🇵🇱 Візу Poland Business Harbour у другі раз можна будзе атрымаць толькі даказаўшы выкарыстанне першай па прызначэнні.
Навіна пра гэта з'явілася на сайце візавага цэнтра VFS — таксама стала вядома, што такія абмежаванні пачнуць працаваць з 5 снежня.
Цяпер PBH падоўжаць толькі калі ў вас будзе доказ, што мінулую візу вы выкарыстоўвалі па прызначэнні (сацыяльнае страхаванне або іншы доказ, што вы плаціце Польшчы падаткі і дакумент, які пацвярджае вашу рэгістрацыю па польскім адрасе).
У Беларусь прыехаў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу. Пра гэта паведаміў кіраўнік Дэпартамент міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Міністэрства абароны РБ Валерый Равенка.
Меркаваная прычына — перамовы з міністрам абароны Беларусі Хрэніным.
Не хапае навагодняга настрою? У Гродне на наступным тыдні збіраюцца адкрыць алею дызайнерскіх ёлак. Вось як выглядалі некаторыя экспанаты адтуль у пару гадоў таму.
Свае жахлівыя крэатыўныя ідэі для святочнага дэкору пакідайце ў каментах.
Гэта #куку_сябры — пра класных беларусаў, якія робяць класныя рэчы. Наш сёняшні герой — саксафаніст, джазмэн, трэнер і плэйбой Павел Аракелян, які прызнаецца, што «хварэе на Беларусь».
Хоць часцей за ўсё вы маглі бачыць яго з саксафонам, Павел — мультыінструменталіст (яшчэ ў яго арсенале фартэпіяна і флейта). Аракелян граў у гуртах Крамбамбуля, Apple Tea, Svet Boogie Band, і заснаваў джазавую групу Outsiders (паверце, вам хопіць пары іх кампазіцый, каб закахацца ў джаз).
Павел быў рок-н-рольным экстрэмістам яшчэ да таго, як гэта стала мэйнстрымам: у 2019-м Аракелян павінен быў выступаць на БНР-101, але разам з іншымі музыкамі быў затрыманы, нават не даехаўшы да месца, дзе быў канцэрт. Музыкаў павезлі ў РАУС разам з інструментамі, але адпусцілі без адміністратыўкі (былі ж часы!).
А ў 2020-м, як прызнаецца сам музыка, ён адыграў не меньш за 100 дваравых канцэртаў — рэкордам былі сем выступленняў за дзень! Пасля аднаго з канцэртаў Павел трапіў у ІЧУ на 15 сутак. А калі выйшаў — даў нам інтэрв'ю аб тым, як пратрымацца і не з’ехаць кукухай. Яго словы актуальныя і зараз:
«Я ведаю, што ў супрацоўнікаў спецпадраздзялення ізраільскай арміі ёсць інструкцыя, у якой сказана: калі трапляеш у палон, ты павінен зрабіць усё, што ад цябе запатрабуюць. Таму што твая задача не геройстваваць, а выжыць. <...> І не трэба ставіцца да тых, хто выйшаў, як да чумных або супергерояў — можна проста трохі пра іх паклапаціцца».
Дарэчы, як прызнаецца сам Павел, гэтыя два гады яго кукуху ратаваў яго кот — яны разам на 4 фота.
Нядаўна Павел быў вымушаны пакінуць Беларусь — ў яго не засталося грошай на жыццё. Каб выжыць, Павел прадаваў свае інструменты — артыстаў з «пратэстным» мінулым на мерапрыемствы ў цяперашняй Беларусі не запрашаюць.
У сябе ў Фэйсбуку ён распавёў, што хутка будзе набіраць кліентаў на трэніроўкі ў Вільні. Так што, калі вы думалі прывесці цела ў парадак (як на 5 фота) — гэта знак.
А яшчэ ў Вільні Павел змог зноў вярнуцца да музыкі — усе анонсы канцэртаў ён посціць у фэйсбуку, так што падпісвайцеся, каб не згубіць!
Пост дня: «Давайте избавимся от позиции «я в белом пальто, а остальные в дерьме»
👉 Читать на KYKY (эта ссылка откроется только с VPN, а вот эта — медленнее, но без него).
Журналист Алесь Байдакевич уже два года живет в вынужденной эмиграции. Вместе с болью за происходящее на родине в Беларуси у Алеся с недавних пор болит за беларусов, которые находятся в безопасности в Литве и Польше, и рвут друг друга на части, пытаясь найти виноватых среди представителей демократических сил.
«Давайте поменяем тон и стиль в обсуждении внутренних проблем. Будем исходить из презумпции невиновности и давать людям объясниться, а не пытаться словить их на неудачной фразе». Алесь прислал KYKY свою колонку, и мы ее публикуем.
🕊 Поддержать KYKY можно с помощью подписки на наш Patreon или быстрого доната.
Максім Знак адпраўлены ў ПКТ — памяшканне камернага тыпу. Гэта самае жорсткае пакаранне, якое можна атрымаць у калоніі.
Асуджаныя, пераведзеныя ў ПКТ у парадку спагнання, маюць права марнаваць у месяц толькі 32 рублі, атрымліваць 1 бандэроль на паўгады і выходзіць на шпацыр на 30 хвілін.
Раней Максіма тройчы змяшчалі ў ШЫЗА.
Ціск на прадстаўнікоў каманды Бабарыка працягваецца: Марыя Калеснікава з ШЫЗА трапіла ў рэанімацыю, Віктара Бабарыка перавялі на цяжкую і небяспечную працу, Эдуарда Бабарыка утрымліваюць у СІЗА 30 месяцаў. Адвакатаў Калеснікавай і Бабарыкі не атэставалі — гэта значыць, што іх могуць пазбавіць ліцэнзіі.
Спыталі дарагіх патронаў, з чым у іх асацыюецца галоўны колер 2023-га па версіі Pantone. Мамін боршч, мяккія швэдры, сакавітая маліна, зерне граната — у гэтым пасце вельмі шмат яркіх асацыяцый.
🏮«З маленькімі кітайскімі крамамі»
💒 «Чырвоны касцёл у Мінску»
🐞 «Кашаніль. Гэта такое насякомае — чырвонае. З яго і робяць кармін (харчовы фарбавальнік)»
☎️ «Deutsche Telekom — нямецкая тэлекамунікацыйная кампанія»
А пра што вы адразу ж ўспамінаеце, калі бачыце кармінавы чырвоны? Падзяліцеся сваімі асацыяцыямі ў каментах.
💝 Дарэчы, калі хочаце перапісвацца з усёй рэдакцыяй KYKY і іншымі крутымі беларусамі ў закрытым чаціку, падпісвайцеся на наш Patreon.
Пасля заканчэння 11 класаў выпускнікі будуць здаваць два цэнтралізаваныя экзамены: адзін, абавязковы, — па рускай або беларускай мове, другі — па выбары.
А залічэнне ва ўніверсітэт будзе адбывацца па выніках двух ЦЭ, аднаго ЦТ і сярэдняга бала.
Калі нас абудзяць праз сто гадоў і спытаюць, чым займаюцца ў сацсетках, мы адкажам «спрачаюцца праз беларускую мову». Хтосьці агітуе за поўны пераход на беларускую, хтосьці кажа, што каб быць беларусам, проста любіць сваю краіну дастаткова.
🇧🇾 Але як насамрэч ідуць справы з беларускай мовай? BISS правёў даследаванне і апублікаваў іх у Банку Ідэй, а мы выбралі з яго самае цікавае — гартайце карткі.
А ў каментарах можаце падзяліцца сваімі думкамі аб тым, што робіць чалавека беларусам.
Паводле статыстыкі Apple Music, беларусы сталі слухаць менш расейскай музыкі, чым у 2021 годзе. Калі летась у «топе» па Беларусі было 7 расейскіх выканаўцаў, то цяпер — усяго 3.
Самае яркае змяненне трэндаў адбылося ва Украіне, дзе папулярнасць расейскіх выканаўцаў ўпала з 9 да 0. У цэлым папулярнасць расейскай музыкі ў свеце падае: на тым жа ўзроўні яна засталася ў Туркменістане, а вырасла — толькі ў Арменіі.
Дарэчы, гэта знак, каб у каментах расказаць пра любімых беларускіх выканаўцаў. 🪄✨
Інстытут колеру Pantone абвясціў галоўны колер 2023 года — гэта 18-1750 Viva Magenta, кармінавы чырвоны.
«Гэта новы чырвоны, які ўпіваецца чыстай радасцю, заахвочвае да эксперыментаў і самавыяўлення без абмежаванняў».
Карціну Марка Шагала «Палёт мастака» прадалі на аўкцыёне Christie's за 2,9 мільёна даляраў — гэта на 700 тысяч больш максімальнай сумы, у якую калекцыянеры ацэньвалі яе.
Читать полностью…Ніхто:
Абсалютна ніхто:
Канье: мне няма чаго хаваць, я нічога не баюся, мяне не запалохаць.
— Таварыш лейтэнант, далажыце аб паспяховасці контртэрарыстычнай працы ў Беларусі.
— Таварыш Галоўнакамандуючы, мы перафарбавалі снегіроў на ёлцы ў Мінску, каб птушкі не сталі змагарамі! 🫡
— Выдатна. Прэмію і павышэнне ўсім датычным.
У Менску, як заўсёды, свая атмасфера. За што мітынгавалі «неабыякавые грамадзяне», невядома. Мабыць, проста стваралі ашчушчэніе свята!
Читать полностью…Пс, як наконт свята? Тут праекту politzek.me споўнілася два гады, і ў нас ёсць пару ідэй, як вы можаце павіншаваць імяніннікаў.
Сачыце за рукамі: гэта новы, святочны #рецептотнемощности.
🎂 Варыянт першы: адкрываем старонку politzek.me, уваходзім у асабісты кабінет і выбіраем опцыю «заданаціць» — давайце дамовімся, што мы такім чынам купляем торцік для праекта (толькі з умовай, што замест торта палітзекі атрымаюць перадачы і змогуць сустрэцца з адвакатамі).
🎉 Варыянт другі: падпісваемся на ўсе сацсеткі праекта: вось інста, politzek.me">тыкток, канал у тг, твітэр і фэйсбук. У якасці прыемнага дапаўнення можаце рэпостнуць некалькі публікацый.
🥳 Варыянт трэці: на галоўнай старонцы politzek.me ёсць раздзел «ліст за 15 хвілін» — адкрыйце яго, абярыце сабе новага сябра па перапісцы і раскажыце яму пра апошнія навіны. Гэта проста, прыемна і дакладна зробіць чыйсьці дзень лепей.
Дарэчы, калі прагуляцца па нашым тэгу #рецептотнемощности, можна знайсці вельмі шмат ідэй, як дапамагчы іншым і пры гэтым перамагчы хандру.
Беларусы Вільні, вы ўсе запрошаныя на свята — адкрыццё новай крамы А2 Print з нацыянальнай сімволікай. Абавязкова захапіце з сабой добры настрой: будуць хлапушкі, шампанскае і шмат прыгожага мерча (яго ўжо можна зацаніць у інстаграме).
⏳ Калі? У гэтую нядзелю, 4 снежня, а 16 гадзіне
📍Дзе? Pilies g. 6
Дарэчы, А2 Print — гэта не проста крама. Адна з яго заснавальніц, Алеся Буневіч — палітзняволеная, якая зараз адбывае тэрмін у калоніі. І будзе вельмі класна, калі вы падзяліцеся з ёй сваім святочным настроем.
💌 Адрас для лістоў і паштовак: 230023, Гродна, вул. Кірава, 1. Буневіч Алеся Анатольеўна.
Сёння дзвесце восемдзесят другі дзень вайны. Што адбылося за 2 снежня?
▪️Асцярожна, у гэтай навіне ёсць жорсткі кантэнт. У дыппрадстаўніцтвы Украіны па ўсім свеце сталі дасылаць пасылкі з выразанымі вачыма жывёл.
▪️Ва Украіне будзе створаная беларуская вайсковая часць з артылерыяй — пра гэта на канферэнцыі Аб'яднанага Пераходнага Кабінету заявіў Валер Сахашчык.
▪️ЕЗ узгадніў «столь» коштаў на расейскую нафту на ўзроўні 60 даляраў за барэль.
▪️Беларуса, які працаваў на заводзе ў Чэлябінску і атрымаў позву ў расейскае войска, затрымалі проста на працоўным месцы. Ён збіраўся аспрэчваць незаконную мабілізацыю ў судзе.
▪️ Акупацыйныя ўлады Новай Кахоўкі заявілі, што заўтра пачнецца эвакуацыя мірных жыхароў з горада, таму што ён абстрэльваецца ВСУ. Чакаем жэст добрай волі?
Фота дня: Эвакуацыя мірных жыхароў з Херсона. Аўтар — Анатоль Сцяпанаў для AFP.
Крынж дня: Бурацкія шаманы накіравалі расейскім вайскоўцам юрты, каб абараніць іх ад HIMARS.
Новая Беларусь цяпер будзе у вашым тэлефоне!
Пачаў працу дадатак «Новая Беларусь» — гэта платформа, дзе змогуць гуртавацца беларусы і беларускі, каб атрымліваць дапамогу, шукаць і прапаноўваць працу, разам бавіць час, ладзіць праекты і прымаць супольныя рашэнні. Знайсці тусоўку «сваіх» цяпер можна па ўсім свеце!
Зараз дадатак праходзіць стадыю бета-тэставання — так што пампуйце і карыстайцеся на здароўе, а ў каментах можаце падзяліцца ашчушчэніямі.
📱 Новая Беларусь на Android
🍏 Новая Беларусь у App Store
У Гастомелі скралі графіці Бэнксі — проста зрэзалі кавалак ўцяпляльніка, на якім яно было намалявана. Паліцыя паведамляе, што падазраваныя затрыманыя.
Читать полностью…Марыя Калеснікава застанецца ў бальніцы да панядзелка.
Аляксандр Калеснікаў, бацька Машы, сустрэўся з лекарам. Ён распавёў, што Марыя паснедала, адчувае сябе нармальна і запэўніў: лячэнне працягваецца па пратаколе, усім неабходным яна забяспечана. Лекары робяць усё магчымае.
Беларусі і Расеі хочуць абмежаваць права вета ў АБСЕ, паведаміў амбасадар ЗША ў арганізацыі Майкл Карпэнтэр на паседжанні Савета міністраў АБСЕ ў Лодзі.
АБСЕ выпрацуе адпаведны механізм, каб два злачынныя рэжымы не маглі блакаваць нармальную працу арганізацыі.
Дадамо добрага настрою ў гэты дзень: украінскія ратавальнікі, якія разбіралі завалы ў Мікалаеўскай вобласці, дапамаглі саве з перабітым крылом. Калі б яе не знайшлі, птушка б не перажыла зіму. Паглядзіце, якая яна шчаслівая.
Читать полностью…Лукашэнка заклікаў спыніць рэформы ў адукацыі — асабліва калі яны датычацца прыемнай кампаніі да ВНУ. Але перапісваць падручнікі можна (і трэба).
Палітзняволенаму экс-журналісту БТ Дзмітрыю Лукшы прысудзілі 4 гады калоніі, яго жонцы — 2,5 і вялікія штрафы.
У Мінскім гарсудзе абвясцілі прысуды экс-журналісту БТ і пазаштатнаму карэспандэнту казахскага тэлеканала «Хабар 24» Дзмітрыю Лукшэ, яго жонцы Паліне Палавінцы, а таксама Канстанціну Ніканораву і Дзянісу Яроўскаму. Іх абвінавачвалі ў «дыскрэдытацыі Беларусі», а таксама ў актыўным удзеле ў мітынгах — за тое, што яны здымалі сюжэты для казахскага тэлеканалу.
У выніку суддзя прызначыла:
🔺 Дзмітрыю Лукшы — 4 гады калоніі агульнага рэжыму і штраф у 500 базавых (16 000 рублёў);
🔺 Паліне Палавінцы — 2,5 года калоніі агульнага рэжыму і штраф у 100 базавых (3 200 рублёў);
🔺 Дзянісу Яроўскаму — 1,5 года калоніі агульнага рэжыму і штраф у 100 базавых (3 200 рублёў);
🔺 Канстанціну Ніканораву — 3 гады хатняй хіміі і штраф у 100 базавых (3 200 рублёў).
Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук ў першы раз за паўтара года сустрэлася з ім і распавяла аб яго рэакцыі на Нобелеўскую прэмію міру. 🥹
«На спатканні бачна было, што для яго гэта таксама была вельмі нечаканая, але радасная навіна, і ён да гэтага часу не можа прыйсьці ў сябе. Ён моцна ўражаны гэтай навіной».
Таксама, паводле словаў жонкі, Алесю нельга расказваць пра тое, у якіх умовах яго утрымліваюць, выказвацца пра палітычную сітуацыю ў свеце і пра тое, як ідзе следзтва. Усю інфармацыю прыходзіцца атрымліваць праз ускосныя пытанні і гісторыі іншых палітвязняў.
Наталля Пінчук таксама сказала, што лічыць гэтага «Нобеля» ўзнагародай для ўсех сапраўдных беларусаў: «Я лічу, што гэта ўзнагарода для тых беларусаў, якія паказалі сябе сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны, якія маюць спадзяваньні на свабоду і волю. Гэта прэмія — арыенцір для іх. Я думаю, што беларусы ўспрынялі гэтую навіну радасна і са спадзевамі».
Канье Уэст апрануўся як тыповы беларускі сілавік і заявіў, што «Гітлер таксама рабіў добрыя рэчы».
На інтэрв'ю канспіролагу Алексу Джонсу Канье заявіў, што «габрэйскія медыя прымушаюць нас адчуваць сябе так, быццам нацысты і Гітлер ніколі не прапаноўвалі свету нічога добрага». Ён заклапаціўся пачуццямі нацыстаў і папрасіў «перастаць іх пастаянна абражаць».
Пасля гэтага Ілан Маск заблакаваў акаўнт Канье, які ён нядаўна вярнуў (дарэчы, у той раз яго таксама банілі за антысемітызм).
Міхайла Падаляк упершыню з пачатку паўнапаштабнай вайны агучыў страты ўкраінскай арміі. Раней інфармацыя была «закрытай».
Гэта адбылося праз тое, што пару дзён таму Еўракамісія апублікавала заяўленне Урсулы фон дер Ляйен, дзе гаворка шла пра 100 тысяч страчаных Украінай вайскоўцаў. Потым гэты фрагмент выдалілі і ўдакладнілі, што гаворка вялася пра параненых і забітых.
«Бясспрэчна, спадарыня Уршуля памылілася-гэта відавочна. Таму яны выдалілі гэта відэа, прыбралі гэтыя лічбы, — сказаў дарадца офіса прэзідэнта Украіны. - У нас ёсць афіцыйныя ацэнкі Генштаба, якія агучвае Вярхоўны галоўнакамандуючы. Яны складаюць ад 10 да 12,5-13 тысяч загінулых... так, у нас больш страт з-за раненняў» — пракаментаваў Падаляк у эфіры каналу 24.