова не ўнеслі ў дзяржаўную базу. У выніку кошт апэрацыі і мэдычнай дапамогі мог скласьці ад дзясяткаў да соцень тысяч злотых.
Дачка Нэлі, Кацярына Ваданосава, абвясьціла збор сродкаў на аплату мэдычных паслуг праз фонд BYSOL. На момант публікацыі ўдалося сабраць больш за 16 тысяч эўра.
Пазьней Кацярына паведаміла трагічную навіну:
«34 гады мая мама чакала сустрэчы з маім татам. Спадзяюся, яны ўжо разам. А я цяпер круглая сірата. Мама памерла».