kyky_org | Неотсортированное

Telegram-канал kyky_org - Кулуары KYKY

26137

💬 Связаться с редакцией: @KYKYmediabot • Наш сайт — KYKY.org. Если не открывается, включите VPN. • Наш патреон — patreon.com/kykyorg. С вас — подписка, с нас — подарки. 💼 Разместить рекламу в канале: https://infopoint.agency/

Подписаться на канал

Кулуары KYKY

Aww-кантэнт: рэпарцёраў Sky News у Херсоне амаль задушылі ў абдымках шчаслівыя жыхары.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Сёння — роўна два гады з моманту трагічнай пагібелі Рамана Бандарэнкі, мастака і жыхара Плошчы Перамен.

11 лістапада ён выйшаў у двор сваёй хаты, дзе «неабыякавыя грамадзяне» зрэзалі бела-чырвона-белыя стужкі. Пасля гэтага яго збілі і зацягнулі ў бус, а 12 чысла ён памёр у шпіталі. Нягледзячы на заявы ўладаў пра тое, што Раман быў п'яны, у яго крыві было нуль праміле алкаголю — журналістка Кацярына Андрэева, якая апублікавала гэту інфармацыю, атрымала за гэта паўгады турмы, а лекар Арцём Сарокін — два гады.

Вінаватых у пагібелі Рамана не нашлі дагэтуль, расследаванне было прыпынена. Святара Уладзіслава Багамольнікава, які праводзіў паніхіду па Раману, затрымалі ў верасні, і ён дагэтуль на сутках.

Беларусы са ўсяго свету правялі акцыю ў памяць Рамана Бандарэнкі:

«Дыяспары беларусаў па ўсім свеце нагадваюць сення, што мы ніколі не павінныя забыцца на смерць Рамана і не маем права супакоіцца, пакуль яго забойцы не будуць пакараныя справядлівым судом».

Читать полностью…

Кулуары KYKY

#с_добрым_утром_х_й_войне

Читать полностью…

Кулуары KYKY

З 12 лістапада Е-дастаўка вяртаецца ў рэгіёны — пра гэта сказана ў паведамленні на афіцыйным сайце. Мінімальная сума для бясплатнай дастаўкі ў рэгіёны — 90 рублёў, па Мінску — 55.

Нагадаем, што з першага лістапада Е-дастаўка вазіла тавары толькі па абласных цэнтрах, Мінскай вобласці і Баранавічах.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Украінцы таксама пачалі будаваць плот на мяжы з Беларуссю: ужо гатовыя першыя тры кіламетры ў Валынскай вобласці (сумарная працягласць мяжы — 1084 кіламетры).

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Калі вы не ведаеце, куды падзець час вечарам ці расчараваліся ў псіхатэрапеўтах, у нас ёсць знаходка дня: бот з парадамі з песень Макса Каржа на фоне коргі.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Толькі паглядзіце, як херсонцы сустракаюць УСУ!

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Хочам нагадаць вам, што беларусы могуць быць рознымі і дапамагаць па-рознаму — і гэта добра. ❤️

🕊 Дарэчы, калі хочацца падтрымаць нас, падпісвайцеся на наш Patreon альбо рабіце хуткі данат.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Мы толькі заўважылі, што на фоне там плакат з польскім дэзертырам Эмілем Чэчкай.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Дзмітрыю Сасноўскаму, якога абвінавачваюць у «замаху» на Азаронка, перакваліфікавалі абвінавачванне паводле аднаго з артыкулаў: цяпер замест «падрыхтоўкі тэракта» яго абвінавачваюць у «тэракце» (нагадаем, яго затрымалі, як толькі ён прыехаў на месца «злачынства», і збівалі, каб атрымаць прызнальныя паказанні).

Ён сваю віну не прызнаў і папрасіў выклікаць прапагандыста ў суд. У слуханні справы АГСБ абвясцілі перапынак да 22 лістапада.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

А вось як у 1996 годзе адкрывалі першы Мак у Мінску — з кіламетровымі чэргамі, аркестрам і салютам.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Мінабароны стала спонсарам жаночага манастыра ў Бабруйску — такі ўказ з’явіўся на pravo.by.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Паглядзіце, як жыхары вызваленых украінскіх гарадоў і вёсак сустракаюць УСУ. 🥹

Паводле галоўнакамандуючага Валерыя Залужнага, за апошнія суткі ўкраінская армія вярнула пад свой кантроль 12 населеных пунктаў.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

#спокойной_ноче_х_й_войне

Читать полностью…

Кулуары KYKY

7 ноября при выполнении боевой задачи погиб ещё один боец полка Калиновского. Пресс-служба полка его имя не называет. Это пятнадцатая жертва среди беларуских добровольцев, о которых нам известно.

Ещё несколько бойцов были ранены — их жизням ничего не угрожает.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Калі вы жывеце ў Варшаве, то вы можаце далучыцца да вечара памяці Рамана Бандарэнкі ў Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11). Там пройдуць майстар-класы па маляванні для дзяцей (у памяць пра тое, як Раман вучыў маляваць дзяцей з Плошчы Перамен і проста ўсіх гасцей) і можна будзе зрабіць сабе футболку з яго партрэтам.

Таксама там можна будзе сустрэць стрыечную сястру Рамана, дызайнерку Вольгу Кучарэнка і купіць у яе ўпрыгожванні, выручка з якіх адправіцца на падтрымку палітзняволенай Дашы Лосік.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Ва ўкраінскай Барадзянцы з’явіліся графіці, якія па стылю вельмі нагадваюць працы сусветна вядомага мастака Бэнксі. Першую з іх вылажыў у інстаграм ён сам, другую заўважыў журналіст Эд Рэм.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

#спокойной_ноче_х_й_войне

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Сёння на пікеце пад Домам Польскім у Магілёве чамусьці разыгралі мініацюру пра Беларусь. 🧐

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Лукашэнка падчас візіту ў Талачын паабяцаў нацыяналізаваць прадпрыемствы з замежным капіталам з «недружалюбных краін» і пазбавіць уладальнікаў магчымасці іх прадаць.

Нагадаем, што ў ліпені з'явіўся зацверджаны спіс кампаній, саўладальнікамі і інвестарамі якіх з'яўляюцца людзі з «недружалюбных краін» (там ёсць EPAM, Wargaming, Henkel, IBA і шмат хто яшчэ). Спачатку ім забаранілі распараджацца акцыямі без дазволу, затым — рэарганізоўваць кампаніі і выходзіць з бізнэсу.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Сённяшняя цыфра дня — новае дасягненне беларускіх эканамістаў-чыноўнікаў. Дзякуючы забароне на рост цэнаў у Беларусі адбылася дэфляцыя у 1%.

Толькі не кажыце ім, што за гэты год тавары сталі даражэйшымі на 13,6%.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Але пераможцы па крэатыву — магілёўскія «неабыякавыя грамадзяне», якія прынеслі на мітынг каля Дома Польскага ПЛОТ.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Краязнаўца Ігара Хмару, якога затрымалі проста падчас экскурсіі па Серабранцы, прыгаварылі да 2,5 гадоў «хатняй хіміі» — яго абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах.

Нагадаем, што ад сукамерніка Ігара стала вядома, што яго затрымалі за тое, што ён размаўляў па-беларуску на вуліцы.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Супраць каго ці чаго мітынгуюць гэтыя неабыякавыя беларусы? Прымаем толькі няправільныя адказы.

Здагадацца, што гэта насамрэч, лёгка: гэта зноў цырк пад генконсульствам Польшчы ў Гродне.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Брыдка і кропка: падборка рэакцый беларусаў на змену ўласніка McDonald's.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Рэстараны McDonald’s у Беларусі будуць працаваць пад расейскім брэндам «Вкусно и точка».

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Беларусь заняла першае месца ў рэйтынгу несвабоды інтэрнэта.

Паводле даследавання Comparitech, маштаб інтэрнэт-цэнзуры ў нашай краіне атрымаў 8 балаў з 11 магчымых. Беларусь падзяліла першае месца разам з Турцыяй.

Нагадаем, што напрыканцы кастрычніка быў падпісаны ўказ, які дазваляе КДБ і ААЦ атрымліваць доступ да баз дадзеных любых сайтаў.

Калі пасля гэтай навіны вы занепакоіліся наконт інтэрнэт-бяспекі, нагадваем, што ў нас нядаўна выйшаў матэрыял з парадамі ад «Кіберпартызан» — аб тым, як «схаваць» свае дадзеныя ад КДБ.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

#с_добрым_утром_х_й_войне

Читать полностью…

Кулуары KYKY

PlayStation, чайники, бензопилы и кастрюли — «Беларускі Гаюн» сделал визуализацию вещей, который российские мародёры отправляли домой в пункте СДЭК в Мозыре.

Украинским следователям удалось идентифицировать личности минимум 18 человек, которые пересылали награбленное в Буче в Россию. Напомним, видео с солдатами с камер наблюдения в пункте доставки СДЭК было опубликовано «Гаюном» в апреле — его посмотрели 1,2 миллиона раз.

Читать полностью…

Кулуары KYKY

Гэта #куку_сябры — рубрыка пра беларусаў, якія робяць класныя рэчы.

Сённяшняя наша госця — Вольга Чайкоўская, прадзюсэрка, чый фільм «Дарога» трапіў у лонг-ліст Оскара, заснавальніца кампаніі Volia Films і стваральніца кінафэсту «Паўночнае ззянне». Яна працавала журналісткай у дзяржаўнай газеце і HR у IT, але круцей за ўсё рэалізавалася ў свеце кіно.

У 2018 годзе фільм «Дарога», спрадзюсаваны Воляй Чайкоўскай, прызналі лепшай дакументалкай года на амерыканскай прэміі National Film & TV Awards. Ён запісаны на відэарэгістратар — і таму там з'яўляюцца такія кадры, як на фота 5 і 6.

Дарэчы, апроч «Дарогі» кампанія Volia Films прадзюсавалі такія класныя фільмы, як «Чыстае мастацтва» — пра вулічнае мастацтва ў дыктатуры (адтуль кадр пра 500 даляраў), «Мая бабуля з Марса» — пра жыццё ў Крыме пасля анексіі і «Тэст 730» — пра беларускіх студэнтаў, якія пазнаёміліся з «цудамі» размеркавання.

Яшчэ адно «дзіцё» Волі — фэст «Паўночнае ззянне». Ён праз прызму кіно знаёміць гледача з жыццём і менталітэтам краін Скандынавіі і Балтыі. Апроч кінапаказаў у час фэсту праводзяць майстар-класы, лекцыі і дыскусіі. З 2015 па 2020 год ён праходзіў у Мінску, а потым у час пандэміі «перабраўся» у анлайн-фармат. З 2020 года на «Паўночным ззянні» існуе беларуская праграма для незалежных рэжысёраў. А сёлета на фэсце з'явілася асаблівая праграма — «Ukraine mon amour». Сувязная тэма ўсіх прац фэсту у гэaтым годзе — «пачуццё дома», нястача якога, паводле слоў Волі, «так і лунае ў паветры».

Дарэчы, сёлета «Паўночнае ззянне» можна будзе нарэшце наведаць афлайн — кінапаказы пройдуць у Таліне і Вільнюсе (купіць на іх квіткі можна тут). На паказах у Таліне можна будзе сустрэць рэжысёраў Сашу Кулак і Андрэя Куцілу, а таксама прадстаўніцу Аб'яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліну Коўшык і саму стваральніцу фэста — Вольгу Чайкоўскую.

Анлайн можна будзе паглядзець нардычна-балтыйскую, украінскую і вялікую частку беларускай праграмы — гэта бясплатна, але арганізатары будуць вельмі ўдзячныя за падтрымку данатам.

Читать полностью…
Подписаться на канал